- •Філасофія і яе сутнасць
- •Структура філасофіі.
- •Асноўнае пытанне філасофіі
- •Матэрыялізм і ідэалізм.
- •Светапогляд, яго структура і асноўныя тыпы.
- •Функцыі філасофіі.
- •Мілецкая ( іянійская ) філасофія.
- •Элейская філасофія.
- •Філасофія зянона(490—420да н.Э.)
- •Філасофія сафістаў.
- •Сафістычнае вучэнне аб чалавеку.
- •Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)
- •Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)
- •Філасофія арыстоцеля.
- •Філасофія атамістаў.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Паняцце метада. Класіфікацыя метадаў навуковай дзейнасці.
- •Філасофія георг вільгельм фрыдрыха гегеля(1770 -- 1831).
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Філасофія марксізма.
- •Гісторыка - філасофскае разуменне матэрыі.
- •Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва--полевай матэрыі
- •Матэрыя і рух.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Дыялектыка і яе прынцыпы
- •Сінэргетыка.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Культура як з’ява
- •Цывілізацыя.
- •Грамадскі прагрэс.
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Агульналагічныя прыёмы пазнання.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •Філасофская думка беларусі
- •Расійская філасофія 18 -20 ст.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Аналітычная філасофія ( нэапазітывізм. )
- •Рэлігіязнаўства, этыка, эстэтыка як прыкладныя філасофскія навукі.
- •Філасофія ідэнтычнасці (архетыпы, менталітэт, характар душы народа).
- •Усходняя філасофія
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Футуралогія як навука і вобраз здумлення.
- •Глабалізацыя сацыяльных працэсаў.
- •Усход – захад : філасофскі дыялог культур.
- •Філасофскія канцэпцыі сучаснага прыродазнаўства.
Філасофія георг вільгельм фрыдрыха гегеля(1770 -- 1831).
Г.В. Ф. Гегель – выпускнік Берлінскага ўніверсітэта, прафесар права і філасофіі ў ім.
Цэнтральным у філасофіі Гегеля выступае паняцце абсалютнай ідэі сінонімам якой з’яўляецца сусветны розум. Абсалютная ідэя (сусветны розум) існуе не ў фізічным свеце, а выключна ў ідэальным і не належыць нейкім канкрэтным людзям. Яна існуе вечна сама па сабе і не мае якога – небудзь творца, але пры гэтым існуе рэальна і аб’ектыўна. Абсалютная ідэя падобна да бога у манатэістычных рэлігіях, заснаваных на адзінабожнасці: іўдаізм, хрысціянства, іслам, будызм. Але гэта не азначае, што яна супадае з ідэей бога. У абсалютнай ідэі няма ніякіх пасярэднікаў паміж ёй і чалавекам, накшталт:Маісея, Хрыста, Буды, Мухамеда. Абсалютная ідэя, як і бог,-- ідэальная, вечная і ёсць стваральнікам сусвету, чалавека і чалавечай думкі.
Трыадычнасць ў філасофіі Гегеля.
Яна праяўляецца ў тым, што прырода, чалавек, чалавечыя думкі ўкладваюцца ў трыадычныя схемы: тэза; антытэза; сінтэз.
1) тэза: тут аб’екты існуюць толькі як ідэальныя. Галоўным выступае момант ідэальнага.
2) антытэза: адмаўляецца ўсё тое, што сцвярджаецца ў тэзе; г. зн. адкідваецца ідэальнае і прызнаецца толькі фізічнае, прыроднае.
3) сінтэз: галоўным выступае адзінства тэзы і антытэзы ці адзінства ідэальнага і прыроднага.
Структура філасофскай сістэмы Гегеля таксама ўкладваецца ў трыадычную схему адпавядае тром яго вялікім творам:
1) тэза --“Навука логікі”
2) антытэза -- “Філасофія прыроды”
3) сінтэз – “Філасофія духа( чалавека)”
Асноўныя этапы развіцця абсалютнай ідэі.
У сваёй ідэальнасці і вечнасці абсалютная ідэя праходзіць тры этапы свайго развіцця:
1) тэза: тут абсалютная ідэя характарызуецца самаразвіццём; г. зн. яна існуе толькі як сістэма абстрактна-лагічных паняццяў, якія нічога фізічнага не ўтрымліваюць і не абазначаюць ў сілу таго, што і прыродныя прадметы і сама прырода яшчэ адсутнічаюць. У выніку самаразвіцця, абсалютная ідэя стварае абстрактныя паняцці: быццё, нішто, станаўленне, якасць, колькасць, мера, сутнасць. Паміж гэтымі абстракцыямі існуе пэўная сістэма адносін, кшталту: з “быцця” ўзнікае “нішто”, а з яго пачынаецца “станаўленне”; “якасць” творыць “колькасць”, а з яе ўзнікае “ мера” і г. д., а ўсё разам творыць логіку ідэальнага, якая ў сваю чаргу стварае логіку прыроднага. Выснова: ідэальнае заўсёды папярэднічае прыроднаму і творыць яго.
2) антытэза: ў выніку самаразвіцця абсалютнай ідэі адбываецца яе агрубленне г.зн. абсалютная ідэя, выходзячы з самой сябе і сваёй ідэальнасці матэрыялізуецца, чым і творыць прыродныя прадметы і ўсю прыроду. Дзякуючы гэтаму ўзнікаюць прадметы і прыродныя з’явы, накшталт: сонца, зямля, трава, каменне, цяпло, смерць і г. д. Менавіта ўсё тое, што існавала на ўзроўні тэзы як абстрактныя паняцці. Значыць, логіка, якая існуе на ўзроўні тэзы ці на паняційным узроўні творыць логіку ў прыродзе. Гэта і ёсць пераход ад тэзы да антытэзы, ці пераход ад ідэальнага да прыроднага. У прыродзе абсалютная ідэя праяўляецца праз: механіку, рух, інэрцыю, фігуру, форму, арганіку, а таксама праз з’яўленне чалавека, як цялеснай, але яшчэ не духоўнай істоты. Чалавек узнікае толькі таму што на ўзроўні тэзы існавала лагічнае паняцце “чалавек”, якое агрубілася, чым і стварыла чалавека прыроднага.
3) сінтэз здымае супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай, ці паміж ідэальным і прыродным. У межах сінтэза, чалавек цялесны надзяляецца яшчэ інтэлектам; з гэтага моманту чалавек – гэта адзінства ідэальнага (як сістэма лагічных паняццяў) і прыроднага (як чалавечае цела); Менавіта абсалютная ідэя пры дапамозе лагічных паняццяў творыць ў чалавека ягоны інтэлект і ўсю сістэму чалавечых думак. З гэтага моманту абсалютная ідэя прайшоўшы этап самаразвіцця (тэза), прыродны ўзровень (антытэза) пачынае існаваць і праяўляцца толькі ў чалавечым розуме, як сінтэз ідэальнага і прыроднага. І, як вынік, кожны чалавек – носьбіт часцінкі сусветнага розума. Па-за розумам чалавека абсалютная ідэя не існуе. На гэтым, апошнім этапе абсалютная ідэя зноў вяртаецца да самой сябе ў форме чалавечай свядомасці і самасвядомасці.
Абсалютная ідэя ў сусветнай гісторыі.
Развіццё Абсалютнай ідэі (сусветнага розуму) існуе ў чалавечай гісторыі. Гісторыя -- гэта самараскрыццё чалавека ў часе; гэта рэалізацыя задум Абсалютнай ідэі. Пагэтаму ўсё тое, што падаецца людзям нейкім ліхам (злачынствы, няшчасці, войны і г. д.) - гэта толькі нейкія дробныя моманты ў гісторыі. Адсюль ў Гегеля і знакамітае выказванне: “ўсё рэальнае – разумна; ўсё разумнае – рэальна” г. зн, што ўсё тое што рэальна існуе ( ў тым ліку няшчасці, гора і г. д.) надзелена разумнасцю і наадварот усё разумнае існуе рэальна.
Уся сусветная гісторыя дзеліцца на тры асноўныя этапы:
1) усходняя (тыранічная) гісторыя -- тэза; тут чалавек яшчэ не ўсвядамляе, што толькі свабода здольна раскрываць ягоную сутнасць, і як вынік на Усходзе усе з’яўляюцца рабамі. Чалавек тут павінен толькі верыць і ні ў якім выпадку не разважаць.
2) антычная (класічная) гісторыя -- антытэза; тут толькі асобныя людзі ўсвядамляюць карыснасць свабоды, якая складае і раскрывае іх сутнасць, а тыя людзі, якія не ўсвядомілі гэтага, заставаліся рабамі, ў тым ліку і духоўнымі.
3) германская (еўрапейска - хрысціянская) гісторыя -- сінтэз; тут адбываецца усведамленне карыснасці свабоды асноўнай часткай людзей, яны жадаюць і адстойваюць яе. На ўзроўні сінтэза супярэчнасці паміж рабствам (усходняя гісторыя) і свабодай (антычная гісторыя) зліваюцца ў штосьці адзінае: хрысціянства разглядае любога чалавека не проста як раба, але выключна, як раба божага; а свабода існуе для чалавека, толькі як для грамадзяніна дзяржавы з яго акрэсленымі правамі і абавязкамі.