Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэорыя для фак пач ад.doc
Скачиваний:
82
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
973.31 Кб
Скачать

Сутнасць літаратуры

Матэрыяльны носьбіт вобразнасці ў літаратуры – слова, якое атрымала вуснае і пісьмовае ўвасабленне. У сувязі з гэтым літаратуру называюць мастацтвам слова.

Паспрабуем даказаць гэта.

Мастацкая славеснасць шматпланавая. У яе складзе вылучаюць два бакі:

1) вымышленная (прыдуманая) прадметнасць, вобразы “неславеснай” рэальнасці;

2) уласна маўленчыя канструкцыі. Гэты аспект літаратуры прадстаўлены праз:

а) слова як сродак мадэлявання рэчаіснасці (= матэрыяльны носьбіт вобразнасці), як спосаб адлюстравання неславеснай рэальнасці;

б) слова як прадмет мадэлявання (некаму належаць выказванні і некага характарызуюць);

в) слова як аб’ект мадэлявання (уласна лексічныя сродкі мовы);

г) у адрозненне ад іншых выяўленчых (прадметных) і экспрэсіўных відаў мастацтваў, у літаратуры чалавек – істота, якая гаворыць (канкурэнцыю тут складаюць сінтэтычныя віды мастацтваў, якія заключаюць у сабе літаратурную аснову). У творах сустракаюцца выказванні персанажаў на філасофскія, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя тэмы. Дзякуючы такім выказванням, літаратура прама засвойвае працэсы мыслення людзей і іх эмоцыі, захоўвае іх духоўныя і інтэлектуальныя адносіны, што не дадзена “неславесным” мастацтвам.

Нярэчыўнасць вобразаў у літаратуры. Славесная пластыка

Спецыфіка выяўленчага (прадметнага) пачатку ў літаратуры прадвызначана тым, што слова з’яўляецца ўмоўным знакам, яно не падобнае на прадмет, які абазначае.

Славесныя карціны, у адрозненне ад жывапісных, скульптурных, тэатральных, з’яўляюцца нярэчыўнымі. Іншымі словамі, у літаратуры прысутнічае выяўленчасць (прадметнасць), але няма прамой нагляднасці адлюстраванняў. Звяртаючыся да бачнай рэальнасці, пісьменнік можа даць толькі яе ўскоснае, апасродкаванае ўзнаўленне. Пісьменнікі звяртаюцца да нашага ўяўлення, а не да прамога ўспрыняцця.

Нярэчыўнасць слоўнай тканкі вызначае выяўленчае багацце літаратурных твораў. Тут, па словах Лесінга, вобразы “могуць знаходзіцца адзін каля аднаго ў велізарнай колькасці і разнастайнасці, не перашкаджаючы адзін аднаму, што не можа быць з рэальнымі рэчамі ці нават з із матэрыяльнымі ўзнаўленнямі”.

Літаратура валодае бязмежна шырокімі выяўленчымі (інфарматыўнымі, пазнаваўчымі) магчымасцямі, таму што словам можна абазначыць усё, што знаходзіцца вакол чалавека.

Так, Г. Гегель называў славеснасць “усеагульным мастацтвам, здольным у любой форме распрацоўваць і выказваць любы змест”.

З’яўляючыся нярэчыўнымі і пазбаўленымі нагляднасці, славесна-мастацкія вобразы разам з тым апелююць да зроку ўспрымальніка.

Дадзены бок літаратураных твораў называецца славеснай пластыкай. Жывапісанне слова арганізуецца найбольш па законах успамінаў пра бачанае, чутае, асязальнае, абаняльнае. Адпаведна, у кожнага чытача ў свядомасці будуць намаляваны розныя інтэр’еры, партрэты персанажаў, пахі страў і інш., хаця апісаны яны будуць для ўсіх аднолькава, у залежнасці ад таго, які ўласны жыццёвы вопыт мае чытач.

У гэтым сэнсе літаратура – “люстэрка другога жыцця” відочнай рэальнасці, а менавіта – знаходжання яе ў чалавечай свядомасці. Славеснымі творамі замацоўваюцца ў большай ступені суб’ектыўныя рэакцыі на прадметны свет, чым самі прадметы як непасрэдна бачныя.

Пластычнаму пачатку на працягу стагоддзяў надавалася ледзьве не вырашальнае значэнне. З часоў антычнасці паэзію нярэдка называлі “жывапісам, які гучыць” (а жывапіс – “нямой паэзіяй”). Як свайго родау “пераджывапіс”, у якасці сферы апісанняў бачнага свету, разумелася паэзія класіцыстамі ХVII–ХVIII стст.

Тым не менш у літаратурных творах не менш значныя і непластычныя пачаткі вобразнасці: сфера псіхалогіі, думкі персанажаў, лірычных герояў, апаведачоў, якія ўвасабляюцца ў дыялогах і маналогах.

З цягам часу менавіта гэты бок “прадметнасці” славеснага мастацтва ўсё больш высоўваўся на першы план. На памежжы ХІХ–ХХ стст. вучоныя прытрымліваліся меркавання Лесінга, які выступаў супраць эстэтыкі класіцызму: “Паэтычная карціна зусім не павінна абавязкова служыць матэрыялам для карціны мастака”.

Аднак жывапісанне словам сябе далёка не вычарпала. Аб гэтым сведчаць творы І.Буніна, У.Набокава, М.Прышвіна, Я.Брыля, І.Пташніква, Н.Муракамі і інш.