- •14. Мастацкія калекцыі ва Усходняй Еўропе і ў Беларусі ў эпоху Асветы.
- •16. Зборы прадметаў натупальнага характара ў Беларусі ў эпоху Асветы.
- •22. Мастацкія калекцыі ва Усходняй Еўропе і ў Беларусі ў к. 18 – пп 19 ст.
- •24. Прыродазнаўчыя калекцыі і музеі ў Беларусі ў к. 18 – пп19 ст.
- •27. Гістарычныя музеі і калекцыі ў канцы 18 – пп 19ст.
- •28.Прыватныя калекцыі гістарычнага профелю ў Беларусі ў к. 18 – пп19ст.
- •29. Асноўныя тэндэнцыі развіцця музеяў у канцы 18 – пп19 ст.
- •31. Прыватныя мастацкія калекцыі ў Беларусі у 2й палове19 – п20ст.
- •35. Прыватныя прыродазнаўчыя калекцыі на Беларусі ў 2й пал. 19 – пач. 20ст.
- •32. Гісторыя стварэння і дзейнасці царкоўна-археалагічных музеяў у Беларусі.
- •37. Музеі лясной гаспадаркі ў Беларусі ў другой палове 19 – п.20 ст.
- •38. Музеі пры статыстычных камітэтах у Беларусі ў другой пал. 19ст. – пач. 20ст.
16. Зборы прадметаў натупальнага характара ў Беларусі ў эпоху Асветы.
Палымянай прыхiльнiцай распаўсюджання iдэй асветнiцтва была ўладальнiца маёнтка Семяцiчы Ганна Ябланоўская (1728–1800). Г. Ябланоўская з захапленнем распачала эканамiчныя пераўтварэнні ў сваiм маёнтку, стварэнне кабiнета рэдкасцей i бiблiятэкi.
Акадэмiк В.М. Севяргiн, якi прыбыў у Семяцiчы па даручэнні Аляксандра I хутка пасля смерцi Г. Ябланоўскай “для дастаўкі ў Маскоўскi унiверсiтэт быўшага там натуральнага кабiнета нябожчыцы княгiнi”, пакiнуў кароткi вопiс яе калекцыi .
Збор размяшчаўся ў чатырох вялiкiх залах, дзе экспанавалiся творы мастацтва, нумiзматычная калекцыя, некаторыя этнаграфiчныя матэрыялы, калекцыя мiнералаў, прывезеных з заходнееўрапейскiх краiн (у асноўным з Германii, Францыi, Італii). У асобнай авальнай зале перахоўвалася бiблiятэка, у каталозе якой налічвалася некалькi тысяч тамоў.
Аб шырокiх навуковых iнтарэсах гаспадынi, “…якая звяртала ўвагу на ўсе прадметы практыкаванняў розуму чалавечага”, сведчылi ўбачаныя В. Севяргiным “…многiя фiзiчныя прылады, мадэлi машын, чучалы жывёл, птушак, рыб, земнаводных; калекцыi розных вiдаў насякомых, раслiн; узоры парод дрэў, некаторых гатункаў насення i пладоў” . Апошнiя былi прывезены з пяцi частак свету i рознымi спосабамi закансерваваны.
Асабiстай увагi заслугоўвала калекцыя васковых мадэляў чалавечых органаў, якую акадэмiк В. Севяргiн ахарактарызаваў як “ …у сваiм родзе амаль дасканалую” .
Прыродазнаўчы збор, створаны Г. Ябланоўскай, меў яскрава акрэслены дыдактычны характар. Ён павiнен быў садзейнiчаць распаўсюджанню агульных ведаў аб прыродзе i чалавеку, развiццю земляробства i жывёлагадоўлi. З той жа мэтай Ябланоўская склала i выдала некалькi брашур па вядзенні сельскай гаспадаркi.
Вiдавочна, што збор, перад якiм ставiлiся падобныя задачы, не мог мець закрыты характар. Ён быў добра вядомы сучаснiкам, прыцягваючы ўвагу не толькi аглядаўшых яго ў розныя часы Станiслава Аўгуста, Паўла I, але i шматлiкай мясцовай шляхты .
Падобна А. Храптовiчу, уладальнiца Семяцiч у 1788 г. вырашыла перадаць свой збор у грамадскае карыстанне. Трэба адзначыць, што ў якасцi адзiнай умовы Ябланоўскай было знайсці чалавека, якi быў бы здольны каталагiзаваць калекцыi.
Высакароднасць мецэнаткi не была адпаведна ацэнена кiруючымi коламi Рэчы Паспалiтай, i ў 1802 г., хутка пасля яе смерцi, нашчадкi прадалi ўвесь яе збор, ацэнены ў 50 тыс. рублёў, Аляксандру I. Семяцiчская бiблiятэка была перададзена ў Імператарскую публiчную бiблiятэку, частка кабiнета натуральнай гiсторыi – у Эрмiтаж, а другая – у Маскоўскi унiверсiтэт .
Ацэньваючы збiральнiцкую дзейнасць Г. Ябланоўскай, неабходна адзначыць некаторыя ўласцiвыя ёй музейныя элементы, а менавiта:
• iмкненне выкарыстоўваць сабранае ў асветнiцкiх мэтах;
• задуманая, але не рэалiзаваная iнвентарызацыя калекцый;
• выкарыстанне экспазiцыйнага абсталявання;
• выдавецкая дзейнасць.
Пералiчанымi вышэй не вычэрпваецца спiс прыватных збораў, якія з’явiліся на хвалi асветнiцкай iдэалогii. Невялiкiя па памерах калекцыi жывапiсу, гістарычных рэліквій, прыродазнаўчых прадметаў былi раскiданы па шляхецкiх рэзiдэнцыях у розных частках краю.