- •4*6*.2 Независимость от природы. Т.О. Начался постепенный переход от присвоения к произв-ву.Появлялись кремниевые шахты, в некот поселениях материнский род приобел постоянные формы.
- •5*:. Расселение индоевропейцев.
- •16*:Государственно-политический строй вкл.
- •24*:Сацыяльна-эканамічнае становішча бел.Зямель у др пал XVI-XVIII ст.
- •27:Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •25*: Асветніцтва.
- •30*Буржуазные реформы 1860-1880г.
- •32*: Развитие капитализма в б во второй половине 19 в.
- •1. Разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;2. Раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;3. Забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.
- •34* Грамад.-палит.Рух .Канец XIX–пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. Сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала
- •31*: Культура б в начале 20 в.
- •42*:Нэп и его особенности проведения в б.
- •44*. Индустриализация и коллективизация.
- •43*:Участие бсср в создании ссср
- •58*.Культурнае жыццё б.
42*:Нэп и его особенности проведения в б.
Разбурэнні,беспрацоўе,неабдуманае ўсе агульнае адзяржаў- ленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г.Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя,свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж 42.2коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз-
ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы iбыту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтыч ная актыунасць рабочых.