- •Н.І. Здановіч, г.М. Курыленка Мастацкі твор: методыка аналізу (архітэктура, жывапіс, скульптура)
- •1. Тэарэтычныя асновы аналізу твораў мастацтва
- •Тэрміналагічны слоўнік Тыпы пабудоваў
- •Архітэктурныя дэталі і аздоба
- •Усходняя архітэктура
- •2.5.Персаналіі
- •Памятка студэнту План аналізу архітэктурнага збудавання:
- •Заданні для самакантролю
- •III. Методыка аналізу твораў жывапісу
- •3.4. Рэлігійны жывапіс
- •Тэрміны, якія сустракаюцца пры аналізе твораў іканапісу
- •4. Методыка аналізу твораў скульптуры
- •4.1. Віды і жанры скульптурнага мастацтва
- •4.2. Асноўныя тэрміны і мастацкая стылістыка
- •V. Методыка правядзення аналізу музычнага твора
- •Літаратура
- •Дадаткі:
- •Архітэктурныя збудаванні
- •Жывапіс
- •Іншыя віды мастацтва
- •Здановіч Ніна Іванаўна
4. Методыка аналізу твораў скульптуры
4.1. Віды і жанры скульптурнага мастацтва
Скульптура (лац. sculptura ад sculpo — высякаю, выразаю, таксама пластыка; грэч. plastike ад plasso — ляплю) — від выяўленчага мастацтва, заснаваны на прынцыпе аб'ёмнага фігурнага трохмернага выяўлення. Адрозніваюць дзве асноўныя разнавіднасці скульптуры: круглую (статуя, скульптурная група, статуэтка, торс, бюст), творы якой свабодна размяшчаюцца ў прасторы і прадугледжваюць кругавы агляд і рэльеф (барэльеф, гарэльеф, контррэльеф), дзе выява знаходзіцца на плоскасці. Па змесце і функцыях вылучаюць манументальную, манументальна-дэкаратыўную, станковую скульптуру і скульптуру малых форм.
Галоўныя сродкі мастацкай выразнасці скульптуры – пастаноўка фігуры ў прасторы, перадача яе руху, поза, жэсты, святлоценевая мадэліроўка, выбар прапорцый, спецыфічны характар сілуэта, фактура матэрыялу.
Аб’ёмная скульптура будуецца ў рэальнай прасторы, па гармоніі, рытму, раўнавагі, узаемадзеяння з акаляючым асроддзем.
Жанры скульптуры
Бюст (франц. buste, ад лац. bustum — месца крэмацыі, надмагільны помнік) — пагрудная выява чалавека, адзін з найбольш пашыраных відаў скульптурнага партрэта. У беларускай мемарыяльнай пластыцы бюсты вядомы з пачатку XVII ст.
Гарэльеф – скульптурнае ўпрыгожванне, што выступае са сцяны больш чым на палову свайго аб’ёму.
Барэльеф – тып скульптурнага рельефа, выявы якога выступаюць над плоскасцю фону меньш чым на палову свайго аб’ему.
Манументальная скульптура — рэалізуецца ў буйных манументах і іх комплексах, грандыёзных шматфігурных рэльефах, архітэктурна-скульптурных комплексах, прысвечаных грамадскаму дзеячу, важнай гістарычнай падзеі. Разнавіднасці яе – помнік, манумент, мемарыяльныя збудаванні. Вылучаецца вялікімі памерамі, велічнасцю, маштабнасцю. Творы манументальнай скульптуры разлічаны на ўспрыманне з вялікай адлегласці і доўгачасавае існаванне, а таму мадэліруюцца вялікімі масамі з трывалых матэрыялаў.
Станковая скульптура не звязана непасрэдна з архітэктурай, мае блізкія да натуры памеры. Разнавіднасці яе – партрэты, ню, анімалістычныя выявы, абстрактныя кампазіцыі. Выконваюцца на скульптурным станку, выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання інтэр’ераў, як садова-паркавая скульптура.
Культавая скульптура – разнавіднасць станковай скульптуры – аб’ёмныя і барэльефныя выявы Хрыста, Маці Божай, святых ў касцёлах і уніяцкіх храмах, выкананыя пераважна з дрэва і стука. У Беларусі захаваліся выявы, якія датуюцца канцом XIV ст. (“Распяцце” з в. Галубічы Глыбокскага раёна).
Надмагілле — архітэктурна-скульптурны твор, які прызначаецца для ўвекавечання памяці нябожчыка і ўстанаўліваецца на яго магіле. Ствараtцца ў выглядзе бюстаў, рэльефаў, стэл, калон, абеліскаў. У Беларусі надмагіллі вядомы з XVI ст.
Анімалістычны жанр (лац. animal — жывёла) — жанр выяўленчага (скульптура, жывапіс, графіка) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы якога адлюстроўваюць свет жывёл. Анімалістычныя матывы ў беларускім мастацтве вядомы з XVI ст.
Партрэт сармацкі — від скульптурнага партрэта, выкананы ў выглядзе барэльефа ці гарэльефа. Пашыраны на Беларусі ў канцы XVI–XVIII стст. Як і жывапісны, вызначаецца спалучэннем характэрнай для параднага арыстакратычнага партрэта ўрачыстасці, прадстаўнічасці і адсутнасці ідэалізацыі, наяўнасцю прыкмет сацыяльнасці (герб, знакі улады) і апавядальнасці (прадметы-сімвалы, размешчаныя побач, адпаведнае адзенне: рыцара ці манаха-пілігрыма).
Сюжэты ў сакральнай скульптуры
П'ета (іт. pieta, ад лац. pietas — спачуванне, міласэрнасць, любоў) — у хрысціянскім мастацтве выяўленне сцэны аплаквання цела Хрыса пасля яго зняцця з крыжа.
Распяцце – скульптурная кампазіцыя ўкрыжаванага Хрыста.
Распяцце з прадстаячымі – тое ж, што і Дэісус у іконапісе, толькі замест Хрыста на троне ці бласлаўляючага ў цэнтры – кампазіцыя распятага Хрыста.