Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СБМ с методикой Шпоры ГОС.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
556.03 Кб
Скачать

IV. Аналіз пераказу.

Усе тыпы пераказаў чытаюцца настаўнікам тры разы, за выключэннем падрабязнага вуснага пераказу, усе астатнія чытаюцца адзін раз.

Пераказы ацэньваюцца двума адзнакамі: першая адзнака – моўнае афармленне, другая адзнака – пісьменнасць.

35 Сачыненнi: віды сачынення паводле тыпу тэксту і методыка іх правядзення.

Найбольш распаўсюджаныя ў школьнай практыцы сачыненні апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам іх зместу служаць падзеі з асабістага жыцця дзяцей, ці грамацкія падзеі ў якіх дзеці прымаюць удзел. Сюды уваходзяць і пісьмовыя апавяданні дзяцей аб экскурсіях на прыроду, мясцовыя прадпрыемсівы, апавяданні аб правядзенні свят, канікулаў, выхадных дзен і г.д..Такія сачыненні уключаюць у сябе і элементы апісання. Пісаць сачыненні тыпу апавядання вучням значна лягчэй, чым рабіць апісанне, паколькі ўражанні, атрыманныя ад падзей у школьніка больш трывалыя. Апрача таго, план тэкста сачынення падказваецца ходам падзей, што значна палягчае працу школьнікаў. Характар падрыхтоўкі да сачынення ў многім вызначаецца матэрыялам, які павінен стаць асновай будучага сачынення, і навучальнай мэтай. Насіаўнік дапамагае дзецям прывеці ўспамін і ўраджанні, калісачыненне пра падзеі якія адбыліся, калі пра тое што адбудзецца, то настаўнік дапамагае скласці план будучых назіранняў. Перад напісаннем трэба папярэдзіць вучняў каб расказвалі не толькі пра сябе, але і пра іншых, іх справы, выказвалі свае ўражанні і думкі. Для арыенціроўкі загалрўка трэба запісаць некалькі на дршцы. Спачатку вучні на чарнавіках робяць натаіткі будучага сачынення, складаюць план, падбіраюць выразы, збіраюць рабочыя матэрыялы, затым тэкст пішацца на чарнавік, удасканальваецца, пасля перапісваецца ў сшыткі

Апісальныя сачыненні – сач. у якіх паслядоўна характарызуюцца асобныя прыметы, рысы, якасці той, ці іншай з’явы, прадмета,чалавека. Мэта – не толькі расказац пра наёмае, але і вызначыць галоўнае, тыпрвае, спецыфічнае, уласцівае толькі кожнаму з іх, перадаць пачуцці і настроі, якія выклікае прадмет, з’ява, падзея, чалавек. Тыпы сачыненняў: апісанне адзіночнага прадмета; жывёлы і птушак; прыроды; з’явы ці падзеі; дзеяннеў і працэсаў; чалавка. Апісанні бываюць дзелавыя ( адзначаюцца ўсе істотныя прадметы і асаблівасці, паводле якіх пэўны прадмеі адрозніць ад іншых) і мастацкія (адрозніваецца сваёй вобразнасцю і эмацыянальнасцю). Вучыць пісаць такія сачыненні трэба пачынаць з развіцця назіральнасці за адзіночным прадмеіам, потым за многімі. Каб напісаць правільна настаўнік павінен прапанаваць вучням прыклады з мастацкіх твораў. З выніку на дошцы запісваецца план на дошцы. Пры напісанні сачынення пра чалавека патрэбна ведаць, што такое сачыненне можа быць дзелавое ( не патрабуе апісання выгляду чалавка, адае толькі ацэнку дзейнасці і яго маральных якасцей) і мастацкае стварае поўнае ўяўленне аб чалавеку, яго выглядзе, характары, ўзросце, учынках, здольнасцях і схільнасцях). Апрача чаго карысна правесці з вучнямі гутарку на тэму “характар чалавека”. Можна прапанавацб падзяліць сытак на дзве палавіны і напісаць на адной палове станоўчыя рысы, на другой – адмоўныя. Трэба патрэніравацца ва ўжыванні блізказначных слоў, якія абазначаюць якасці людзей.

І толькі пасля таго, як гэтыя словы войдуць у актыўны слоўнік вучняў і школьнікі навучацца даваць харакрырыстыку літаратурным героям можна прапанаваць ім апісаць знаёмых,блізкіх, сяброў.

Сачыненні – разважанні. Мэта: навучыць школьнікаў самастойна раскрываць прапанаваную тэму: аналізаваць, параўноўваць,абагульняць, рабіць вывады,адстойваць пэўныя думкі і поляды. У залежнасці ад формы пабудовы і характау тэмы выдзяляюць: разважанні на тэмы,якія патрабуюць раскрыцця паняцця; у форме адказу на пытанне; разважанні на дыскусійную тэму; разважанні на маральна-этычныя т грамадска-палітычныя тэмы. Перш чым прапанаваць вучням, неабходна расказаць вучням пра асаблівасці зместу і структуры гэтага віду працы, прааналізаваць якт небудзь урывак з артыкула, ці падручніка, выдзеліць палажэнні і аргументацыю. Адно ці два пішуць вучні пад кіраўіцтвам настаўніка. Ва уступнай гутарцы настаўнік паведамляе пра які - небудзь факт, падзею будуюцца ў наступным плане: спачатку вылучаецца тэзіс (асноўная думка, палажэнне), якія пасля трэба даказаць і развіць; затым аснова дрказу – выкладаюцца аргументы і факты, якія пацвярджаюць вылучанае палажэнне. Пры разважанні неабходна на ўвазе заўседы мецб адну думку і не захапляцца пабочнымі меркаваннямі. З кожнага разважання неабходна рабіць вывад. Матэрыялам для сачынення-разважання могуць служыць меркаванні пра якую – небудзь з’яву, падзею, ацэнка прачытанай кнігі,прагледжанай кінакарцтны, тэатральнай пастаноўкі, прыказкі і афарызмы. Жанры: водгук, сачыненні – мініяцюры, сачыненні на ленгвістычныя тэмы і г.д.

36 Пераклад і методыка яго правядзення

Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнічае развіццю маўленчай мабільнасці, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці з кантэкстам.

Тыпалогія практыкаванняў на пераклад даволі разнастайная:

-пераклад-супастаўленне (з мэтай акцэнтацыі ўвагі вучняў на спецыфічных асаблівасцях вывучаемай лінгвістычнай з'явы адзін і той жа матэрыял падаецца паралельна на дзвюх мовах);

- пераклад ізаляваных слоў;

- пераклад асобных спалучэнняў слоў;

- пераклад сказаў; пераклад тэкстаў;

- пераклад-пераказ рускага тэксту па-беларуску.

Практыкаванні на пераклад-супастаўленне выкарыстоўваюцца ў малодшых класах. Пры выкананні такіх практыкаванняў вучні павінны прачытаць прапанаваныя беларускія словы, параўнаць іх вымаўленне (правапіс) з аналагічнымі рускімі словамі і вызначыць адметныя асаблівасці, характэрныя для беларускай мовы. Напрыклад, вучні чытаюць спалучэнні слоў (ён водзіць - он водит, яна носіць - она носит, яно хоча - оно хочет) і вызначаюць адрозненне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы ў беларускай і рускай мовах.

Пераклад ізаляваных слоў, спалучэнняў, сказаў праводзіцца, як правіла, пры замацаванні вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоўкі. Вучні чытаюць прапанаваны матэрыял. Адзнака за такі пераклад у журнале не выстаўляецца. Пісьмовы пераклад правяраецца настаўнікам і ацэньваецца аднолькава з іншымі практыкаваннямі падручніка.

Складаней арганізуецца праца над перакладам тэкстаў. Методыка правядзення перакладу тэкстаў своеасаблівая. Апішам яе.

Пераклад тэксту як навучальны від пісьмовай работы павінен праводзіцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоўкай. Ён праводзіцца па такому плану. Вучні спачатку выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт). На ўроку настаўнік праглядае чарнавыя накіды перакладаемага тэксту. Вучням дадаецца 5-10 хвілін для кансультацыі (магчыма, нейкіх слоў дзеці не знайшлі ў слоўніку). Пасля гэтага класу прапануецца ўзор перакладу (тэкст чытае адзін з вучняў). Настаўнік у час чытання тэксту вучнем пазначае для сябе словы, перакладзеныя няўдала. Затым якасць перакладу абмяркоўваецца калектыўна: выказваюцца вучні, выказвае сваю думку настаўнік, разам раяцца пра найбольш дакладны выбар слова ў адпаведнасці з кантэкстам. Толькі пасля гэтага вучні самастойна запісваюць тэкст па-беларуску.

Пры абмеркаванні прапанаванага перакладу нельга абмяжоўваць вучняў у выбары беларускіх слоў-эквівалентаў. Дзецям якраз і трэба растлумачыць, што перакласці пэўнае рускае слова можна з дапамогай некалькіх адпаведных беларускіх слоў, з якіх і трэба выбраць самае дакладнае менавіта для дадзенага кантэксту.

У працэсе перакладу вучням неабходна прапаноўваць некалькі беларускіх слоў-адпаведнікаў, з якіх яны павінны выбраць найбольш дакладны. Гэтым самым мы развіваем у дзяцей адчуванне мовы. Падручнікі ж у слоўніках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоўваюць вучня толькі адным беларускім словам-эквівалентам.

Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску. Па сутнасці гэта пераклад-пераказ, паколькі, прачытаўшы рускі тэкст, вучні павінны ажыццявіць яго ўнутраны пераклад (назавём гэты працэс маўленчым дэкадзіраваннем інфармацыі) і пераказаць змест тэксту. Пераклад, які адбываецца пры гэтым, і пераказ тэксту адносна свабодныя: вучні вызначаюць асноўную думку апавядання і коратка пераказваюць яго змест.

Вусны пераклад-пераказ ацэньваецца па наступных крытэрыях: лагічнасць, звязнасць выкладу зместу, адпаведнасць галоўнай думцы, дакладнасць словаўжывання.

Карыснымі і эфектыўнымі з'яўляюцца такія віды працы, як чытанне па-беларуску рускага тэксту, а таксама сінхронны пераклад вуснага тэксту, які гаворыцца субяседнікам.

Пераклад - цікавы від працы, эфектыўны метадычны прыём. Аднак інтэнсіўнасць яго выкарыстання павінна строга кантралявацца, нельга дапускаць празмернага захаплення толькі гэтым метадычным прыёмам. Пераклад карысны ў комплексе з іншымі прыёмамі. Тады ён лічыцца мэтазгодным і апраўданым.