- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту
- •Б Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту. У 4 ч. Ч. I. Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,функцыянальныя стылі.
- •I. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. Сутнасць мовы
- •1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.
- •2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.
- •3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.
- •4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? а псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць?
- •10. Адкажыце на пытанні:
- •11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “я – Homo loquens, і гэта значыць…”
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •Пытанні і заданні
- •1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову.
- •2. Патлумачце, чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна.
- •3. Выпішыце з тэксту назвы гіпотэз і фармулёўкі іх сутнасці.
- •5. Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму?
- •6. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы:
- •2. Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.
- •7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.
- •8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:
- •4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.
- •7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў.
- •5. Як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанні і заданні
- •Дзяржаўная мова
- •6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •Што такое трасянка?
- • Іі. З гісторыі пісьма
- •Перадгісторыя пісьма
- •2. Асноўныя этапы развіцця пісьма
- •2.1. Піктаграфічнае пісьмо
- •2.2. Ідэаграфічнае пісьмо
- •2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо
- •2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо
- •3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі
- •1. Дапоўніце табліцу, абапіраючыся на інфармацыю тэкстаў:
- •2. Тэст па тэме
- •3. Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца?
- •4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце.
- •5. Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?
- •7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку.
- •8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:
- •9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул а. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс
- •Ііі. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •3. Праславянскі перыяд
- •1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання?
- •4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх.
- •4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •7. Растлумачце, што дазваляе зрабіць выснову аб існаванні ў вкл моўнай летапіснай традыцыі.
- •18. Раскажыце пра ўклад у развіццё старабеларускай мовы і кнігадрукавання с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •19. Які ўзровень развіцця старабеларускай мовы і літаратуры прадэманстравалі помнікі палемічнай і гамілетычнай (прапаведніцкай) літаратуры?
- •20. Дакажыце, што хvі ст. Справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры.
- •6. Новая беларуская літаратурная мова
- •3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.
- •4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме
- •1. Выберыце правільныя варыянты адказу.
- •2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?
- •4. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Клімент смаляціч, Клім Смаляціч (? — пасля 1164 г.)
- •Кірыла тураўскі (каля 1130-каля 1182)
- •Ефрасіння полацкая [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?) – 23 або 25.5.1173]
- •Скарына (Скарыніч) францыск [Францішак; 1490(?)- 1551(?)]
- •Сымон будны (каля 1530—13.1.1593)
- •Васіль цяпінскі
- •Статуты вялікага княства літоўскага
- •Лаўрэнцій зізаній [Тустаноўскі; ? – 1634(?)]
- •Мялецій сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч; каля 1578—27.12.1633)
- •Метрыка Вялікага княства Літоўскага
- •Сімяон полацкі (1629 —25.8.1680 гг.)
- •Філаматы і філарэты
- •Чачот ян антоні тадэвушавіч (7.7.1796 – 23.8.1847)
- •Насовіч іван іванавіч [26.9(7.10). 1788—26.7(6.8). 1877]
- •Карскі яўхім фёдаравіч [20.12.1860(1.1.1861)—29.4.1931]
- •«Наша ніва»
- •Сцяпан некрашэвіч
- •Вацлаў ластоўскі
- •Язэп лёсік
- •Браніслаў тарашкевіч
- •Гістарычны каментарый
- •I ўстойлівы поступ цывілізацыі
- •1. Стан дыялектнай сістэмы беларускай мовы і сацыяльныя шанцы на яе функцыянаванне
- •2. Моватворчае асяроддзе і прагнозы развіцця
- •3. Нацыянальная гарадская беларуская інтэлігенцыя: супольна ці па абодва бакі?
- •V. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы.
- •1. Агульныя звесткі
- •2. Заданні
- •Магнетызм
- •Электрамагнітная індукцыя
- •Электрычныя адзінкі меры
- •Трансфарматары
- •Незалежнасць – гэта...
- •Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі
- •Запіска
- •Бабуля!
- •Тлумачальная
- •Часткі цела
- •Знешні выгляд
- •Адзенне. Абутак
- •V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў
- •Тэкст 1 Выканкам Першамайскага
- •Гарантыйны ліст
- •2. Дазвол Першамайскага раус г. Мінска.
- •Выпіска з пратакола № 3
- •Рэспубліка беларусь Міністэрства адукацыі
- •Даведка
- •Даручэнне
- •1. Справавыя лісты: моўнае афармленне
- •Б 2,51 м 0,0001 мм 1,5 км
- •2. Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ
- •Кваліфікацыя
- •Вопыт работы
- •Адукацыя
- •Язэп лёсік 179
Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі
Ключавыя словы: аднаўленне, умацаванне, наплаўка, электрамагнітнае поле, прадукцыйнасць, рабочая вадкасць, парашок, правадзімасць, пакрыццё, структура, уласцівасці.
А’бект даследавання – тэхналагічны працэс і абсталяванне для наплаўкі ў электрамагнітным полі.
Мэта працы – удасканальванне тэхналогіі наплаўкі ў электрамагнітным полі пры аднаўленні і ўмацаванні дэталяў машын, накіраванае на атрыманне высакаякасных пакрыццяў, павелічэнне стабільнасці і прадукцыйнасці працэсу.
У працы выкарыстоўваюцца метады тэорыі электрамагнетызму, тэрмадынамікі, фізікі цвёрдага цела, механікі суцэльнага асяроддзя, электрадынамікі, матэматычнай статыстыкі і планавання эксперыментаў, а таксама эксперыментальныя метады вывучэння фізіка–механічных і эксплуатацыйных уласцівасцяў пакрыццяў.
Распрацаваны матэматычныя мадэлі, якія апісваюць заканамернасці змянення сілы разраднага току і напружанасці магнітнага поля ў рабочай зоне наплаўкі; прапанаваны методыкі разліку прадукцыйнасці наплаўкі і суцэльнасці пакрыццяў; вывучаны ўплыў электрычнай правадзімасці рабочай вадкасці на прадукцыйнасць наплаўкі і якасць наплаўленых пакрыццяў; атрыманы статыстычныя мадэлі наплаўкі, якія дазваляюць выявіць заканамернасці ўплыву фактараў на параметры працэсу і вызначыць аптымальны рэжым наплаўкі; даследаваны структура, фізіка-механічныя і эксплуатацыйныя ўласцівасці пакрыццяў у залежнасці ад віду рабочай вадкасці; распрацаваны мэтазгодны маршрут тэхналагічнага працэсу ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын.
Вынікі працы могуць быць выкарыстаны на рамонтных, машынабудаўнічых прадпрыемствах Мінпрама і Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь.
(ХІЛЬКО Дзмітрый Мікалаевіч)
Тэкст № 9
Шырока прадстаўлены ў творах Ф. Багушэвіча фразеалагізмы, якія надаюць мове сакавітасць, нацыянальную самабытнасць. Пераважаюць агульнавядомыя ўстойлівыя словазлучэнні з ярка выражаным прастамоўным адценнем: У сведкі улезці, ні села – ні пала. («Як праўды шукаць»), Зборшчык, як дым той, лезе ў вочы («Балада»). Часам у творы арганічна ўключаюцца прыказкі і прымаўкі, утвараючы адпаведны стылёвы каларыт: Смачны жабе гарэх, да зубоў бог не даў («У судзе»). Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: 1 авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае! («Воўк і авечка»), Не надта свабодна у гэтай свабодзе («Быў у чысцы»).
Скараціце сказы, ужываючы дзеепрыслоўны зварот.
Калі карыстацца законамі квантавай механікі, можна разлічыць атам.
Калі мы ведаем пачатковыя каардынаты ракеты і пачатковую хуткасць, мы можам па законах механікі вызначыць, дзе будзе знаходзіцца ракета ў дадзены момант.
Толькі калі мы глыбока вывучым усе сувязі ў біясферы, мы знойдзем магчымасці гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды.
Прыкладныя навукі, паколькі яны ўвасабляюць новыя ідэі ў схемы і канструкцыі сучасных прыстасаванняў, адыгрываюць важную ролю ў развіцці грамадства.
Немагчыма прасачыць за часцінкамі, калі не парушыць іх рухі.
Багацце мовы Ф. Багушэвіча ярка праяўляецца ў сінаніміцы. Выкарыстоўваючы цэлую сістэму найменняў, прадметаў і з'яў, аўтар робіць мову дынамічнай, каларытнай. Слова селянін мае эквіваленты – мужык, наш брат, гаспадар, браце мой, братцы, бядота, дзеці Зямлі-маткі. Надзвычай багатая у пісьменніка дзеяслоўная сінанімія. Два і больш блізкія па значэнні словы, а таксама словазлучэнні пісьменнік часта размяшчае адно за адным (градацыя) ці праз некалькі лексічных адзінак, каб узмацніць сэнсавае ці эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнні: Іх! Закіпеў той князь, аж зароў. // Аж вылупіў вочы, счырванеў ён, як кроў... («Хрэсьбіны Мацюка»); Каб душа балела, гледзячы на долю, II Каб сэрца шчымела і рвалася з болю («Праўда»).
Тэкст № 10
...Яны беглі не таму, што небяспека пагражала ім адным. Невядомае пагражала ўсім, і яны імчалі, каб папярэдзіць людзей. А людзі былі ў тым будынку наперадзе, на самай градзе ўзгоркаў, там, дзе яна абрываецца ўніз, да мора. Сябар цяжка тупаў побач – вялізны сілуэт на чорным небе.
Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны схаваюцца і, можа, выжывуць.
Ад замка вялі уніз травяныя партэры. Не чатырохкутныя, а нібыта паловы выцягнутых авалаў, закругленымі канцамі ўніз, адзін над адным, як рыбіна луска. I не зялёныя яны былі, а фіялетавыя – ад водсветаў неба…
(Уладзімір Караткевіч)
Тэкст № 11
Здароў.
Здароў, здароў. Ну, праходзь далей на хату, сядай.
Дзякуй. Ну як жа ты тутака маешся, як пажываеш?
А вось памаленечку, дзень да вечара. А я цябе вельмі даўно бачыла, ой, колькі часу прайшло шмат, бедавала, кажу: чаму гэта ты да нас не прыходзіш, думаю, можа чаго зазлавалася?
А чаго ж я буду на цябе злаваць, ды і за што. Я ўвесь гэты час хварэла, так скруціла мяне, што думала, ужо не выжыву, памру, але памаленечку, памаленечку, глядзіш – і ачуняла.
А што ж з табой такое зрабілася?
А бо, дай жа рады: суседка папрасіла памагчы ёй перабраць бульбу ў склепе, расчыніла дзверы, і акенца таксама было адчынена, а мяне так скразняком прахапіла, што ўсе жылачкі скруціла ў целе, жывога месца на мне не было.
А я нічога гэтага не ведала, хоць бы выправіла Ніну да цябе, а то сама ж я не дайду, сама ведаеш, ногі баляць. Раней бывала, дык усюды даляту, дайду першая, а цяпер ног не магу перасунуць, вось дык дажылася.
Дапоўніце другі сказ характарыстыкай выдзеленага слова; скарыстайце інфармацыю першага сказа.
Узор: Электрамагнітныя ўзбурэнні маюць хвалевы характар. Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні (якія?)… .
Электрамагнітныя ўзбурэнні – гэта ваганні хвалевага характару.
Адкрыццё Мендзялеевым перыядычнага закона мела вялікае значэнне. Перыядычны закон – гэта адкрыццё (якое?)… .
Адно з важнейшых прыкладанняў фізікі цвёрдага цела – стварэнне новых матэрыялаў, даследаванні ў гэтай галіне носяць прыкладны характар. Вялікае значэнне для развіцця тэхнікі маюць такія даследаванні, (якія?)… .
Некаторыя даследаванні ў галіне метэаралогіі маюць фізічны характар. Вялікую ролю ў развіцці метэаралогіі іграюць даследаванні (якія?)… .
Тэкст №12
ГОСЦІ
Алесь і Костусь гэтым часам
Гасцей пад дубам вартавалі
І між сабою жартавалі.
– Згадай, Кастусь,– Алесь пытае: –
Хто першы у госці завітае?
– Ну, хто ж? вядома – Юрка, дружа.
– Чаму? – Бо мёд ён любіць дужа,
А там, глядзі, Язэп прыпрэцца
І Фабіян з ім з Караліны...
Падвып’юць, ведаеш, мужчыны,
Ото гаворка распачнецца!
А там Кандрат вазьмецца ў бокі,
Напэўна пойдзе ён у скокі;
Яго Ялэўка падтрымае,
А Вухін песню заспявае:
«Пі гарэлку, суседзе!..»
– Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? –
Алесь ускочыў, пазірае
І локцем Костуся таўхае.
– Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! –
І хлопы кінуліся ў браму,
Бягуць навыперадкі ў хату.
– Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата!
– Цыц! не смець казаць мянушку,
А то зніму на вас папружку! –
І бацька бровы пасувае,
Пільчак чысцейшы адзявае,
Ідзе на двор для прывітання
І для пачэснага спаткання.
Андроцкі-Вухін пад'язджае...
(Я. Колас. Новая зямля)
Заданне 2. Вызначце, у якім стылі тыповым з’яўляецца ўжыванне наступных слоў, спалучэнняў слоў:
Рэзервы якасці, тэхналогія поспеху, прыступкі росту, вірусы раўнадушнасці, эліксір бадзёрасці, чорнае золата, лясная аптэка, газавая рака, лясныя санітары, дойліды чалавечых душ, капітаны нашых дум і мар, штурманы электроннага веку, жалезны конь, шэрыя драпежнікі, дырыжоры цішыні.
Каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнае права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма, каразійная стойкасць, кантраляваныя параметры, электрамагнітнае поле, акустычныя ваганні, ідэальны газ, цвёрдае цела.
Дагаворныя бакі, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд, аб’явіць вымову.
Заданне 3. Вызначце, якія з наступных слоў маюць выразныя прыкметы гутарковасці:
Гаварыць, казаць, гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, шушукаць, гаманіць, тарабарыць, балакаць, выступаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, лепятаць, гергетаць, лапатаць, трашчаць, бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, плявузгаць, вярзці, чаўпці.
Хлус, брахун, манюка, падманшчык, ашуканец, махляр, круцель, чмут, шахрай, шэльма, прайдзісвет.
Жартаўнік, весялун, дасціпнік, свавольнік, гарэза, дураслівец, жэўжык, вісус, пястун, пястуха, шалапут, блазнюк, пракуда, бузун.
Смяльчак, храбрэц, зух, хват, рызыкант, герой.
Сябра, таварыш, знаёмы, дружбак.
Дудка, габой, флейта, жалейка, свісцёлка.
Заданне 4. Знайдзіце “лішнія” словы сярод слоў, характэрных для
афіцыйна–справавога стылю:
Запіска, прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр, паперка, дагавор, кантракт, пісулька, цыдулька, загад;
навуковага стылю:
Маса, вага, сіла, хуткасць, раўнавага, ваганні, паскарэнне, гепатыт, шкарлятына, сухоты, запаленне лёгкіх, грып, прастуда, жаўтуха, свінка, паратыф, рак, апендыцыт.
Заданне 5. Прачытайце тэксты і знайдзіце ў іх словы і выразы, якія не адпавядаюць стылю дадзенага тэксту.