Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история бел.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
460.8 Кб
Скачать

Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай § 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі

- Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, не меў нашчадкаў і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзве краіны;

- у Вялікім княстве Літоўскім існаваў пласт дробнай шляхты, які падтрымліваў унію;

- дзяржаўны і палітычны лад Польшчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся;

- склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам.

Тэрыторыя Беларусі была ўцягнута ў гэтую вайну. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт – дзесяткі унітарных дагавораў ад часоў Ягайлы да Жыгімонтаў – сужыцця з Польшчай.

10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі Сейм, які здоўжыўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Княства, польскія феадалы дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня 1569 г. гэтыя землі былі ўключаны ў склад Польшчы, што аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку Вялікага Княства. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх зямель. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска.

Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае княства Літоўскае і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя ў Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынілася, хаця тытул “вялікі князь літоўскі і рускі” і назва “Вялікае княства Літоўскае” захоўваліся. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы і для княства. Спадчыннае права на княства перадавалася Польшчы. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Пастановы, супрацьлеглыя уніі, павінны быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай знешняя палітыка. Люблінская унія, такім чынам, – гэта інкарпарацыя княства ў Польскае Каралеўства.

20

У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Гэта былі паселішчы з некалькіх вуліц з 200–300 дварамі. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Навагародак. Растуць і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці вялікакняскія гарады. Іх насельніцтва лічылася асабіста вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з’явіліся ўладанні вяльможных і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам. Прыватныя ўладанні ў вялікакняскіх гарадах атрымалі назву “юрыдык”. Яны складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Мінску было даравана магдэбургскае права ў 1499 г.

Што ж сабой уяўляла гарадское самакіраванне? Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). На чале Рады стаяў войт, як правіла, прызначаны літоўскімі князямі. Сябры Рады (райцы) выбіраліся з гарадскіх багацеяў. Радзе належалі не толькі функцыі кіравання жыццём горада, але і суда. Але ж судовыя функцыі яна выконвала толькі па маёмасных і грамадзянскіх справах. Крымінальныя справы разбіраліся лавай. Лаўнікі (сябры лавы) выбіраліся гараджанамі. Месцам знаходжання Рады ў гарадах былі адмыслова пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў большасць (каля 80%) складалі беларусы. Акрамя іх, жылі рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных правоў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабу іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады.

У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі. Таргі і ярмаркі становяцца атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1–2 разы на тыдзень. Ярмаркі існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз на год. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамяства. Імпартавалася жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядзец, прадметы раскошы.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

21

В 1648 – 1651 гг. в Беларуси шла антифеодальная война, которая развернулась в связи с началом восстания под руководством гетмана Б. Хмельницкого на Украине. В освободительной войне украинского народа Б.Хмельницкий и его старшины, стремясь создать собственное государство, планировали включение в него земель юго-востока Беларуси –Поднепровья и Полесья. Уже весной 1648 г. в эти районы направляются агитаторы, вскоре появляются и казацкие отряды.

Летом 1648 г. юг и восток Беларуси были охвачены борьбой казацко-крестьянских отрядов против шляхты, купцов, магнатов и католического духовенства. Из-за полонизации верхов феодального общества это освободительное антишляхетское движение в Беларуси, также как и на Украине, имело явную антипольскую направленность.

В 1648 г. казацко-крестьянское войско разбило под Речицей хоругви Великого княжества под командованием Воловича, под местечком Горволь – отряд во главе со стражником Мирским. Восставшие заняли Гомель, Лоев, Брест, Бобруйск, Мозырь, Пинск, Туров, Речицу, Кобрин, Чечерск и другие города и местечки на юге и юго-востоке Беларуси. Жители этих городов почти не оказывали сопротивления восставшим. Шляхта, католическое и унитарное духовенство бежали вглубь княжества.

На борьбу с восставшими король направил 14-тысячное войско, имевшее артиллерию. Отряду Мирского удалось взять Пинск. Более трех тысяч мещан, их жен и детей были убиты. Затем войска Великого княжества взяли Брест, Старый Быхов, Слуцк. Жестоко расправился гетман и с жителями Бобруйска, без сопротивления открывшим ворота города. Восьмистам были отрублены руки, сто человек посадили на кол. К середине 1649 г. войска Великого княжества восстановили контроль над южной частью Беларуси.

Чтобы исправить положение, Б. Хмельницкий направил в Беларусь отряды полковников Голоты, Кричевского, Гаркуши и Побадайло. Однако 30-тысячное казацко-крестьянское войско 31 июня 1649 г. в битве под Лоевом было разбито войсками гетмана Я. Радзивилла. После этого антифеодальная борьба на территории Беларуси пошла на убыль. Попытки возобновить ее летом 1650 и 1651 гг. были подавлены войсками Я. Радзивилла, после чего казацкие отряды покинули Беларусь и направились на Украину.

22

Беларусь у часы вайны Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667). Вынiкi вайны для Беларусi.

1609 - польскі кароль Жыгімонт III - адкрытая інтэрвенцыя супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў. Кастр. 1612 - апалчэнцы вызвалілі Маскву. 1613 - на рас. прастол - Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 – нац.-вызваленч. барацьба бел. народа супраць польск.паноў і каталіцк.экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 =уся Б. была занята рускімі войскамі.

Военные действия

В мае 1654 г. российские войска начали военные действия, а уже в конце июня был захвачен Полоцк. Царские войска заняли Друю, Глубокое, Витебск. Упорно сражался Мстиславль, за что почти все его жители были перебиты: «Шляхты, поляков и литвы, и иных служилых людей... побито больши десяти тысяч человек». Такая же участь постигла и Гомель. Украинские казаки заняли ряд южнобелорусских городов. Только Быховская крепость — твердыня Сапег — выдержала 11-месячную осаду. Тяжелые бои шли за Слуцк.

Януш Радзивилл из-за немногочисленности войска нападал только на небольшие отряды российской армии. Успешно завершились бои под Оршей, Шкловом. Но возле местечка Шепелевичи (Круглянский район Могилевской области) гетман потерпел поражение и раненый отступил к Минску. Российское войско начало осаду Смоленска. На стенах города стояли как солдаты, так и мещане общим числом до 7 тыс. человек. Им на помощь прорывались войска Радзивилла, но неудачно. В результате после 2-месячной осады смоленский воевода Филипп Обухович сдал город. За это сейм обвинил его в предательстве. 23 сентября Алексей Михайлович торжественно вошел в Смоленск. Россия до конца 1654 г. заняла белорусские земли к востоку от Днепра, на которых было 33 города.

Летняя кампания 1655 г. для царя оказалась очень удачной. Российское войско заняло Минск, Клецк, Ляховичи, Лиду, Слоним, Новогрудок и другие города. 8 августа штурмом была взята столица ВКЛ — Вильна. Алексей Михайлович принял титул самодержца «всея Великия и Малыя и Белыя России». Почти вся территория Беларуси оказалась под властью российского царя. На верность ему присягали не только православные крестьяне, мещане, но даже католическая шляхта.

Польша в то время не могла оказать помощь Великому Княжеству Литовскому, поскольку вела Северную войну 1655—1660 гг. со Швецией.

Итоги

Мирные переговоры начались в деревне Андросово на границе Мстиславского и Смоленского воеводств. Они продолжались почти четыре года. Делегацию России представлял посол А, Ордин-Нащокин, Речи Посполитой — жемайтский староста Ю. Глебович. Состоялось 39 встреч-заседаний между сторонами.

В результате 30 января 1667 г. было подписано Андросовское перемирие сроком на 13,5 года. Россия получила Смоленщину, Черниговщину Левобегежную Украину и Киев. Земли Белорусского Подвинья, а это Витебщина и Полотчина, возвращались назад в состав ВКЛ. Территория Княжества уменьшилась с 370 до 312 тыс. км2.

Войны имели драматические последствия для ВКЛ. Белорусские земли находились в состоянии экономической разрухи, численность населения сократилась в 2 раза, ослабла королевская власть, значительно расширились права магнатов. В Речи Посполитой усилились гонения против протестантов, ариан, православных, что привело к упразднению религиозной толерантности. Государство вступило в полосу продолжительного кризиса.

23

Сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае становiшча Беларусi у другой палове XVII – пачатку XVIII ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Б. - 1 800 тыс. жыхароў, (шляхта, сяляне, мяшчане). Шляхта дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты, складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак. Самай шматлікай - група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% с/г. XVI - шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства. Самым шматлікім саслоўем - сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пасля рэформы сяляне: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі. Сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны. З 2й п. XVII - эканамічны заняпад Беларусі, выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. Вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці. Мяшчане (жыхары гарадоў) павялічвалiся за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных. Да першай паловы XVIII магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты. Рамёствы і гандальУласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

24

Беларусь у час пауночнай вайны (1700-1721)

Паўночная вайна (1700–1721): Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая - саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, гал. шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў белэ насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, - 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне. 27 чэрвеня 1709 наступленне шведаў пад Палтавай. Рус. армія атрымала бліскучую перамогу. Б. у выніку страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

25. эканамичнае развиццё и cfwszkmysz супярэчнасци у ВКЛ у сярэдзине 18 ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 і 500 сялянскіх “дымоў”. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў 1568 г. 48,4% сялянскіх гаспадарак.

Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала больш за 70%, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія складалі 16% пануючага класа.

Ніжэйшым пластом (142 шляхцічы) была пешая шляхта, якая складала 3,6% пануючага класа і не мела сялянскіх гаспадарак.

У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай залежнасці ад пана; завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) Псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму.

Пастаяннай пагрозай для купецтва было самавольства шляхты, якая рабавала купцоў, разганяла кірмашы. Каб абараніць свае інтарэсы, ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі парадак куплі і продажу тавараў і іншыя справы.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнасцей: па апрацоўцы металу, дрэва, скураной і футравай вытворчасці і г.д.

У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60–70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку.

Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозілася жыта, лес і іншыя тавары лясной і сельскай гаспадаркі. Завозілася на Беларусь футра, абутак, мыла, жалеза, сталь, свінец і г.д.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладанняў свецкіх феадалаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя – перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогаатрымальнікаў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Найбуйнейшыя феадальныя прадпрыемствы: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі “пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў.

Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. На працягу XVI – першай паловы XVII ст. колькасць гарадоў дасягнула 37. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.

26

Культура Беларусi XVII-XVIII ст.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:

1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;

2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;

3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

Асвета і кнігадрукаванне. У XVI ст. разам з развіццём традыцый Старажытнай Русі на асвету пашыраецца ўплыў рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У 70 – я гады XVI ст. на Беларусі існавалі кальвінісцкія школы ў Брэсце, Нясвіжы, Мінску і г.д. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. Таксама існавалі і арыянскія школы.

Брацкія школы з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання. Брацкія друкарні ў Вільні, Куцейне і Магілёве выдавалі большасць кніг богаслужэбнага зместу. Адметную ролю ў кірылічным кнігадрукаванні адыграў беларускі друкар магіляўчанін Спірыдон Собаль, які на тэрыторыі Беларусі адчыніў дзве друкарні.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С. Канарскага. Рэформа пахіснула манаполію езуітаў у галіне асветы, значную ўвагу надала прыродазнаўчым навукам. Створаная ў 1773 г. Адукацыйная камісія адмяніла выкладанне ў рамках школьных праграм рэлігіі. Бібліятэчная і архіўная справа.

Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.

Сымон Будны (1530–1593) упершыню ў сусветнай літаратуры выдаў Евангелле (1574) з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі, у якіх спрабаваў даць радыкальную рацыяналістычную крытыку кніг Новага Запавету. У творы “Аб найгалоўнейшых

Васіль Цяпінскі (1540–1600) у прадмове да Евангелля, якое ён выдаў на беларускай мове

Лявонцій Карповіч (1580–1620) – змагар за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі. Яго асноўныя творы – “Казанні”. Сімяон Полацкі (1629–1680) – паэт і драматург, кнігавыдавец і грамадскі дзеяч. Ён лічыў, што пашырэнне асветы ўсталюе поўную гармонію і мір. Ён асуджаў багацце, апяваў беларускія землі, асабліва Полацк і Віцебск. Ён піша п’есы на біблейскія тэмы. Адна з іх мае назву: “Комедия притчи о блудном сыне”. Найбольш значнымі зборнікамі яго паэтычных твораў з’яўляюцца “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”. Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрня па вырабу музычных інструментаў. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106 інструментаў, а аркестр Гайдна толькі 14. Выяўленчае мастацтва.

Ідэі Адраджэння, а затым і барока, праніклі ў майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. Адбываецца перапляценне візантыйскага і заходнееўрапейскага стыляў з мясцовай беларускай школай.

У пачатку XVIII ст. у манументальным жывапісе распаўсюджваецца стыль барока, яму характэрна маляўнічасць, багацце ўзору, прасторавасць.

Папулярным відам станкавага жывапісу ў XVI–XVIII стст. становіцца партрэт. Ствараюцца родавыя галерэі (партрэтныя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш.).

У Мінску ў другой палове XVI ст. вызначаліся пяць асноўных раёнаў забудовы:

1) Замчышча, якое існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8 Сакавіка.

2) Нізкі рынак, альбо Стары (Нізкі) горад – цэнтральнае гандлёвае месца, дзе сёння знаходзіцца Петрапаўлаўская царква.

3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна і інш.

4) Траецкае прадмесце, дзе знаходзіўся рынак, жылыя дамы.

5) Татарскае прадмесце.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]