- •Беларусь в период первобытно-общинного строя и раннего средневековья
- •1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.
- •2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •4. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •5. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •6. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV-XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •7. Знешняя палiтыка вкл у XIV-сяр. XVI ст.
- •8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •9. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV-XVIII ст.
- •10. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •14. Культура Беларусi другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •17. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •18. Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср.
- •19. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •21. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •25. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •30. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
- •31. Сталыпiнская рэформа
- •32. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939).
- •33. Культура бсср (1950-я - першая палова 80-х гг.).
33. Культура бсср (1950-я - першая палова 80-х гг.).
У канцы 1950 г. у БССР была адноулена даваеная сетка агульнаадукацыйных школ. Потым адбылося далейшае пашырэнне сярэдней адукацыi, якое iшло шляхам арганiзацыi новых i пераутварэння сямiгодак у сярэднiя школы. Iх колькасць павялiчылася у 2 разы. У 70-я гг. была уведзена усеагульная сярэдняя адукацыя моладзi. Паспяхова развiвалася вышэйшая адукацыя. У 1959г. было створана Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi БССР. Аднак у сферах вышэйшай i сярэдняй адукацыi пераважау экстэнсiуны шлях развiцця. Рост выпуску спецыялiстау незауседы суправаджауся неабходным павелiчэннем якасцi iх падрыхтоукi.
Адукацыя усе больш губляла нацыянальныя рысы i у сярэдзiне 80-х гг. амаль поунасцю страцiла свае нацыянальнае аблiчча. Найбольш трагiчна сiтуацыя склалася з беларускай мовай. Быу узяты курс на злiцце моу.
Высокiмi тэмпамi развiвалася сетка культурных устаноу - бiблiятэк, клубау, музеяу, тэатрау.
Паспяхов развiвалася навука. К канцу 1955 г. у БССР дзейнiчала 77 навуковых устаноу, у 1958 - 83. Цэнтрам навуковай працы становiцца АН БССР.
Па шэрагу напрамкау у БССР узнiклi навуковыя школы, вынiкi даследаванняу якiх былi прызнаны як у краiне, так i за мяжой (Н.П.Ялугiн, У.Платонау, Б.Сцяпанау).
Аднак гуманiтарныя навукi у найболшай ступенi залежалi ад грамадска-палiтычнага жыцця, былi вельмi палiтызаванымi i iдэалагiзаванымi. Роля вучонага была зведзена да ролi iнтэрпрэтатара, выканауцы загадау вышэйстаячых устаноу.
З 1953 г. у беларускай лiтаратуры намецiлiся новыя тэндэнцыi, звязаныя з актывiзацыяй грамадскага жыцця. Пачауся працэс преаадолення апiсальнасцi, заглыблення ва унутраны свет герояу, у сутнасць канфлiктау пасляваеннй эпохi. Разгарнулiся дыскусii аб месцы пiсьменнiка у жыццi грамадства, аб неабходнасцi перагляду усталяваных у лiтаратуры канцэпцый бесканфлiктнасцi (творы I.Шамякiна, У.Караткевiча, В.Быкава i iнш.). Паспяхова развiвалася беларуская паэзiя (А.Куляшоу, П.Броука, П.Глебка, Н.Гiлевiч i iнш.).
Канец 60-х -- 70-я гг. былi вельмi пленнымi для беларускай драматургii ("Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Зацюканы апостал" А.Макаенка i iнш.). Нацыянальная рэжысура iгнаравала iх п'есы, а беларускiм тэатрам па-ранейшаму не хапала новых арыгiнальных п'ес.
У 60-я гг. пачалася адлiга i у выяуленчым мастацтве. Беларускiя мастакi: Л.Шамялеу, А.Кiшчанка, М.Савiцкi i iнш.
Пачынае развiвацца буйнапанэльнае домабудаванне, але архiтэктуру перасталi разглядаць як галiну духоунай культуры, над ей устанавiуся жорсткi дыктат будаунiчай вытворчасцi. I толькi у 70--80-я гг. на аснове iндустрыяльнай базы буйнапанэльнага будавання былi створаны новыя жылыя раены з высокiмi кампазiцыйна-мастацкiмi якасцямi.
Такiм чынам, нават невялiкi аналiз таго, што було створана у сферы культуры, дае падставы гаварыць пра рознабаковае духоунае жыцце беларускага народа, нягледзячы на iдэалагiчны уцiск.