Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

57. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё бсср у 1970 – 1980-я гг.

Прадмова. Перыяд праўлення Леаніда Ільіча Брэжнева 1964 – 1982 гг., Юрыя Уладзіміравіча Андропава 1982 – 1984 гг., Канстаціна Усцінавіча Чарненкі 1984 – 1985 гг. прынята называць эпохай застою. У гэты час партыя і ўрад паспрабавалі вярнуць ў СССР у сталінскія часы, аднак, паколькі гэта не магчыма яны ўсяго толькі і змаглі, што затрымаць развіццё краіны на пэўны тэрмін.

Прамысловасць.У эпоху застою былі ануліраваны ўсе хрушчоўскія пераўтварэнні ў эканоміцы. У першую чаргу былі ліквідаваны Саўнаргасы і ўзноўлены галіновыя міністэрствы. Была праведзена рэформа Касыгина. У прамысловасці яны праявіліся наступным чынам – адмаўляліся ад сістэмы жосткага планавання, пры Сталіне прадпрыемствы рабілі справаздачы па 100 паказчыкам, пасля касыгінскіх рэформаў пакінуты былі толькі 9 асноўных. Акрамя таго на прадпрыемствах уводзіліся прынцыпы гасразліку. прадпрыемствы сталі занадта самастойнымі і чыноўнікі з міністэрстваў пачалі адчуваць, што яны больш не патрэбны. Па гэтай прычыне ў пачатку 1970 рэформы Касыгіна ў прамысловасці згарнулі, зноў узрасла цэнтралізацыя.

З 1970 г. разгонута ў вялікіх масштабах будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У дадатак экстэнсіўная індустрыялізацыя прывяла да перанасялення горада. На новых прадпрыемствах з’яўляліся новыя рабочыя месцы якія займалі перасяленцы з вёскі. Сельская гаспадарка. У сельскай гаспадарцы як і ў прамысловасці ў 1965 годзе пачаліся эканамічныя рэформы.

1. Былі яшчэ больш павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю.

2.Уводзіліся цьвёрдыя планы закупкі сельгаспрадукцыі, а звышпланавая сельгаспрадукцыя закуплялася па павышаных у 1,5 – 2 разы цэнах.

3. Спісываліся запазычанасці на купленую у машына-трактарных станцый тэхніку (такім чынам Касыгін ліквідаваў наступствы неабдуманай рэформы Хрушчова).

4. Для калгаснкаў уводзіцца гарантаваная аплата. Гэта значыць, што ў заканадаўчым парадку для кожнай калгаснай спецыяльнасці ўводзіўся мінімум ніжэй каторага не маглі плаціць. Дзякуючы гэтай меры зарплыты калгаснікаў ужо не залежылі ад ураджая.

У 1970 ыя годы па ініцыятыве П. М. Машэрава Будуюцца буйныя адкормачныя комплексы і птушкафабрыкі.

Усе гэтыя меры палепшылі побыт калгаснікаў і прывялі да росту вытворчасці сельгас прадукцыі але не вырашылі праблем як вёскі так і краіны па наступным прычынам.

1.Узгаданыя рэформы ажыццяўляліся за кошт дзяржавы і абыходзіляся дзяржаве вельмі дорага, кішэня дзяржавы вялікая, але не бяздонная.

2. Пераўтварэнне 1970 гадоў вызвалі экалагічны крызіс у вёсцы.

3. Вясквая моладзь працягвала пакідаць вёскі.

4. Калгасная сістэма пабудавана пры сталіне – гэта значыць на несправядлівасці, гвалце і пры парушэнні ўсіх законаў эканомікі.

5. Немалаважным фактарам развала вескі стала яе алкагалізацыя.

Каб неяк вырашыць праблемы вёскі з 1982 г. пачаліся новыя рэформы. у гэтым годзе была прынята харчовая праграма. Палітыка. Пры Брэжневе адмяняюцца ўсе крокі ў бок дэмакратыі. Згортваецца рэабілітацыя ахвяр сталінскі рэпрэсій. Заціхае крытыка Сталіна. Квітнее дэмагагічная савецкая ідэалогія каторай грамадзяне СССР усё менш і менш давяраюць. Квітнее самвыдат – тайная літаратура, якая крытыкуе савецкую рэчаіснасць. Побыт людзей. Эпоха застою як ніякая іншая праілюстравала большасці савецкіх людзей, што пры сацыялізме ўсе роўныя але хтосці, болей роўны чым астатнія. З 1964 г. савецкі дзяржаўны апарат перастаў аднаўляцца людзьмі з народа. Побыт простага народа быў досыць цяжкім. Эпоха застоя запомнілася як эпоха чэргаў, чэргаў на усё.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]