Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

historyofbelarus1

.pdf
Скачиваний:
110
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.59 Mб
Скачать

Беларусь на пачатку XX ст.

 

221

 

Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыўджанаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цёмнасць... Мы будзем браць усё ад усiх i, злажыўшы ў парадак, зноў аддаваць. Ведайце добра, што “Наша Нiва” газета не рэдакцыi, а ўсiх беларусаў i ўсiх тых, хто iм спагадае. Кожны мае права быць выслуханым на старонках нашай газеты i кiраваць ёю, толькi каб было разумне. Мы з сваёй стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, зразумелi, што яны беларусы i людзi, каб пазналi свае права i памаглi нам у нашай рабоце.

Не будзем пiсаць громка. Будзем спакойна, цвёрда кiдаць усiм праўду ў вочы, пастараемся быць цярплiвымi i панаваць над сабою: няхай халодны розум моцна трымае ў руках гарачае сэрца...

А цяпер прызываем усiх тых, хто разумее нашы цэлi, адчувае тое, што мы чуем, i захоча нам памагчы: ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС У РАБОЦЕ, ШТО ЦЯПЕР ПАЧЫНАЕЦЦА!

Наша Нiва. 1906. № 1

158. “Наша Нiва” пра беларускую школу. Сакавiк 1907 г.

Толькiблiснулi“днiсвабоды”,якусенародыўРасеiнапершаемесца сярод сваiх намаганняў паставiлi трэбаванне нацыяналiзацыi школы. I мы думаемо, што яны зрабiлi гэта не па простаму здарэнню, а глыбока i з усiх старон, абдумаўшы свае патрэбы. I праўда. Многа кожны народмаецьсваiхасобныхпатрэб.[...]Алегэтыяпатрэбымогуцьбыць задаволены толькi тады, як увесь народ цвёрда пераканаецца, што без iх ён не можець жыць. Цяпер народ хаця i вiдзiць, што яму цяжка жывецца на свеце, а чаму гэта цяжка i як палепшыць жыццё, ён не ведаець. Зразумець сваю нядолю i ўгледзiць, дзе яго шчасце, народ зможэць толькi тады, як скiнець сваю цемнату i прасветленымi вачамi зiрнець вакол сябе на Божы свет... Тады народ знойдзець i праўдзiвую дарогу, каб дабiцца лепшай долi.

А самым першым i, канешне, патрэбным варункам для народнага прасвятлення ёсць нацыянальная школа, г.зн. што ў школе павiнны вучыцца роднае мовы i ўсе навукi павiнны тлумачыцца панятнаю гутаркаю, а калi дзецi добра навучацца па-свойму, то iм лягчэй будзе вывучыць i ўсякую другую гутарку.

Толькi тады народная прасвета станець на цвёрдым грунце, толькi тады скончыўшыя школу дзецi не будуць забываць граматы, i самая грамата будзе шчыраю памочнiцаю жыцця, як школа ў нас будзе нацыянальная.

У апошнi год рускае правiцельства як бы адказалася ад абрусення школы i як бы “пайшло на сустрэчу з народным жаданнем”. У некаторых месцах у народных у школах вучацца ўжо на сваёй мове. Але,

222

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

як прыглядзiмся мы, дзе, у каго ўстанавiлiся ў школах такiя парадкi, дык убачымо, што правiцельству не надта такая навiзна падабаецца, а дзеля таго яно i ўступiла толькi ў тых месцах, дзе народ сам не спаў, а дружна, узняўшыся, адваяваў сабе нацыянальную школу.

Хто болей дамагаўся, той болей i палучыў. У Польшчы i ў Лiтве дзецi вучацца ў школах на родных мовах, а гэта затым, што тамака ўвесь народ, дамагаючыся многа чаго другога, усё такi завiхнуўся на сам перад забраць у свае рукi школу.

Шырокая работа за нацыяналiзацыю школы iдзець цяпер на Украiне, або ў Маларосii. I просты народ, i вучанiкi розных школ: нiзшых, сярэднiх i высшых, i просьбамi, i петыцыямi, i трэбаваннямi, i ўсялякiмi iншымi спосабамi дамагаюцца яны свае нацыянальнае школы.[...]

Пара i нам сказаць сваё слова, патрабаваць свае школы. I ў гэтым вялiкiм,святымдзелепершымiпавiннывыступiцьтыя,штовышаўшы самы з цёмнага беларускага народу i добра ведаюць яго цемнату. Мы гаворымо об вучыцельскiм iнстытуце, вучыцельскiх семiнарыях i аб вучыцелях агулам. [...]

Наша Нiва. 1907. № 11

159. Год выдання “Нашай Нiвы”.

Вось ужо год жыцця “Нашай Нiвы”. За гэты кароткi час маленькая беларуская газета паспела шмат чаго перажыць. Яе ганiлi, лаялi, бэсцiлi, называлi “вредным листком” [...] усе тыя, каму карысна цемень i слепата мужыцкая, каму добра цягаць карасi з каламутнай вады. На яе нападалi староннiкi насiльнага абрусення, тыя шаўцы, што хочуць шыць усе боты на адзiн капыл; яна папала ў гнеў бацюшак i прабошчаў.

Разоў колькi яе канфiскавалi, не дапускалi ў вёскi. Не будзем шмат гаварыць аб гэтым. Прыпомнiм толькi тыя цэлi i задання, спаўнення каторых дабiвалася i дабiваецца “Наша Нiва”, тады будзе ясна, чаму не ўсе яе ўлюбiлi.

“Наша Нiва” – газета для беларускай беднаты працавiтай; для тых 8 мiльёнаў мужыкоў-беларусаў, чыю мову так доўга гналi i высмейвалi; для тых мужыкоў, каторыя цягнулi самае цяжкае ярмо паншчыны, каторых у канец збiлi з толку ўсякiя лекары, знахары i дабрадзеi народныя...

“Наша Нiва” iдзе на помач цёмнаму беларусу, хоча паказаць яму, штоiённегоршызадругiхлюдзей;хочазакiнуцьуягозагнануюдушу зерне праўды i свету, жаданне лепшага жыцця, дый выклiкаць да работыягодрэмлючырозум,кабсмелааглядзеўсявакруг,кабспытаўся: “Хто ж ворагi нашы?” I каб дазнаўся, што найгоршы наш вораг – цем-

Беларусь на пачатку XX ст.

 

223

 

ната векавая. А ў гэтай цемнаце ўсе карэннi пакуты i неўстройства жыцця.

Каб споўнiць гэтае заданне, трэба знаць душу беларуса, яго радасцi i гора, яго звычаi i мову, i трэба iх “уважыць”. I “Наша Нiва” гаворыць да яго ў роднай яго мове, каб ён сам разумеў усё, каб ведаў, што яго мова, як i ўсякая другая, ёсць мова чалавека, на каторую ён мае святое права. Толькi такiм спосабам можна давесцi да таго, каб мужык-бела- рус пачуў у сабе чалавека, роўнага ўсiм.

Гэтымнiхтонезабараняебеларусузнацьмовусуседнiхнацый – расейскую i польскую, ад каторых яму ёсць чаго навучыцца: расейскi i польскi народ маюць вялiкую навуку – вялiкую культуру. Не карыстаючыся з iх, беларус не зможа развiвацца, не зможа дайсцi свету навукi;восьчамувартаiтрэбапазнавацьтыямовы.Адшчырагасэрца мы радзiм: “Свайго не цурайся – чужому навучайся!” Абы гэта было добра i разумна.

Наша Нiва. 1907. № 33

160. З артыкула Лявона Гмырака. 1913 г.

“Чужому навучайцеся, свайго не чурайцеся”, гэтыя словы вялiкага ўкраiнскага паэта Шаўчэнкi заўсягды трэба памятаць i нiколi нельга забываць нам, беларусам. Нашы ворагi ўсiмi годнымi, а яшчэ часцей усiмi нягоднымi спосабамi стараюцца давесцi нас да таго, каб мы свайго адчуралiся, забылiся, хто мы такiя, перасталi быць беларусамi i перарабiлiся на расейцаў цi на палякаў. Iхняя работа даўно ужо вядзецца – дужы надта нашы ворагi, – у кабальнай, эканамiчнай i ўсякай iншай залежнасцi ад iх знаходзiцца наш народ. Недзiва, што i шмат такi яны патрапiлi нам нашкодзiць. Не ўдалося, праўда, iм дабiцца таго, каб увесь народ перастаў гаварыць роднай мовай, сваiх абычаяў усiх адрокся; але ўдалося задурыць народу галаву так, што народ наш стаў думаць, быццам яго мова i звычаi нейкiя “простыя” i кожны бязмалабеларус,якомуўдалосядабiццатрошкiлепшыхварункаўжыцця, ухапiць трошку асветы, ужо станавiўся саўсем чужы народу, з якого выйшаў, i,гледзячы па веры, лiчыў сябе цi расейцам, цi палякам.

Калi пачалося беларускае адраджэнне, калi з’явiлiся людзi, глыбока адчуваючыя сваю кроўную сувязь з беларускiм народам, людзi, хочучыя шчыра працаваць для яго лепшай долi, то iм стала ясна, што свайго чурацца нельга, бо толькi стоячы на сваёй нацыянальнай аснове, народ можа нармальна развiвацца i рабiць свой уклад у агульналюдскую культуру. Але побач з гэтым гаварылася, што i “чужому навучацца трэба”. Спору ў нас наконт гэтага не было – гэта праўда элементарная i ўсiмi прызнаная. Словы “свайго не чурайцеся, чужому

224

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

навучайцеся” пiшуцца як эпiграф на беларускiх кнiжках. I гэта думка праводзiцца ў iх газетах. [...]

Той народ, якi гэтай праўды, што i чужому навучацца трэба, не разумеецiнехочаразумець,празгэтаасуджаесябенакультурнызастой, таксама, як той народ, якi чураецца свайго, асуджае сябе на пагiбель. Адным словам, са скарбаў агульналюдской культуры павiнны мы карыстацца, але разам з тым павiнны мы i самi жыць сваiм культурным жыццём, каб магчы даць i сваю долю ў скарбнiцу агульналюдской культуры, а даць тады толькi зможам, калi будзем стаяць на сваёй нацыянальнай аснове, калi свайго не будзем чурацца.

Гмырак Л. Творы: проза, крытыка, публіцыстыка. Мінск, 1992.

С. 128–130

161. Максім Багдановiч пра значэнне “Нашай Нiвы”.

[...] “Наша Нiва” вела неустанную просветительскую работу. Ставя своей целью всестороннее возрождение белорусской народной культуры и, следовательно, твёрдо стоя на определённой демократической позиции, она пробила себе дорогу в самые глухие уголки Белоруссии, в самые тёмные слои населения. Для многих тысяч людей она явилась первой газетой, прочитанной ими, первым источником знания, не носившего казённой печати, изложенного простым и ясным языком.

К белорусскому крестьянину, сжившемуся с мыслью, что он хам, а его “мова” – хамская, “Наша Нiва” печатно обратилась на этой мове, вызывая в нём тем самым уважение и к ней, и к самому себе, пробуждая в нём чувство собственного достоинства. В белорусском крае, истерзанном национальной борьбой, “Наша Нiва” неустанно напоминала о необходимости чтить права каждого народа, ценить всякую культуру и, закрепляя свои национальные устои, широко пользоваться приобретениями культуры как польской, так и великорусской и украинской.

[...]

Вотужедевятыйгодработает“НашаНiва”вэтомнаправлении.Она подвергалась неоднократным конфискациям, редактор отсиживал в тюрьме, воспрещалось чтение её и для военных, и для духовенства,

идля народных учителей, и для учеников учительских семинарий,

иещё для целого ряда лиц. Субсидируемая русская пресса травила её, утверждая, что она издаётся на польские деньги для ослабления в крае великорусских позиций и для подготовки почвы к ополячению его. В свою очередь органы польского шовинистического национализма видят в ней тонкое средство для обрусения белорусов-католи- ков, созданное на деньги казны. Но всё это не сломило энергии из-

Беларусь на пачатку XX ст.

 

225

 

дателей “Нашай Нiвы” и не смогло задержать развитие белорусского движения. В настоящее время “Наша Нiва” идёт в крестьянство, как ни один орган целого края. Со всех сторон в неё льются, писаные неискусной рукой крестьянина-белоруса, корреспонденции, стихи, рассказы, статьи [...]

Багдановіч М. Беларускае адраджэнне. Мінск, 1994. С. 25–26

162. Загадка Максіма Багдановiча.

Як няпроста было Багдановiчу стаць беларускiм паэтам! Пачаць хаця б з таго, што сваёй мове ён павiнен быў вучыцца, як чужой: напачатку ён проста не ведаў яе! I, што самае прыкрае для пiсьменнiка, не ведаў яе жывых гаворак. Не ведаў ён, вядома, не па сваёй вiне. Проста так складвалася ягонае жыццё. Усё бы знарок было супраць таго, каб ён адчуў сябе беларусам. Упершыню на Радзiму ён прыязджае ў дваццаць гадоў. [...]

Сам факт з’яўлення Багдановiча – цi не быў ён яшчэ адным, можа, самым сур’ёзным пацвярджэннем важнасцi i жыццёвасцi той справы, якой аддавалi ўсе свае сiлы лепшыя з беларускiх iнтэлiгентаў? [...] Ён, якi амаль усё свядомае жыццё пражыў у рускiм асяроддзi,

i пiсаў, i думаў па-беларуску. Ён пiсаў i па-руску, i па-ўкраiнску, але мастаком ён быў толькi на роднай беларускай мове. Гэта iсцiна, якую няцяжка даказаць. Справа аблягчаецца тым, што мы маем пераклады вершаў Багдановiча на рускую мову, зробленыя iм самiм.

[...] Спынiмся на вершы “Возера” i на яго рускiм варыянце. Для зручнасцi аналiзу параўнаем толькi першыя строфы.

Стаяў калiсь тут бор стары, I жыў лясун у тым бары. Зрубалi бор – лясун загiнуў. Во след яго ад той пары Сваё люстэрка ён пакiнуў.

Цытуем па-руску:

Тут рос густой, суровый бор. И леший жил; когда ж топор

В бору раздался – леший сгинул. И, уж невиданный с тех пор, Нам зеркальце сваё покинул.

[...] У беларускiм варыянце – выразнасць iнтанацыi i выразнасць малюнка. Зайздросны лаканiзм формы. Пачатак, энергiчны i адна-

226

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

часова сцiплы, нагадвае зачын казкi цi народнага апавядання. У пера­ кладзе ўдакладненне “густой суровый бор” выдаецца i непатрэбным, i вялым,iтрафарэтным.“Воследягоадтойпары”. Тутвыразнаадчуваецца i сам апавядальнiк, i яго iнтанацыйны жэст – зноў жа энергiчны i выразны. Варта звярнуць увагу i яшчэ на адну акалiчнасць: у кожным з трох першых радкоў беларускага верша – новая думка, якая па­ слядоўна вынiкае з папярэдняй. Радок метрычна, iнтанацыйна супадаездумкай.Дважапошнiхрадкi – дзвегранiаднойдумкiцi,дакладней,гэтадумкаiяеадбiтак.Гэтаксама,яклюстэрка – возера – адбiтак лесуновага следу.

Прыемна усё-ткi мець справу з Багдановiчам-паэтам! Здаецца, просценькi вершык, а прыглядзiшся – якое майстэрства! I думка не замiнае пачуццю, а пачуццё – думцы. Нават не хочацца пасля гэтага вяртацца да другога лесуна, “лешего”, якi чамусьцi “невиданный”, замест таго каб быць “неведомым”, “незнаемым” цi яшчэ якiм.

Не, выдатна мыслiў i адчуваў па-беларуску Багдановiч! Iнтуiцыя мастака перамагла недастатковае веданне мовы, каб сцвердзiць сябе ў ёй, i толькi ў ёй. Во дзе загадка i во дзе дзiва! Дык што ж: пачнём разгадваць яе? Але цi зможам i цi трэба гэта? Бо, урэшце, разгадаць загадку цi тайну – гэта значыць напалову пазбавiць яе прывабнасцi.

Падзiвiмся лепш на гэтую загадку i на тайну Багдановiча.

Стральцоў М. Загадка Багдановiча // Перад дарогай. Мiнск, 1994. С. 217–224

163. Беларуская культурная вечарына ў Вiльнi.

12 лютага 1910 г.

Дзяўчаты зiхацелi пекнымі андаракамi, гарсэтамi, вышыванымi кашулямi, устужкамi, пацеркамi; на дзявочых галоўках былi пекна павязаныя чырвоныя хустачкi, белыя намiткi. Хлопцы бялелi ў магiлёўскiх свiтках, абшытых па краях чырвоным шнурком i падпярэзаных прыгожымi вузкiмi i шырокiм белымi паясамi; на iншых былi белыя валеныя шапкi. I палiлiся хвалi тонаў песнi прад зацiхшай у залi тысячнай грамадой [...].

Чутно было ў песнi не разгул велiкароса з-пад Волгi, не бойкую гульню паляка, але замкнутую ў сабе самой душу нашага беларуса з лясiста-балоцiстай старой нашай бацькаўшчыны.

[...]

Уся зала стала быццам бурным морам народным, уся траслася ад клiкаў: “Брава! Брава! Беларусы!” Хору прыйшлося на колькi разоў пяяць некаторыя песнi, што найбольш схапiлi людзей за сэрца i душу сваiмi словамi, музыкай. Так вiталi людзi ўсiх нацыяў беларускую

Беларусь на пачатку XX ст.

227

песню, каторая дагэтуль лiлася i развiвалася толькi на палёх i палесках, а цяпер адразу выйшла на свет шырокi. Чуцен быў скрозь гоман: “Мы ня ведалi, што ёсць беларуская песня i што яна асобная, свая, беларуская, мае свой дух” [...]

Наша Нiва. 1910. № 8

164. Вацлаў Ластоўскі.

Прадмова да “Кароткай гісторыі Беларусі”.

Гісторыя – гэта фундамэнт, на каторым будуецца жыцьцё народу. І нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць з фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важны, гісторыя наша багата: “жатва многа, а делатель мало”, як кажэ сьвятое пісаньне. Поле пустое, бо сыны бацькоўшчыны нашай к чужым у найміты пайшлі, чужыя гумны і засекі багацяць!

Беручыся пісаць кароткі гэты нарыс гісторыі нашай, ня меў я змогі даць навучны твор, плод доўгіх навуковых досьледаў, – даў тое, на што было маёй змогі: сабраў з расейкіх, польскіх ды ўкраінскіх гісторыкаў тое, што мне вядома было аб гісторыі нашага краю і народу, злажыўшы ў парадак, які кожнаму здарэньню вызначало жыцьцё.

Працу гэтую ахвярую сыном маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькоўшчыны ў сваёй роднай мове. Для вучоных новага няма тут нічога; усё, што сказана тут, знойдуць яны параскіданае ў працах аўтараў, спісок каторых падаю ніжэй. Адно толькі пазволіў я сабе: некаторыя здарэньня асудзізь па свойму з становішча карысцей і шкод беларускага народу. […]

Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Вiльня, 1910. С. 5

165. Значэнне “Кароткай гiсторыi Беларусi” Вацлава Ластоўскага.

У чым вартасць гэтай кнiгi? [...] Перш за усё трэба сказаць, што яе аўтар – чалавек з неардынарным i, на жаль, трагiчным лёсам. Ён не толькi гiсторык, але i пiсьменнiк, грамадскi i палiтычны дзеяч, адзiн з iнiцыятараўбеларускагакультурнагаадраджэнняпачаткуХХст.[...]А ягоны гiстарычны твор – “Кароткая гiсторыя Беларусi” – гэта першая папулярная гiсторыя Беларусi, напiсаная беларусам i для беларусаў. Праўда, i раней выходзiлi працы па гiсторыi нашага краю, але выдавалi iх або рускiя, або польскiя [...] вучоныя. Яны адпаведна разгля-

228

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

далi Беларусь або як “Северо-Западный край Российской империи”, або як правiнцыю былой Польскай дзяржавы. [...]

Адным словам, Вацлаў Ластоўскi [...] быў першым беларускiм гiсторыкам, пiшучым пра Беларусь i для беларусаў.

Грыцкевiч А. Пасляслоўе // В. Ластоўскі. Кароткая гiсторыя Беларусi. Мiнск, 1992. С. 111–119

166. Вацлаў Ластоўскі. Родная мова. 1914 г. Фрагмент артыкула.

Кожны народ гаворыць аб дабрэ і зле сваёй мовай, і гэта яго права, бо мова – гэта плод геаграфічных і гістарычных варункаў народа, яго звычаяў і абычаяў.

І болей: мова кожнага асобнага народа – гэта сума перажываняў, сума душ яго жывых і даўно адышоўшых у вечнасць пакаленняў.

Родная мова – гэта мільёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзіўшых яго пакаленняў, мільёны перажыванняў красы, дабра і зла, згукаў і форм, несчысленае багацце душы, каторае адкрываецца толькі пад дотыкам тых самых згукаў, каторыя нарадзілі іх калісь у душах далёкіх пакаленняў.

Родная мова – гэта музыка душы, каторай Найвышні Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны фундамент, на каторым чалавек павінен будаваць дом сваёй сілы духоўнай, свайго розуму, пачуцці дабра і зла, справядлівасці і крыўды, красы і брыдзі.

[…]

Сыны Народа павінны любіць і шанаваць яе, бо адна яна жывая крыніца нашага розуму, пачуццяў і семя душы нашай, яна чароўны лекіаружжапроцісмерці.Толькіяечароўнаямузыкамаесілубудзіць душы памершых нашых дзядоў і адкрыць перад намі бесканечнасць перажыванняў тых, каторыя радзілі нас і адышлі ў вечнасць. Іх душы жывуць у мільёнах нашых мазгавых клетак, у фібрах душы і ажываюць толькі пад гудзьбу згукаў роднае мовы.

Родная мова для нас – гэта музыка ўсіх пачуццяў, якія перажываў народ наш: яго болесцей і радасцей, голас яго сэрца і святло розуму.

Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мінск, 1997. С. 280

167. Лявон Гмырак [Мечыслаў Бабровіч]. Нацыя і рэлігія. 1913 г.

“Наша Ніва” і невялічкі спачатку, а пасля ўсё болей і болей разрастаючыся гурток яе супрацоўнікаў і прыхільнікаў праз сем гадоў сваёй нялёгкай, бо пад градам розных нападаў і аплёвывання, працы, усё ж такі зрабілі тое, што шмат беларусаў сталі нацыянальна свядомымі,

Беларусь на пачатку XX ст.

 

229

 

што цяпер хутка расходзяцца ў народзе беларускія газеты і кніжкі, а побач з імі шырацца і нацыянальныя думкі.

Але, бачачы гэта, нельга забываць і таго, што дагэтуль нацыянальна свядомым стаў не ўвесь дзесяцімільённы беларускі народ, а толькі, калі прыраўняць, невялічкая частка яго, што шэрая, цёмная, у большай частцы непісьменная маса беларускага сялянства дагэтуль стаіць у баку ад беларускага руху, нават самога слова “беларус” не чула, ні беларускай кніжкі ды газеты не бачыла і часта не ведае, што яны на свеце ёсць.

Мы цвёрда верым у тое, што калі нашы думкі да іх дойдуць, калі ўвесь народ будзе мець змогу даць свой голас у гэтай справе, здаровы розум, патрэбы штодзённага жыцця і тлеючаяся ў глыбіні душы, ня­ гледзячы ні на што, інстынктыўная любоў да свайго пераможа і ўвесь народ стане разам з намі дамагацца правоў для сваёй мовы, захоча чуць яе ўсюды: у царкве, у касцёле, у школе і г.д., стане будаваць сваю нацыянальную культуру. Мы верым, што гэта так будзе, але пакуль што, калі запытацца ў цёмнага неразвітага беларуса: “Хто ты такі?”, ён пачухае патыліцу ды і адкажа: “Тутэйшы” або, гледзячы па веры: “Рускі”, “праваслаўны”, ці “Паляк”, “каталік”. Адным словам, пачуццё нацыянальнай асобнасці ў ім надта слабае, і два, не маючых нічога супольнага паміж сабой паняцці – нацыя і рэлігія, – ён змешвае і лічыць сябе “рускім” ці “палякам” за тое, што ён праваслаўны ці католік.

Восьгэтусправутрэбаразглядзецьіабгаварыць,боўёйблытаюцца і робяць памылковыя высноўкі не толькі саўсем цёмныя, непісьменныя людзі, але часам і тыя, хто і асветы трошку ўхапіў дзе.

[…]

Нацыю складаюць людзі, якія гавораць адной мовай і адчуваюць сувязь паміж сабой; прызнаюць сваю даную мову ці культуру. […] Нацый на свеце болей, як вер, і набярэцца іх болей 3000. Вось тут адразу кідаецца ў вочы тое, што нацыя і рэлігія не адно і тое ж, калі нацый ёсць болей, як вер. Далей мы ведаем, што, часта бывае, адной веры ёсць некалькі народаў. […] Часамі бывае, што якую-небудзь веру прызнае толькі адзін народ, напр., іудзейскай веры – на свеце адны толькі жыды. Але найчасцей бывае, што ў адным і тым жа народзе часць народу трымаецца адной веры, а часць другой. […] І – што маем далёка хадзіць – мы, беларусы, будучы адным суцэльным народам, гаворым адной мовай, таксама раздзяляемся па веры: паміж намі ёсць і праваслаўныя і католікі. Багата ўсялякіх прычын злажылася на тое, чаму той ці іншы народ трымаецца цяпер гэтай, а не іншай веры; чаму бывае, што часць яго адной веры, а часць – другой. Ці багата было прычын таго, чаму ў нас на Беларусі так пастаўлена справа, раз-

230

 

ГIСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX ст.

 

глядаць гэтага тут не будзем. Прыпомнім толькі ўсім вядомы факт, што цяпер ёсць беларусы і праваслаўныя і католікі. Але яны складаюць адзін народ, бо і ў адной старонцы жывуць, і мова ў іх адна і тая ж самая, і звычаі, і адзежа, і ўсё аднолькава.

Што цёмны непісьменны народ заблытаўся ў гэтай справе і змешвае ў адно саўсем асобныя паняцці,нацыя і рэлігія, – гэта не дзіва, але во дзіва тое, што расейскія і польскія нацыяналісты, сярод якіх ёсць людзі вучоныя, таксама блытаюць гэта. Робяць яны гэта саўсем не праз тое, што не ўмеюць адрозніць нацыі ад рэлігіі, яны гэтую розніцу добра ведаюць і разумеюць, што нацыя адно, рэлігія другое; яны тутака толькі наўмысна прытвараюцца дурнямі, каб задурыць і збіць з толку цёмны народ, каб падтрымаць у ім яго забабоны і лягчэй у мутнай вадзіцы лавіць рыбу. Мэта іх тая, каб перарабіць беларусаў на расейцаў ці палякаў (адны хочуць аднаго, другія – другога), – вось яны круцяць, муцяць, не прызнаюць беларусаў народам, не дапушчаюць беларускай мовы ў царкву і касцёлы. Калісь-то ўсюды ў нас панавала беларуская мова, у ёй Богу маліліся, у ёй законы пісаліся, суды вяліся, найвялікшыя паны ёй гаварылі, – пасля наша гісторыя так злажылася, што ўсё гэта знікла, і цяпер наша мова не мае ніякіх правоў, цяпер саўсем хочуць нас адны абрусіць, другія – апалячыць, так, каб і са свету чыстая, родная наша мова звялася, людзі перасталі ёю гаварыць, і імя беларускае замёрла. Але мы, ведаючы тое, што хоць мы славяне, таксама як расейцы і палякі […] усё ж такі мы саўсем асобны ад усіх і найбліжэйшых славянскіх народаў, народ беларускі, бо і мова ў нас ёсць свая, іншая, як у іх, і звычаі свае, і ўсё такое. Усё сваё нам павінна быць дорага і блізка – нельга яго нам чурацца – і не дамо мы ўсяму свайму загінуць, як гэта хочацца нашым ворагам; а наадварот, не пакладаючы рук, павінны мы працаваць для лепшай, святлейшай долі нашай і для дабра сваёй роднай старонкі – бацькаўшчыны – Беларусі.

Гмырак Л. Творы: проза, крытыка, публіцыстыка. С. 131–136

168. Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне. 1911 г.

[…] Белорусская народность сложилась приблизительно в начале нашего тысячелетия. Она является результатом полного слияния нескольких родственных славянских племён – кривичей, дреговичей, родимичей и других, входивших в состав группы западно-русских славян. Позже – уже в XIV, XV и XVI ст. – белоруссы, ставшие волею судеб главной составной частью Литовского государства, сумели создатьсобственнуюцивилизацию,котораяоказаласьстольсильной,что даже литовцы – народ, не имевший абсолютно никакого этнического родства со славянами, – приняли эту цивилизацию всецело. В озна-

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]