Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Заданні да практычных 2012 спец. Правазнаўства.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
87.55 Кб
Скачать

7. Перакладзіце тэкст на рускую мову:

Аб'ект злачынства – гэта тое, на што замахваецца злачыннае дзеянне, чаму і каму яно нясе ці можа прынесці шкоду. Кожнае грамадска небяспечнае дзеянне робіць замах на пэўны аб'ект і прычыняе яму шкоду рэальна або ставіць яго ва ўмовы непасрэднай магчымасці прычынення шкоды. Не існуе злачынстваў, якія б не цягнулі за сабой ніякай шкоды аб'екту.

У дактрыне айчыннага крымінальнага права аб'ектам зла­чынства прызнаюцца грамадскія адносіны. Кожнае злачын-нае дзеянне з'яўляецца грамадска небяспечным таму, што замахваецца на грамадскія адносіны, нясе ці можа прынесці ім істотную шкоду і менавіта ў сілу гэтага прызнаецца злачынствам. Ступень грамадскай небяспечнасці злачынства знаходзіць сваё выяўленне ў тым, якая шкода прычыняецца існуючым у грамадстве адносінам і якую сацыяльную каштоўнасць маюць гэтыя адносіны. Парушэнне злачынствам гра-мадскіх адносін выражаецца ў іх знішчэнні або змене, а ў некаторых выпадках – у пагрозе прычынення ім істотнай шкоды. Напрыклад, крадзёж прычыняе шкоду грамадскім адносінам уласнасці; целавае пашкоджанне – грамадскім адносінам, якія забяспечваюць грамадзянам іх здароўе; хабар – грамадскім адносінам у сферы дакладнага функцыянавання дзяржаўнага і грамадскага апарату.

Аб'ектам злачынства з'яўляюцца менавіта грамадскія адносіны, а не нейкія матэрыяльныя рэчы ці фізічныя асобы. Так, пры раскраданні маёмасці дзеянні злачынца накіраваны супраць існуючых у грамадстве адносін уласнасці, а не супраць канкрэтнай рэчы, якой ён завалодае. Самой рэчы шкода можа і не прычыняцца, наадварот, злачынец у большасці выпадкаў за цікаўлены ў захаванні і нават паляпшэнні яе спажывецкіх якасцей. Пры раскраданні рэч выходзіць са сферы прававога валодання ўласніка і менавіта ў парушэнні адносін уласнасці праяўляецца шкода: уласнік не мае магчымасці карыстацца рэччу. (Крымінальнае права Беларусі / Пад рэд. дацэнта А. У. Баркова)

Прыметнік

  1. Ад якасных прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя формы ступеняў параўнання: карысны, разумны, жалезны, стары, добры, бацькаў, мудры, цёмна-шэры, жанаты, новы, вялікі, беларускі, матчын, глыбокі, шэра-папяловы, малады, светлы. Растлумачце, чаму ад некаторых слоў такія формы ўтварыць нельга.

  2. Ад наступных назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі: (старшыня) загад, (настаўнік) аловак, (дачка) заява, (юрыст) парада, (Валодзя) подпіс, (Брыль) зборнік, (бацька) падарунак, (Надзя) дакумент, (князь) пярсцёнак, (Сяргей) дыплом, (войт) пакаранне, (унучка) кніга, (Кірыл) творы, (Алена) знаходка, (мядзведзь) бярлог, (камісар) узнагарода.

  3. Утварыце з дапамогай суфікса –ск- прыметнікі: Хатынь, Цімкавічы, мастак, беларус, калмык, швед, юнак, красавік, Баранавічы, студзень, Свержань, Гамбург, Варонеж, Бангкок, Гомель, Чэрвень.

Займеннік

  1. Спішыце сказы, устаўляючы літары замест кропак і раскрываючы дужкі:

Н…хта спяшаецца, каму (-сьці) не спіцца, н…кага гоніць радасць адкрыцця, а можа, бяда і трывога. Добра на вуліцы марыць аб н…чым. Гэта не (абы-) што, а падарунак брата. Н…хто н…чога не сказаў. Дапаможа (н…) хто іншы, як бацька. Я не прынясу с…бе ў ахвяру.

  1. Пастаўце наступныя займеннікі ў форму меснага склону: я, столькі, іхні, чый, абы-што, ніхто, сам, нехта, ты, ён, абы-які.

  2. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбную форму: зарубіць … на носе, стаўленне да самога …, не чуць зямлі пад …., выдаць … з галавой, узяць …ў рукі, убачыць … ў люстэрка, сам на … паглядаю, адчуць … гаспадаром, удзячны …., сам ад … не ўцячэш.

4. Устаўце прапушчаныя літары: захавалася ў памяці людск...й, пачцівы позірк і людск...е абыходжанне; колба з салян...й кіслатой, дайшлі да салян...га пласта; бацьк...ўскі шынель, бацьк...ўскі дом; вал...вы прадукт, вал...вы хвост; паводле ўдал...га выказвання, удал...му хлопцу; замк...выя вежы, замк...вы механізм; пасля ветран...га дня, каля ветран...га млына; з сур...в...га палатна, характар сур...вы; у працах відн...га вучонага; не цёмнай, а відн...й ноччу; выг...дная дамова, выг...дны прыпынак аўтобуса; н...мым крыкам крычаць, глядзець з н...мым папрокам.

5. Дапішыце канчаткі займеннікаў: Малады яшчэ сад, у сам... сіле. Прыходзілася змагацца сам... з сабой. Хапіла пад сам... завязку. Не ўдалося Тані выканаць заданне сам... . Закахаўся па сам... вушы. Камар пішчаў над сам... вухам. Спытаў у сам... настаўніка. Падышлі да сам... краю. Сонца ў сам... зеніце. Зроблены сам... майстрам. Паўторана сам... лепшым вучнем.