Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2013_Voprosy_GEK_istoria.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
83.79 Кб
Скачать

Крытэрыі ацэнкі дыпломных работ студэнтаў па 10-бальнай шкале

Спецыяльнасць 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках). Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная), спецыялізацыі: 1-21 03 01-01 01 Гісторыя Беларусі, 1-21 03 01-01 02 Усеагульная гісторыя, 1-21 03 01-01 07 Гісторыя славянскіх краін

Спецыяльнасць 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства

10 балаў

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • мэтазгодная і лагічная структура работы, у плане адлюстраваны асноўныя пытанні тэмы;

  • пераканаўча абгрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • правільна абраны і выразна сфармулявана мэта, задачы, аб’ект, прадмет і метады даследавання;

  • даследаванню ўласціва навуковая навізна і практычная значнасць;

  • студэнт дасканала валодае гістарыяграфіяй прадмета даследавання, прадэманстравана ўменне працаваць з крыніцамі;

  • студэнт ведае тэарэтычныя аспекты праблемы;

  • поўнасцю выкарыстана даступная крыніцавая база;

  • сістэмнасць, паўната, лагічнасць і паслядоўнасць ў выкладанні даследуемай праблемы, прафесійны навуковы стыль выкладання, выкарыстана спецыяльная навуковая тэрміналогія;

  • даследаванне носіць самастойны характар; студэнт праявіў творчы падыход да распрацоўкі тэмы;

  • выканана этыка навуковага даследавання, культура цытавання, адсутнічае плагіят;

  • пастаўленыя мэты і задачы вырашаны поўнасцю;

  • зроблены поўныя і навукова абгрунтаваныя вывады і яны носяць арыгінальны характар;

  • афармленне поўнасцю адпавядае прад’яўленым патрабаванням;

  • высновы работы прайшлі апрабацыю на навуковай канферэнцыі (круглым стале, навуковым семінары і г.д.);

  • ёсць навуковая альбо навукова-папулярная публікацыя па тэме даследавання;

  • высновы даследавання ўкаранёны ў вучэбны працэс альбо вытворчасць, што пацьверджана актам укаранення.

9 балаў

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • мэтазгодная і лагічная структура работы, у плане адлюстраваны асноўныя пытанні тэмы;

  • пераканаўча абгрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • правільна абраны і выразна сфармулявана мэта, задачы, аб’ект, прадмет і метады даследавання;

  • даследаванню ўласціва навуковая навізна і практычная значнасць;

  • студэнт добра валодае гістарыяграфіяй прадмета даследавання, прадэманстравана ўменне працаваць з крыніцамі;

8 балаў

  • пастаўленыя мэта і задачы вырашаны поўнасцю;

  • зроблены навукова абгрунтаваныя вынікі;

  • работа аформлена ў адпаведнасці з прад’яўленымі патрабаваннямі;

  • высновы работы прайшлі апрабацыю на навуковай канферэнцыі (круглым стале, навуковым семінары і г.д.).

7 балаў

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • мэтазгодная і лагічная структура работы, у плане адлюстраваны асноўныя пытанні тэмы;

  • пераканаўча абгрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • правільна абраны і выразна сфармулявана мэта, задачы, аб’ект, прадмет і метады даследавання;

  • вывучана і выкарыстана разнастайная літаратура па тэме;

  • студэнт арыентуецца ў тэарэтычных аспектах праблемы;

  • з даступнай крыніцавай базы студэнтам сабраны і выкарыстаны дастатковы для раскрыцця тэмы факталагічны матэрыял;

  • сістэмнасць, дастатковая паўната, лагічнасць і паслядоўнасць ў выкладанні даследуемай праблемы;

  • работа напісана навуковым стылем, але сустракаюцца асобныя стылістычныя памылкі і элементы публіцыстыкі;

  • сустракаюцца асобныя арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, а таксама памылкі друку;

  • даследаванне мае самастойны характар, аднак прысутнічае апісальнасць;

  • выканана этыка навуковага даследавання, культура цытавання;

  • пастаўленыя мэты і задачы вырашаны поўнасцю;

  • высновы навукова абгрунтаваны, аднак уласныя вынікі ў большасці выпадкаў суправаджаюцца высновамі, запазычанымі з навуковай літаратуры;

  • работа правільна аформлена.

6 балаў

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • дапушчальная структура работы, у плане адлюстраваны асноўныя пытанні тэмы;

  • дастаткова пераканаўча агрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • правільна выбраны і сфармуляваны мэты, задачы, аб’ект, прадмет і метады даследавання;

  • даследаванне мае элементы навуковай навізны і практычнай значнасці;

  • студэнт у цэлым арыентуецца ў навуковай літаратуры па тэме, аднак выкарыстана не ўся даступная літаратура па тэме;

  • з даступнай студэнту крыніцавай базы ім часткова сабраны і выкарыстаны фактычны матэрыял;

  • сістэмнасць, дастатковая паўната, лагічнасць і паслядоўнасць у выкладанні даследуемай праблемы;

  • пераважае публіцыстычны стыль выкладання над навуковым, ёсць стылістычныя памылкі;

  • сустракаюцца асобныя арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, а таксама памылкі друку;

  • даследаванне мае характар апісання;

  • у асноўным выканана этыка навуковага даследавання, культура цытавання;

  • сфармуляваныя мэты і задачы ў асноўным вырашаны;

  • вынікі (высновы) запазычаны з навуковай літаратуры;

  • работа правільна аформлена.

5 баллов

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • дапушчальная структура работы, у плане адлюстраваны асноўныя пытанні тэмы;

  • недастаткова пераканаўча агрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • мэта, задачы, аб’ект, прадмет даследавання сфармуляваны не дакладна, не вызначаны метады даследавання;

  • студэнт слаба арыентуецца ў навуковай літаратуры па тэме, не выкарыстоўваў прынцыпова важныя навуковыя працы па тэме;

  • не выкарыстаны магчымасці даступнай студэнту крыніцавай базы па тэме;

  • адсутнічае паслядоўнасць ў выкладанні даследуемай праблемы, яна раскрыта не поўнасцю;

  • у рабоце пераважае публіцыстычны стыль выкладання, ёсць стылістычныя памылкі;

  • сустракаюцца асобныя арфаграфічныя, пунктуацыйныя і граматычныя памылкі, а таксама памылкі друку;

  • даследаванне мае характар апісання;

  • сфармуляваныя мэты і задачы вырашаны не поўнасцю;

  • высновы не адлюстроўваюць вынікаў даследавання і маюць несамастойны характар;

  • не выкананы ўсе правілы афармлення работы;

  • ёсць недакладнасці ў бібліяграфіі, парушаны правілы бібліяграфічнага апісання крыніц і літаратуры.

4 балла

  • тэма дыпломнай работы адпавядае спецыяльнасці;

  • недастаткова прадумана структура работы, план не адлюстроўвае асноўных пытанняў тэмы;

  • непераканаўча абаснаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • мэта, задачы, аб’ект, прадмет даследавання сфармуляваны не дакладна, не вызначаны метады даследавання;

  • даследаванне не мае навуковай навізны і практычнай значнасці;

  • студэнт слаба арыентуецца ў навуковай літаратуры па тэме;

  • работа мае кампілятыўны характар, крыніцавая база работы адсутнічае;

  • адсутнічае паслядоўнасць і лагічнасць у выкладанні даследуемай праблемы, яна раскрыта не поўнасцю, сабраны фарагментарныя факты і яны не сістэматызаваны;

  • у рабоце пераважае публіцыстычны стыль выкладання;

  • у рабоце шмат арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных памылак, а таксама памылак друку;

  • даследаванне мае характар апісання;

  • сфармуляваныя мэты і задачыне вырашаны;

  • высновы не адлюстроўваюць вынікаў даследавання і маюць несамастойны характар;

  • не выкананы правілы афармлення работы.

3 балла, незалічана

  • тэмадыпломнай работы неадпавядае спецыяльнасці;

  • план не адлюстроўвае асноўных пытанняў тэмы;

  • непераканаўча абгрунтаваны актуальнасць даследавання, яго храналагічныя і геаграфічныя межы;

  • не вызначаны мэта, задачы, аб’ект, прадмет даследавання, метады даследавання;

  • даследаванне не мае навуковай навізны і практычнай значнасці;

  • работа ўяўляе сабой кампіляцыю тэкстаў некалькіх кніг, выкладанне мае характар апісання;

  • крыніцавая база работы адсутнічае;

  • у выкладанні адсутнічае сістэмнасць, паўната, лагічнасць і паслядоўнасць;

  • работа выкладзена ў стылі, далёкім ад навуковага; адсутнічае прафесійная лексіка;

  • у рабоце шмат арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных памылак, а таксама памылак друку;

  • даследаванне мае характар апісання;

  • не выкананы нормы заканадаўства аб аўтарскіх правах (плагіят і г.д.);

  • сфармуляваныя мэты і задачыне вырашаны,адсутнічаюць вывады;

  • работа няправільна аформлена, мае неакуратны знешні выгляд;

  • бібліяграфія складзена і аформлена няправільна.

2 балла, незалічана

  • тэма дыпломнай работы не адпавядае спецыяльнасці;

  • тэма, яе актуальнасць не вызначаны дакладна і не абгрунтаваны;

  • план не адлюстроўваезместу тэмы;

  • не вызначаны мэта, задачы, аб’ект, прадмет даследавання, метады даследавання;

  • работа мае кампілятыўны характар;

  • работа аформлена няправільна і неахайна, у выкладанні адсутнічае сістэмнасць, паўната, лагічнасць і паслядоўнасць;

  • работа выкладзена ў стылі, далёкім ад навуковага; адсутнічае прафесійная лексіка;

  • у рабоце шмат арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных памылак, а таксама памылак друку;

  • не выкананы нормы заканадаўства аб аўтарскіх правах (плагіят і г.д.);

  • адсутнічаюць вывады;

  • ёсць памылкі ў цытаванні;

  • работа няправільна аформлена.

1 балл, незалічана

  • тэма дыпломнай работы не адпавядае спецыяльнасці;

  • тэма, яе актуальнасць не вызначаны;

  • план не адлюстроўваезместу тэмы;

  • адсутнічаюць неабходныя структурныя часткі работы: уводзіны, гістарыяграфія і крыніцы, бібліяграфічны спіс;

  • не вызначаны мэта, задачы, аб’ект, прадмет даследавання, метады даследавання;

  • работа спісана з адной альбо з некалькіх кніг (артыкулаў) без дадатковых змен;

  • у рабоце шмат арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных памылак, а таксама памылак друку;

  • не выкананы нормы заканадаўства аб аўтарскіх правах (плагіят і г.д.);

  • тэма не раскрыта, адсутнічаюць вывады;

  • работа аформлена няправільна і неахайна;

  • бібліяграфія складзена і аформлена няправільна.

28.03.2013

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]