- •Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •Крыніцы і гістарыяграфія
- •Перыядызацыя курса
- •Першабытн. Грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
- •Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
- •Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •Дзяржаўны і грамадскі лад вкл. Сацыяльна-эканамічн. Развіцце беларускіх зямель ў складзе вкл
- •Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
- •Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
- •Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ссрб і ЛітБел
- •Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ссрб. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.)
- •Бсср у гады новай эканамічнай палітыкі
- •Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў ссср, у тым ліку і ў бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі бсср
- •Распад ссср. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая была б заснавана на пранцыпах падзелу улады. Згодна з Канстытуцыяй , прынятай 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўны Савет з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай.
Важную ролю у вырашэнні гэтай прблемы адыгралі рэпубліканскія рэферэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмеркаванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года, якія даюць магчымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння Канстытуцыі.
Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены два праекта абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутатскі праект, наадварот, патрабаваў значнага абмежавання ўлады Прэзідэнта. У выніку рэферэндума насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам. За яго прагаласавалі 70,4% удзельнікаў галасавання. На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад германскіх захопнікаў (88,2%); свободнай куплі-продажы зямлі (15,35%); адмене смяротнага пакарання (17,9%).
Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А. Лукашэнка.
17 кастрычніка 2004 года адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум па пытанням тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адной асобай, згодна з якім А. Лукашэнка атрымаў магчымасць права балаціравацца на трэці тэрмін. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, за яго кандыдатуру прагаласавала 83% выбаршчыкаў.
Згодна з новай рэдакцыяй замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складваецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада.
Для сучаснай Беларусі характэрна існаванне шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень, па дадзеным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, існуе 15 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычныя партыі і інш. У 2002 годзе быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёжны рух у Беларусі.
Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця РБ стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. 19-20 кастрычніка 1996 г. ў Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіць кіраўніцтва дзяржавы.
18 мая 2001 года ў Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Даклад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь меў назву “За моцную, квітнеючую Беларусь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 годзе. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.
2 – 3 сакавіка 2006 года ў Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг.
Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе