Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory (1).docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
33.44 Кб
Скачать

20. Дзейнасць беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

Музей размяшчаўся ў будынку былога базыльянскага кляштара. Меў 5 экспазіцыйных залаў, архіў і бібліятэку, у якую ўвайшлі кнігазборы І.І.Луцкевіча, частка бібліятэкі Е.Раманава і ўсябібліятэка Б.Даніловіча (больш за 14 тыс. тамоў). Зберагаліся калекцыі: археалагічная, сфрагістычная, нумізматычная, медалёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў і іншых вырабаў Нясвіжскай дывановай мануфактуры, Гродзенскай і Слуцкай мануфактур, беларускіх народных музычных інструментаў, старажытнай зброі, абразоў, рукапісных кніг, старадаўняга адзення, палотнаў мастакоў 16 — 19 ст., a таксама работы Я.Драздовіча, П.Сергіевіча і інш. У археалагічнай калекцыі, якая займала вялікую залу музея, былі знаходкі І.Луцкевіча, Я.Тышкевіча і М.Пецюкевіча. У інвентарнай кнізе музея (вялася з 1922 г.) прадстаўлены археалагічныя знаходкі з 18 паветаў, у тым ліку кафлі з Ніжняга замка ў Вільні, цэгла, дахоўка і іншыя будаўнічыя матэрыялы, фратаенты посуду, галаснікі Гродзенскай Барысаглебскай царквы, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяслава Брачыславіча і Барыса, аднаго са смаленскіх князёў 14 ст., пячатка Міндоўга, 103 пячаткі розных часоў, свінцовыя пломбы са знакамі (12 — 13 ст.) з Драгічына-над-Бугам, медныя крыжы 11 ст. (сярод іх амулет змеявік). У калекцыі старадаўняй зброі захоўваліся панцыр воіна, частка панцыра каня, кальчугі, меч крыжаносца, халодная і агнястрэльная зброя, сцяг паўстанцаў Лідскага павета 1863 г. Зберагаліся рукапісныя кнігі, старажытныя беларускія граматы, статут брацтва ў Дзісне 17 ст., беларускія пераклады «Александрыі» і «Аповесці пра Баву» 18 ст., Аль-Кітаб 16 ст., друкаваныя кнігі 15 — 18 ст., у тым ліку пражскія выданні Бібліі Ф.Скарыны, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 гг. з друкарні Мамонічаў, «Часаслоў» І.Фёдарава. Пасля закрыцця музея большасць калекцый перададзена ў Гісторыка-этнаграфічны музей Літвы і Цэнтральную бібліятэку Акадэміі навук Літвы, невялікая частка экспанатаў — у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.

22. Стварэнне сеткі краязнаўчых музеяў у абласных і раённых цэнтрах Беларусі.

25.“Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” і яго краязнаўчая характарыстыка.

27.Часопіс “Спадчына” і яго роля ў развіцці беларускага краязнаўства.

28. Дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя ф.Скарыны ў краязнаўчым накірунку. Роля газеты тбм “Наша слова”.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, ТБМ — грамадскае аб'яднанне, дабраахвотная масавая грамадская арганізацыя з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры ў Беларусі.

ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, якое дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз свае арганізацыйныя структуры ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і Статутам ТБМ.

З ініцыятывай аб стварэнні ТБМ у 1989 выступілі Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міністэрства адукацыi, Міністэрства культуры, Інстытут мовазнаўства НАНБ, Інстытут літаратуры НАНБ, Беларускі фонд культуры, Дзяржаўны камітэт па друку, Таварыства «Радзіма», Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Нацыянальная тэлерадыёкампанія.

Членамі ТБМ заснаваны некалькі рэгіянальных беларускамоўных выданняў. Таварыства рэгулярна праводзіць кампаніі па беларусізацыі грамадскага жыцця, напрыклад, па ўвядзенні абвестак на беларускай мове ў грамадскім транспарце, заахвочванне прадпрымальнікаў падаваць на ўпакоўцы тавараў іх апісанне на беларускай мове. ТБМ з'яўляецца паслядоўным абаронцам сярэдняй і вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

Вышэйшы кіруючы орган — з'езд, які склікаецца 1 раз у 2 гады. Кіруючы орган паміж з'ездамі — Рэспубліканская рада ТБМ, выканаўчы орган — Сакратарыят. Рэвізійная камісія кантралюе дзейнасць выбарных органаў і структурных падраздзяленняў таварыства. Друкаваным выданнем ТБМ з'яўляецца газета «Наша слова».

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]