- •Старажытныя жыхары на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
- •2. Беларускія землі ў X — XIII стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё.
- •3. Полацкае княства ў X — XIII стст.
- •4. Культура Беларусі ў X — XIII стст.
- •5. Барацьба з крыжацкай і татарскай агрэсіяй.
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Знешняя палітыка ў XIV — XV стст.
- •7. Гаспадарчае і грамадскае развіццё Вялікага Кня-ства Літоўскага ў XIV — XV стст.
- •8. Культура Беларусі ў XIV — XV стст.
- •9. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Барацьба за захаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага.
- •10. Культура Беларусі ў XVI — XVIII стст.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XVII- XVIII стст.
- •12. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расійскай імперыі.
- •13. Беларусь у вайне 1812 г.
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пер-шай палове XIX ст.
- •15. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.
- •16. Паўстанне 1863 г. У Беларусі. Дзейнасць к. Каліноўскага.
- •17. Культура Беларусі ў XIX ст. Этнічныя працэсы.
- •18. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905 — 1907 пг. У Беларусі.
- •19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў па-чатку XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •20. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
- •21. Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
- •22. Лютаўская рэвалюцыя (1917 г.) ў Беларусі.
- •23. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савец-кай улады ў Беларусі.
- •24. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бсср.
- •25. Барацьба з польскай інтэрвенцыяй. Другое абвяш-чэнне бсср.
- •26. Новая эканамічная палітыка на Беларусі.
- •27. Беларусізацыя 20-х гт. Развіццё культуры ў 30-я гг.
- •28. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср. Галоўныя вынікі.
- •29. Становішча Заходняй Беларусі ў 20 — 30-я гг. XX ст. Уз'яднанне беларускага народа.
- •30. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 20-х— 30-я гг. XX ст.
- •31. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
- •32. Масавая барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср.
- •33. Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •34. Аднаўленне эканомікі бсср у пасляваенны перыяд.
- •35. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср (1945 - 1953 гг.)-
- •36. Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Міжна-родныя сувязі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •37. Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1954 — 1964 гг.
- •38. Змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі ў іі палове 50-х— першай палове 60-х гт.
- •39. Эканамічная рэформа 60-х гг. І яе вынікі.
- •40. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў бсср (1965- 1985 гг.).
- •41. Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў II палове 80-х— першай палове 90-х гг.
- •42. Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х — першай палове 90-х гг.
- •43. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кан-стытуцыя Рэспублікі Беларусь.
- •44. Развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на сучас-ным этапе.
Старажытныя жыхары на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Пачатак гісторыі Беларусі адносіцца да ка-меннага веку — самаму працягламу перыяду першабытна-аб-шчыннага ладу. У адпаведнасці з сацыяльна-гістарычнай пе-рыядызацыяй выдзяляюцца тры перыяды ў развіцці перша-бытнага грамадства:
праабшчына;
родавая абшчына;
суседская абшчына.
Паводле археалагічнай перыядызацыі, гісторыя перша-бытнага грамадства падзяляецца на:
каменны век;
бронзавы век;
жалезны век.
У сваю чаргу каменны век дзеліцца на эпохі:
палеаліт (старажытны каменны век);
мезаліт (сярэднекаменны век);
неаліт (новакаменны век).
На тэрыторыі Беларусі людзі з'явіліся ў сярэднім палеаліце, прыкладна 100 — 35 тыс. гадоў таму назад. Аб гэтым свед-чаць прылады працы з крэмню, знойдзеныя каля вёсак Пад-лужжа (Чачэрскі раён), Абідавічы (Быхаўскі раён), Свяцілавічы (Веткаўскі раён).
Перыяд праабшчыны характарызаваўся пераважна прыс-ваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі невялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам, рыба-лоўствам, паляваннем.
Другая спроба засялення Беларусі адбылася 26 — 23 тыс. гадоў таму назад. Рэшткі стаянак гэтага часу знойдзены ў Бердыжы і Юравічах на Гомельшчыне.
У VI — II тысячагоддзях да н.э. раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі Беларусі ўжо мала адрозніваўся ад сучаснага. Са-мым важным дасягненнем гэтага часу было пашырэнне шліфавання і свідравання каменных прылад. У сувязі з новай тэхнікай апрацоўкі каменя гэты перыяд называюць новакамен-ным, ці неалітам. Пачаткам неаліту лічаць час вынаходства спо сабу вырабу глінянага посуду, канцом — з'яўленне металургіі. На тэрыторыі Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Археалагічныя даныя дазволілі высветліць, што на тэрыторыі Беларусі ў эпоху неаліту пражывапі 3 вялікія групы плямён. Паколькі назвы плямён невядомы, іх культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, па формах гаршкоў і па абласцях іх распаўсюджання:
днепра-данецкая культура грабеньчата-накольчатай керамікі;
верхнедняпроўская культура грабеньчата-ямачнай керамікі;
нёманская культура.
Глыбокі пераварот быў зроблены з пачаткам выкарыс-тання металу. Але на тэрыторыі Беларусі не знойдзена слядоў вырабу медных і бронзавых прадметаў. Гэта тлумачыцца тым, што тут не сустракаецца выкапняў медзі. Важнейшымі заняткамі людзей гэтага перыяду робяцца земляробства і жывёлага-доўля. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі, які надаў большае значэнне мужчынскай працы. Занятак земляробствам, гадоўля буйнай рагатай жывёлы, будаўніцтва жылля, наяўнасць пласкадоннага псюуду сведчаць, што тагачасныя плямёны вялі аседлае жыццё.
У VII — VI стст. пачалася дабыча жалеза і выраб з яго прылад працы, зброі, упрыгожванняў. Жалеза пачало ўжывацца для вырабу шматлікіх прылад працы, з якіх асабліва важнае значэнне мелі сякера і матыка.
У I — II стст. н.э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўмацаваныя гарадзішчы і пасялілася на адкрытых месцах — селішчах. Устаноўлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыто-рыю Беларусі засялялі ўжо некалькі вялікіх племянных груп:
плямёны мілаградскай культуры;
плямёны зарубенецкай культуры (у месцах, дзе дагэтуль жылі плямёны мілаградскай культуры);
індаеўрапейскія плямёны штрыхаванай керамікі;
плямёны днепра-дзвінскай культуры.
Большасць сучасных народаў Еўропы маюць агульный карані свайго паходжання ад індаеўрапейцаў.
Прарадзімай славян вучоныя лічаць шырокі абшар ад Одэра, Віслы і Прыпяці да Дняпра і Дзясны. У VI — VII стст. славяне падзялiпіся на 3 групы: заходнія, паўднёвыя і ўсходніяі
Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяляліся ў Верхнім Падняпроўі. У выніку інтэнсіўнага асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, склаліся блізкія паміж сабой супольнасці: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся ста-рабеларускі этнас.