Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

surs

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
78.28 Кб
Скачать

У верасні 1897 г. адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмак­ратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока i Варшавы, які прыняў рашэнне аб утварэнні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы i Расіі - Бунд. Разам з тым з'езд выказаўся за ўступленне Бунда ў агульнарасійскую сацыял-дэмакратычную партыю пры ўмове заха-вання за ім аўтаноміі ў сферы абслугоўвання спецыяльных патрэб яўрэйскага пралетарыяту, зацвердзіў газету "Арбайтэр Штыме" ("Рабочы голас") цэнтральным друкаваным органам i выбраў ЦК Бунда ў складзе А.Крэмера, А.Мутніка і У.Касоўскага. Найважнейшай сваей задачай Бунд лічыў разгортванне эканамічнай барацьбы яўрэйскіх рабочых, якую прызнаваў леп-шай формай выхавання ix палітычнай свядомасці.

Утварэнне Бунда выклікала неадназначную рэакцыю ў мясцовых рабо­чых арганізацыях. У Мінску значная частка арганізаваных рамесных рабо­чых не пагадзілася з эканамічным ухілам i нацыянальным сепаратызмам Бунда, парвала з ім i склала ядро мясцовай арганізацыі Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі, якая стала прапагандаваць ідэі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Супраць уступлення ў Бунд выказалася прыблізна 1/3 членаў Гродзенскай рабочай арганізацыі. Яны стварылі асобную арганізацыю на чале з Рабочым камітэтам, якая неўзабаве далучылася да ППС2.

На хвалі ўздыму рабочага i сацыял-дэмакратычнага руху ў Расіі ў 1896 — 1897 гг. выспявала ідэя ўтварэння агульнарасійскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Яна была рэалізавана ў пачатку сакавіка 1898 г. на з'ездзе ў Мінску прадстаўнікоў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага i Екацярынаслаўскага Саюзаў барацьбы за вызваленне рабочага класа, кіеўскай "Ра­бочай газеты" i Бунда. Дзевяць дэлегатаў з'езда прынялі рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых імі арганізацый у адзіную Расійскую сацыял-дэмакра­тычную рабочую партыю (РСДРП). Пры вырашэнні мясцовых пытанняў кожная арганізацыя захоўвала аўтаномію. Дэлегаты прынялі шэраг статут­ных рашэнняў, выбралі ЦК РСДРП у складзе С.Радчанкі (Пецярбург), Б.Эйдэльмана (Кіеў) і А.Крэмера, зацвердзілі "Рабочую газету" цэнтраль­ным друкаваным органам партыі. Сфармуляваць ідэйна-тактычную платформу партыі з'езд даручыў ЦК у форме маніфеста, выдадзенага ў красавіку 1898 г. у друкарні ЦК Бунда ў Бабруйску. У ім у агульнай форме акрэсліваліся задачы партыі ў барацьбе за палітычную свабоду i канчатковае вызваленне ўсіх працоўных ад эксплуатацыі, адзначалася вернасць РСДРП асноўным прынцыпам міжнароднай сацыял-дэмакратыі.

У выніку арыштаў у сакавіку і ліпені 1898 г. РСДРП i Бунд страцілі свае кіруючыя цэнтры. Бундаўцы ў 1899 г. змаглі правесці свой II з'езд i аднавілі цэнтральныя структуры. РСДРП ж, не маючы праграмы i цэнтральных органаў, уступіла ў паласу ідэйна-арганізацыйнага крызісу. У Беларусі ў канцы 90-х гг. дзейнічаў толькі адзін не бундаўскі камітэт РСДРП - Гомельскі, але i ён летам 1900 г. далучыўся да Бунда. У 1898 - 1900 гг. у шэрагу гарадоў і мястэчак Беларусі, Літвы i Усходняй Польшчы ўзніклі прафесійныя ар-ганізацыі гарбароў і шчаціннікаў. На пераломе XIX - XX стст. яны аб'яд-наліся ў рэгіянальныя прафесійныя саюзы на чале з цэнтральнымі камітэтамі, якія таксама апынуліся пад уплывам Бунда. Найбуйнейшымі арганізацыямі Бунда ў Беларусі ў той час былі Віцебская, Мінская, Гродзенская i Го­мельская.

У Мінску, Смаргоні i Вільні ў гэты час існавалі невялікія групы Рабочага саюзаЛітвы, моцнааслабленагаарыштаміў 1897 г. Наз'ездзепрадстаўнікоў гэтага саюза i сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1900 г., Мінск) РСЛ i СДКП аб'ядналіся ў адну партыю - Сацыял-дэмакратыю Каралеўства Польскага i Літвы (СД КПіЛ). З'ездам кіравалі С.Трусевіч i Ф.Дзяржынскі, якім удалося ўцячы з ссылкі.

Нягледзячы на паліцэйскія рэпрэсіі, у Беларусі ў 1898 - 1900 гг. працяг-ваўся ўздым рабочага руху. Усяго за гэтыя гады ўлічана 178 эканамічных за-бастовак. Большасць ix была арганізавана рабочымі Віцебска (57), Гомеля (44), Мінска (17), Гродна (12). Агульная колькасць стачачнікаў дасягала 6,4 тыс. Найбольш актыўна змагаліся рабочыя гарбарна-абутковай, харчасмакавай, дрэваапрацоўчай, швейна-вязальнай i металаапрацоўчай вытворчасці. Так, 80 % забастовак адбылося ў сферы рамеснай i дробна-капіталістычнай прамысловасці, але большасць стачачнікаў (56 %) складалі рабочыя мануфактурных i фабрычных прадпрыемстваў. Захоўваўся пера-важна наступальны характар рабочага руху1.

У ходзе эканамічнай барацьбы рабочыя ўсё часцей сутыкаліся з рэп-рэсіямі ўлад i самавольствам паліцыі, да якіх са скаргамі i даносамі звяр-таліся ўласнікі прадпрыемстваў. У адказ пачаліся антыўрадавыя выступленні рабочых у форме вулічных дэманстрацый i маніфестацый. 1 Мая 1900 г. віцебскія рабочыя адзначылі ўсеагульнай забастоўкай. У Мінску ў гэты дзень адбывалася вулічная дэманстрацыя, у Смаргоні ў антыўрадавую дэманстрацыю ператварылася пахаванне рабочага. У цэлым за 1889-1900 гг. у Беларусі былі праведзены тры палітычныя страйкі (усе ў Віцебску), дзе-вяць дэманстрацый (чатыры ў Віцебску, па дзве ў Гродне i Мінску, адна ў Смаргоні). Амаль усе вулічныя выступленні таго часу мелі напаўстыхійны характар. Яны падштурхнулі мясцовыя сацыял-дэмакратычныя камітэты да пашырэння палітычнай агітацыі. Школай палітычнага выхавання рабо­чых паступова станавіліся масоўкі (тайныя сходкі), якія праводзіліся з нагоды 1 Мая, дня забойства нарадавольцамі Аляксандра 11(1 сакавіка), дня адмены прыгоннага права (19 лютага) i іншых падзей.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]