Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

surs

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
78.28 Кб
Скачать

3) Палітычныя пазіцыі гоманаўцаў. Часопіс "Гомон" (№1) абвясціў сябе органам сацыяльна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая "пачала дзей­насць у сябе на радзіме і атаясамлівала свае інтарэсы з інтарэсамі белару­скай народнасці". Група выступіла за замену абсалютызму ў Расіі свабодным федэральна-палітычным ладам, заснаваным на прынцыпе абласной самастойнасці.

Становішча беларускай народнасці ў Расійскай імперыі і гістарычны лёс беларусаў у рэдакцыйным артыкуле характарызаваліся наступным чынам: "... На іх ужо з дауніх часоў прывыклі глядзець як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў, а не як на жывую народнасць, здольную сама-стойна распараджацца сабою. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, бліжэйшыя суседзі беларусаў, карыстаючыся правам моцнага, здзяйснялі над імі свае доследы і бесцырымонна накладвалі жорсткія рукі на жывы арганізм беларускай народнасці, перадвырашыўшы, што яна павінна пакорліва падпарадкоўвацца мацнейшым і асімілявацца з імі, растварыўшыся ў велікарускім і польскім моры"2. Паводле ацэнкі рэдакцыі, гэтыя доследы больш пауплывалі на вышэйшае саслоуе, чым на народную масу, якая беражліва захоўвала ўсе свае ўласныя рысы, што раней ці пазней павіна было прывесці да абуджэння ў ей нацыянальнай самасвядомасці і агульнага вызваленчага руху, накіраванага супраць прыгнёту. "Усвядоміўшы свае сілы, заявілі гоманаўцы, беларускі народ адразу ж скажа сваім прыгнятальнікам: далоў эксплуатацыю, мы самі жадаем кіраваць сабою! Далоуў чу-жыя рукі, Беларусь павінна быць для беларусаў, а не для чужых элементаў!.. Мы самі павінны заваяваць сабе свабоду, не ўскладаючы надзеі на іншых!"3

Сэнс прыведзеных заклікаў - у абвяшчэнні права самастойнага белару­скага народа на вызначэнне свайго лёсу, на самакіраванне. Паняцце "чужыя рукі", "чужыя элементы" адносяць да прыгнятальнікаў беларускага наро­да, найперш - расійскага самадзяржаўя і чыноўніцтва, а таксама асіміляванага мясцовага вышэйшага саслоўя.

У спецыяльным артыкуле рэдакцыя "Гомона" разгледзела магчымыя ў расійскім рэвалюцыйным лагеры контраргументы супраць пастаноўш пытанняў аб Беларусі як асобным ад іншых рэгіёнаў Расіі і аб утварэнні самастойнай беларускай рэвалюцыйнай групы са сваім перыядычным органам. Яна заявіла, што цалкам падзяляе погляд на неабходнасць згуртаванасці салідарнасці ўсіх змагароў з "бяздушным паліцэйскім рэжымам", аднак ра­зам з тым лічыць прынцыпова неабходным кіраванне самастойных абласных рэвалюцыйных арганізацый і мясцовай рэвалюцыйнай прэсы. На яе думку, толькі гэтыя арганізацыі маглі прыцягнуць на свой бок працоўныя масы сваей вобласці, а пасля палітычнага перавароту ў цэнтры -прадухыць пераход улады на месцах і ў агульнарасійскім прадстаўнічым сходзе ў рукі буржуазных лібералаў і адкрыць "другі акт рэвалюцыі", у выніку якога народ возьме ўладу у свае рукі Пры гэтым гоманаўцы падкрэслілі, што мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі павінны ўяўляць сабою "не прышлы наносны элемент, як урадавыя чынонікі, а арганічную частку насельніцтва свайго раёна". Адстойваючы самастойнасць мясцовых абласных арганізацый", "Гомон" разам з тым прызнаваў абавязковым узгадненне дзейнасці паміж імі і ззаемную падтрымку ва ўсіх неабходных выпадках, а таксама аказанне імі дапамогі цэнтральным арганізацыям, што дзейнічалі ў сталіцах імперыі1. Такім чынам, рэдакцыя "Гомона" выразна засведчыла сваю арыен-тацыю на барацьбу за вызваленне Беларусі не выключна ўласнымі сіламі, а ва ззаемадзеянні з агульнарасійскім вызваленчым рухам.

Новы крок да збліжэння з расійскім вызваленчым рухам быў зроблены рэдакцыяй другога нумара "Гомона". Яна прызнала, што супраць цэнтралізаванай ўлады ўрада можа паспяхова змагацца толью такая ж цэнтралізаваная сіла апазіцыі, і ў гэтай сувязі вітала заключэннеў 1884 г. польскай партыі "Пралетарыят" пагаднення з арганізацыяй "Народная воля". Адносна сябе сацыялісты-беларусы заявілі, што цалкам падзяляюць праграму і арганізацыйныя прынцыпы партыі "Народная воля'"імкнуцца заняць у ей месца, адпаведнае энергіі дзейнасці сваей групы2. Яны прапанавалі кіраўніцтву расійскай партыі перадаць усе свае сувязі ў Беларусі "мясцовай беларускай партыі", якая дзейнічала б на правах абласной арганізацыі, "Народнай волі" з аўтаноміяй ў мясцовых справах. Пры гэтым адзначалася, што ў такім разе эфектыўнасць рэвалюцыйнай дзейнасці павысіцца, паколькі "мясцовая інтэлігенцыя, акрамя меркаванняў цэнтральнай партыі, будзе адухоўлена ўсведамленнем рэальных інтарэсаў Беларусі"3.

Рэдакцыя "Гомона" не ўтойвала, што адным з галоўных матываў далучэння беларускіх сацыялістаў да "Народнай волі" было імкненне пераканаць членаў гэтай партыі у

ў практычнай магчымасці федэратыўнай самастойнасці Беларусі ў будучым, дамагчыся іх згоды на гэта. Яна ведала, што тэарэтычна "Народная воля" не раз выказвалася за будучую федэра-тыунасць абласцей Расіі, але разам з тым усведамляла, што разлічваць на атрыманне самастойнасці свайму краю могуць толькі тыя абласныя арганізацыі, якія будуць "плячо ў плячо ісці ў барацьбе з дзеючай партыяй"4.

У гэтай сувязі рэдакцыю "Гомона" вельмі насцярожылі выказванні аднаго з лідэраў "Народнай волі" Л.Ціхамірава ў часопісе "Вестник "Народной воли" аб "недарэчнасці" і "штучнасці" стварэння новых нацыянальнасцей. Яна ўбачыла ў гэтых выказваннях адмаўленне факта існавання беларускага народа, а разам з тым і правамернасці пастаноукі пытання аб федэратыўнай самастойнасці Беларусі ў сувязі з гэтым рэдакцыя заявіла: "Вядома, у (беларускім) народзе пакуль няма свядомага імкнення федэратыўнай незалежнасці ў тым яе выглядзе, як гэта разумее інтэлігенцыя, але неабходнасць гэ­тай незалежнасці вынікае сама сабою з усведамлення народам сваей асобнасці ад суседзяў... з эканамічных і кліматычных умоў Беларусі, якія ў многім адрозніваюцца ад умоў іншых абласцей Расіі, з арыгінальнага характару самога народа". Пры гэтым была спасылка на высновы М.Бакуніна і М.Драгаманава, якія, калі ішла гаворка аб распадзе Расійскай імперыі на натуральныя ("естественные") федэратыўныя адзінкі, заўсёды ставілі Бела­русь у адзін рад з Польшчай і Маларасіяй, нарэшце - на палітыку ўрада, які, хоць і імкнуўся да ідэалу казарменнай аднастайнасці, усё ж лічыўся з Беларуссю як з вобласцю своеасаблівай. Негрунтоунасць заяў Л.Ціхамірава даказвалася і спасылкай на дзейнасць саміх нарадавольцаў, якія, не зважаючы на тое, што народ расіі не ўсведамляў важнасці палітычнай свабоды і не разумеу ідэй сацыялізму, усё ж дамагаліся і аднаго і другога, паколькі шырэй глядзелі на патрэбы народа і лепш разумелі сродкі іх задавальнення1.

Асаблівую важнасць падрыхтоукі ў Беларусі глебы для федэратыунай самастойнасці гоманаўцы бачылі ў тым, што тут, як нідзе ў суседніх рэіёнах, адчувалася гістарычная адчужанасць паміж інтэлігенцыяй і народам. Яны былі перакананы, што без пераадолення гэтай адчужанасці інтэлігенты-сацыялісты не маглі разлічваць на падтрымку свайго народа і карыстацца на радзіме большым даверам, чым тагачаснае чыноўніцтва. Зыходзячы з гэтага, рэдакцыя "Гомона" следам за П. Лаўровым прызнала найбольш мэтазгоднай, эфектыунай і карыснай для партьй дзейнасць рэвалюцыянераў на сваёй радзіме, сярод свайго народа з арыентацыяй на яго мову, традыцьй ізвычаі інрэсы і разам з тым яна не адмаўлялася ад аказання дапамогі цэнтру і выказала надзею, што частка рэвалюцыйных гурткоў у Беларусі, а таксама гурткі беларусаў, якія ўтварыліся ў некаторых універсітэцкіх гарадах Расіі, падтрымаюць ідэю барацьбы за федэратыўную самастойнасць Бе-ларусі2.

У сярэдзіне 80-х гг. гурткі нацыянальна свядомых беларусаў-народшкаў, як і партыя "Народная воля" у цэлым, былі ліквідаваны паліщыяй. Тым не менш утварэнне і дзейнасць гэтых гурткоў абазначылі новы этап у развцці беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. У сваіх падпольных выданнях яны упершыню не толькі сфармулявлі, але і тэарэтычна абгрунтавалі пастулат аб існаванні самабытнага беларускага народа, першымі заявілі аб неабходнасці барацьбы супраць паланізацыі і русіфікацыі Беларусі, выставілі праграмны лозунг аб праве Беларусі "заняць месца сярод іншых федэрацый Раесіі на аснове свабоднага пагаднення з імі'. Новай была таксама пастаноўка пытання аб стварэнні самастойнай беларускай рэвалю­цыйнай партыі, якая ў цесным узаемадзеянні з агульнарасійскім вызвален­чым рухам выступіла арганізатарам барацьбы за дзяржаўнасць Беларусі.

Стан нацыянальнага руху ў канцы XIX ст. Пасля разгрому гурткоў, звязаных з "Гомоном", беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый да пачатку XX ст. не існавала. У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. рэвалюцыйна настроеныя студэнты-беларусы ўваходзілі ў інтэрнацыянальныя студэнцкія арганізацыі зямляцкага тыпу, створаныя ў Пецярбургу і Маскве. Яны аб'ядноўвалі ураджэнцаў беларуска-літоускіх, польскіх і ўкраінскіх губерняў, якія вучыліся ў гэтых гарадах. На ідэалогіі і дзейнасці арганізацыі ўпэунай ступені адчуўся ўплыў марксізму. Апошнім кіраўніком пецярбургскага гуртка польска-літоўска-беларускай і маларускай моладзі быў студэнт тэхналагічнага інстытута, беларусі паэт-дэмакрат А. Гурыновіч. 3 дзейнасцю падобнай маскоўскай арганізацыі, дакладней, аднаго з яе кіраўшкоў -Абрамовіча, звязана нелегальнае выданне ў 1892 г. аптацыйнай брашуры на беларускай мове "Дзядзька Антон, або гутарка аб усім чыста, што баліць, а чаму баліць, не ведаем .Брашура была перакладзена са зменамі з папулярнай кніжкі вядомага польскага сацыяліста Я. Млота (Ш.Дыкштэйна) "Хто з чаго жыве?" У 1903 г. "Дзядзька Антон..."быў перавыдадзены пад назвай "Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць", якая і больш дакладна раскрывала змест брашуры. Нацыянальнае пытанне ў ей не закраналася. Членамі маскоўскай арганізацыі з'яўляліся вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна­га руху А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.) і Н. Чарноцкі. Паводле звестак дэпартамента паліцыі, на сходах вялася гаворка аб неабходнасці злучэння нацыянальнага руху з сацыял-дэмакратычным, аб барацьбе за дэмакратычныя свабоды ў Расіі і г.д. У1892-1893 гг. абедзве арганізацыі былі ліквідаваны паліцыяй1.

У 1899-1901 гг. у Пецярбургу па ініцыятыве студэнта тэхналагічнага інстытута В. Іваноўскага ўтварыўся нелегальны беларускі студэнцкі гурток, у якім, паводле ўспамінаў яго заснавальніка, зарадзілася ідэя аб суверэннай незалежнасці Беларусі. Сярод гурткоўцаў выспявала ідэя стварэння Беларускай рэвалюцыйнай партыі3.

На пераломе Х1Х-ХХ стст. у Мінску па ініцыятыве гімназістаў братоў і.І А. Луцкевічаў утварыўся асветніцкі гурток з мэтай вывучэння Беларуаі распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання. Цесную сувязь з ім падтрымліваў пісьменнік К. Каганец (Казімір Кастравіцкі), які зрэдку публікаваў свае фальклорныя апрацоўкі ў мінскай і віленскай рускамоўнай пірыёдыцы. Можна не сумнявацца, што на сходах гуртка ён чытаў уласныя рукапісныя творы 90-х гг., прасякнутыя ідэяй нацыянальнага адраджэння ("Прамова", "Наш сымболь", "Згадка пра Галубка" і шш.). Каганец услаўляў у іх эпоху Вялкага княства Літоўскага, калі беларуская мова "працвітала пры двары каралёў польскіх", пісаў пра забытых легендарных герояў, што вызначылісяў барацьбе за свабоду Радзімы. Пісьменнік імкнуўся такім чынам адрадзіць гістарычную памяць, нацыянальную годнасць і свядомасць беларусаў.

4. Рабочы рух

Хваляванні i стачкі рабочых у 1864-1884 гт. У 60-80-я гг. XIX ст. у Бе-ларусі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак. На землякопныя работы прыцягваліся сотні тысяч сялян. Незвычайна цяжкія ўмовы працы i побыту. дрэннае харчаванне, розныя злоўжыванні i самавольства падрадчыкаў выклікалі пратэст, які найчасцей праяўляўся ў падачы калектыўных скаргаў уладам i ў групавых уцёках з месца працы. Такія выступленні ("хваляванні") вясною i летам 1864 г. адбываліся на будаўніцтве Дзвінска-Віцеб-скай чыгункі ў Дрысенскім, а праз год - у Віцебскім паветах. 3 хваляваннямі на будаўніцтве чыгункі ў Дрысенскім павеце, відаць, былі звязаны ўцёкі васьмі сельскагаспадарчых рабочых з маёнтка Зарэчча.

У 1872 г. хваляванні назіраліся на будаўніцтве Лібава-Роменскай чы-гункі ў Мінскім павеце, у 1883 i 1884 гг. - Віленска-Ровенскай чыгункі на участку Беняконі - Воранава Лідскага і ў мястэчку Моўчадзь Слонімскага паветаў. Два хваляванні ў 70-х гг. адзначаны на прамысловых прадпрыемствах Беларусі.

Усяго ў Беларусі ў 1864-1884 гг. адбылося дзевяць хваляванняў рабо­чых. Ix удзельнікамі з'яўляліся фактычна сяляне, якія часова трапілі ў становішча наёмных работнікаў. Гэтым тлумачыцца поўная адсутнасць у згаданых выступлениях праяў пралетарскай свядомасці i прымітыўнасць формаў пратэсту. Усе выступленні мелі абарончы характар i з'яўляліся рэакцыяй рабочых на празмерную эксплуатацыю i самавольства прадпрымальнікаў.

Якасныя зрухі ў рабочым руху ў Беларусі пачаліся ў другой палове 70-х гг. Яны праявіліся ў прымяненні рабочымі такой эфектыўнай формы барацьбы за паляпшэнне свайго становішча, як страйкі (стачкі). Эфектыўнасць масавых арганізаваных страйкаў да таго часу была добра апрабавана на вопыце барацьбы пралетарыяту заходніх краін.

Першую ў Беларусі стачку ў сакавіку 1876 г. арганізавалі 300 рабочых мінскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі з патрабаваннем рэгулярнай выдачы заработнай платы. Яе падтрымалі чыгуначнікі ў Стоўбцах (Мінскі павет). У 1879 г. першы страйк арганізавалі рамесныя рабочыя Бе­ларусь Адбыўся ён у Гродне i ахапіў некалькі кравецкіх майстэрняў, рабо­чыя якіх выставілі патрабаванне скарачэння рабочага дня1.

У 1881 г. адбыўся страйк у чыгуначных майстэрнях у Гомелі, выкліканы нявыдачай заработку, аў 1882 г. - у сталярным цэху вагонных майстэрняў у Брэст-Літоўску, дзе рабочыя пратэставалі супраць паніжэння зарплаты. Як вынікае з гэтых фактаў, пачынальнікамі стачачнага руху ў Беларусі былі ра­бочыя чыгуначных майстэрняў. Паказальна i тое, што ўсе ix стачкі мелі ў тэты час абарончы характар.

Пачатак распаўсюджвання марксізму. У 70-х - пачатку 80-х гг. у практычнай дзейнасці прадстаўнікоў розных плыняў народніцтва выявілася негрунтоўнасць тэорыі сялянскага сацыялізму: сялянства як клас дробных уласнікаў не ўспрымала сацыялістычных ідэй. Не дапамагала i змена тактыкі. Ні мірная прапаганда "Зямлі i волі" i "Чорнага перадзелу", ні індывідуальны палітычны тэрор "Народнай волі", ахвярай якога 1 сакавіка 1881 г. стаў імператар Аляксандр II, не абудзілі сялянскай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым народніцтва ў цэлым уступіла ў паласу глыбокага ідэйна-арганізацыйнага крызісу. У пачатку 1882 г. распаўся "Чорны перадзел". У той жа час былі арыштаваны амаль усе члены Выканаўчага камітэта "Народнай волі" і разгромлены яе цэнтральныя арганізацыі. Многія адышлі ад рэвалюцыйнай дзейнасці. Пануючай у народніцтве да канца 90-х гг. стала ліберальна-асветніцкая, рэфармісцкая плынь.

Моцны ўдар па народніцкай ідэалогіі нанеслі лідэры "Чорнага перадзе­лу" Г.Пляханаў, П.Аксельрод і В.Засуліч, якія ў 1883 г. абвясцілі аб сваім разрыве з народніцтвам i прызналі адзіна навуковай тэорыяй сацыялізму вучэнне К.Маркса i Ф.Энгельса. 3 мэтай распаўсюджвання марксізму ў Расіі яны заснавалі ў Швейцарыі першую расійскую марксісцкую арганізацыю - групу "Вызваленне працы" i арганізавалі выданне твораў Маркса i Энгельса ў перакладзе на рускую мову. Адначасова ў сваіх друкаваных працах яны разгарнулі вострую крытыку асноўных пастулатаў тэорыі сялян­скага сацыялізму. Заснавальнікі групы "Вызваленне працы" даказвалі, што парэформенная Расія развіваецца па шляху капіталізму, i менавіта з ім звяз-валі выспяванне перадумоў сацыялістычнай рэвалюцыі. Пры гэтым яны зы-ходзілі з галоўнай ідэі Маркса, што знішчэнне капіталізму i пабудова сацыялізму з'яўляецца "гістарычнай місіяй" пралетарыяту.

У той жа час прапаганду марксізму пачалі дзеячы польскай партыі "Пралетарыят", сярод якіх было нямала ўраджэнцаў Беларусі. Яны выдавалі творы Маркса i Энгельса ў перакладзе на польскую мову. Выданні расійскіх і польскіх марксістаў у 80-х - першай палове 90-х гг. распаўсюджваліся i вы-вучаліся ў рабочых гуртках Вільні, Мінска, Віцебска, Гродна, Смаргоні, Го­меля, падпольных зямляцкіх арганізацыях студэнтаў - ураджэнцаў беларуска-літоўскіх i ўкраінскіх губерняў - у В НУ Пецярбурга i Масквы.

У Мінску прапаганду марксізму ў 1884-1885 гг. пачалі студэнт Дэрпцкага універсітэта Э.Абрамовіч i былы чорнаперадзелец І.Гурвіч. Паводле ўспамінаў апошняга, у заснаваных імі гуртках летам 1886 г. займалася каля 130 мінскіх рабочых1. Да ліку першых беларускіх марксістаў належалі В. Сяліцкі, С Трусевіч, Я. Спонці. Праграма заняткаў з рабочымі, распрацаваная Э.Абрамовічам, выкарыстоўвалася не толькі ў Мінску, але i ў Вільні i іншых гарадах краю. Гурткі ставілі мэтай падрыхтоўку новых кадраў прапагандыстаў, якія з цягам часу маглі б паўплываць на свядомасць болыпасці рабочых. Прапаганда ў цэлым мела абстрактны, асветніцка-кніжны харак­тар, амаль не звязвалася з рэальным становішчам рабочых2. Сацыял-дэмакратычныя гурткі Беларусі ў той час мелі сувязь з групай "Вызваленне працы", партыяй "Пралетарыят", Саюзам польскіх рабочых, сацыял-дэмакра-тычнымі групамі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве.

Выступленні рабочых у 1885-1894 гг. Узнікненне першых сацыял-дэмакратычных гурткоў практычна ніяк не паўплывала на свядомасць рабо­чых. Ix барацьба за паляпшэнне свайго становішча ў гэты час заставалася па-за межамі ўздзеяння сацыял-дэмакратаў. Тым не менш у ёй заўважаюцца прыкметы росту класавай свядомасці i арганізаванасці рабочых.

Найбольш буйныя стачкі ў другой палове 80-х - пачатку 90-х гг. арганізавалі рабочыя чыгуначных майстэрняў. У сакавіку 1886 г. баставалі сталяры ў Гомельскіх майстэрнях, a ў ліпені таго ж года - усе рабочыя гэтага прадпрыемства (472 чалавекі), пратэстуючы супраць паніжэння заробкаў і пагаршэння ўмоў працы. Адміністрацыя чыгункі пад націскам магілёўскага губернатара пайшла на саступкі. У пачатку сакавіка 1894 г. гомельскія чыгуначнікі (696 чалавек) аб'явілі забастоўку з патрабаваннем вярнуць грошы, адлічаныя ў пенсійную касу на крайне нявыгадных для ix умовах. Аднак пад уплывам угавораў i пагроз начальства забастоўка на трэці дзень была спы-нена. Наступление адміністрацыі на правы рабочых i змены правіл унутранага распарадку ў горшы для ix бок выклікалі ў студзені 1893 г. агульны страйк у майстэрнях Палескіх чыгунак у Пінску (500 чалавек). Праз тыдзень ix патрабаванні былі задаволены1.

У Мінску ў другой палове 80-х гг. пачалася барацьба рамесных рабочых за ўвядзенне 12-гадзіннага рабочага дня (з 6 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара) з двухгадзінным перапынкам. 3 гэтым патрабаваннем у 1886 г. баставалі ра­бочыя дзвюх шпалерных майстэрняў, сталяры, друкары (наборшчыкі) і краўчыхі, a ў маі 1887 г. - слесары шасці майстэрняў. Успаміны I.Турвіча сведчаць, што мінскія сацыял-дэмакраты таго часу да адзначаных стачак дачынення не мелі2.

У пачатку 90-х гг. у Мінску рамесныя рабочыя дамагаліся скарачэння рабочага дня шляхам падачы ўладам калектыўных прашэнняў. Аднак улады практычна не рэагавалі на ix. Гэта штурхала рабочых да нелегальнага аб'яд-нання на прафесійнай (цэхавай) аснове вакол стачачных кас з мэтай правядзення эканамічных страйкаў, забароненых расійскім заканадаўствам. У 1894 г. у Мінску ўтварыліся стачачныя касы пераплётчыкаў, слесараў, шчаціннікаў i краўцоў, якія аб'ядналі 220 рабочых i паспяхова вытрымалі некалькі страйкаў. У тым жа годзе першыя эканамічныя страйкі арганізавалі рамесныя рабочыя (маляры, слесары i краўцы) Гомеля3.

У цэлым за 1885-1894 гг. у Беларусі адбыліся 22 стачкі і 4 хваляванні ра­бочых. У стачках удзельнічалі больш за 1800 чалавек, з ix прыблізна 5/6 складалі рабочыя чыгуначных майстэрняў. Вынікі барацьбы вядомы ў 12 выпадках. У 10 з ix рабочыя дамагліся поспеху. Параўнанне паказчыкаў заг 1885-1894 гг. з папярэднім перыядам сведчыць аб прыкметным колькас-ным i якасным росце рабочага руху. Перш за ўсё гэта праявілася ў замацаванні стачак як асноўнай формы барацьбы i ва ўзнікненні сярод рамесных рабочых зародкаў прафесійных саюзаў (стачачных кас). У ідэйных адносінах важным было з'яўленне першых сацыялістычных гурткоў - народніцкіх і сацыял-дэмакратычных.

Пераход сацыял-дэмакратаў да масавай агітацыі. Наўласным вопыце, а таксама пад уплывам практыкі Саюза польскіх рабочых асобныя сацыял-дэмакраты Беларусі i Літвы (В.Сяліцкі, Я.Спонці, С.Трусевіч) паступова пераконваліся ў тым, што шляхам кніжна-асветніцкай дзейнасці i прапаганды марксізму ў вузкіх, заканспіраваных гуртках нельга дамагчыся пашырэння свайго ўздзеяння на масу рабочых i ўзначаліць рабочы рух.

Неабходнасць пераходу ад гуртковай прапаганды да масавай эка-намічнай агітацыі тэарэтычна абгрунтоўвалася ў брашуры віленскага сацыял-дэмакрата А.Крэмера "Аб агітацыі", напісанай у 1894 г. i выдадзенай у 1897 г. пад рэдакцыяй Ю.Мартава Саюзам рускіх сацыял-дэмакратаў за мя-жой. Да часу выдання яна шырока распаўсюджвалася ў спісах не толькі ў Беларусі i Літве, але i ў гарадах Расіі. На аснове вопыту віленскіх сацыял-дэмакратаў у брашуры рэзка крытыкаваліся недахопы ў дзейнасці гурткоў, найперш - адсутнасць сувязяў з масамі рабочых i магчымасці ўплываць на ix. Першачарговай задачай сацыял-дэмакратаў прызнавалася арганізацыя эканамічнай барацьбы рабочых, якая характарызавалася як лепшая школа выхавання свядомасці пралетарыяту. Палітычная агітацыя адкладвалася на больш далёкую перспектыву са спасылкай на наяўнасць у шырокіх масах ра­бочых царысцкіх ілюзій.

Пераход да новай тактыкі паводле "віленскай праграмы" (брашуры "Аб агітацыі") адбываўся шляхам вырашэння трыадзінай задачы: 1) рэарганізацыя цэхавых кас узаемадапамогі ў стачачныя касы; 2) усталяванне з імі непасрэднай сувязі сацыял-дэмакратычнага цэнтра ў форме рэгулярных "сходаў агітатараў"; 3) прыстасаванне прапагандысцкіх гурткоў для падрыхтоўкі агітатараў і кіраўнікоў масавага рабочага руху.

Масава-агітацыйная дзейнасць патрабавала ўліку нацыянальных, най­перш моўных, асаблівасцей пралетарыяту Беларусі i Літвы. Гэта неўзабаве прывяло да арганізацыйнага адасаблення яўрэйскіх i хрысціянскіх сацы-ял-дэмакратаў, якія арыентаваліся на дзейнасць у сваім нацыянальным ася-роддзі. Такім чынам, к сярэдзіне 90-х гг. у Вільні i Мінску ўзніклі асобныя яўрэйскія i польска-беларуска-літоўскія сацыял-дэмакратычныя ар-ганізацыі. У 1895 г. на першамайскім сходзе актыву яўрэйскіх сацыял-дэ-макратаў у Вільні Ю.Мартаў сфармуляваў ідэю аб неабходнасці стварэння "спецыяльна яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі, якая з'явілася б кіраўніком i выхавацелем яўрэйскага пралетарыяту ў барацьбе за эканамічнае, грамадзянскае i палітычнае вызваленне"1. Такая ж тэндэнцыя праяўлялася i ў дзейнасці літоўскіх сацыял-дэмакратаў у Вільні.

Уздым рабочага руху. Утварэнне рабочых саюзаў i партый. Разгортванне эканамічнай агітацыі сацыял-дэмакратаў суправаджалася хуткім уздымам стачачнай барацьбы рабочых, асабліва ў сферы рамеснай i дробна-капіталістычнай прамысловасці, у якой колькасна значна пераважалі яўрэі. Найбольшыя маштабы яна набыла ў Мінску. Пад уплывам агітацыі яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай групы на чале з П.Берманам i Я.Гурвіч з сярэдзіны 1894 г. да сярэдзіны 1896 г. у горадзе ўтварыліся 23 нелегальныя прафесійныя саюзы рамесных рабочых i саюз прыказчыкаў, заснаваныя на стачачных касах. Яны аб'ядноўвалі амаль 1200 чалавек, што складала 86,5 % агульнай колькасці работнікаў адпаведных прафесій. За тыя ж два гады ў Мінску былі праведзены 54 страйкі з удзелам 480 рамесных рабочых. 50 страйкаў закончыліся поўнай ці частковай перамогай рабочых. Тройчы, але беспаспяхова, баставалі ў пачатку 1895 г. 355 рабочых мінскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі1.

У 1895-1897 гг. эканамічная агітацыя паводле "віленскай праграмы" пачалася ў Смаргоні, Ашмянах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Пінску i мела вынікам утварэнне ў гэтых гарадах вакол стачачных кас значных рабо­чых арганізацый. Пад ix кіраўніцтвам разгортвалася барацьба рабочых за паляпшэнне свайго становішча. Усяго за адзначаныя гады ў Беларусі было праведзена 114 страйкаў, у якіх удзельнічалі каля 5,1 тыс. рабочых. У пера-важнай большасці выступленні мелі наступальны характар i заканчваліся саступкамі прадпрымальнікаў. Пад уплывам сацыял-дэмакратаў рабочыя Мінска, Брэста, Гомеля, Смаргоні, Ашмян у 1895 - 1896 гг. пачалі адзначаць на канспіратыўных сходах 1 мая як Дзень міжнароднай пралетарскай салідарнасці2.

Узнікненне буйных агульнагарадскіх арганізацый рабочых у шэрагу га-радоў беларуска-літоўскіх губерняў ставіла на парадак дня ix аб'яднанне ў рэгіянальныя рабочыя саюзы i нацыянальныя сацыял-дэмакратычныя партыі. Як ужо адзначалася, імкненне да аб'яднання рабочых па нацыяналь-най прыкмеце праяўлялася пры пераходзе да масавай агітацыі ў асяроддзі яўрэйскіх i нацыянальна настроеных літоўскіх сацыял-дэмакратаў. Апошнія імкнуліся прывіць апалячаным рабочым-літоўцам разам з сацыял-дэмакратычнай ідэалогіяй нацыянальную свядомасць i вялі агітацыю на літоўскай мове. Такой дзейнасцю ў Вільні займалася група А.Дамашэвіча. Пад назвай "Літоўская сацыял-дэмакратыя" выступалі таксама марксісты Літвы-Беларусі, якія вялі агітацыйную дзейнасць ў асяроддзі рабочых-хрысціян (беларусаў, рускіх, палякаў), карыстаючыся рускай i польскай мовамі. Не цураліся яны i рабочых-яўрэяў. У якасці лідэра гэтай часткі сацыял-дэмакратаў Літвы-Беларусі ў сярэдзіне 90-х гг. вызначыўся С. Трусевіч (псеўданім - Казімір Злеўскі). Летам 1895г. ён пераехаў з Мінска ў Вільню, дзе неўзабаве стварыў групу з рабочых чыгуначнікаў i гарбароў. Пад яго кіраўніцтвам дзейнічалі таксама сацыял-дэмакратычныя групы ў Мінску i Смаргоні. Назву "Літва" С.Трусевіч i яго паплечнікі разумелі ў гістарычным значзнні i адносілі яе да Віленскай, Мінскай i Гродзенскай гу-берняў, не звязваючы з літоўскім этнасам.

У красавіку 1896 г. з удзелам С.Трусевіча адбыўся з'езд Літоўскай сацыял-дэмакратыі. З'езд абвясціў аб утварэнні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, прыняў яе праграму i вызначыў тактыку. У першым пункце праграмы фармулявалася патрабаванне стварэння самастойнай Літоўскай дэмакратычнай рэспублікі. У рэзалюцыях з'езда канстатавалася поўнае супадзенне палітычных інтарэсаў пралетарыяту Польшчы, Літвы i Pyci (Беларусі i Украіны) i заяўлялася аб тым, што агульнымі сіламі ён зможа дамагчыся незалежнай ад Расіі федэрацыі Польшчы, Літвы, Беларусі i Украіны. Пытанні аб звяржэнні самадзяржаўя ў Расіі i ўзаемадзеянні з расійскім пралетарыятам не ставіліся3. Раней падобную пазіцыю заняла Польская сацыялістычная партыя (ППС).

С Трусевіч рашуча выступіў супраць такіх установак ЛСДП, расцаніўшы ix як сепаратысцкія, але падтрымкі не знайшоў i пакінуў з'езд. У маі 1896 г. па яго ініцыятыве быў скліканы з'езд прадстаўнікоў Віленскай, Мінскай і Смаргонскай рабочых арганізацый, наякім быў утвораны Рабочы саюз Літвы (РСЛ). Яго праграма зыходзіла з тэзіса, што "барацьба з рускім дэспатызмам можа быць паспяховай толькі пры ўмове цеснага аб'яднання ўсіх сацыял-дэмакратычных груп Расіі". На гэтай падставе РСЛ прызнаў для сябе неабходным уступленне ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю на правах аўтаномнай арганізацыі. "Змагаючыся разам з ра­бочим! ўсёй Расіі, мы заваюем неабходную нам канстытуцыю, якая будзе ад-ным з этапаў на шляху да сацыялістычнага ладу", - гаварылася ў праграме. Нацыянальнае пытанне ў ёй абміналася. Самай важнай i актуальнай сваей задачай РСЛ прызнаваў "агітацыю сярод рабочых мае Літвы на аснове ix паўсядзённых эканамічных інтарэсаў". Разам з тым ставілася задача выка-рыстання ў агітацыі любога выпадку, які паказваў адносіны ўрада да рабочага класа, а таксама ўкаранення ў свядомасці рабочых пастулата, што толькі замена капіталістычнага ладу сацыялістычным вызваліць ix ад эксплуата-цыі1.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]