Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ОТВЕТЫ НА ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
210.43 Кб
Скачать

40. Францыск Скарына.

(да 1490 — каля 1551) Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, му-зыкі). ў 1512 г. у Падуанскім універ-сітэце ён бліскуча вытрымлівае экзаме-ны на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на старабеларускую мову. Каля 1520 г. ф. Скары.на прыехаў у Вільню, дзе засна-ваў першую ва Усходняй Еўропе друкар-ню і выдаў «Малую падарожную кніжы-цу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сваімі вы-даннямі маскоўскае грамадства, але та-ды асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы. час служыў лекарам і сакрата-ром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. жыве ў Празе, Памёр каля 1551 г. у Празе.

Скарыну — чалавека невычэрпнай энер-гіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапе-дыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома.

Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію.

Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполитым к доброму научению». Ён хацеў пашы-рыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі. У іх першадрукар выказ-ваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звёсткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. у «Малой падарожнай кніжыцы» змясціў каляндарныя і астранамічныя звесткі . «Псалтыр» Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання.

Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыетам. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывяза-васць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі.

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выггляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.

Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.