- •Асаблівасці асноўных этапаў фарміравання краязнаўчага фонда
- •Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне кф ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.
- •1. Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
- •2. Віды камплектавання краязнаўчага фонда.
- •3. Агульныя і дапаможныя прыкметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы напаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў.
- •4. Улік і апрацоўка краязнаўчых дакументаў.
- •5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда.
Асаблівасці асноўных этапаў фарміравання краязнаўчага фонда
Пытанні:
1. Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
2. Віды камплектавання краязнаўчага фонда.
3. Агульныя і дапаможныя прыкметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы напаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў.
4. Улік і апрацоўка краязнаўчых дакументаў.
5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда.
Мэта: вывучэнне студэнтамі асаблівасцей тэхналагічных этапаў фарміравання краязнаўчага фонда: мадэліравання, камплектавання, арганізацыі.
Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне кф ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.
Фарміруя краязнаўчы фонд, камплектатар павінен вывучыць асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, гістарычнага, культурнага, гаспадарчага профіля рэгіёна; краязнаўчых патрэб, інтарэсаў і запытаў абанентаў. Разам з тым, фарміраванне краязнаўчых фондаў мае свае асаблівасці, якія абумоўлены рассейваннем краязнаўчай інфармацыі па дакументам некраязнаўчага зместа; асаблівай каштоўнасцю краязнаўчых дакументаў і сёння і ў будучым; задачамі гарантаванага захавання і эфектыўнага выкарыстання абанентамі.
Фарміраванне бібліятэчнага фонда — сукупнасць працэсаў і аперацый, звязаных з яго камплектаваннем і арганізацыяй, а таксама з кіраваннем фондам. Фарміраванне бібліятэчнага фонда складаецца з 4 асноўных этапаў:
1. Мадэліраванне фонда (гэта вызначэнне з дапамогай мадэлей якасцей і іншых характарыстык бібліятэчнага фонда для іх даследавання і прагназіравання развіцця).
2. Камплектаванне фондаўключае:
першасны адбор (адбор і планамернае набыццё бібліятэчных дакументаў для стварэння і папаўнення фонда);
другасны адбор (аналіз выкарыстання бібліятэчнага фонда, выключэнне невыкарыстоўваемай літаратуры, якая не карыстаецца запытам чытачоў, не суадносіцца з тыпам (відам) бібліятэкі).
3. Арганізацыя бібліятэчнага фондаўключае:
а) улік бібліятэчнага фонда;
б) бібліятэчная апрацоўка (навуковая і тэхналагічная);
в) размяшчэнне і растаноўка бібліятэчнага фонда;
г) захаванне бібліятэчнага фонда;
д) праверка бібліятэчнага фонда.
4. Кіраванне бібліятэчным фондам.
Фарміраванне краязнаўчага фонда як часткі агульнага бібліятэчнага фонда ажыццяўляецца па такой жа тэхналогіі як і ўсяго фонда, але мае свае асаблівасці.
1. Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
Мадэліраванне краязнаўчага фонда.
Якія мадэлі краязнаўчага фонда (КФ) будуць распрацоўвацца, залежыць ад тыпа бібліятэкі, склада і аб’ёма КФ.
Віды мадэлі:
Апісальная (вербальная) мадэль КФ. Як самастойны дакумент яна складаецца, калі КФ выдзяляецца для адасобленага захавання ў краязнаўчым аддзеле або сектары дэпазітарнага захавання, калі КФ не выдзяляецца апісальная мадэль уваходзіць састаўной часткай у агульную мадэль фонда. Але і ў адным і ў другім выпадку яна дае агульныя напрамкі фарміравання КФ. У апісальную мадэль уваходзяць: кароткая гісторыя стварэння КФ; склад, структура, аб’ём, крыніцы і спосабы набыцця дакументаў; прынятая схема расстаноўкі і размяшчэння фонду; рэжым захавання і выкарыстання КФ; магчымасці каардынацыі камплектавання і выкарыстоўвання ў межах края; фіксуецца прынятае рашэнне па абмежаванню "свайго" края, змястоўна-тэрытарыяльных меж КФ, прыарытэтныя краязнаўчыя тэмы, храналагічная глыбіня фонда; прынцыпы адлюстравання ў краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце і г.д.
У матэматычнай мадэлі КФ фіксуюцца асноўныя паказчыкі па КФ: аб’ём, склад КФ, кнігавыдача, аберачальнасць фонда, чытальнасць, дакументазабяспечаннасць, аб’ём паступленняў і выбыцця краязнаўчых дакументаў. Пры разліку асноўных паказчыкаў матэматычнай мадэлі КФ выкарыстоўваюць як агульныя, так і прыватныя метады: каэфіцыент укамплектаванасці галіновага падфонда; каэфіцыент выкарыстання гэтага падфонда, каэфіцыент адпаведнасці; вызначэнне аптымальнага аб’ёму краязнаўчага фонда і г.д.
Найбольш распаўсюджана ў практыцы КДБ структурная (тэматыка-тыпалагічная) мадэль КФ. Яна рэгламентуе тэматычныя, тыпалагічныя, відавыя, моўныя параметры КФ; экземплярнасць набываемых дакументаў; размеркаванне па структурным аддзінкам бібліятэкі. У публічных масавых бібліятэках краязнаўчая частка бібліяграфічнага фонда ўваходзіць састаўной часткай у агульную структурную мадель фонда, у якой выдзяляецца спецыяльная рубрыка “Краязнаўства”. Яна звязана сістэмай адсылак к іншым рубрыкам мадэлі, якая адлюстроўвае звесткі краязнаўчых дакументаў комплекснага характара. Ва ўніверсальных абласных бібліятэках калі КФ адасоблен ад агульнага фонда ствараецца самастойная структурная мадэль краязнаўчага падфонда. Ствараюцца і зводныя профілі камплектавання краязнаўчага фонда. Для дэталізацыі краязнаўчых тэм выкарыстоўваюць табліцы ББК для краязнаўчых каталогаў. У структурнай мадэлі фіксуюцца краязнаўчыя дакументы, якія цалкам прысвечаны краю або дакументы комплексныя па зместу.
Дакументы, якія адносяцца да краю па фармальным прызнакам (аўтарства, месца выдання і г.д.) у структурнай мадэлі не фіксуюцца. Вырашаецца гэтая праблема 2 шляхамі: рашэнне адлюстроўваецца ў тлумачальнай запісцы, або ў картатэцы метадычных рашэнняў.
Ствараюцца дадаткі да структурнай мадэлі: картатэка мясцовых перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца; картатэка мясцовых дзеячоў і ўраджэнцаў края з кароткімі біяграфічнымі звесткамі і пералікам асноўных работ; паказальнік назваў тэрыторый, якія ўваходзяць у склад азначанага края; спіс юрыдычных асоб края; пералік асноўных бібліяграфічных дапаможнікаў, для камплектавання краязнаўчага фонда; картатэка крыніц папаўнення КФ; картатэка бібліятэк – удзельніц стварэння сукупнага КФ края, зводнага краязнаўчага каталога і г.д.
Ствараецца і бібліяграфічная мадэль КФ, якая ўключае пералік найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў. Мадэль реалізуецца ў форме: бібліяграфічнага паказальніка, спіса ядра КФ, паказальніка мясцовых перыядычных выданняў і г.д. Так, рэальнай бібліяграфічнай мадэлью КФ, якая набліжана да яго існуючай структуры з’яўляецца зводны краязнаўчы каталог. У сукупнасці пералічаныя мадэлі садзейнічаюць аб’яднанню асобых краязнаўчых дакументаў у сістэму “Краязнаўчы фонд”, бо яны ўзнаўляюць рэальную і прагнозную структуру фонда.