- •Тэарэтычныя аспекты праблемы.
- •Лекцыя 2. Сярэднявечная Еўропа і Беларусь: праблемы культурных узаемаўплываў
- •1.Культура Візантыі ў сярэднявечную эпоху.
- •8 2.Культура Беларусі 10-13 ст.: праблема візантыйскіх уплываў.
- •3. Культура сярэднявечнай Еўропы: асноўныя асаблівасці.
- •12 4. Культурныя ўплывы заходняй (лацінскай) Еўропы на беларускія землі ў 12-14 ст. Развіццё беларускай готыкі
- •Літаратура
- •Лекцыя 3. Культурнае развіццё Беларусі ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу і Рэфармацыі
- •13 1.Ідэі Гуманізму і Рэнесансу ў развіцці еўрапейскай культуры 14-16 ст.
- •15 2. Рэфармацыйныя рухі ў Еўропе і ў Беларусі.
- •14 2. Кнігавыдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага кнігадрукавання.
- •18 4. Кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове 16 – пачатку 17 ст.
- •5. Антычныя і заходнееўрапейскія ўплывы ў кніжнай культуры Беларусі.
- •21 6. Развіццё адукацыі еўрапейскага тыпу на беларускіх землях у 15- пачатку 17 ст.
- •20 7. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння.
- •13 6. Уплывы еўрапейскага Рэнесансу ў мастацтве Беларусі 15-16 ст.
- •Літаратура
- •16 Перамога Контрэфармацыі на беларускіх землях: канец эпохі талеранцыі і дамінацыя езуітаў.
- •21 2. Далучэнне Беларусі да еўрапейскай навуковай прасторы
- •24 3. Беларускае барока ў еўрапейскім кантэксце.
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва.
- •21 2. Змены ў сістэме адукацы і развіццё навукі на беларускіх землях
- •25 4.Залаты век тэатральнага мастацтва.
- •5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29 1. Асаблівасці развіцця еўрапейскай культуры ў 19 ст.
- •2. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у першай палове 19 ст.
- •3.Навука на беларускіх землях у 19 ст.
- •4. Пачаткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў кантэксце нацыянальных рухаў народаў Еўропы.
- •5. Станаўленне беларускамоўнай літаратуры ў першай палове 19 ст.
- •6. Мастацтва Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Лекцыя 7. Культура Беларусі ў другой палове 19 ст. – пачатку 20 ст.
- •1. Развіццё адукацыі на беларускіх землях у другой палове 19 ст.: праблема нацыянальна-культурнай асіміляцыі.
- •2. Развіццё беларусазнаўства ў другой палове 19 ст.
- •3. Беларуская літаратура ў другой палове 19 ст.
- •4. Мастацтва Беларусі другой паловы 19 ст. У еўрапейскім кантэксце
- •5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
- •Літаратура
- •Лекцыя 8. Культура Беларусі ў 20 ст.
- •1.Культурнае жыццё Беларусі ў часы ваеннага ліхалецця (1914-1921).
- •2. Культурнае жыццё ў бсср у часы беларусізацыі (1920-я гады)
- •3.Культура Заходняй Беларусі (1921-1939)
- •4. Культурнае жыццё ў бсср у другой палове 20 ст.
- •5. Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •6. Культура беларускага замежжа
- •Літаратура
- •Пытанні да экзамену па курсу
- •Тэсты для самаправеркі
- •Культура беларускага замежжа.
5. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 20 ст.
На пачатку 20 ст. паўстае беларускі нацыянальны рух, як арганізаваная палітычная сіла. Яго кіраўнікі сваёй галоўнай задачай бачылі абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянскага насельніцтва і далучэнне гэтага насельніцтва да беларускамоўнай культуры. Стваральнік першай беларускай палітычнай партыі Вацлаў Іваноўскі прыкладаў вялізныя высілкі для выдання кніг на беларускай мове. Дзякуючы яго намаганням у 1905 г. убачыў свет першы буквар на беларускай мове, а затым яшчэ некалькі кніг-чытанак для дзецей. Пасля падзей рэвалюцыі 1905 г. нацыянальныя меншасці Расійскай імперыі атрымалі лепшыя ўмовы для развіцця ўласных культур. Беларускія дзеячы таксама скарысталі з гэтага і ў верасні 1906 г. пачалі выдаваць у Вільні першую афіцыйна дазволеную газету на беларускай мове – “Наша Доля“. Але з прычыны залішняй радыкальнасці ўсе нумары гэтай газеты былі арыштаваныя, і ў хуткім часе яна была ўвогуле забароненая. У лістападзе 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета “Наша Ніва“. Гэтае выданне прытрымлівалася больш памяркоўнага кірунку і было арыентаваным на т. зв. арганічную працу у кірунку нацыянальнага ўсведамлення беларускага насельніцтва і падвышэння яго культурнага ўзроўню. “Наша Ніва“ стала сапраўдным цэнтрам беларускага культурнага жыцця. Вялікую ролю ў гэтым беларускім асяродку адыгрывалі браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі і інш. У газэце плённа працавалі і станавілся вялікімі майстрамі паэтычнага слова Янка Купала і Якуб Колас. За першыя тры гады існавання “Наша Ніва“ надрукавала 906 карэспандэнцый з 489 вёсак і мястэчак Беларусі, 246 вершаў 61 паэта і 91 апавяданне 36 празаікаў. Гэтыя сухія лічбы сведчылі пра поспехі беларускага адраджэння, пашырэнне нацыянальнай ідэй сярод усё больш шырокіх пластоў насельніцтва. Апроч “Нашай Нівы“ з’явілася яшчэ некалькі беларускіх выданняў. Напрыклад, тыднёвік “Беларус“ быў разлічаны на сялян каталіцкага вызнання, таму выдаваўся лацінкай. Найбольш кніжак на беларускай мове здолела выдаць суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца“, якую заснаваў у 1906 г. у Санкт-Пецярбургу энэргічны Вацлаў Іваноўскі. Беларускія выдавецтвы таксама хутка паўсталі ў Вільні і Мінску. У гэтых выдавецтвах друкаваліся кнігі беларускіх пісьменнікаў, гістарычная і этнаграфічная літаратура. Трэба адзначыць кнігу Вацлава Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі“ (1910) – першую гісторыю Беларусі, напісаную на беларусай мове. Усяго ж, напрыклад, за 1908-1914 гг. убачылі свет 77 кніг на беларускай мове агульным накладам 226600 тыс. паасобнікаў. Гэта можа былі і не такія ўжо вялікія лічбы ў параўнанні з колькасцю кніг на расійскай, польскай і яўрэйскай мовах, якія выдаваліся ў той час на беларускіх землях. Але ў параўнанні з 19 ст. назіраўся проста велізарны прагрэс. І гэта пры тым, што беларускі нацыянальны рух не меў падтрымкі з боку багатых памешчыкаў і буржуазіі. Толькі княгіня Магдалена Радзівіл самааддана падтрымлівала беларускіх дзеячоў, выдаткоўваючы сродкі са сваіх маёнткаў на беларускую культурна-асветніцкую працу.
Асяродкі беларускага нацыянальна-культурнага жыцця паўстаюць у многіх мясцовасцях Беларусі. Так, у Гародні ўтварыўся гурток беларускай моладзі, які ставіў сваёй мэтай прапаганду беларускай мовы і культуры. Сябры гуртка наладжвалі на кватэрах беларускія тэатральныя пастаноўкі. Да іх ліку належалі такія асобы, як У.Казлоўскі, Ф.Грынкевіч, Б.Грабінскі, Людвіка Сівіцкая (паэтка Зоська Верас).
У 1910 г. Ігнат Буйніцкі (1861-1917) стварыў беларускую тэатральную труппу і наладзіў яе гастролі па Беларусі, пачаўшы з Вільні. Гэты тэатральны калектыў меў значны поспех сярод публікі, выступаў нават у Санкт-Пецярбургу перад студэнтамі беларускага паходжання. У рэпертуары трупы І.Буйніцкага былі п’есы на беларускай мове (адна з першых – камедыя К.Каганца “Модны шляхцюк“), шырока выкарыстоўваліся народныя танцы.
Такім чынам, напачатку 20 ст. беларуская нацыянальная культура даволі голасна заявіла аб сабе і, перасягнуўшы рамкі этнаграфізму, пачала развівацца больш дынамічна і разнастайна. Умовы гэтага развіцця вельмі рэзка змяніліся ў выніку падзей першай сусветнай вайны.
.