Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
322
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

4. Словаўтварэнне

Словаўтварэнне – адзін з найбольш важных спосабаў папаўнення лексічнага складу мовы. Утварэнне новых слоў і ўзнаўленне пры маўленні тых слоў, якія ўжо існуюць, рэгулююць словаўтваральныя нормы. У сучасны перыяд на пярэдні план выступае тэндэнцыя да нацыяналізацыі беларускага словаўтварэння. Аднак ва ўмовах беларус-ка-рускага двухмоўя адбываецца перанос з рускай мовы ў маўленне на беларускай мове словаўтваральных мадэляў – словаўтваральная інтэрферэнцыя, якая выяўляецца ў запазычванні непасрэдна з рускай мовы некаторых афіксаў, у калькаванні. Напрыклад, словы “заяві-цель”, “выхавацель” утвораны пры дапамозе рускага суфікса -цель. Беларускія варыянты – заяўнік, выхавальнік.

У беларускім маўленні сустракаюцца інтэрферэмы ва ўтварэнні прыметнікаў (дзядулін, кухаркін, адраджэнчаскі), адмоўных займен-нікаў і прыслоўяў (нечага есці, ім некалі), дзеясловаў (функцыя-ніраваць, прагназіраваць).

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Утварыце беларускія назвы дзіцянят жывёл і пту-шак ад прыведзеных назоўнікаў.

Лошадь, корова, овца, коза, свинья, собака, кошка, курица, гусь, утка, индюк, воробей, аист, голубь, ворона, сорока, ласточка, сова, волк, лиса, заяц, медведь, мышь, крыса, лось, хорь, белка.

З а д а н н е 2. Зрабіце пераклад назоўнікаў і звярніце ўвагу на пераважнае ўтварэнне іх лексічных адпаведнікаў у беларускай мове.

Читатель, писатель, представитель, сеятель, учитель, вредитель, водитель, воспитатель, правитель, носитель, любитель, делитель, кормитель, копатель, покровитель, наниматель, собиратель, отправитель, учитель, зритель, выразитель, изобретатель, победитель, надзиратель, рыхлитель.

З а д а н н е 3. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні назоўнікаў.

Двойня, майстрыца, выхавацельніца, бяглец, казляты, каму-нальшчык, тэлевізіёншчык, заявіцель, кіяскёрша, ручонка, зародыш, заморыш, дзялёжка, зуброжка, натхніцель, замужаства, княжаства, захворваемасць, значымасць, цаніцель, неканверсуемасць, блізасць, крэсліца, арлёнак

З а д а н н е 4.Выпраўце памылкі ва ўтварэнні прыметнікаў.

1. Я помню залатыя дзядуліны рукі, якія маглі зрабіць любую працу.

2. Ён з’яўляецца прафесіянальным літаратарам.

3. Творчай асобе ўласцівы паважлівыя, беражныя адносіны да мовы.

4. Хто ў гэтым віноўны?

5. Вучні рашалі прыклады на простыя і дзесяцічныя дробы.

6. Валя ўжо расказала сястры пра Колькінага сябрука.

7. Білеты мы купілі ў станцыённай касе.

8. Словы-паразіты непрыемна ўздзейнічаюць на слухачоў, дакуча-юць навязлівым бессэнсоўным паўторам.

9. Гэты магазін вабіць наведвальнікаў багаццем усемагчымых тавараў.

10. Маладая бібліятэкарка, круглатварая і вачастая, глядзела на некаторых наведвальнікаў пранікнёна і сур’ёзна.

З а д а н н е 5. Замяніце прыметнікі ў словазлучэннях беларус-кімі формамі.

Землямернае вучылішча, неблаганадзейныя сем’і, аружэйны завод, няўгодны чалавек, схожыя лёсы, хрупкая дзяўчынка, дабротныя кватэры, мнімы хворы, немачны стары, амбіцыёзнае інтэрв’ю, ачарніцельны артыкул, сумніцельная папулярнасць, дальнейшыя планы, скарынінскія першадрукі.

З а д а н н е 6. Утварыце дзеясловы ад наступных слоў.

План, каманда, меншы, вялікі, рэпетыцыя, транспарт, рамонт, загад, праўда, трое, ноч, функцыя, апеляцыя, афіша, гарантыя, даклад, госць, светлы, вясёлы, мадэль, рэпрэсія, кантроль, норма, надзея.

З а д а н н е 7. Выпраўце памылкі ва ўтварэнні дзеясловаў.

1. Педагогіка сінтэзіравала ідэі іншых навук аб чалавеку.

2. Адным словам, ёсць Габрава, дзе жывуць самыя сквапныя людзі, ёсць Аўцюкі, дзе любяць пасмяяцца і пашуткаваць адзін з аднаго.

3. Вызначэнне ролі журналістыкі дапаможа спрагназіраваць перспектыву развіцця грамадства і яго інфармацыйнай галіны.

4. У цэлым жа ў раёне функцыяніруюць 11 сярэдніх, 7 базавых , 2 пачатковыя школы.

5. Напярэдадні Новага года гарадскі гандаль прыпаднёс жыхарам прыемны сюрпрыз.

6. Амаль чатырыста чалавек з раёна былі ў час вайны ўгнаны ў рабства.

7. У першай частцы канцэрта дамініраваў хор “Голас душы”.

8. Пасля каляднай вячэры ў шэрагу месцаў Беларусі са стала нічога не ўбіралі да самай раніцы.

9. Шмат часу мінула, шмат вады ўцякло.

10. Усё далей у гісторыю ўходзяць падзеі самай страшнай вайны дваццатага стагоддзя.

З а д а н н е 8. Замяніце дзеясловы-русізмы ў словазлучэннях беларускімі формамі.

Лакаміцца цукеркамі, адкачваць ваду, трошкі замешкацца, праважаць гасцей, сказвацца на здароўі, ускрываць пасылку, растаяць на сонцы, хутка заплеснявець, уходзіць у склад, ядзіце павольна, справацыраваць сварку, дыягнасціраваць хваробу, рэаніміраваць хворага, меліярыраваць землі, зманіць чалавека да сябе.