- •Бібліяграфічнае апісанне
- •Isbn 985-6579-92-9 © н.А.Ляйко, а.І.Фядорына, 2006 г.
- •Уводзіны
- •Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •Класіфікацыйны індэкс
- •1.2. Бібліяграфічнае апісанне як элемент бібліяграфічнага запісу
- •1.3. Функцыі бібліяграфічнага запісу і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да яго
- •1.4. Асноўныя прынцыпы складання бібліяграфічнага запісу
- •Загаловак
- •2.2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання: гісторыя, сучасны стан
- •3.2. Дакумент як аб'ект для складання бібліяграфічнага апісання
- •3.3. Вобласці і элементы бібліяграфічнага апісання
- •3.4. Загаловак бібліяграфічнага запісу
- •3.5. Віды бібліяграфічнага запісу
- •I асноўны дадатковы V
- •Пашыраны
- •Кароткі
- •4.1.2.Бібліяграфічны запіс пад загалоўкам, які ўключае назву арганізацыі
- •4.1.3. Бібліяграфічны запіс пад назвай
- •4.1.4. Дадатковыя бібліяграфічныя запісы
- •4.1.5. Дапаможныя карткі
- •4.2.Складанне многаўзроўневага бібліяграфічага апісання
- •4.3. Складанне аналітычнага бібліяграфічнага апісання
- •4.3.1. Асобны твор са збору твораў і зборнікаў
- •4.3.2. Глава, раздзел, параграф
- •4.3.3. Публікацыі з серыяльных выданняў
- •4.3.4. Рэцэнзіі
- •Раздзел 5 асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў
- •5.1. Зборнікі
- •5.2. Нарматыўна-тэхнічныя і тэхнічныя дакументы
- •Нарматыўна-тэхнічныя дакументы па стандартызацыі
- •Тэхніка-эканамічныя нарматывы і нормы. Прэйскуранты
- •Прамысловыя каталогі
- •5.3. Дэпаніраваны рукапіс
- •5.4. Неапублікаваныя дакументы
- •5.5. Нотныя выданні і аўдыёвізуальныя матэрыялы
- •Аўдыёвізуальныя (ав) матэрыялы
- •5.6. Выяўленчыя і картаграфічныя выданні Выяўленчыя выданні
- •Картаграфічныя выданні
- •5.7. Электронныя рэсурсы (электронныя выданні)
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў на электронныя рэсурсы
- •Раздзел 6 машыначытальны бібліяграфічны запіс
- •6.1. Камунікатыўныя фарматы прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме
- •6.2. Фарміраванне машыначытальных бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •Структура бібліяграфічнага запісу ў фармаце belmarc
- •Прыклады бібліяграфічных запісаў у фармаце belmarc
- •6.3. Аўтарытэтныя / нарматыўныя запісы
- •Літаратура
- •Заканадаўчыя акты
- •Стандарты
- •Даведачная, вучэбная і навукова-метадычная літаратура
- •Прыклады загалоўкаў бібліяграфічнага запісу афіцыйных выданняў, якія ўключаюць назвы ўстаноў (арганізацый)
- •Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне
5.5. Нотныя выданні і аўдыёвізуальныя матэрыялы
Нотныя выданні
Нотныя выданні – выданні, большую частку аб’ёму якіх займае нотны запіс музычных твораў з тэкстам ці без яго.
Бібліяграфічны запіс на нотныя выданні складаецца па агульных правілах падрыхтоўкі бібліяграфічнага запісу на кнігі і брашуры з улікам асаблівасцей дадзенага віду дакументаў.
Крыніцай бібліяграфічных звестак з’яўляецца выданне ў цэлым. Нотны тэкст служыць крыніцай звестак для ўдакладнення ці вызначэння сродкаў выканання, выяўлення дыяпазону голасу, танальнасці твора, формы пераказу нотнага тэксту.
Схема бібліяграфічнага запісу на нотнае выданне
-
Загаловак
Асноўная назва [Агульнае абазначэнне матэрыялу]:
звесткі, якія адносяцца да назвы / звесткі аб адказнасці. –
Звесткі аб выданні. – Форма выкладу нотнага тэксту. –
Месца выдання: Выдавецтва, дата выдання. – Аб’ём. –
(Назва серыі: звесткі, якая адносяцца да назвы серыі).
Заўвагі.
Нумар дошкі.
У залежнасці аб аб’екта на нотнае выданне можна складаць аднаўзроўневы, многаўзроўневы ці аналітычны запіс.
У залежнасці ад выбару першага элемента бібліяграфічнага запісу нотнае выданне можа апісвацца пад загалоўкам, які ўключае імя асобы, або пад назвай.
Загаловак, які ўключае назву ўстановы, у загалоўку запісу нотных выданняў не прымяняецца.
Асноўная назва запісваецца так, як яна прыведзена ў крыніцы апісання, незалежна ад таго, ці з’яўляецца яна тэматычным (“Борис Годунов”) або тыпавым абазначэннем формы, жанру, характару музычнага твора (“Вясельныя песні”; “Саната” і інш.)
-
Гребенщиков, Б.
Ещё 30 песен БГ и группы “Аквариум” [Ноты]: [в нот. записи с гитар. аккордами: для вокал.ансамбля] / сл. Б.Гребенщикова
Звесткі, якія адносяцца да назвы, змяшчаюць інфармацыю аб форме, відзе музыкі, танальнасці, сродках выканання, нумарацыі сачынення, літаратурным ці нотным інцыпіце, аб назве твора або зборніка, з якога апублікаваны ўрывак і твор. Таксама прыводзяцца звесткі аб колькасці і назве частак, дзей твора, аб творчай гісторыі сачынення і яе выкананні, аб відзе, прызначэнні выдання і інш.
-
Кобекин, В.А.
Екатеринбургские элегии [Ноты]: для флейты и фп. / В. Кобекин
-
Бах, И.С.
Французские сюиты [Ноты]: BWV 812–817: для клавира / Иоганн Себастьян Бах; ред. С.Диденко
У звестках аб адказнасці прыводзяць імёны аўтараў, іншых асоб, якія прымалі ўдзел у стварэнні твора, нотнага выдання з указаннем іх ролі ў падрыхтоўцы і выпуску выдання, а таксама назвы арганізацый, ад імя якіх надрукавана выданне.
/ Э.Зарыцкі; сл.Р.Барадуліна
Звесткі аб адказнасці прыводзяцца ў запісе ў той паслядоўнасці, як яны ўказаны на тытульным лісце. У тым выпадку, калі яны вызначаны з розных крыніц інфармацыі, іх прыводзяць у наступным парадку: аўтар (аўтары) музыкі (твора), аўтар (аўтары) кніг; аўтары гарманізацыі, перакладу і запісу, расшыфроўкі, апрацоўкі і г.д.; аўтар (аўтары) слоў; складальнік, рэдактар, перакладчык; аўтар прадмовы, уступнага артыкула, пасляслоўя і г.д.; мастак і іншыя асобы; назва арганізацыі.
Калі імёны аўтараў музыкі і слоў, аўтара асноўнага тэксту і прадмовы, уступнага артыкула і інш. супадаюць, гэтую інфармацыю адзначаюць у звестках аб адказнасці.
Звесткі аб форме выкладу нотнага тэксту прыводзяцца так, як яны ўказаны ў выданні. У іх адзначаецца, у якой форме ў выданні прадстаўлены нотны тэкст для выканання (у форме партытуры, асобных партый (галасоў), дырэкцыёна, камплекта партытуры і партый).
Звесткі аб аб’ёме звычайна змяшчаюць колькасць старонак выдання. У асобных выпадках даецца ўказанне аб’ёму выданняў партытур, партый, дырэкцыёнаў. Пры гэтым прыводзіцца іх агульная назва з указаннем у круглых дужках колькасці старонак.
3 парт. (8, 14с.)
У тых выпадках, калі выданне змяшчае больш трох партытур, партый, дырэкцыёнаў, тады ў круглых дужках запісваюць агульную колькасць старонак са словамі “разд.паг.”
11 парт. (86с. разд.паг.)
Калі партытура, дырэкцыён складаюць толькі частку выдання, тады ўказваюць агульную колькасць старонак выдання і колькасную характарыстыку партытуры, партыі, дырэкцыёна.
36с. (12с.)
Пры складанні бібліяграфічнага запісу нотнага выдання міжнародны стандартны музычны нумар у Беларусі ў сучасны момант не выкарыстоўваецца, але пры гэтым указваецца нумар дошкі. Нумар дошкі – гэта дзяржаўны рэгістрацыйны нумар, які з’яўляецца лічбавым або літарна-лічбавым абазначэннем канкрэтнага музычнага твора. Нумар дошкі змяшчаецца ў ніжняй частцы фармату кожнай нотнай старонкі пад нотаносцам. Ён прыводзіцца ў той форме, якая даецца ў выданні, з папярэднім скарачэннем слоў “Н.д.”
Н.д. 10464.
Аднаўзроўневы бібліяграфічны запіс
-
Балтин, А.А.
Былина [Ноты]: для арфы с орк. / Александр Балтин. – Партитура. – М.: Композитор, 2001. – 55 с., 1 парт. (15 с.).
Тит.л. парал.: рус., англ.
Н.д. 10464.