Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасці docx.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
21.11.2019
Размер:
253.03 Кб
Скачать

Выбраныя артыкулы вялікі купала

Як добра мець такога паэта, вуснамі якога прамаўляла вольная Беларусь! Гэта магутны талент і дар Божы для беларусаў, на ўсе часы.

Янка Купала ідэйна і эстэтычна засьведчыў сьпеласьць беларускай нацыянальнай літаратуры, адлюстраваў у творчасьці лёс нацыі на тым этапе яе існаваньня, выявіў беларускую нацыянальную ідэю ў эстэтычнай форме і нацыянальныя каштоўнасьці – у вобразах мастацкай красы.

Чым жа нязьменны і чым дарагі нам зараз, цяпер, наш вялікі нацыянальны паэт? Ён дарагі нам любовяй да Беларусі, да яе волі і незалежнасьці. Ягоная любоў, выяўленая ў мастацкай форме, гэта ня ёсьць хараство суб’ектыўнага замілаваньня, кшталту: „ Люблю мой край, старонку гэту”. Ягоная любоў ёсьць адлюстраваньне ўнівэрсальнасьці сьветабудовы і парадку рэчаў, які прадвызначае паставу і паводзіны чалавека. Бо нельга быць несвабодным. Нельга быць нявольнікам – і спадзявацца на шчасьце. Нават дабрабыту нявольныя людзі ня мецьмуць, бо колькі б яны ні працавалі, вынікі іхняе працы забяруць калянізатары, тыя, ад каго залежныя нявольнікі, тыя, хто валодае іхняй краінай.

Памятаючы Купалу, глянем цяпер на гэтых, што абяцаюць народу „ сто” ці „ трыста” даляраў зарплаты, дакляруюць рынкавую гаспадарку, багацьце ды кажуць: галоўнае – эканоміка, а не свабода, ня мова, ня сьцяг і ня Бог.

„ Чаго хочаш?” – спыталі б такога. „ Хачу – дабрабыт.” „ Ня будзеш яго мець. Бо, каб стаць заможным,трэба быць незалежным!”

Вось дзе найвялікшая каштоўнасьць і найвялікшая праўда Беларускага Адраджэньня! „ Гэта бітва йдзе сусьветна Між сьвятлом і апраметнай!” – пісаў Янка Купала.

Шчасьце людзей недасягальнае бяз вольнай будучыні ўсіх, без незалежнасьці Бацькаўшчыны. Будаваць нацыянальную будучыню трэба пачынаць зь вялікай ідэі, з Храма, а не з хлява.

„ На Вялікі Сход! Па Бацькаўшчыну!” – клікаў Купала. „ На прастор!”, „ На бітву, будучыя сілы!”

Купала, маючы Боскі талент, казаў праўду наўпрост, гучна, голасна і магутна. Гэта рабіла яго вялікім і моцным, і нават сьмяротныя ворагі, гэтае выпарэньне пекла, – рускія бальшавікі – баяліся Купалы і, ненавідзячы, дваццаць гадоў не рашаліся яго забіць. (Пакуль не заманілі паэта ў Маскву.)

„ Паўстань з народа нашага, прарок, і ў буры гром удар, пад звон кайдан!”

Гэтак пісаў і марыў Янка Купала. Ён якраз і быў тым найвялікшым прарокам і песьняром Беларускага Адраджэньня, які сказаў аб галоўным:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў – на свабоду,

Зваў з цемры – да сьвятла.

Ідэйная пазыцыя і творчасьць Янкі Купалы ёсьць ідэальны прыклад, узор паставы і думаньня для беларусаў, якім неабыякавы лёс Беларусі, якія мараць пра шчасьце Айчыны.

Гэта такая зьява, што пакуль будзе існаваць Беларусь, пакуль будзем мы на Зямлі, дагэтуль будзе вялікім – Купала. Ён – Вялікі Наш. Ён – частка нашай Будучыні.

Няхай жа памяць пра нашага генія станецца вечнай! Няхай творчасьць ягоная лучыцца з нашым змаганьнем. Хай веецца сьцягам і ўспаможа нам – у свабодзе.

7 ліпеня 2002 г., Варшава-Менск