Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

historyofbelarus1

.pdf
Скачиваний:
110
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.59 Mб
Скачать

Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай...

91

Статут Акадэміі Полацкі калегіюм атрымаў 1.03.1812, у 1813 г. ПолацкаяАкадэміялічыла84вучня,аў1820 – каля700і30настаўнікаў. За 8 год існаваньня са сьценаў Акадэміі выйшла больш за 100 дактароў. Уладзе Акадэміі падлягалі ўсе езуіцкія школы, якія былі на тэрыторыі Расейскай імпэрыі – Ворша, Дынабург, Краслаў, Ужвальда, Вітэбск, Магілёў, Чачэрск, Мсьціслаў, Петэрбург, Астрахань, Адэса і Раманаў.

У Полацкай Акадэміі было тры факультэты, на факультэце Вызваленых Навук выкладаліся і навукі філязофскія – лёгіка, мэтафізыка і этыка.

Серабракоў З. Філязофія Акадэміі езуітаў у Полацку // Фрагмэнты. № 9

61. Полацкая акадэмія і развіццё культуры Беларусі.

Кацярына дала дазвол адчынiць у Полацку навiцыят – установу для падрыхтоўкi езуiцкiх паслушнiкаў-навiцыяў. У лютым 1780 г. некалькiх навiцыяў урачыста прынялi ў забаронены ордэн. Вестка пра гэта разнеслася па еўрапейскiх краiнах i перасякла на караблях акiян. Яна азначала, што Полацк зрабiўся сталiцай Таварыства Iсуса. Яго гнаныя прыхiльнiкi знайшлi горад на картах i рушылi сюды з усяго свету. Як пiшуць езуiцкiя гiсторыкi, берагi Дзвiны замянiлi ордэну берагi Тыбра [...]

Цi бачыў калi-небудзь горад у сваёй гiсторыi столькi сабраных разамблiскучаадукаваныхталентаў?Сюдыехалiлiтаратары,мастакi, медыкi,бiблiяфiлыiгiсторыкi,хiмiкiiастраномы.Наполацкiхпляцах i вулiцах, у калiдорах i залах калегiўма гаварылi тады на добрым дзесятку еўрапейскiх моваў. Аднак, паводле старога ордэнскага правiла, усе iншаземцы [...] вучылi мову народа, сярод якога пасялiлiся.

Полацк перажываў новы ўзлёт. На нейкi час ён стаў адной з iнтэлектуальных сталiц Еуропы, што спрыяла ўздыму калегiўма (напрыканцы стагоддзя ў iм было 300 студэнтаў) i ўсёй адукацыйнай справы ў Беларусi. Праграма 1796 г. сведчыць, што студэнты езуiцкага калегiўма апрача ранейшых дысцыплiн вывучалi беларускую, расейскую, французскую i нямецкую мовы, агульную гiсторыю, фiзiчную i практычнуюгеаграфiю,алгебру,тэарэтычнуюiпрактычнуюмеханiку i гiдраўлiку, цывiльную i вайсковую архiтэктуру, тэорыю жывапiсу

[...]

Iмператар Аляксандр I 12 студзеня 1812 г. выдаў Указ: “Во уважение представленного нам желания Белорусского дворянства и пользу от наук от соревнования между несколькими училищами равной степени, признали Мы за полезное возвести Полоцкую иезуитскую кол-

92

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

легию на степень Академии с присвоением ей преимуществ, дарованных университетам” [...]

Усувязi з вайной заняткi ў Полацкай акадэмii пачалiся 8 студзеня 1813 г. Студэнтаў прынялi тры факультэты: тэалагiчны, моваў i лiтаратур, фiласофii i вольных навук. У дадатак да дысцыплiнаў, вядомых нам з праграмаў калегiўма, тут вывучалi прыкладную матэматыку, хiмiю, заалогiю, батанiку, мiнералогiю, трыганаметрыю, палiтычную эканомiю i статыстыку, права.

На фiлалагiчным факультэце вывучалiся такiя мовы i створаныя на iх лiтаратуры, як лацiнская, грэцкая, старажытнаяўрэйская, расiйская, французская, нямецкая, iтальянская, арабская i сiрыйская. Курс той цi iншай мовы вёў педагог, для якога яна была родная i якi ведаў яе да тонкасцяў [...]Узровень адукацыiў Полацкай акадэмii дазваляў яе выхаванцам практыкавацца ў перакладах з нямецкай на старажытнагрэцкую або з французскай на лацiну.

Навучальны год доўжыўся з 15 верасня па 15 лiпеня. Штодня студэнтымелiпа6гадзiнлекцый,уаўторакiчацвер – толькiтры,астатнi час прызначаўся для заняткаў гiмнастыкай, маляваннем, музыкай i танцамi.

Удрукарнi, цi, дакладней, у выдавецтве, што дзейнiчала пры акадэмii, выходзiлi падручнiкi па замежных мовах, па матэматыцы, паэтыцы, рыторыцы. Тут друкавалiся навуковыя трактаты, календары i лiтаратурныя зборнiкi. У Полацку пабачылi свет “Слоўнiк старажытнасцяў” i “Лацiнска-польскi лексiкон”, былi перавыдадзены творы Фэдра, Цыцэрона, Тыбула, Непота ды iншых антычных i новых аўтараў. Выходзiў iлюстраваны лiтаратурна-навуковы часопiс на польскай мове “Месенчнiк Полоцкi”[...].

Папаўнялiся экспанатамi музей i карцiнная галерэя. Па запрашэннях Расiйскай акадэмii навук полацкiя прафесары везлi на сталiчныя выставы тэхнiчныя вынаходкi.

Сорак тысяч тамоў налiчвала акадэмiцкая бiблiятэка. Захавалася апiсанне яе галоўнай залы. На ўваходзе, у нiшы памiж двума маршамi сходаў, быў гiпсавы грот са статуямi Дзевы Марыi з немаўлём i ўкленчанага перад iмi Iгнацiя Лаёлы. Паабапал дзвярэй наведнiка сустракалi гадзiннiк з боем i ртутны барометр у палiраваных жоўтых футлярах. У самой бiблiятэцы 20 даўжэзных шафаў з бюстамi i вазамi ды яшчэ 6 меншых. Дзесяць масiўных сталоў на паўтара сажня даўжынёю i пры кожным – пяць абцягнутых скураю крэслаў [...]

Нягледзячы на тое што прафесура блiжэйшых унiверсiтэтаў – ВiленскагаiДэрпцкага – лiчылаполацкiхкалегаўправiнцыяламi,альмаматэр над Дзвiною ўпэўнена iшла да таго, каб стаць iхняю годнаю канкурэнткаю. Ёй падпарадкоўвалiся ўсе езуiцкiя школы i калегiўмы

Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай...

93

Расiйскай iмперыi, якiя iснавалi, апрача Полацка, у Пецярбурзе, Вiцебску, Воршы, Магiлёве, Мсцiславе, Чачэрску, Клiмавiчах, Рызе, Астраханi, Адэсе, Саратаве. Аркадзь Смолiч, аўтар надоўга схаванай бальшавiкамi ў спецсховiшчы “Геаграфii Беларусi”, пiша, што Полацкая акадэмiя мела 600 студэнтаў i 40 прафесараў. У друку з’яўлялiся звесткi пра зварот айцоў езуiтаў да рымскага папы з прапановай весцi выкладанне па-беларуску.

З полацкiх аўдыторый пачалi свой шлях гiсторык, археолаг i этнографКанстанцiнТышкевiч,фiлосафАнёлДоўгiрд,астраномiфiлосаф Якуб Накцыяновiч, палiтык i прамоўца Тадэвуш Корсак. У Полацкай акадэмii вучыўся [...] мастак Валянцiн Ваньковiч. Яе дыплом атрымаў Ян Баршчэўскi. Пералiк iмёнаў, што ўвайшлi ў энцыклапедыi, мог быць шматкроць даўжэйшы, каб Полацк не заставаўся унiверсiтэцкiм горадам усяго 8 гадоў.

Дэмакратычныя навучальныя ўстановы зрабiлiся на захопленых землях магутнай духоўнай апазiцыяй каланiзатарам. Царскiя ўлады хутка разглядзелi небяспеку i рыхтавалi расправу. Полацкай акадэмii было наканавана сысцi з гiстарычнай сцэны першаю [...]

13 сакавiка 1820 г. з царскай канцылярыi выйшаў Указ: “Иезуитов, как забывших священный долг не только благодарности, но и верноподданнической присяги и потому недостойных пользоваться покровительством российских законов, выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. Полоцкую иезуитскую академию и подведомственные ей училища упразднить” [...]

Арлоў У. Таямнiцы полацкай гiсторыi. Мiнск, 1994. С. 355–368

62. М. Доўнар-Запольскі пра навуковае вывучэнне Беларусі ў першай трэці ХІХ ст.

[…] Асабліва ў гэты час пасунулася вывучэнне гісторыі. Мясцовыя часопісы і штогоднікі […] змяшчаюць шэраг гістарычных артыкулаў. З’яўляецца шмат асобных прац. Такімі былі працы Іосіфа Лукашэвіча па гісторыі рэфармацыі ў Літве і на Беларусі. Даволі плённай была навуковая дзейнасць Міхала Балінскага, які напісаў гісторыю г. Вільні (2 тамы, 1833–1837), статыстычнае апісанне г. Вільні. Разам з Ліпінскім ён выдаў вельмі каштоўную кнігу “Старажытная Польшча”, якая ўяўляе сабой гісторыка-статыстычны нарыс асобных гарадоў і правінцый. Яму належыць вялікая праца “Старая Акадэмія Віленская”, надзвычай цёпла напісаная ранняя гісторыя універсітэта і многа інш.

Да гэтай жа эпохі адносіцца дзейнасць Фёдара Нарбута, выхаванца Віленскага універсітэта, інжынера па спецыяльнасці. Ён вядомы

94

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

сваімігістарычныміпрацамііз’яўляеццапершымгісторыкам“Літвы”, пад якой ён разумеў Літву і Беларусь, прысвяціў свае працы агульнай гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў. У яго працах чырвонай ніткай праходзіць любоў да мінулага роднага краю. Ён напісаў шмат прац, у т.л. 9-томную гісторыю “Літоўскага народу” (1834–1841). Ня­ гледзячы на сваю вялікую любоў да мінулага і на жаданне высветліць яго гісторыю, Нарбут яшчэ дрэнна разбіраецца ў пытаннях пра тое, чым адрозніваецца беларуская гісторыя ад гісторыі Польшчы.

Іншым характарам вылучаюцца працы прафесараў права Віленскага універсітэта Іосіфа Ярашэвіча і Ігната Даніловіча. У іх працах выразна праведзена грань паміж літоўска-беларускай гісторыяй і гісторыяй Польшчы. Хоць у загалоўках іх прац яшчэ ёсць імя “Літвы”, але абодва гісторыка права разумеюць гэтую назву ў сэнсе дзяржаўным, адрозніваючы ў будове дзяржавы ўдзел Літвы і Беларусі, усведамляюць велізарнае значэнне ў гэтай гісторыі беларускага элемента. Наогул, гэта беларусы па духу, па сваіх уяўленнях, па сваіх поглядах і паходжанні, але пісалі свае гістарычныя працы па-поль- ску. Ярашэвічу належыць трохтомная праца пад загалоўкам “Вобраз Літвы, яе адукацыя і цывілізацыя з самых старажытных часоў да канца 18 ст.” (1844–1854) і шэраг больш дробных прац. Ва ўпомненай асноўнай працы Ярашэвіч з надзвычайнай аб’ектыўнасцю сочыць за прававойгісторыяйБеларусі.Ягонавуковыявывадыідагэтульмаюць значэнне. Гэта – першая гісторыя беларускага права і дзяржаўнага ўладкавання.

Такім жа характарам навуковага метаду вызначаюцца і працы Даніловіча, сына уніяцкага святара з Бельскага пав. Гэта быў чалавек з вельмі шырокай адукацыяй. Ён скончыў Віленскі універсітэт і заняўся выключна гісторыяй мясцовага права. Ён быў адным з вядомыхпрафесараўпагісторыіЛітоўскагастатута,павывучэннілітоўскіх летапісаў, яму належыць выданне і тлумачэнне многіх каштоўных помнікаў нашага права. Пасля закрыцця Віленскага універсітэта Даніловіч быў пераведзены ў Харкаў, потым у Кіеў. Дарэчы, заўважым, што Даніловіч пісаў свае працы як на рускай, так і на польскай мове.

Акрамя названых асоб варта адзначыць гістарычныя працы яшчэ некаторых. Так, вядомы польскі белетрыст Іосіф Крашэўскі напісаў вялікую 4-томную гісторыю Вільні, 2-томныя “Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву” і шэраг іншых прац. Варта ўпамянуць аб працах прафесара Мухлінскага па гісторыі літоўскіх татар. Асабліва шматлікія працы Адама Кіркора, прысвечаныя розным асобным пытанням беларускай гісторыі. Між іншым, Кіркору належыць шмат артыкулаў у

Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай...

95

3-м томе “Жывапіснай Расіі”, выдадзенай Вольфам. Кіркор пісаў як на польскай, так і на рускай мове.

[…] Мы назвалі толькі найгалоўнейшыя імёны з вялізнай плеяды тых вучоных гісторыкаў, прававедаў, этнографаў і лінгвістаў, якія тады з вялікай карысцю працавалі над усведамленнем мінулага і сучаснасці роднага краю. Яны пісалі па-польску, але ў гэтым не трэба бачыць нейкую асаблівую тэндэнцыю з іх боку. Яны часам змешвалі ў сваім уяўленні этнаграфічныя і гістарычныя асаблівасці Польшчы, Беларусі і Літвы. Але гэта адбывалася таму, што папярэднімі дзесяцігоддзямітакаямешанінабылаўкаранёнаўрозумыіБеларусьразглядалася са старога пункту погляду гістарычнага і з пункту погляду этнаграфічнага. Аднак, сочачы за іх працамі, можна заўважыць, як паступова пашыраўся іх навуковы светапогляд, і як паступова і свядома ўжо малодшае пакаленне гэтых мясцовых вучоных пераходзіла на чыста беларускую глебу, і як у іх прачыналася шчырае пачуццё любві да сваёй беларускай радзімы і да яе народу, як наладжвалася паступова крэўная сувязь паміж імі і беларускім народам. Нядзіўна таму, што некаторыя з іх у канчатковым выніку аднолькава карысталіся для сваіх пошукаў як рускай, так і польскай мовай. Ва ўсякім выпадку, гэта дружная работа на навуковай ніве з’яўляецца работай не польскай, а менавіта беларускай і літоўскай. Яна ў канчатковым выніку рабіла пэўнае ўражанне і мела пэўнае назначэнне – абуджаць беларускую нацыянальную думку і нацыянальнае пачуццё.

Восьчамугэтаэпохаўсувязісаспробаміпісацьнабеларускаймове з’яўляецца эпохай пачатку адраджэння беларускай нацыянальнасці і літаратуры.Гэтаработаішлапаралельназтакіміжработаміўгісторыі іншых славянскіх народнасцей.

Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. С. 352–354

63. Ян Баршчэўскі. Нарыс Паўночнай Беларусі. 1843 г.

Той, хто падарожнічае з поўначы ў бок Беларусі, бачыць перад сабой велізарныя вёскі накшталт мястэчак, мураваныя, бялеючыя храмы і камяніцы двароў, шырокія засеяныя палі, сям-там невялічкія сасновыя або бярозавыя гаі, чуе не раз працяглы і гучны спеў селяніна, які далёка, наколькі можа ахапіць вока, разносіцца па палях або пералятае рэкі і даліны з мелодыяй пастуховага ражка. У нядзельныя дні, калі сонца набліжаецца да захаду, спатыкае ён вясковых дзяўчат у святочных паркалёвых, а часам і ў шаўковых сарафанах у суправаджэнні залётных юнакоў; водзяць яны карагоды, спяваючы народныя песні, а старыя, седзячы на прызбах, разважаюць пра мінулыя і сённяшнія часы...

96ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

[…]Беларусь,якііншыянароды,памятаеяшчэсваіхміфалагічных бажкоў. Русалкі, калі жыта красуе ў полі, з распушчанымі доўгімі валасамі калышуцца на бярозах і спяваюць песні; іх смех адгукаецца ў глыбіні лясоў і трывогай працінае тых, хто збірае грыбы або ягады. Лясны бог – пан дзікіх пустэчаў; каб чалавечы зрок не мог яго ўгледзець, ён пад рознымі выглядамі хаваецца ў сваіх уладаннях; мінаючы лугі, так змяншаецца, што яго нельга ўбачыць у густой траве; ідучы праз бары, раўняецца з самымі высокімі соснамі. Ён апякун звяроў і лясных птушак. Кажуць, што бачылі вялізарныя статкі вавёрак, якіх лясны бажок перапраўляў з аднаго бору ў другі; ён рабіў гэта для таго, каб выратаваць іх ад агню, бо прадбачыў, у якім баку выбухне пажар.

Урачыстасць Купалы вядома амаль усiм славянскiм народам. На Беларусi 23 чэрвеня пасля захаду сонца адбываецца Купалле або свята Купалы; уначы шукаюць скарбаў; самы шчаслiвы той, каму пашэнцiць сарваць кветку папарацi, яго зрок у глыбiнi зямлi прыкмячае закапаныя скарбы, i ён столькi можа мець золата, колькi сам захоча. Кабеты разам з юнакамi i дзяўчатамi каля вогнiшчаў са смаловага палення чакаюць усходу сонца, спяваючы песнi:

Iван ды Мар’я, На гарэ купальня, Дзе Iван купаўся, Бераг калыхаўся;

Дзе Мар’я купалась, Трава рассцiлалась.

Iншыя падобныя песнi гучаць у полi, аж пакуль сонца не зайграе на небе.

Ноч Купалы ў тым баку Беларусi (на Вiцебшчыне. – А.С.) поўная незвычайных здарэнняў. На думку простага народа, уся прырода ў гэтую ноч весялiцца. Рыбакi бачаць азёрнае люстра, якое часам раскашуеумесяцавымззяннi,iхоцьнебаяснаеiпаветраспакойнае,блiскучыя хвалi, удараючы ў берагi, разбiваюцца на кроплi, якiя, нiбы зоркi, свецяцца ў паветры. I гэтае чароўнае вiдовiшча на зарослых чаротам берагах абуджае дзiкiх качак i iншых вадзяных птушак, якiя, прывабленыя дзiвосным свячэннем вады, уздымаюцца тут i там над ясным возерам.

Дрэвы ў лесе таксама могуць пераходзiць з аднаго месца на другое; шумам сваiх галiн яны размаўляюць памiж сабою: апавядаюць, што нехта, блукаючы гэтай ноччу ў лесе, знайшоў кветку папарацi i ўбачыў не толькi скарбы, схаваныя ў зямлi, але i незвычайныя дзiвы ў прыродзе; разумеў гаворку кожнага стварэння; чуў, як дубы сыхо­ дзяцца з розных мясцiн i, зрабiўшы кола, гамоняць шолахам галiн,

Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай...

97

прыгадваючы, быццам старыя ваяры, свае гераiчныя ўчынкi i даўнiя заслугi. Лiпы i бярозы, збiраючыся там, хвалiлiся сваёй прыгажосцю; сярод iх былi некаторыя нiбыта госцi з суседнiх садоў, класiчна падстрыжаныя i выпрастаныя; тыя гаманiлi пра залётнасць дваровых дзяўчат i свавольства панiчоў, сведкамi якога яны не раз былi; а гэтыя крыўдныя размовы з пагардаю слухалi задумёныя хвоi i ялiны; бачыў вербы, якiя, стоячы над рэчкай i ўглядаючыся ў вадзяное люстэрка, пыталiся адна ў адной, што якой з iх пасуе, – i гэтыя цуды дзеюцца аж да ўсходу сонца.

Усход сонца пасля гэтай бяссоннай урачыстай ночы таксама бывае крыху асаблiвы. Натоўп люду, што весялiцца ў полi, канчае песнi i танцы i моўчкi скiроўвае вочы да неба, нiбы падглядае на сцэну, дзе ўверсе на палаючай прасторы далягляду павiнна з’явiцца штосьцi незвычайнае. Узыходзiць сонца, уздымаецца над палямi i лясамi i на вачах усяго люду рассыпаецца ў небе на дробныя зiхатлiвыя зорачкi, зноў збягаецца ў адзiн агнiсты шар; яго акружае безлiч вясёлкавых кругоў, i ён мiгцiць, кружачыся вакол сваёй восi. Гэтая праява паўтараецца некалькi разоў, i такiм чынам сонца грае штогод 24 чэрвеня

[...]

Баршчэўскi Ян. Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мiнск, 1990. С. 16–18

64. Ян Баршчэўскi i беларускi народ.

Усё жыццё п. Баршчэўскага – адно пастаяннае самаахвяраванне дзеляпаэзii!Але,кабдобразразумецьсказанаемною,трэбаведацьяго асабiста, трэба бачыць яго з кiем пiлiгрыма ў руках, так, як спатыкаў яго ў маiх падарожжах, пешкi, сярод простага беларускага люду, на плытах Дзвiны, у прыдарожных корчмах, не сцежках, ледзь пазначаных у лесе, i на вялiкiх гасцiнцах! Трэба яго бачыць у Полацку i Вiцебску, калi прыбыўшы пешшу з паўночнай сталiцы, абтрасаючы пыл з абутку, спяшаецца з сям’ёй сумленнага шляхцiца ўзнесцi малiтвы спрадвечнаму ў родным касцёле [...]

У гэтага чалавека няма марных слоў, няма рыторыкi, ён – сам змест. Свае рукапiсы, або, як ён сам называе, раптуркi, пiсаныя старадаўнiм почыркам, ён вечна носiць з сабою. [...] Не шукай там нi моднай арфаграфii [...], нiякай шлiфоўкi, паправак, уставак – ён сячэ сякерай з усяго размаху, – затое постацi ў яго выходзяць тыповыя,

98

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

карцiны ў масах. Затое ў iм няма таго ўбоства знаходак, разбаўленых на два тамы, з якiх, калi сцiснеш, часта не выцiскаць i кроплi зместу.

У апавяданнях Баршчэўскага я бачу першае праяўленне духу беларускага народа.

Падбярэскi Р. Беларусь i Ян Баршчэўскi // Пачынальнiкi. З гiсторыка-лiтаратурных матэрыялаў ХIХ ст. / уклад. Г. Кiсялёў. Мiнск, 1977. С. 69–70

65. Лёс Паўлюка Багрыма.

[У м. Крошын Наваградскага пав. прыехалi сенатар Навасiльцаў i рэктар Вiленскага унiверсiтэта Пелiкан. Яны мелi заданне тайна пракантраляваць навучанне ў народнай школе, якой кiраваў ксёндз Магнушэўскi. На абедзе ў ксяндза яны папрасiлi паказаць вучняў]

Пасланы ў вёску слуга прывёў ад барон i жывёлы некалькi хлопчыкаў, якiя вылучалiся большымi поспехамi. Экзамен, здавалася, прайшоў як найлепей. Сенатар i рэктар хвалiлi поспехi вучняў, гаворачы, што ксёндз Магнушэўскi робiць паслугу краю. Гэтая пахвала тым менш здавалася яму падступнай, што ён у глыбiнi душы быў перакананы ў яе шчырасцi. I вось пачаў разважаць, якiя ў тых бедных хлопцах схаваны таленты, якiм калi б дапамаглi развiцца, можна было б дасягнуць вялiкай карысцi, – што адзiн асаблiва мог бы зрабiцца славянскiм паэтам, i як доказ выклiкаў Пётрака, каб ён прачытаў уласныя вершы на беларускай гаворцы, напiсаныя без чыйгонебудзь натхнення i ўзору. Заахвочаны гэтым, Пётрак дастаў сшытак i,непрадбачачы,штоможабыцьпакаранызатое,заштодабрадушны ксёндз яго столькi разоў хвалiў, пачаў чытаць свае журботныя элегii, з якiх толькi некалькi строф засталося ў аўтара ў памяцi i якiя тут мы прыводзiм:

Зайграй, зайграй, хлопча малы, I ў скрыпачку, i ў цымбалы,

А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду.

Бо ў Крошыне пан сярдзiты, Бацька кiямi забiты,

Мацi тужыць, сястра плача: “Дзе ж ты пойдзеш, небарача?..”

Дзе ж я пайду? Мiлы Божа! Пайду ў свет, у бездарожжа, У ваўкалака абярнуся,

Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай...

99

З шчасцем на вас азiрнуся. Будзь здарова, мацi мiла! Каб ты мяне не радзiла, Каб ты мяне не кармiла, Шчаслiўшая ты бы была!

Каб я каршуном радзiўся, Я бы без паноў абыўся: У паншчыну б не пагналi, І ў маскалi не аддалi [...]

Такiя i да таго падобныя чуллiвыя нараканнi хлопчыка, якi меў усяго дзесятак з нечым гадоў, кранулi пачцiвага ксяндза, але зусiм iншы ўплыў рабiлi яны на бессардэчных экзаменатараў, якiя, аднак, шэсць цi сем элегiй выслухалi з прытворным спачуваннем, паглядаючы толькi адзiн на аднаго ў найбольш выразных месцах. Пасля прачытання сянатар загадаў аддаць яму сшытак, i абодва паехалi з абяцаннем, што падумаюць пра лёс такога незвычайнага паэта. Ксёндз яго пагладзiў у знак задавальнення i запэўнiў, што гэта яму выйдзе на карысць.

Аднак якое ж было яго засмучэнне i роспач, калi праз некалькi дзён бязвiнны хлопчык быў забраны палiцыяй у рэкруты, якiх ён так баяўся, а да ксяндза Магнушэўскага, чыё здароўе было аслаблена гэтайпадзеяйдарэшты,прыставiлi,якдаарыштанта,варту.Гэтанеўзабаве дабiла яго адной цяжкай думкай, што сваiмi парадамi i неасцярожнасцю стаў прычынай неаднаразовага няшчасця менавiта таго класа сваiх парафiян, якiх так моцна любiў.

Бёрнс,парабаканглiйскi,прыменшцяжкiхакалiчнасцях,уласным талентам, не падтрыманы нiякай навукай, забяспечыў сабе неўмiручае iмя, а сваёй сям’i – пашану i дастатак; Пётрак з Крошына за талент, дадзены яму ад Бога, зазнаў самае жорсткае няшчасце!

Яцкоўскi Ч. Аповесць майго часу // Пачынальнiкi. С. 188–189

66. Адам Міцкевіч пра Беларусь.

Вялікую прастору [...] займае краіна паміж Дняпром, Чорным морам, Бугам і Нёманам. Яна даўно згубіла агульную назву, бо розныя пакаленні, якія жылі тут, не прызнаюць ужо імя славян за сваё родавае... Нарманы і ляхі прыходзілі сюды са сваёй уладай, і схіляліся яны то пад скіпетрам рускіх князёў, то пад уладай Польшчы. З той пары, калі іх заваяваў дом Рурыка, яны былі ў складзе рускіх земляў [...] Тут сутыкалася каталіцкая рэлігія з усходняй царквой, шляхецкая Рэч Паспалітая з сістэмай самаўладства.

100

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

[...] З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць, сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губ., захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі “Літоўскі Статут”напісаныіхняй мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моваў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце.

[...] Мова поўдня Расіі – маларуская, на якой гавораць амаль дзесяць мільёнаў чалавек, бясспрэчна, самая музычная, самая паэтычная і звонкая, але яна ніколі не была настолькі развітой, каб стаць мовай літаратурнай. На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, таксама размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі. Мова велікаросаў, на якой гаворыць амаль гэтулькі ж чалавек (трэба выключыць адсюль фінска-маскоўскі дыялект, які моцна ад яе адрозніваецца), вылучаецца багаццем і чысцінёй, але ў ёй няма ні цудоўнай прастаты беларускай мовы, ні гарманічнасці і музычнасці маларускай [...]

Міцкевіч А. [Пра Беларусь і беларускую мову] // Філаматы і філарэты. С. 121–122

67. “Мужыцкі” Адам Міцкевіч

Фальклор, прырода, побыт i звычаi народа, сярод якога рос, выспелiлi паэтычны генiй Адама Мiцкевiча, далi яму матэрыял для творчасцi. Беларусы далi яму песнi i казкi, але, на жаль, не маглi даць распрацаванай ў пэуным сэнсе лiтаратурнай мовы. Яны далi яму Радзiму, аднак не маглi даць таго, што аздабляе яе – тую нацыянальную, палiтычную i эканамiчную незалежнасць, што дазваляе генiю адчуваць сябе часткай вялiкага цэлага i надае сiлы працаваць для ўзвелiчэння свайго народа, адначасова ўзбагачаючыся i падымаючыся разам з iм. Вось чаму мы, падзяляючы славу Мiцкевiча разам з палякамi, вышэйшае права на яе аддаём усё ж iм.

Ён трошкi “мужыцкi” Адам Мiцкевiч [...]. У яго заўсёды будзе многа ад той зямлi, на якой ён гадаваўся i рос, той зямлi, гiсторыя якой натхнiла яго на стварэнне “Гражыны”, “Конрада Валенрода”, “ПанаТадэвуша”,узначнайступенi“Дзядоў”.“Лiтва,айчынамая!” – з замiлаваннем прызнаецца ён, пачынаючы адзiн з самых задушэўных сваiх твораў – “Пана Тадэвуша”.

Стральцоў М. Перад дарогай. Мiнск, 1994. С. 210–211

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]