Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэсты Крыніцазнаўства

.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
146.94 Кб
Скачать

100. Асноўнай крыніцай для вывучэння дынамікі народанасельніцтва Расійскай дзяржавы XVII - першай паловы ХІХ ст., а таксама Беларусі з 1781-1782 гг. па 1856 г., з'яўляюцца - …

101. Асноўнай формай царкоўнага ўліку насельніцтва былі - …

102. Органам дзяржаўнага кіравання Расійскай імперыі, які адказваў за статыстычны ўлік у краіне ў першай палове ХІХ ст. з'яўлялася -

1. Міністэрства ўнутраных спраў

2. Цэнтральны Статыстычны Камітэт

3. Сенат

4. Кабінет міністраў

103. Цэнтральны статыстычны камітэт як орган па кантролю агульнадзяржаўнай статыстыкі ў Расіі быў створаны ў

1. 1844 г.

2. 1857 г.

3. 1863 г.

4. 1872 г.

104. Праект першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва падрыхтаваў вядомы географ і статыстык:

1. Ф.Ф.Белінсгаўзен

2. М.М.Міклухо-Маклай

3. П.П.Сямёнаў-Цян-Шанскі

4. І.Ф.Крузенштерн

105. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі быў праведзены:

1. 18 лютага 1895 г.

2. 28 снежня 1896 г.

3. 28 студзеня 1897 г.

4. 31 лютага 1898 г.

106. Першы перапіс насельніцтва Савецкай Беларусі быў праведзены ў:

1. 1918 г.

2. 1919 г.

3. 1920 г.

4. 1923 г.

107. Найбольш поўны перапіс насельніцтва БССР, па апублікаваных звестках, у міжваенны час:

1. 1920 г.

2. 1923 г.

3. 1926 г.

4. 1939 г.

108. Першы перапіс насельніцтва БССР, праграма якога мела пытанне аб нацыянальнасці, а не народнасці:

1. 1926 г

2. 1937 г.

3. 1939 г.

4. 1959 г.

109. Від гістарычных крыніц, якія ўзнікаюць пераважна ў грамадскай сферы і закліканы выражаць думку якой-небудзь сацыяльнай групы аб грамадска-значнай праблеме гэта -

1. публіцыстыка

2. агіяграфія

3. "пасіёны"

4. творы літаратуры

110. Спецыфічная сістэма перадачы і захавання інфармацыі, дзе камунікатыўная функцыя з'яўляецца вызначальнай гэта -

1. перыядычны друк

2. публіцыстыка

3. прыватная перапіска (эпісталярныя крыніцы)

4. запіскі падарожнікаў

111. Полацкі летапіс ХІІ ст. не захаваўся, але ім карыстаўся пры стварэнні сваёй "Гісторыі Расійскай" гэты даследчык:

1. М. Карамзін

2. В. Тацішчаў

3. М. Шчарбатаў

4. С. Салаўёў

112. На думку шэрагу даследчыкаў (К. Бястужаў-Румін, С. Салаўёў, Л. Аляксееў, В. Пашута, В. Чамярыцкі) часткі Полацкага летапісу захаваліся ў складзе:

1. Лаўрэнцьеўскага летапісу

2. “Аповесці мінулых часоў”

3. Іпацьеўскага летапісу

4. Кіеўскага летапісу

113. Барацьба палачан з крыжакамі адлюстравана ў лацінамоўным творы:

1. "Хроніка Гала Аноніма"

2. "Хроніка Лівоніі" Генрыха Латвійскага

3. "Хроніка магістра Вінцэнта Кадлубка"

4. "Хроніка Цітмара Мерзенбургскага"

114. Працэсы аб'яднання балцкіх і ўсходнеславянскіх земляў у адзіную дзяржаву знайшлі адлюстраванне у гэтым творы канца ХІІІ ст. у:

1. "Аповесці мінулых часоў"

2. Кіеўскім летапісе

3. Галіцка-Валынскім летапісе

4. Полацкім летапісе

115. "Пахвала Вітаўту" з'яўляецца складовай часткай:

1. І беларуска-літоўскага летапіснага зводу

2. ІІ беларуска-літоўскага летапіснага зводу

3. ІІІ беларуска-літоўскага летапіснага зводу

4. Баркалабаўскага летапісу

116. Летапіс, створаны, верагодна, ў 20-я гг. XVI ст., у асяроддзі магнатаў Гаштальдаў і Гальшанскіх, які ўвайшоў у склад другога беларуска-літоўскага летапіснага зводу і ўтрымліваў легенду аб рымскім паходжанні князёў і шляхты ВКЛ

1. Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага

2. Летапісец вялікіх князёў літоўскіх

3. Хроніка Быхаўца

4. Баркалабаўскі летапіс

117. Помнік беларуска-літоўскага летапісання, створаны на пачатку Лівонскай вайны і закліканы нагадаць пра поспехі ліцвінаў у барацьбе з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што і "літоўскае кап'ё стаяла ля сцен Масквы"

1. Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага

2. Летапісец вялікіх князёў літоўскіх

3. Хроніка Быхаўца

4. Баркалабаўскі летапіс

118. Трэці беларуска-літоўскі звод - "Хроніка Быхаўца" атрымаў назву ад:

1. прозвішча аўтара

2. прозвішча памешчыка, у маёнтку якога быў знойдзены

3. прозвішча даследчыка, які знайшоў і апублікаваў "Хроніку"

4. назвы маёнтка, дзе быў знойдзены спіс летапісу

119. Падзеі ў "Хроніцы Быхаўца" даведзены да:

1. 1446 г.

2. 1385 г.

3. 1506 г.

4. 1569 г.

120. Адным са стваральнікаў Віцебскага летапісу быў:

1. Т. Сурта

2. Т. Нарбут

3. М. Панцырны

4. Ю. Трубніцкі

121. Сярод пералічаных асоб укажыце стваральніка Магілёўскай хронікі:

1. Т. Сурта

2. Ф. Філіповіч

3. М. Панцырны

4. С. Аверка

122. У гэтым летапісным творы першай паловы XVII ст. знайшло адлюстраванне жыццё сялянства:

1. Хроніка Быхаўца

2. Баркалабаўскі летапіс

3. Віцебскі летапіс

4. Магілёўская хроніка

123. З якой крыніцы ўзяты урывак:

"У год 974. Вольга, пабіўшы яцвягаў і печанегаў, пераправілася з воямі праз раку Дзвіну і заначавала, а ўпадабаўшы гару, заклала драўляны замак, які назвала ад ракі Віцьбы Віцебскам. У Верхнім замку змуравала царкву святога Міхала, а ў Ніжнім - Звеставання. Два гады тут пражыўшы, ад'ехала да Кіева".

1. Хроніка Быхаўца

2. Баркалабаўскі летапіс

3. Аповесць мінулых гадоў

4. Віцебскі летапіс

124. Аўтарам кнігі "Аб адзінстве царквы Боскай пад адзіным пастырам", якая ўбачыла свет у 1577 г. у Вільні быў:

1. Мялецій Сматрыцкі

2. Пётр Скарга

3. Хрыстафор Філалет

4. Іясафат Кунцэвіч

125. Палемічны твор, напісаны М. Сматрыцкім ў форме плача Маці-праваслаўнай царквы аб пакінуўшых яе дзецях:

1. "Катэхізіс"

2. "Антырызіс"

3. "Апокрысіс"

4. "Фрынас"

126. Першым беларускім мемуарыстам лічыцца …

127. Падзеі "смутнага часу" ў Маскоўскай дзяржаве апісаў іх ўдзельнік, беларускі шляхціч:

1. Піліп Казімір Абуховіч

2. Багуслаў Казімір Маскевіч

3. Адам Каменскі-Длужык

4. Самуіл Маскевіч

128. Каштоўнай крыніцай аб падзеях казацка-сялянскай вайны сярэдзіны XVII ст. з'яўляецца "Дыярыуш":

1. Самуіла Маскевіча

2. Багуслава Казіміра Маскевіча

3. Піліпа Казіміра Абуховіча

4. Яна Уладзіслава Пачобута-Адланіцкага

129. Прадстаўнік эгацэнтрычнай мемуарнай літаратуры XVIІI ст., сямейная хроніка якога нагадвае аўтабіяграфію :

1. Піліп Казімір Абуховіч

2. Багуслаў Казімір Маскевіч

3. Адам Каменскі-Длужык

4. Ян Цадроўскі

130. Аўтарам кнігі "Введение в изучение белорусско-литовского летописания" (1985) з'яўляецца:

1. В. Чамярыцкі

2. М. Улашчык

3. А. Коршунаў

4. Я. Юхо

131. Пасол аўстрыйскага імператара Максіміліяна, які двойчы, у 1516 і 1526 гг., праязджаў праз Беларусь і апублікаваў "Запіскі аб маскавіцкіх справах".

1. Герберштейн

2. Гейдэнштэйн

3. Петрэй

4. Меерберг

132. Сакратар прускага князя, на працягу 30 гадоў знаходзіўся на службе пры двары каралёў Рэчы Паспалітай С.Баторыя і Жыгімонта ІІІ Вазы аставіў нататкі, якія апісваюць падзеі ў Рэчы Паспалітай канца XVI ст.

1. Герберштейн

2. Гейдэнштэйн

3. Фаскарыно

4. Меерберг

133. Першым перыядычным выданнем на тэрыторыі Беларусі стала газета:

1. "Минский листок"

2. "Мужыцкая праўда"

3. "Газета Гродзеньска"

4. "Северо-Западный край"

134. "Губернские ведомости" пачалі выходзіць у беларускіх гарадах з:

1. канца XVIII ст.

2. 1810 г.

3. 1838 г.

4. 1861 г.

135. К. Гаворскі выдаваў:

1. "Витебские губернские ведомости"

2. "Вестник Западной России"

3. "Полоцкие епархиальные ведомости"

4. "Северо-Западный край"

136. Першая на Беларусі прыватная грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага кірунку, выходзіла з 1886 па 1902 г.:

1. "Вестник Западной России"

2. "Минский листок"

3. "Минское эхо"

4. "Наша Доля"

137. Штотыднёвая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кірыліцай і лацінкай …

138. Падзеі, звязаныя са скасаваннем уніі на Віцебшчыне знайшлі адлюстраванне ў мемуарах:

1. І. Лажэчнікава

2. А. Розена

3. М. Маркса

4. Я. Гейштара

139. Гэты від мемуарных крыніц, набыўшы асаблівае распаўсюджанне ў савецкі час, меў афіцыйнае прызначэнне і змяшчаў пэўныя, рэгламентаваныя звесткі:

1. дзённікі

2. успаміны

3. біяграфічныя анкеты

4. аўтабіяграфіі

140. Аўтар успамінаў “За дваццаць пяць гадоў (1903 - 1928)” – гэта … (прозвішча)

141. Аўтар успамінаў “Споведзь” – гэта … (прозвішча)

142. Аўтар мемуарнага твора “У капцюрох ГПУ” – гэта … (прозвішча)

143. Аўтар успамінаў “Сцежкамі жыцця” – гэта … (прозвішча)

144. Буйнейшы расійскі тэарэтык крыніцазнаўства пачатку ХХ ст., даследчык актавых крыніц – гэта … (прозвішча)

145. Першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі ўбачыў свет у … годзе.

146. Першы зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі выдаў … (прозвішча)

147. Тры тамы зборніка “Витебская старина” выдаў … (прозвішча)

148. Упершыню курс крыніцазнаўства гісторыі Беларусі выкладаў у БДУ … (прозвішча)

149. Беларускі літаратуразнавец, які займаўся даследаваннем і публікацыяй мемуарных крыніц XVII ст. – гэта … (прозвішча)

150. Гісторык і крыніцазнаўца, буйнейшы даследчык беларуска-літоўскіх летапісаў, які падрыхтаваў да друку тт. 32 і 35 ПСРЛ, – гэта … (прозвішча)

14