Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shporiki.docx
Скачиваний:
44
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
137.81 Кб
Скачать

9. Вклад Вс. Игнатовского в развитие белорусской историографии.

Гістарычная спадчына Ігнатоўскага-навукоўца, на першы погляд, не такая ўжо і багатая: звыш 30 манаграфій, кніг, брашур і артыкулаў Але не ў колькасці ў гэтай сітуацыі справа. Яго працы - і найперш манаграфіі "Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі", "Вялікі Кастрычнік на Беларусі", "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", "Беларусь", "Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця", "Матывы лірыкі беларускага песняра М. Чарота" - вызначаюцца новымі, грунтоўнымі і абгрунтаванымі, думкамі і высновамі, ацэнкамі тых падзей, якія, дарэчы, да Ігнатоўскага альбо зусім не рабіліся, альбо падносіліся скажона, тэндэнцыйна.

Усевалад Ігнатоўскі распрацаваў канцэпцыю нацыянальнай гісторыі, у аснову якой была пакладзеная пэрыядызацыя паводле прынцыпу дзяржаўнасьці і грамадзкага стану беларускіх земляў. Згодна з Ігнатоўскім, Полацкае княства было цалкам самастойнай і незалежнай дзяржавай, якая на роўных вяла змаганне з Кіевам "за ўплыў на Ноўгарад і за першынство ва ўсходнеславянскім свеце. Полацкая Русь дала новаму гаспадарству - Вялікаму Княству Літоўскаму свае парадкі, установы, мову і культуру. Пасля Люблінскай вуніі 1569 г., лічыў Ігнатоўскі, Літва і Беларусь паступова страцілі сваю палітычную і культурную незалежнасць. Тры падзелы Рэчы Паспалітай сталі найперш вынікам яе нутранога разлажэньня - палітычнай анархіі, сацыяльных антаганізмаў, нацыянальных і рэлігійных спрэчак. 3 адной раскіданай дзяржавы Беларусь увайшла ў другую, якая таксама не магла пахваліцца сваім здароўем".

Асобнае месца займае праца Ігнатоўскага "1863 год на Беларусі". Вядомы сучасны гісторык Аляксей Кароль цалкам заслужана называе згаданую працу "першым у нашай нацыянальнай гістарыяграфіі грунтоўным навуковым даследаваньнем паўстання 1863-1864" і ставіць зробленае Ігнатоўскім у шэраг дасягненняў гістарычнай думкі Беларусі. У сваёй манаграфіі Ігнатоўскі ацаніў паўстанне як прагрэсіўны, бо скіраваны на вызваленне народаў Расійскай імперыі, рух буржуазна-дэмакратычнага характару. У магчымым вызваленні народаў Ігнатоўскі бачыў і значэнне паўстання. Засяроджваўся, найперш, на сацыяльнай характарыстыцы дзейных сіл паўстання. Звярнуў увагу на падзел сялянства на тры часткі, нейтральную бальшыню, тых, хто падтрымаў паўстанне, і тых, хто выступіў «супраць панства». Падкрэсліваў звяртанне «чырвоных» да беларускага сялянства, іх абяцанні зямлі і волі ў памерах, большых за царскія, лічыў што праграма «чырвоных» проціпаставіла не толькі сацыяльныя, але і нацыянальныя інтарэсы беларускага сялянства нацыянальным інтарэсам польскіх паноў і рускага самадзяржаўя. Лічыў рознагалоссі «чырвоных» і «белых» глыбейшымі ў Беларусі, чым у Польшчы, менавіта з прычыны гэтага проціпастаўлення. Праводзіў неабгрунтаваную думку пра сялянскі характар паўстання на беларускіх землях.

У.М. Ігнатоўскі пакінуў прыкметны след у гісторыі Беларусі. Ён быў упэўнены ў тым, што прыцягнуць масы, сялянскую большасць насельніцтва рэспублікі да будаўніцтва новага жыцця можна перш за ўсё шляхам прапаганды ідэалогіі Кампартыі на роднай беларускай мове. Адсюль -яго намаганні перавесці работу Наркамасветы БССР на беларускую мову, стварэнне пры Наркамасветы Навукова-тэрміналагічнай камісіі. Адыграў значную ролю ў правядзеньні палітыкі беларусізацыі, у вырашэнні праблемы ўзбуйненьня БССР, спрыяў вяртаньню беларускай эміграцыі на радзіму. Навуковыя працы Ігнатоўскага склалі падмурак нацыянальнай канцэпцыі гісторыі беларускага народу. Гэтая канцэпцыя найбольш поўна выкладзеная ў кнізе «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (1-е выд. 1919, 5-е выд. 1991)

Актыўна і плённа працуючы на высокіх пасадах, У М. Ігнатоўскі стаў адной з ключавых фігур у вышэйшых эталонах улады БССР. Да яго з павагай адносіліся ў кіруючых органах СССР, калегі па працы за мяжой. Ігнатоўскі карыстаўся таксама вялікай павагай у студэнтаў, быў называны «бацькам». Яму быў прысвечаны верш Зм. Жылуновіча «Беларускі народ» (1924)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]