- •Мова і соцыум.
- •Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
- •Лексіка паводле паходжання. Асноўныя прыкметы іншамоўных слоў.
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, тэрміны, жарганізмы).
- •Спецыяльная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Тэрміналогія.
- •Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння тэрмінаў.
- •Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў
- •Характарыстыка тэрмінаў паводле паходжання.
- •З гісторыі развіцця і фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
- •Сучасны стан развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі. Галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі.
- •Нормы беларускай літаратурнай мовы.
- •Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная).
- •Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай.
- •Канчаткі назоўнікаў I скланення адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах.
- •Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.
- •Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў III скланення адзіночнага ліку.
- •Правапіс адносных прыметнікаў з суфіксам –ск–.
- •Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.
- •Скланенне лічэбнікаў.
- •Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.
- •Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.
- •Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.
- •Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.
- •Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая і тэрміналагічная лексіка).
- •Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.
- •Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.
- •Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.
- •Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.
-
Канчаткі назоўнікаў I скланення адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах.
Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
Да першага скланення адносяцца назоýнікі жаночага, мужчынскага і агульнага роду, якія ý назоýным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі - а (-я): сасна, нара, вясна, зямля, песня; бацька, стараста, суддзя, старшыня; плакса, сірата.
У давальным і местным склонах ужываюцца: пры цвёрдай аснове - канчатак - е: машыне, вадзе, сасне; пры зацвярдзелай аснове - канчатак - ы: гары, працы, ружы; пры мяккай аснове і аснове на й - канчатак - і: песні, лазні, партыі; пры аснове на к пад націскам - канчатак - э, не пад націскам - ы: рацэ, руцэ, рэчцы, банцы; пры аснове на г,х - канчатак - е: дарозе, страсе.
Назоýнікі мужчынскага роду на - а (-я) у давальным і местным склонах маюць канчаткі назоýнікаý другога скланення: бацьку, мужчыну; бацькам, мужчынам; пры бацьку, мужчыну.
Назоýнікі агульнага роду ý давальным і местным склонах скланяюцца на ýзор назоýнікаý першага скланення, калі абазначаюць асоб жаночага полу, і на ýзор назоýнікаý другога скланення, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу.
НАПРЫКЛАД: Жаночы род Мужчынскi род
Давальны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу
Месны: плаксе, цiхонi, Сашы Плаксу, цiхоню, Сашу
-
Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.
Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
Да другога скланення належаць назоýнікі мужчынскага роду з чыстай асновай у назоýным склоне адзіночнага ліку і назоýнікі ніякага роду з канчаткамі - о, -ё, - а,-е: клён, ствол, дзень, к ісель, нож, дождж, двор, шалаш, вырай; акно жыццё, збожжа, поле.
Назоýнікі мужчынсквага роду другога скланення ý родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатк і - а (-я), -у (-ю).
З канчаткам -а (-я) ýжываюцца назоýнікі, якія абазначаюць:
а) асоб і жывых істот, а таксама часткі цела чалавека и жывёл: брата, сына, філолага, каня, тыгра, носа, рота, зуба.
б) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа, мяшка, вугла, перпендыкуляра, косінуса.
в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната.
г) геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, назвы мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана, касмадрома, узгорка, бугра.
д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэýныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня, верасня.
З канчаткам - у (-ю) ужываюцца:
а) абстрактныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ý прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явы прыроды і іншыя: вопыту, гавтунку, болю, сну, шуму, захаду, размеру, часу, рамантызму, выбуху, грукату, шторму, камунізму, сацыялізму, марксізму.
б) рэчыýныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу, цынку, алюмінію, вадароду, але: аýса, хлебе.
в) зборныя назоýнікі: лесу, саду, чаю.