- •1. Методыка беларускай мовы як навука, яе прадмет і задачы. Сувязь методыкі беларускай мовы з іншымі навукамі.
- •2. Інавацыйныя працэсы ў навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове. Асобасны падыхыд у выкладанні мовы.
- •3.Метады навучання грамаце (аналітычныя, сінтэтычныя, аналітыка-сінтэтычныя). Метад навучання грамаце ў распрацоўцы к. Дз. Ушынскага і яго паслсдоўнікаў. Я. Колас пра навучане грамаце.
- •4.Метад навучання грамаце ў сучаснай школе. Граматычная і арфаграфічная падрыхтоўка вучняў у перыяд навучання грамаце.
- •Змест і методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фанетычны разбор.
- •6. Праца над граматычным паняццем. Сістэма навучання часцінам мовы ў пачатковых класах.
- •7.Змест і задачы вывучэння сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах.
- •Задачы методыкі літаратурнага чытання у пачатковых класах. Змест праграмы, прынцыпы яе пабудовы.
- •9. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў. Тыпы ўрокаў чытання, іх змест і структура.
- •10.Фарміраванне навыкаў чытання. Беглае і правільнае чытанне.
- •11. Выразнае і свядомае чытанне. Прыёмы выпрцоўкі гэтых якасцяў
- •Выразнае чытанне. Метады і прыемы выпрацоўкі.
- •12. Этапы працы з мастацкім творам на уроках літературнага чытання. Разнастайнасць заняткау пры аналізе тексту.
- •13. Асаблівасці чытання и аналіз творау розных жанрау (вершау, баек, казак. Апавяданняу).
- •14. Арфаграфичныя практыкаванни, их виды и методыка привядзення.
- •15. Значэнне и задачы пазакласнага чытання, яго месца у систэме пачатковага навучання. Уроки пазакласнага чытання на розных этапах, виды заняткау на их. Патрабаванни на уроках пазакласнага чытання.
- •16. Арганизацыя и кирауництва пазакласным чытаннем. Этапы фармиравання чытацкай самастойнасци, змест работы на розных этапах.
- •Падрыхтоучы
- •Пачатковы
- •Асноуны
- •17. Фарміраванне навыкаў літаратурнага вымаўлення. Метады і прыемы выпрацоўкі ў малодшых школьнікаў арфаэпічна правільнага вымаўлення.
- •18. Прынцыпы развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў. Праца са словазлучэннем і сказам.
- •19.Вусныя I пiсьмовыя пераказы, падрабязны,сціслы,выбарачны,творчы.
- •20.Вусныя апавяданні і пісьмовыя сачыненнні. Сачыненні тыпу апавяданне, разважанне, апісанне
1. Методыка беларускай мовы як навука, яе прадмет і задачы. Сувязь методыкі беларускай мовы з іншымі навукамі.
Методыка выкладання беларускай мовы – гэта педагагічная практыка, арыентаваная навука, якая вызначае мэты, змест, заканамернасці, прынцыпы, метады, прыёмы і арганізацыйныя формы навучанняю
Прадметам методыкі з’яўляецца працэс навучання школьнікаў мове і даследванне заканамернасцяў засваення мовы.
Задачы:
- вызначэнне мэт, зместу навучання буларускай мовы ў школьнікаў
- высвятленне заканамернасцяў засваення мовы і вызначэння на гэтай аснове прынцыпаў навучання
- пошук і характарыстыка найбольш эфектыўных метадаў, прыём, арганізацыя формаў навучання
- вывучэнне метадаў спадчыны, традыцый, навуковае асэнсванне перадавога педагагічнага вопыту
Тэарэтычнымі асновамі методыкі з’яўляюцца: філасофія, логіка, лінгвістыка, педагогіка, псіхалогія.
Філасофія забяспечвае метадалагічныя асновы методыкі, разуменне мэт і задач навучання мове.
Логіка – спосаб разважання, ход думак і метад пазнання мовы.
Лінгвістыка – змест школьнага курса беларускай мовы вызначаецца лінгвістыкай. Лінгвістыка – навука дастаткова поўна апісала ўсе ўзгоркі беларускай мовы, а таксама функцыянальна-стылістычныя разнавіднасці маўлення. Гэта забяспечвае адзінства школьнай і навуковай граматыкі.
Дыдактыка – метады і сродкі арганізацыі і кантролю вучэбнай дзейнасці залежаць ад задач і зместу навучання; узаемасувязь усіх кампанентаў навучальнага працэсу забяспечвае трывалыя усвядомленыя вынікі навучання.
Узростная псіхалогія раскрывае псіхалагічныя асаблівасці дашкольніка, малодшага школьніка, юнака, асаблівасці іх мыслення, памяці успрымання, уяўлення.
Педагагічная псіхалогія даследуе працэс фарміравання пазнавальная дзейнасці, засваенне ведаў, уменняў і навыкаў, фарміраванне розных бакоў асобы вучняў.
2. Інавацыйныя працэсы ў навучанні малодшых школьнікаў беларускай мове. Асобасны падыхыд у выкладанні мовы.
Асобасны падыход – гэта калі змест і арганізацыя навучання, калі ў школьнікаў фарміруецца гуманістычнае па адносінах да рэчаіснасці, індывідуальнае па сутнасці, развітае, этыка-маўленчае камунікатыўнае ядро ў выглядзе ўяўленняў і ведаў, маўленча-камунікатыўных здольнасцяў, скіраваных на задавальняючыя патрэбы асобы ў зносіназ (суразмоўнічтве).
Ясабосны падыход характарызуецца тым, што:
- у цэнтра навучання дзейнасці знаходзіцца моўная асоба вучня з яго індывідуальнай этыка-маўленчым камунікатыўным ядром
- мова разглядаецца як сродак фарміравання і развіцця асобы чалавека, сродак мэтаралізацыі думкі
- навучанне характарызуецца як субўект – субўект узаемадзеянне ў працэссе зносін
- перавага аддаецца індывідна-групавой форме арганізацыі дзейнасці
- усталёўваецца дэмакратычны стыль узаемаадносін паміж настаўнікам і вучням
- якасная ацэнка і самаацэнка дзейнасці суб’ектаў выкарыстоўваецца сістэматычна
- стварэнне спрыяльнай ўмовы для самаактуалізацыі аасобы, праяўлення як індывідуальнасці
Асобасны падыход – такі змест і арганізацыя навучання, калі ў школьнікаў фарміруецца гуманістычнае па адносінах да рэчаіснасці, індывідуальнае па сутнасці, развітае, этыка-маўленчае камунікатыўнае ядро, ў выглядзе ўяўленняў і ведаў, маўленчых камунікатыўных здольнасцей. заснаваных на задавальненні патрэбы асобы ў суразмоўнасці.
Характарызуецца:
1) у цэнтры моўная асоба вучня;
2) мова як сродак фарміравання і развіцця асобы чалавека, сродак матэрыяльнай думкі;
3) навучанне суб’ект-суб’ектнае;
4) індывідуальна-групавая форма арганізацыі дзейнасці;
5) дэмакратычны стыль;
6) якасная ацэнка і самаацэнка дзейнасці суб’ектаў выкарыстоўваецца сістэматычна;
7) стварэнне спрыяльнай умовы для самаактуалізацыі асобы, праяўлення яе індывідуальнасці.