- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
Войны другой паловы 17 – пачатку 18 стст. нанеслі гарадам і мястэчкам яшчэ большыя страты, чым сельскай гаспадарцы. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разрабаваны і спалены. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг. рамеснікі хрысціянскага веравызнання ў масавым парадку прымусова вывозіліся ў Масковію. Вынікам стала тое, што ў сярэдзіне 18 ст. у гарадах стала дамінаваць яўрэйскае насельніцтва. Унутраны рынак рэзка звузіўся. Частка гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў.
Ва ўмовах заняпаду гарадоў магнаты, выкарыстоўваючы свае прывілеі і вайсковыя сілы, рабавалі купецкія абозы, самавольна патрабавалі грошай з гарадоў, а часам проста ажыццяўлялі рабаўнічыя напады на гарады і рынкі. Ствараліся прыватныя ўнутраныя мытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з дзяржаўных гарадоў, і адначасова раслі юрыдыкі.
З аднаўленнем сельскай гаспадаркі паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца буйныя гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Менск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Новагародак – у іх лягчэй было з дапамогай права абмежаваць магнацкае свавольства. У найбольшай ступені насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічвалася за кошт яўрэяў, паколькі прыток людзей з вёскі быў складанай справай з-за панавання прыгоннага права.
У гарадах у першай палове 18 ст. адраджаецца рамесная вытворчасць, адзначаецца спецыялізацыя раёнаў. У Віцебску ў першай палове 18 ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва; у Магілёве – вытворчасць мыла і пальчатак; у Слуцку – пярсцёнак. Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнем цэхаў. Адначасова ўзрастае роля скупшчыка-пасярэдніка паміж вытворцам і рынкам. Гэтай справай займаюцца не толькі гандлёвыя людзі, але і цэхавыя майстры. Цэхі ўжо не ахопліваюць большасць рамеснікаў горада. Павялічваецца праслойка нецэхавых рамеснікаў. Узрастае канкурэнцыя паміж цэхамі і нецэхавымі рамеснікамі.
У сярэдзіне 17 ст. прыкметна звузіўся памер унутранага і знешняга гандлю. Прычынамі былі агульны заняпад гаспадаркі; збядненне асноўнай масы насельніцтва; вузкасць унутранага рынку і г.д. З сярэдзіны 18 ст. гандаль у гарадах некалькі ажывіўся за кошт вывазу на экспарт вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў. Увозілі ў якасці імпартных тавараў тканіны, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся гандлевыя сувязі з Прыбалтыкай і Расіяй.
Такім чынам, на працягу другой паловы 17 – першай паловы 18 стст. гарадская гаспадарка знаходзіцца ў стане моцнага крызісу. К сярэдзіне 18 ст. назіраецца некаторае ажыўленне. Аднак тым не менш разбураная інфраструктура гарадоў, адсутнасць значнага мяшчанскага капіталу, які б мог стаць асновай пашыранага развіцця эканомікі садзейнічалі захаванню сярэднявечных форм эканамічнай дзейнасці.
8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
У другой палове 18 ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі ВКЛ. Прычынамі ажыўлення былі:
1) Хуткі рост насельніцтва (у 1791 – налічвалася звыш 3,6 млн. жыхароў, з 11% гарадское насельніцтва).
2) Узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самім ВКЛ, так і за яе межамі. Попыт на аграрную прадукцыю павялічваўся таму, што рэзка выраслі цэны на збожжа на замежным рынку ў другой палове 18 ст. (у 3-5 разоў) ва ўмовах паскарэння эканамічнага развіцця і росту гарадоў. Гэта садзейнічала развіццю таварнай фальваркавай гаспадаркі.
3) Дзяржаўныя рэформы 1760-1770-х гг.: узмацненне цэнтральнага апарату дзяржаўнай улады, адмена ўнутраных мытняў і пошлін, дазвол мяшчанам набываць маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем; устанаўленне адзіных мытных пошлін для ўсіх экспарцёраў Рэчы Паспалітай, уніфікацыя сістэмы мер і вагі.
4) Захады з боку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін: пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты; праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванню рачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1781-1784 гг. быў пабудаваныя Прыпяцка-Нёманскі і Прыпяцка-Бугскі каналы.
Сельская гаспадарка
Прыкметамі эканамічнага росту ў сельскай гаспадарцы сталі:
- пашырэнне фальварачнай запашкі на захадзе і ў цэнтры ВКЛ;
- асваенне новых зямель;
- удасканаленне агратэхнікі;
- рост пагалоўя хатняй жывёлы;
- павышэнне ўраджайнасці;
- павелічэнне таварнасці шляхецкай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.
У другой палове 18 ст. павялічваюцца надзелы сялянскіх гаспадарак. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыя плошчы. Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласніцкіх сялян у другой палове 18 ст. склаў 0,63 валокі на адну гаспадарку. На ўсходзе ВКЛ ён быў некалькі большым, чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Пры чыншавай сістэме гаспадарання ў сяляніна была магчымасць апрацоўваць большую дзялянку зямлі. Сялянскія павіннасці заставаліся тымі ж, але змяніліся іх памеры. У цэлым павіннасці ў гэты час павялічыліся ў сярэднім ў 1,5 разы ў параўнанні з папярэднім перыядам.
Пачынаецца працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10% сялян не мелі сваёй гаспадаркі і працавалі па найме ў заможных сялян або на панскай гаспадарцы. У той жа час вылучаецца невялікая група заможных сялян, якая часам арандавала ў шляхты млыны, цагельныя заводы і г.д.
З мэтай павелічэння прыбытковасці дзяржаўных маёнткаў падскарбій ВКЛ Антоній Тызенгаўз у 1765 г. правёў аграрную рэформу ў каралеўскіх эканоміях – дзяржаўных зямельных уладаннях, прызначаных для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Сутнасць яе заключалася ва ўмацаванні фальваркавай сістэмы гаспадарання. Рэформа пачалася з перапісу і фіксацыі зямельнай маёмасці і павіннасцяў сялян, што дазволіла выпрацаваць агульныя нормы выканання павіннасцяў (галоўным відам павіннасцяў была паншчына) за карыстанне пэўнай колькасцю зямлі. Была адменена арэнда ў эканоміях. Дадзеныя меры зменшылі злоўжыванні дзяржаўнай адміністрацыі ў адносінах да сялян і садзейнічалі павелічэнню рэнтабельнасці сялянскіх гаспадарак. Уводзілася дзяржаўнае страхаванне на выпадак неўраджаяў і бедстваў, ствараліся школы для сялянскіх дзяцей. Дадзеная рэформа дазволіла павялічыць прыбытковасць дзяржаўных маёнткаў. Аднак у той жа час яна прывяла да павелічэння павіннасцяў сялян, што прыводзіла да росту сацыяльнай напружанасці ў вёсцы. Найбольш яркім прыкладам гэтага стала паўстанне сялян Шаўліскай эканоміі 1769 г.
Некаторыя землеўладальнікі ў сваіх маёнтках пачалі ў гэты перыяд уводзіць капіталістычныя метады гаспадарання, г.зн. такія метады, якія былі заснаваны на выкарыстанні вольнанаёмнай працы. У такіх гаспадарках праца ў фальварках ажыццяўлялася не шляхам паншчыны прыгонных сялян, якія пераводзіліся на чынш, а шляхам працы наёмных сельскагаспадарчых рабочых (пераважна з ліку малазямельных і беззямельных сялян) за заработную плату. З мэтай павелічэння даходнасці ў такіх маёнтках уводзіліся новыя формы агратэхнікі і арганізацыі працы, тэхнічныя ўдасканаленні. Падобныя мерапрыемствы ажыццяўляліся ў маёнтках І. Храптовіча, П.К. Бжастоўскага, Т. Ваўжэцкага і іншых магнатаў. Аднак большасць шляхты працягвала ажыццяўлялць гаспадарчую дзейнасць традыйцынымі метадамі.
Гарады, рамяство і гандаль
Да канца 18 ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. Насельніцтва гарадоў і мястэчак дасягнула каля 370 тыс., што складала каля 11% усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца 18 ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы 17 ст.
Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Вільня, Віцебск, Гародня, Магілёў, Менск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30-40%, у малых 10-25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важнымі заняткамі жыхароў гарадоў заставаліся сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.
Асноўныя віды рамёстваў:
- апрацоўка металаў (ім займалася каля 20-30% ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў);
- апрацоўка скур;
- выраб адзення;
- будаўнічыя рамёствы.
У буйных гарадах налічвалася да 45-60 рамесных прафесій.
Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў скарачалася да канца 18 ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала паступоваму разбурэнню цэхавай арганізацыі вытворчасці.
Мануфактурная вытворчасць
Новай з’явай у сацыяльна-эканамічным развіцці становіцца стварэнне мануфактур. Мануфактурная вытворчасць – буйная прамысловая вытворчасць, заснаваная на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі. У Заходняй Еўропе шырока развіваецца з 16-17 стст. У ВКЛ першыя мануфактуры з’яўляюцца толькі ў 18 ст. Пераважная большасць з іх знаходзілася ў мястэчках і маёнтках, якія належалі каралю або магнатам. Таму яны называліся вотчыннымі мануфактурамі.
Першай мануфактурай у ВКЛ лічыцца шкляны завод у Налібоках (1720-я гг.). Большасць мануфактур спецыялізавалася на вытворчасці прадметаў раскошы. Найбольш вядомымі з’яўляліся мануфактуры ў мястэчку Ўрэчча Бабруйскага павета (шкляныя вырабы і люстэркі), мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы), Нясвіжы і Слуцку (шаўковыя паясы). У 1760-1770-я гг. у каралеўскіх эканоміях паводле ініцыятывы А. Тызенгаўза была заснавана 21 мануфактура ў раёне Гародні, Берасця і Пастаў (выраб шоўку, сукна, зброі і г.д.).
Мануфактуры працавалі пераважна не на выраб масавай прадукцыі на продаж, а на задавальненне попыту ў прадметах раскошы магнацкай эліты. У якасці рабочых на большасці мануфактур выкарыстоўваліся прыгонныя сяляне, для якіх праца ў прамысловасці стала своеасаблівай павіннасцю. На працягу 18 ст. былі заснаваны 53 мануфактуры, на якіх працавала 2400 рабочых, пераважна прыгонных.
Гандаль
Адбываецца ажыўленне гандлёвых сувязяў як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Гэтаму садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадаркі; уздым рамеснай і станаўленне мануфактурнай вытворчасці; пашырэнне таварна-грашовых адносін; паляпшэнне шляхоў зносін.
У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Бешанковічах і Зэльве. З’яўляецца рэгулярны гандаль праз крамы.
У структуры знешняга гандлю на экспарт вывозіліся збожжа, воск, мёд, скуры, лён, лес і г.д. Імпартаваліся пераважна прадметы заходнееўрапейскай мануфактурнай прамысловасці. Асноўнымі пунктамі знешняга гандлю былі балтыйскія порты Гданьск, Каралявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расійскай імперыяй.
Развіваюцца крэдытна-грашовыя адносіны. У 1776 г. у Гародні быў заснаваны першы на тэрыторыі Беларусі банк.
Такім чынам, у другой палове 18 ст. у ВКЛ назіраецца сацыяльна-эканамічны ўздым. Новымі з’явамі становяцца фарміраванне капіталістычных метадаў гаспадарання ў вёсцы, стварэнне прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. Аднак у той жа час феадальна-прыгонніцкія адносіны застаюцца пераважнымі формамі і механізмамі мабілізацыі гаспадарчых рэсурсаў, што абумовіла эканамічнае адставнне ВКЛ ад перадавых краін Заходняй Еўропы, якія ў гэты час развіваліся па капіталістычнаму шляху.
Асноўныя паняцці:
Арэнда, інвентары, паўстанне ў Крычаўскім старостве, Прыпяцка-Нёманскі канал, Прыпяцка-Бугскі канал, аграрная рэформа ў каралеўскіх эканоміях, капіталістычныя метады гаспадарання, мануфактура, вотчынная мануфактура, банк.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Якія прычыны выклікалі востры крызіс у сацыяльна-эканамічным жыцці ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.?
Растлумачце, чаму у другой палове 17 – першай палове 18 стст. павялічваецца ўдзельная вага буйных латыфундый у структуры землеўладання?
Якія асноўныя метады выкарыстоўвала шляхта для аднаўлення сваіх гаспадарак у другой палове 17 – першай палове 18 стст.?
У сувязі з чым у 18 ст. распаўсюдзілася арэнда зямлі ў буйных маёнтках? Якія наступствы гэта мела для сялянства?
Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства ў другой палове 17 – першай палове 18 стст.
Назавіце буйнейшыя сялянскія паўстанні ў першай палове 18 ст. Чым яны былі выкліканы?
Якім чынам змяніўся этнічны склад гарадоў ВКЛ у 18 ст?
Ахарактарызуйце агульнае становішча гарадоў ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.
У якіх гарадах аднаўленне гаспадаркі адбываецца больш хуткім тэмпамі і чаму?
Вызначце стан унутранага і знешняга гандлю ў ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.
Якія прычыны вызначылі сацыяльна-эканамічны ўздым у ВКЛ у другой палове 18 ст.?
Якія шляхі камунікацый былі пабудаваныя на сродкі дзяржавы і магнатаў ВКЛ у другой палове 18 ст.?
Укажыце прыкметы эканамічнага росту ў сельскай гаспадарцы ВКЛ у другой палове 18 ст.
Ахарактарызуйце становішча сялянскай гаспадаркі ў другой палове 18 ст.
У чым заключаліся асноўныя накірункі аграрнай рэформы А. Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях? Якія яна мела вынікі?
У чым спецыфіка капіталістычных метадаў гаспадарання ў шляхецкіх маёнтках? Падумайце, чаму дадзеныя метады не атрымалі шырокага распаўсюджання ў сельскай гаспадарцы ВКЛ?
Ахарактарызуйце асаблівасці развіцця гарадоў і рамяства ў ВКЛ у другой палове 18 ст.
Што такое мануфактура? Дзе з’яўляюцца першыя мануфактуры ў ВКЛ?
Што такое вотчынныя мануфактуры? у чым палягае іх спецыфіка? Падумайце, чым было выклікана іх стварэнне?
Ахарактарызуйце працэс развіцця ўнутранага і знешняга гандлю ў ВКЛ у другой палове 18 ст.
Дзе на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца першы банк і калі?
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Каралеўскія эканоміі ў другой палове 17 – 18 стст.
Сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве: прычыны, ход, вынікі.
Барацьба гарадоў ВКЛ з магнацкім самавольствам у другой палове 17 – першай палове 18 стст.
“Паўлаўская рэспубліка” ва ўладаннях П.К. Бжастоўскага.
Эканамічная палітыка А. Тызенгаўза ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ (1765 – 1780).
Развіццё шляхоў зносін у ВКЛ у другой палове 18 ст.
Крэдытна-грашовая сістэма ў ВКЛ у 18 ст.