- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з’яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі.Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай
палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі.
Адзначалася:
а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;
б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;
в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;
г) забеспячыць установы выкладчыкамі;
д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на беларускай мове;
е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.
У 1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццё мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 – 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак – 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць ў навучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вёсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе – руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вёскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.
У 1939 годзе з уз’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лёсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).
3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
Рэформа правапісу – гэта сацыяльна ўсвядомлены, заканадаўча аформлены грамадска-палітычны акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і норм. Галоўныя фактары правядзення: наяўнасць працяглых і ўстойлівых пісьмовых традыцый і замацаваных практыкай пісьма норм правапісу; дыялектная разгалінаванасць мовы і роля асобных дыялектаў у фарміраванні літаратурнай мовы; ступень даследаванасці мовы; наяўнасць лінгвістычных кадраў; улік асаблівасцей арфаграфічных сістэм блізкароднасных моў; усведамленне грамадскасцю рэформы; традыцыі культуры; палітыка-ідэалагічныя фактары (плюралізм думак, правы чалавека). Гэтыя фактары і вызначылі характар змен, прынятых рэформай беларускага правапісу 1933 года. Ёй папярэднічала Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года. У ёй удзельнічала 69 чалавек (беларускія вучоныя, а таксама замежныя госці), сярод іх можна назваць С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, В.Ластоўскага, П.Бузука, А.Багдановіча і інш. У 1929 годзе быў выдадзены “Беларускі правапіс” (праект), сюды было ўключана 77 арфаграфічных правіл. Затым праца вучоных была перарвана арыштам некаторых членаў Камісіі. Канчаткова Пастанова была прынята 26 жніўня 1933года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. З улікам яе ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”. Асаблівасці пастановы наступныя:
перадача на пісьме акання, якання;
ужыванне не, без нязменна: не быў (прапаноўвалася – ня быў);
правапіс в перад о, у, але Орша, Урал;
адсутнасць ь у словах сьнег, жыцьцё;
ужыванне апострафа;
марфалагічны прынцып напісання слоў тыпу: прыказчык, перапісчык, грамадскі і г.д.;
у запазычаных словах у большасці выпадкаў ужываецца аканне: прафесар, эканоміка, але для інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў ёсць выключэнні: рэволюцыя, совет, большэвік;
ужыванне л цёрдага ў запазычаных словах: метал, план, алмаз, клас ( у праекце – клюб, плян, металь і г. д.);
ужыванне э, ы у словах запазычаных пасля д, т: сістэма, дыплом ( у праекце – гэрб, гэрой, сымболь);
10) замацаванне ў напісанні ф: кафедра, арфаграфія (замест п, хв,х, т);
11) ужыванне спалучэнняў тр, др у запазычаных словах: тэатр, літр, цыліндр;
12) формы “пралетары, бары, алюміні” замяняліся формамі на –ій,-ый: алюміній, барый, пралетарый;
13) замацаванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суф. –учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: уваходзячы, рамантуючы;
14) замацаванне формы загаднага ладу множнага ліку: станьма і станьце, кіньма і кіньце;
15) ва ўласных назоўніках сустракаліся выключэнні: Чэрнышэўскі, Шэўчэнка, Орджанікідзе, Владзікаўказ, Тіханаў;
16) ужыванне канчаткаў –а-,-я- ў Р. скл. адз. л. м. р.: механізма, алюмінія.
У правапісе 1933 года было многае абумоўлена палітычнымі меркаваннямі: прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй, а не адлюстраваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.
Арфаграфічныя пытанні былі абмеркаваны і пазней на спецыяльных канферэнцыях АН БССР у 1950 і 1952 годзе. Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала “Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу”, які быў зацверджаны ў 1957 годзе пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Удакладнены наступныя правілы:
пашырэнне акання на ўсе словы незалежна ад паходжання, за выключэннем канцавога іо, ыо: Шаўчэнка, рэвалюцыя, але трыо, Токіо:
асобнае напісанне часціц бы (б), жа (ж): пайшоў бы;
пашырэнне дзекання і цекання: пекцін, пункцір;
асіміляцыйная мяккасць не перадавалася: снег, жыццё;
пашырэнне ўжывання канчаткаў –у-, -ю- ў Р. скл. адз.л. м.р.: алюмінію, азоту.
Рэформа беларускага правапісу 1933 года і яе вынікі былі расцэнены як негатыўная з’ява ў гісторыі беларускай мовы, якая павярнула яе развіццё на шлях самавынішчэння і асіміляцыі рускай мовай. Гэты правапіс называюць “наркомаўкай, рэпрэсіраваны правапіс. Зараз склалася сітуацыя, якая зноў на парадак дня востра паставіла пытанне аб правапісе беларускай мовы і яе граматычных нормах.