- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №10
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
- •IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
- •МАтэрыял для самападрыхтоўкі
- •Анатацыя
- •Рэферат
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №10
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •V. Ход заняткаў.
- •1. Уводная частка:
- •2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле:
- •4. ПрактычнЫя заданні:
- •5. Выстаўленне выніковых адзнак.
- •6. Заключная частка.
- •VI. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі універсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол №8 ад 24.02.2010г.
Метадычная распрацоўка для студэнтаў №10
для правядзення заняткаў на І курсе лячэбнага факультэта
Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Тэма: Навуковы стыль.
Час: 75 хвілін
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:
Паглыбіць веды аб сістэме жанраў навуковай літаратуры.
Навучыцца характарызаваць тэксты розных жанраў навуковага стылю.
Набыць навыкі і ўменні анатавання тэкстаў навуковага стылю.
Набыць навыкі і ўменні рэферыравання.
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:
Дыдактычны матэрыял па тэме.
III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:
Анатацыя. Віды анатацый.
Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.
Складанне анатацый тэкстаў па спецыяльнасці па вызначаных мадэлях.
Рэферат.
Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя рэферата.
Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата.
IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:
Дайце азначэнне тэрміна “анатацыя”.
Назавіце асноўныя патрабаванні да анатацыі.
У чым асаблівасць анатавання розных відаў выданняў?
Назавіце структурныя часткі разгорнутай і кароткай анатацый.
Дайце азначэнне тэрміна “рэферат”.
Назавіце асноўныя патрабаванні да рэферата.
Назавіце структурныя часткі рэферата. Ахарактарызуйце кожную з названых частак.
МАтэрыял для самападрыхтоўкі
Анатацыя
Жанр – гэта від тэкста, які вылучаецца ў межах таго ці іншага стылю ці падстылю, характарызуецца своеасаблівай кампазіцыйнай арганізацыяй матэрыялу і моўных сродкаў.
Анатацыя (ад лац. Annotatio – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка тэкста (дысертацыі, манаграфіі, артыкула, кнігі і інш.) з пункту гледжання зместу, назначэння, формы і іншых асаблівасцей.
Анатаванне – гэта працэс, мэта якога – даць кароткую характарыстыку тэксту з пункту гледжання зместу, назначэння, формы і іншых асаблівасцей.
Патрабаванні да анатацыі:
структура анатацыі павінна быць лагічнай і можа адрознівацца ад анатуемага тэкста;
анатацыя павінна быць кароткай, напісанай простай і яснай мовай, не ўжываюцца доўгія і складаныя сказы, фармальныя штампы;
аб’ём анатацыі: 2000 - 12000 друкаваных знакаў.
Існуюць асаблівасці анатавання розных відаў выданняў:
Пры анатаванні выданняў навуковага характару і вытворчай літаратуры асабліва важна адзначыць наяўнасць дакументальных матэрыялаў, статыстычных дадзеных, улічваць галіну ведаў, да якой адносіцца тэкст, падкрэсліць форму анатуемага выдання (практычны дапаможнік, вытворчая ці метадычная інструкцыя), выкарыстоўваць прынятую тэрміналогію і дакладнае найменне працэсаў.
Пры анатаванні даведачных выданняў неабходна ахарактарызаваць іх тэматыку, паўнату і навізну звестак, крыніцы, на аснове якіх яны складзены, чытацкае і мэтавае прызначэнне.
Анатацыя зборніка артыкулаў ці матэрыялаў можа межавацца агульным указаннем яго тэматыкі, пералічэннем аўтараў, а таксама загалоўкаў артыкулаў, уключаных у зборнік. Пры неабходнасці можна даць разгорнутую характарыстыку найбольш важных артыкулаў, што ўвайшлі ў зборнік ці ўсіх артыкулаў.
Анатацыя можа быць:
разгорнутая (адпавядае названай структуры)
кароткая
Структура разгорнутай анатацыі (манаграфія, дысертацыя, дыпломная работа, курсавая праца):
Тэма.
Актуальнасць праблемы.
Мэта даследавання.
Задачы даследавання.
Вывучаемыя з’явы.
Аб’екты і прадмет даследавання.
Чакаемыя вынікі.
Магчымая галіна прымянення.
Формы выкарыстання.
Структура кароткай анатацыі (кнігі, дапаможніка, артыкула):
Бібліяграфічнае апісанне (аўтар, назва, выхадныя дадзеныя).
Тэма тэкста.
Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: Кніга (артыкул, тэкст) прысвечана тэме (праблеме, пытанню) ...
Праблематыка.
Пералічваееца кола пытанняў ці праблем, якія закранаюцца ў тэксце.
Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: У кнізе (артыкуле, тэксце) аналізуюцца (асвятляюцца, апісваюцца, разбіраюцца, раскрываюцца, разглядаюцца) наступныя праблемы...
У кнізе (артыкуле, тэксце) даецца аналіз (характарыстыка, апісанне) ...
У кнізе (артыкуле, тэксце) даводзяцца вынікі ...
У кнізе (артыкуле, тэксце) выкладаецца тэорыя (гісторыя, методыка, праблема, пытанне) ...
У кнізе (артыкуле, тэксце) даследуецца пытанне па праблеме (якасцях, прцэсе) ...
4. Адрасат.
Указваецца, каму адрасаваны, прызначаны тэкст.
Выкарыстоўваюцца наступныя выразы: Кніга (артыкул, тэкст) уяўляе цікавасць для спецыялістаў у галіне (шырокага кола чытачоў) ...