Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
232
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

I больш падатлівы,

I больш удзячны

Матэрыял.

I выразаў ён іх

Не штыхелем-разцом,

А промнем сонца.

Промнем сваёй веры

I любові да народа.

Таму штрых кожны

Быў такі глыбокі,

Што ні агонь,

Ні забыццё,

Ні ворагі,

Ні час

Гравюраў гэтых

Знішчыць

Не змаглі.

I сёння

Нейкая чароўная

Жыве ў іх сіла,

Якая сляпым

Вяртае зрок,

Глухім — іх слых,

Няпомнячым — іх памяць,

А без'языкім — мову.

Некаторыя даследчыкі літаратуры верлібр называюць вершаванай прозай, лічаць, што такая форма, у параўнанні з паэтычнай, больш натуральна і арганічна перадае жыццё. Думаецца, слушнасць такіх разважанняў пацвярджаюць вершы М. Танка «Акамянелыя волаты», «Працягласць дня і ночы» (творы ўвайшлі ў кнігу «Збор калосся», 1989).

На нашай зямлі параскідана шмат вялікіх і малых камянёў. Некаторыя з іх лічацца незвычайнымі, надзеленымі добрай ці злой сілай. Такім камням пакланяліся нашы продкі, народная фантазія стварала легенды і паданні. М. Танк у вершы «Акамянелыя волаты» аправяргае навуковае, далёкае ад паэзіі, тлумачэнне паходжання камянёў.

Зусім не

Нейкі там

Скандынаўскі ляднік

Зямлю нашу

Сваімі валунамі

Засеяў.

Гэта — акамянелыя

Волаты спяць,

Што свой край баранілі.

Ён называе «камяні Глеба, Рагнеды, Адама, Кастуся, Багушэвіча...»

У гэтым вершы мала тропаў, адсутнічае рыфма і рытм у традыцыйным яго разуменні (як чаргаванне націскных і ненаціскных складоў). Твор быццам сапраўды напісаны той мовай, на якой звычайна гаворыць чалавек. Разам з тым з'ява рэчаіснасці паэтызуецца, ёй надаецца высокі сэнс.

Многімі вершамі М. Танк засведчыў уменне бачыць незвычайнае — прыгожае, значнае — у звычайным, будзённым. Таму і не прымае ён дом паэта з «такім бетонным ганкам», «глухімі сценамі», «непрамакаемай страхой», «шчыльна зашклёнымі вокнамі», «дзвярэй з засовамі» і «такога высокага парога». Аўтар верша «Паказваюць дом паэта...» даводзіць, што знешняе (як жыў творца) не выяўляе сутнасць (чым жыў).

Сваімі творамі М. Танк імкнуўся навучыць нас бачыць у жыцці прыгожае, узвышанае. Сам ён быў вялікім творцам і вялікім адкрывальнікам таямніц, багацця, эстэтычнай напоўненасці з'яў, прадметаў роднага беларускага свету.

18. Жыццёвы і творчы шлях я.Коласа. Паэзія і “малая” проза.

Дарэвалюцыйная творчасць Я.Коласа - гэта прадаужэнне дэмакратычных традыцый беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф.Багушэвiчу, Я.Колас малявау змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну жыцця зняважанага i зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г. i у пазнейшых творах "Веска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праудзiвая карцiна старой жабрацкай Беларусi. Паэт заклiкае бедны народ не гнуцца перад багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць кавалем уласнага шчасця.

Галоуным героем дарэвалюцыйнай паэзii Я.Коласа з'яуляецца чалавек працы, вольналюбiвы "мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам, не хоча больш цярпець i пакарацца. Ен хоча карыстацца пленам сваей працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Колас не толькi расказвае пра цяжкае жыцце беларуса-працаунiка, але i заклiкае яго да барацьбы за лепшую долю.

Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершау паэт назвау "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершау пра бацькоушчыну, пра "забыты багам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сiла прываблiвае яго да бацькоускай зямлi, чаму напауняецца яго сэрдца смуткам i радасцю:

Вобразы мiлыя роднага краю,

Смутак i радасць мая!

Што мае сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам мае узгорачкi роднага поля,

Рэчкi, курганы, лясы,

Поуныя смутку i жальбы нядолi,

Поуныя сумнай красы?

Цудоуныя беларускiя мясцiны выклiкаюць у паэта не толькi радасць i замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, шчаслiвым шуме-гудзе высокага лесу, у цiхай жальбе палеу паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя" простых людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную рад зiму.

Тужлiвы боль чуецца у радках вершау Я.Коласа пра родную старонку, пра жыцце вескi i яе людзей. Сiротлiва выглядаюць скрыуленыя хаткi, сумныя вербы, могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя крывыя сцежкi:

Край мой родны, бедна поле!

Ты глядiш, як сiрата.

Сумны ты як наша доля.