Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lektsyya_2_gistoryya_movy.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
130.56 Кб
Скачать

23 Ліпеня 2008 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

У 60 – 80-х гг. ХХ ст. з’яўляецца шэраг навуковых выданняў, што, бясспрэчна, спрыяла вывучэнню нацыянальнай культуры: тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя, гістарычныя і інш. слоўнікі, 12 тамоў БелСЭ, граматыкі. Разам з тым адбывалася скарачэнне тыражоў беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў, газет. Многія беларускамоўныя школы пераходзяць на рускую мову навучання. Калі ў Канстытуцыі БССР 1927 года гарантавалася права на адукацыю “навучаннем на роднай мове”, то Канстытуцыя БССР 1978 года гэтае права абмяжоўвала толькі абстрактнай “магчымасцю навучання на роднай мове”. Русіфікатарская палітыка органаў улады прывяла да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці, да страты пачуцця любові і пашаны да роднай мовы.

Аднак у канцы 80 – пачатку 90-х гг. сітуацыя змянілася.У 1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма “Родная мова” і створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, якое ўзначаліў Н. Гілевіч (зараз ТБМ узначальвае А. Трусаў). Пачалі адкрывацца класы з беларускай мовай навучання і дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Беларуская мова стала рабочай мовай у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, у міністэрствах і ведамствах.

26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.

Са зменай палiтычнай сiтуацыi ў канцы 1980-х гадоў, калi Беларусь стала суверэннай дзяржавай, калi сталi пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялiчвацца кола яе носьбiтаў, пытаннi аб новым удакладненнi i ўдасканаленнi правапiсу зноў сталi на парадак дня. 19 -- 20 лiстапада 1992г. у Мінску была праведзена канферэнцыя «Праблемы беларускага правапiсу». Удзельнiкi канферэнцыi прынялi пастанову, у якой адзначаецца, што рэформа правапiсу 1933г. ёсць факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс. Была створана рабочая камісія па падрыхтоўцы праекта ўдакладненняў беларускага правапісу (узначаліў Н. Гілевіч).

На жаль, 14 мая 1995г. адбыўся агульнарэспублiканскi рэферэндум, дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця краiны, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн. У чэрвені 1998 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

Пытанні і заданні

  1. Якая падзея паўплывала на пашырэнне пісьменства ў нашым краі?

  2. Калі і кім была створана славянская азбука?

  3. Назавіце аственікаў, якім належыць вялікая роля ў станаўленні пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХІІ ст.

  4. Назавіце помнікі пісьменства, створаныя на беларускіх землях у ХІ – ХІІІ стст.

  5. Калі і ў час праўлення якога князя беларуская мова ўпершыню становіцца афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў ВКЛ?

  6. Якую назву мела беларуская мова ў часы існавання ВКЛ? Пракаменціруйце свой адказ.

  7. Назавіце помнікі пісьменства на старажытнабеларускай мове.

  8. Што вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

  9. Назавіце аўтара першай беларускай кнігі, надрукаванай на тэрыторыі Беларусі. Дзе гэта адбылося і калі?

  10. Назавіце лінгвістычныя працы, якія зрабілі вялікі ўклад ў развіццё старажытанага беларускага пісьменства.

  11. Якія гістарычныя падзеі прывялі да заняпаду старабеларускай мовы? Як гэта адбілася на духоўнай культуры Беларусі?

  12. Назавіце творы, якія паклалі пачатак новай беларускай літаратурнай мовы.

  13. Хто з першых беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст. загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры?

  14. Пазнаёмцеся з прадмовай да зборніка Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” і выкажыце ўласнае стаўленне да прадмета гаворкі.

  15. Чаму царскі ўрад забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове і калі гэта адбылося?

  16. Калі была знята забарона з друкаванага беларускага слова?

  17. Якія перыядычныя выданні пачатку ХХ ст. вы ведаеце?

  18. Кім былі зроблены першыя спробы кадыфікаваць арфаграфічныя і граматычныя нормы беларускай мовы?

  19. З імёнамі якіх пісьменнікаў звязаны пачатак нацыянальнага адраджэння Хх ст.

  20. Пазнаёмцеся з прыказкамі і прымаўкамі, напісанымі паводле “Граматыкі” Б. Тарашкевіча. Вызначце характэрныя рысы беларускага правапісу, што існаваў да арфаграфічнай рэформы 1933 г.

Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Адвага не зьнявага. Ад цяплосьці не баляць косьці. Распусьціўся, як старэцкая пуга. На сваім сьметніку і певень сьмелы. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. За баляваньнем ходзіць галадаваньне.

  1. Што ўключала ў сябе праграма беларусізацыі?

  2. Чым было выклікана правядзенне Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г.? Якія пытанні яна разглядала?

  3. Якія змены ў правапісе былі ўведзены пастановай 1933 г.?

  4. Назавіце дакументы, паводле якія ўдакладняўся беларускі правапіс пасля 1933 г.

  5. Якія падзеі 80-90 гг. ХХ ст. абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы?

  6. Калі быў прыняты закон “Аб мовах у Беларускай ССР”? Назавіце яго асноўныя палажэнні.

  7. Выкажыце сваю пазіцыю да вынікаў майскага рэферэндыму 1995 г.

  8. Якія змены і ўдакладненні ўведзены ў беларускі правапіс з 1 верасня 2010 г.?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]