Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДАВЕДАЧНЫ МАТЭРЫЯЛ.doc
Скачиваний:
252
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
216.06 Кб
Скачать

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў множнага лiку

У множным лiку назоўнiкi ўсiх трох тыпаў скланення маюць канчаткi:

Н. -- -ы, -i (вербы, хвоi, браты, вочы, косцi)

Р. -- -оў, -ёў, -аў, -яў, нулявы, -ей, -эй (вербаў, хвояў, рук, сялян, братоў , агнёў, касцей, начэй)

Д. -- -ам, -ям (вербам, хвоям, вачам, касцям, братам)

В. – як Н. або Р.(вербы, хвоi, братоў, вучняў)

Т. -- -амi, -ямi, -мi, -ыма, -iма (вербамi, хвоямi, людзьмi, вачамi(вачмi, вачыма), плячамi(ыма), вушамi(ыма), дзвярамi(ыма), грашамi(ыма)

М. -- -ах, -ях (аб вербах, хвоях, братах, вачах, ночах, касцях)

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў

Дзве лiтары нн пiшуцца ў прыметнiках, утвораных ад асноў на –н з дапамогай суфiкса –н-: камень – каменны, вагон –вагонны; утвораных ад асноў на –мя: iмя –iменны, цемя – цемянны, але: палымяны; з суфiксамi –енн, -энн: вогненны, задуменны.

Адна лiтара н пiшацца ў суфiксах –ан-, -ян-, -iн-, -ын-: драўляны, сярэбраны, курыны, арлiны i ў слове сцюдзёны.

У прыналежных прыметнiках, утвораных ад назоўнiкаў мужчынскага i нiякага роду, пiшуцца суфiксы –еў-, -аў-, -оў -, -ёў-: Пецеў, Васiлёў, бацькаў,Тамашоў; ад назоўнiкаў жаночага роду -- -iн-, -ын-: Наташын, бабулiн.

Утварэнне ступеней параўнання прыметнiкаў

Якасныя прыметнiкi ўтвараюць ступенi параўнання – вышэйшую i найвышэйшую.

Простая вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да асновы суфiксаў –ейш-, -эйш-, -ш-: смачны – смачнейшы, прыгожы – прыгажэйшы, добры – лепшы, вялiкi – большы, малы – меншы, дрэнны –горшы.

Складаная вышэйшая ступень параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў больш, менш + прыметнiк: больш смачны, менш прыгожы.

Простая найвышэйшая ступень параўнання ўтвараецца ад формы вышэйшай ступенi з дапамогай прыстаўкi най-: найпрыгажэйшы, найлепшы.

Складаная найвышэйшая ступень утвараецца з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш + прыметнiк: самы прыгожы, найменш вядомы, найбольш плённы.

Заўвага. Некаторыя якасныя прыметнiкi ўтвараюць толькi складаныя формы ступеней параўнання: ветлiвы – больш ветлiвы, самы ветлiвы.

Зусiм не ўтвараюць формы ступеней параўнання прыметнiкi, якiя абазначаюць: 1) колькасна нязменную якасць: жывы, жанаты, мёртвы; 2) масць жывёлы: гняды, буры; 3) колер прадмета праз адносiны да iншых прадметаў: васiльковы, бронзавы, блакiтны; 4) складаныя прыметнiкi: цёмна-сiнi, пяцiпавярховы.

Увага: у беларускай мове ў словазлучэннях з формамi ступеней параўнання залежнае слова ставiцца ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за: брат маладзейшы за сястру, лiса спрытнейшая за ваўка. Ужываюцца таксама параўнальныя звароты са злучнiкамi чым, як: мы дужэйшыя, чым ты думаеш; ураджай сёлета большы, як летась.

Скланенне I правапiс займеннiкаў

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – я, ты, яна, свой, свая, хто, што, чый, колькi

Р. – мяне, цябе, яе, свайго, сваёй, каго, чаго, чыйго, колькiх

Д. – мне, табе, ёй, свайму, сваёй, каму, чаму, чыйму, колькiм

В. – мяне, цябе, яе, свой або свайго, сваю, каго, што, чый або чыйго, колькi або колькіх

Т. – мной(мною), табой(табою), сваiм, сваёй(сваёю), кiм, чым, чыiм, колькiмi

М. – (аб, аба) мне, табе, ёй, сваiм, сваёй, кiм, чым, чыiм, колькiх

Н. – самы, сам, ---

Р. – самага, самога, сябе

Д. – самаму, самому, сабе

В. – самы або самага, самога, сябе

Т. – самым, сам, сабой(сабою)

М. – аб самым, сам, сабе

Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы нiхто iншы ; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi. З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi.У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла.