- •Тлумачальная запіска
- •Змест дысцыпліны Тэма 1. Уводзіны. Мэты I задачы дысцыпліны, базавыя паняцці курса
- •Тэма 2. Дзелавыя зносіны як працэс камунікацыі: дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці
- •Тэма 3. Службовы этыкет і групавыя формы вярбальнай камунікацыі ў службовай сферы
- •Тэма 6. Iмiджалогiя як навука аб законах камунiкацыi ў сучасным грамадстве
- •Тэма 7. Асноўныя накiрункi фармiравання асобы дзелавога чалавека
- •Тэма 8. Дзелавыя зносіны ў працэсе развіцця міжкультурных кантактаў
- •Тэма 9. Арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыя афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый
- •Інфармацыйная частка літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Дзелавыя зносіны
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Зацвярджаю
Першы прарэктар УА “Беларускі
дзяржаўны універсітэт культуры
і мастацтваў”
____________________________Ю.П. Бондар
“___”_____________________________2010г.
Рэгістрацыйны № ВД-________________/вуч.
Дзелавыя зносіны
Вучэбная праграма па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія
напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)
спецыялізацыі 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы
Мінск 2010
Складальнікі:
А.В.Калашнікава, дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Рэцэнзенты:
А.А. Алад’ін, кандыдат псіхалагічных навук, дацент кафедры псіхалогіі і педагагінага майстэрства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы
Н.Я. Шалупенка, кандыдат культуралогіі, дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Рэкамендавана да зацвярджэння:
кафедрай менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №3 ад 27.11.2009г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад).
Тлумачальная запіска
“Дзелавыя зносіны” – адна з вучэбных дысцыплін, якая вывучаецца студэнтамі спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” у першым семестры і займае важнае месца ў сістэме дысцыплін цыклу “Тэхналогіі сацыяльна-культурнай дзейнасці”, якія садзейнічаюць прафесійнай арэнтацыі будучага спецыяліста. Выкладанне курса “Дзелавыя зносіны” вядзецца з улікам ведаў студэнтаў, якія яны паралельна набываюць у межах наступных дысцыплін: “Уводзіны ў спецыяльнасць”, “Тэорыя і гісторыя СКД”, “Рэсурсная база СКД” і інш. Змест дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадстаўляе дзелавыя зносіны як сацыяльна-псіхалагічную праблему і камунікатыўны працэс.
Мэта курса – забеспячэнне стуэнтаў неабходнымi тэарэтычнымі ведамi па гісторыі этыкету, дыпламатычнага пратаколу, дакументаванню кіраўніцкай дзейнасці, а таксама авалоданне будучымі спецыялістамі тэхналогiямі стварэння iмiджу сучаснага дзелавога чалавека.
Курс накіраваны на практычнае засваенне правілаў паводзінаў дзелавога чалавека ў грамадстве з ўлікам сучасных тэндэнцый і запатрабаванняў дзелавога жыцця Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца актыўным удзельнікам працэсаў глабалізацыі і міжкультурных зносінаў.
Задачы курса:
-
вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу (знаёмства з працэсам камунікацыі і структурай зносін, з творамі класікаў iмiджалогiі, дасягненнямi іміджмейкераў палітыкаў і зорак шоу-бізнесу);
-
выкананне практыкаванняў, якія мадэлююць жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, дзе неабходна веданне этыкетных і маральных норм паводзінаў дзелавога чалавека;
-
авалоданне майстэрствам красамоўства, работа над iндывiдуальным стылем моўнай дзейнасці, манерамi, псiхалагiчнымi ўстаноўкамi, якiя спрыяюць фармiраванню дзелавога iмiджу;
-
аналіз і засваенне правілаў пісьмовых формаў дзелавых зносін.
У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:
-
этыкетныя нормы паводзінаў сучастнага дзелавога чалавека;
-
асноўныя кампаненты, якiя складаюць iмiдж дзелавога чалавека і ўстаноў культуры,
-
тэхналогiі пабудовы іміджу палітычных лідэраў і іміджбілдынгу ў індустрыі шоу-бізнеса;
-
віды і формы дзелавой камунікацыі і асаблівасці дакументавання кіраўніцкай дзейнасці ў сферы культуры;
-
асаблівасці перагаворнага працэсу і асновы псіхалогіі дзелавых зносін;
-
формы і асаблівасці дзелавых зносін у працэсе міжкультурнай камунікацыі;
Студэнт павінен умець:
-
карэктаваць ўласны iмiдж у адпаведнасці з рознымі сітуацыямі дзелавого жыцця;
-
састаўляць і афармляць арганізацыйна-распараджальныя і асабістыя дакументы (службовы допіс, заява, рэзюме, аўтабіяграфія, распіска, даверанасць і інш.);
-
падрыхтавацца да публічнай прамовы, выступіць перад разнастайнымі тыпамі аудыторыі, вербальна прэзентаваць сябе і паслугі і прадукты сферы культуры;
-
здзяйсняць арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыю афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый;
-
выкарыстоўваць на практыцы техніку эфектыўных зносін, прыемы самаменеджменту, самазахоўвання, тымбілдынгу (стварэння каманды).
Пры выкладанні курса выкарыстоўваюцца наступныя тэхналогіі дачынення студэнтаў да вопыту самастойнага вырашэння вучэбных задач: праектныя тэхналогіі, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэзентацыі, брыфінгі, мазгавы штурм, дэбаты і інш.), метад аналізу канкрэтных сітуацый.
Вядучай формай навучання з’яўляюцца практычныя і лабараторныя заняткі, па ходу якіх фарміруюцца і замацоўваюцца арганізацыйна-кіраўніцкія навыкі студэнтаў.
Вучэбным планам па спецыяльнасці “культуралогія” на вывучэнне дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадугледжана 170 гадзіны, з іх 98 гадзін – аўдыторныя. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін заняткаў: лекцыйных – 18, семінарскіх – 8, практычных – 34, лабараторных – 38. Па завяршэнні курса прадугледжаны экзамен.
прыкладны Тэматычны план
Тэмы
|
Усяго |
Лекцыі |
Семінар-скія заняткі |
Практыч- ныя заняткі |
Лабара-торныя заняткі |
1.Уводзіны. Мэты i задачы прадмета, базавыя паняцці курса |
2 |
2 |
|
|
|
2. Дзелавыя зносіны як працэс камунікацыі (дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці) |
10 |
2 |
|
4 |
4 |
3.Службовы этыкет і групавыя формы вярбальнай камунікацыі ў службовай сферы |
14 |
2 |
2 |
4 |
6 |
4. Арганізацыйныя і псіхалагічныя асаблівасці працэсу перамоў |
10 |
2 |
|
4 |
4 |
5. Рыторыка ў сучаснай маўленчай дзейнасці дзелавога чалавека |
14 |
2 |
2 |
4 |
6 |
6. Iмiджалогiя як навука аб законах камунiкацыi ў сучасным грамадстве |
14 |
2 |
2 |
6 |
4 |
7. Асноўныя накiрункi фармiравання асобы дзелавога чалавека |
10 |
2 |
|
4 |
4 |
8. Дзелавыя зносіны ў працэсе развіцця міжкультурных кантактаў |
14 |
2 |
2 |
4 |
6 |
9. Арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыя афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый |
10 |
2 |
|
4 |
4 |
Усяго |
98 |
18 |
8 |
34 |
38 |