- •ЗМЕСТ
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •4.1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДДЗЯ. ПАЧАТАК ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
- •Глава 9. БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
- •9.1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
- •Глава 10. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады
- •12.1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •ЛІТАРАТУРА
Глава 4. ЕЎРОПА I БЕЛАРУСЬ У ПОЗНIМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
гг.) была звязана з бясконцымі войнамі з Маскоўскім княствам, што прывяло да страты часткі земляў ВКЛ.
4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагоддзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. За няпоўныя сто гадоў беларуска-літоўскія палкі здзейснілі каля 60 паходаў у адказ. Значную пагрозу стваралі крымскія татары. Татарскія напады адбыліся ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гадах. У 1362 годзе ў бітве на рацэ Сінія Воды, левым прытоку паўднёвага Буга, войскі вялікага князя Альгерда атрымалі над татарамі перамогу, у выніку чаго да Вялікага княства Літоўскага былі далучаны землі Кіеўшчыны і Падолля. Паводле летапісных звестак, у Кулікоўскай бітве 1380 года прыняў удзел князь Андрэй Полацкі, які прывёў на поле Кулікова “войска вялікае” і камандаваў ў бітве з Мамаем “палком правай рукі”.
У 1410 годзе супраць крыжаносцаў аб’ядналіся войскі, у якія ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі і татары. Пад кіраўніцтвам Ягайлы і Вітаўта быў дадзены рашучы бой пад Грунвальдам. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў пасля гэтага не зведалі германскай агрэсіі.
Канец ХV – пачатак ХVІ стагоддзяў азнаменаваўся абвастрэннем адносін паміж Вільняй і Масквой. Паступова ВКЛ аказалася канкурэнтам усходнерускай Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе за ўплыў у Усходняй Еўропе. І Вільня, і Масква лічылі сябе спадчыннікамі Кіеўскай Русі – дзяржавы Рурыкавічаў. Гэтая канкурэнцыя хутка перарасла ў канфрантацыю і працяглыя войны. Сумежныя тэррыторыі, Смаленск, Бранск, пачаргова захопліваліся то Маскоўскай дзяржавай, то ВКЛ. Сваю пазіцыю ў дачыненні да названых зямель Маскоўскія кіраўнікі сфармуліравалі наступным чынам: “ото одно наша отчина, кои города и волосці и ныне за нами; и вся руская земля, Киев и Смоленск и иные города… З божьею волею, из старины. От наших прородителей наши отчины”. Канфрантацыя паміж Масквой і Вільняй прыняла абвостраны характар пасля таго, як вялікі князь Маскоўскі Іван III аб’явіў сябе “государем всея Руси”, гэта значыць, адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе землі старажытнай Кіеўскай Русі, ў тым ліку беларускія і ўкраінскія. Агрэсія ўсходняга суседа ішла пад лозунгам далучэння праваслаўнага насельніцтва ВКЛ да адзінаверцаў, вяртання былога адзінства
56
Глава 4. ЕЎРОПА I БЕЛАРУСЬ У ПОЗНIМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
Кіеўскай Русі. У выніку вайны з Масковіяй 1500 – 1503 гг. ВКЛ страціла
19гарадоў (Чарнігаў, Гомель і інш.)
У1512 годзе па ініцыятыве Масквы пачалася чарговая вайна. У 1513 годзе войска Васілія ІІІ, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб княства ў напрамку Друцка і Оршы. Спыніць 80-тысячнае рускае войска Булгакава-Галіцы ды баярына Івана Чалядніна змагло толькі 30-тысячнае вялікакняжацкае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж імі адбылася 8 верасня 1514 года пад Оршай. Тонкі тактычны разлік гетмана Астрожскага, добрая ўзброенасць гарматамі войска ВКЛ, мужнасць воінаў дазволілі вялікакняжацкаму войску разбіць праціўніка і тым самым на пэўны час спыніць памкненні Масквы авалодаць суседнімі ліцвінскімі землямі.
Саперніцтву двух дзяржаў спрыялі палітычныя праблемы ВКЛ. У пануючым классе ВКЛ дамініравалі дзве княжацкія галіны – Гедымінавічы і Рурыкавічы, іх мірнае суіснаванне ў адной дзяржаве не выключала і ўзаемных спрэчак, падазронасці і нават канфрантацыі, бывалі выпадкі, калі беларускія князі апеліравалі да сваіх суродзічаў – князёў Рурыкавічоў з маскоўскай дынастыі. Гедымінавічы з іх прыхільнікамі ў саперніцтве арыентаваліся на палякаў.
4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер – кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій
– загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман – кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання – агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў.
57
Глава 4. ЕЎРОПА I БЕЛАРУСЬ У ПОЗНIМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
У1413 годзе ўтварыліся Віленскае і Трокскае ваяводствы, а ў 1565 годзе ўся дзяржава была падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў.
Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя канца ХV – пачатку ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці “рускага” краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэтага часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У канцы ХV – першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады – Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы, Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў першай палове ХVІ стагоддзя вялікакняжацкая ўлада пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 год 14 прыходзіліся на перыяд пасля
1500 года.
Удругой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст. у Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.
Уканцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней – шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.
Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян. “Прывілей” (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра
канчаткова замацаваў права феадалаў на ўласны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы, а таксама пераход сялян да другіх феадалаў.
Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў.
58
Глава 4. ЕЎРОПА I БЕЛАРУСЬ У ПОЗНIМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ I ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА
“Устава на валокі” 1557 года фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі.
“Устава на валокі” (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і перадавала зямлю ў прыватнае карыстанне сялян. “Устава на валокі” (валока – зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы Беларусі.
Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:
1)рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;
2)рост матэрыяльных патрэб вялікакняжацкага двара;
3)Інфляцыя ў Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.
Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 – 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарадскога насельніцтва.
Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі.
Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV – ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах.
З ператварэннем гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі.
Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Бярэсце (Брэст) – у 1390 годзе, Гародня (Гродна) – у 1391 годзе, Слуцк – у 1441 годзе, Полацк – у 1498 годзе, Мінск – у 1499 годзе, Віцебск –
у1597 годзе. Трэба адзначыць, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата
–войт.
59