- •3. Газеты “Савецкая Беларусь”, “За савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”.
- •23. К. Крапіва аб прызначэнні сатырыка (артыкулы “Думкі пра сатыру”, “Што мне рупіць”, “Аб сатырычнай камедыі”)
- •24. Пытанні лінгвістыкі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства ў публіцыстыцы к. Крапівы
- •26. Беларускія выданні аб эканамічных рэформах 60-х гг. Хх ст.
- •27. Газета “Вячэрні Мінск”: праграма гарадскога выдання і яе рэалізацыя.
- •28. Крызісныя з’явы ў грамадстве і тэматыка друку 70-80-х гг. Хх ст.
- •29. Беларускі самвыдат
- •30. Выдавецкая дзейнасць беларускай замежнай дыяспары
- •31. Галоўліт і цэнзурныя абмежаванні ў друку. Закрытыя тэмы і «белыя плямы» ў беларускай перыёдыцы 70–80 гг. Хх ст.
- •32. Пытанні экалогіі і Чарнобыльскай катастрофы ў публіцыстыцы Адамовіча.
- •33. Антываенная тэма ў публіцыстыцы Адамовіча.
- •34.Літаратурна-крытычныя артыкулы а. Адамовіча.
- •35. Беларускае кнігадрукаванне ў пасляваенны час (1944–2005 гг.).
- •36. Беларуская дэмакратычная журналістыка пераходнага перыяду (80–90-х гг. Хх ст.).
- •38. Стварэнне і дзейнасць новых беларускіх газет і часопісаў у 90-я гг. Хх ст.
- •39. Арганізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі (2-я палова 20 – пач 21)
- •40. Сучасная сістэма перыядычных выданняў Рэспублікі Беларусь.
29. Беларускі самвыдат
«Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971–1990 г.» падзяляецца на дзве часткі, згодна з храналогіяй беларускага незалежніцкага руху: перыёдыкі 1971—87 г. і перыёдыкі 1988–90 г. Чаму менавіта такая храналогія? У 1971 г., узятым за дату нараджэння беларускага незалежніцкага друку, выйшаў часопіс «Блакітны ліхтар», які выдаваўся ў Наваполацку накладам адзін асобнік тамтэйшымі студэнтамі політэхнічнага інстытута і школьнікамі (В. Мудровым, В. Шлыкавым, А. Рыбікавым, пазней да іх далучыліся студэнты–гісторыкі з Менску У.Арлоў і Г. Кулажанка). «Блакітны ліхтар» задумляўся як мастацка–літаратурны часопіс. Нягледзячы на тое, што часопіс быў пераважна апалітычны, КДБ зацікавілася ім, і пасля прафілактычных гутарак чэкістаў з выдаўцамі выхад перыёдыка быў спынены.
Пасля «Блакітнага ліхтара» У. Арлоў разам са студэнтамі 3–га курса гістфака БДУ Г. Кулажанкам, І. Чарняўскім, Э. Зайкоўскім заснаваў літаратурны альманах «Мілавіца». Яна выдавалася ў 1974—76 г., зноў жа накладам адзін асобнік, пакуль у выдавецкія справы не ўмяшалася КДБ.
Вельмі цікавым быў перыёдык 1975—76 г. — «Гутарка», рэдагаваны Сымонам Бурачком. За гэтым псеўданімам хаваўся вядомы беларускі гісторык Мікола Ермаловіч. Механізм выдання быў даволі унікальны. Мікола Ермаловіч рыхтаваў нумар часопісу ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя Леніна, а потым перадаваў яго мастаку Яўгену Куліку, які ў сваю чаргу памнажаў і распаўсюджваў «Гутаркі». Такім чынам выйшла каля 50–ці «Гутарак» па розных надзённых тэмах.
Да 1981—88 г. належаць выданні «Бурачок», «Люстра дзён», «Идиот», «Містыка», «Набойні». Апошнія выданні можна класіфікаваць як літаратурныя часопісы, «Бурачок» і «Люстра дзён» вызначаюцца як гамадска–палітычныя.
У 1988–1990 г.— значная лібералізацыя грамадскага жыцця, якая дала першыя свабоды слова. Хоць Беларусь была запаведнікам камунізму і дэмакратычныя перамены ў ёй пачаліся толькі з падзеннем камуністычнай дыктатуры ў Маскве, умовы 1988—1991 г. усё ж моцна адрозніваліся ад абставінаў 1970–х.
Нацыянал–дэмакратычныя — «Белорусская трибуна», «Весткі Адраджэння», «Мартыралог», «Навіны Беларускага народнага фронту за перабудову „Адраджэньне“», «Наша слова», «Свабода», «Студэнцкая думка», «Супольнасць»; рэлігійныя выданні — «Вера», «Праваслаўная думка», «Унія»; выданні беларускай правінцыі — Гомля, Наваполацка, Полацка, Горадні, Берасця, Магілёва, Маладэчна, Баранавічаў, Слуцка, Мазыра і г.д.; літаратурныя выданні — «Ксэракс беларускі», «Літаратура» і г.д. Рэпрэзентаваныя ў кнізе і выданні нацыянальных меншасцяў: газета габрэйскай моладзі — «Мадригин», заходнепалескія выданні «Балесы Полісся» і «Збудінне», сюды ж унесены і сатырычныя выданні («Анекдотъ», «Позірк»), і перыёдыкі, якія класіфікуюцца як нармальная жоўтая прэса, напрыклад, «Светские ведомости». У даведнік уключаныя і беларускія перыёдыкі, выдадзеныя па–за межамі Беларусі: «Голас беларуса» (Рыга), «Грунвальд» (Талін), «Рокаш» (Джэзказган), «Шляхам Скарыны» (Масква).
ў 1991 г. прэса стала сапраўды свабоднай, з’явілася безліч новых выданняў, але іх апісанне становіць прадмет даследавання іншай эпохі.