- •1.Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Месца гісторыі Беларусі ў еўрапейскай і сусветнай гісторыі.
- •2.Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі. Этапы развіцця айчыннай гістарыяграфіі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3.Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •4.Славянізацыя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь.
- •5.Дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (IX – першая палова XIII стст.).
- •6.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.
- •7.Усталяванне хрысціянства на беларускіх землях. Развіццё культуры ў іх – першай палове хііі ст.
- •8.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: перадумовы і канцэпцыі.
- •9. Палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10.Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.). Магдэбургскае права.
- •12.Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”. Культура Беларусі другой паловы хііі – першай паловы XVI ст.
- •13. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – XVII ст.).
- •15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – xviiі ст.).
- •17.Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •18.Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай (другая палова хvi – xviiі ст.).
- •19.Змены ў становішчы Беларусі пасля далучэння яе да Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XIX ст.). Беларусь у вайне 1812 г.
- •20.Асаблівасці грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў першай палове хіх ст.
- •21.Культурнае жыццё Беларусі ў першая палове хіх ст.
- •22. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-х гг. – 1870 гг. І асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •24. Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі і яго вынікі.
- •25. Культура Беларусі ў 60 – 90-я гг. Хіх ст. Фарміраванне беларускай нацыі.
- •26. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец хіх – пачатак хх ст.). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі і яе вынікі.
- •27. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 – люты 1917 г.).
- •28.Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя і Беларусь. Беларускі нацыянальны рух (вясна – восень 1917 г.).
- •29.Культура Беларусі ў пачатку хх ст. “Нашаніўскі” перыяд у развіцці культуры.
- •30. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўстанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне бнр.
- •31.Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці (1918 – 1920 гг.). Савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг. І яе вынікі для Беларусі.
- •32. Новая эканамічная палітыка ў бсср (1920-я гг.). Утварэнне ссср і ўваходжанне бсср у яе склад. Узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •33.Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў 1920 – 1930-я гг. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср.
- •34.Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср (другая палова 1920-х – 1930-я гг.).
- •35.Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры ў бсср (1920 – 1930-я гг.).
- •36.Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 –1939 гг.).
- •38.Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •39. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •40. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •41. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Страты бсср у Другой сусветнай вайне.
- •42.Асноўныя тэндэнцыі развіцця эканомікі бсср у 1946 – 1985 гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1946 – 1985 гг.
- •43.Культура бсср ў другой палове 1940-х – 1980-я гг.: дасягненні і супярэчнасці развіцця.
- •44.Бсср у перыяд перабудовы (1985 – 1991-ы гг.).
- •45.Распад ссср. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •46.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (1991-ы г. – пачатак ххі ст.):.
- •47.Знешняя палітыка Беларусі на сучасным этапе (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
- •48.Змены ў духоўным і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991-ы г. – пачатак ххі ст.).
26. Першыя палітычныя арганізацыі ў Беларусі (канец хіх – пачатак хх ст.). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі і яе вынікі.
На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.
Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.