Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дап. юр. дневное.doc
Скачиваний:
102
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
810.5 Кб
Скачать

11. Кароткі слоўнік іншамоўных слоў

Абітурыент (лац.) – асоба, якая паступае ў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.

Абанент (ням.)– асоба, якая карыстаецца абанементам.

Аванпост (фр.) – вартавы пост, які выстаўляецца наперадзе войск, калі яны знаходзяцца недалека ад праціўніка.

Авансцэна (фр.) – пярэдняя частка сцэны.

Авеню - нескл. н.р. (фр.) – шырокая вуліца, з абодвух бакоў абсаджаная дрэвамі.

Адаптацыя (лац.) – 1) прыстасаванне арганізма, органаў пачуцця да навакольнага асяроддзя; 2) перапрацоўка тэксту з мэтай яго спрашчэння.

Адюнкт (лац.) – 1) аспірант у вышэйшай ваенна-навучальнай установе; 2) памочнік прафесара ў навуковых установах дарэвалюцыйнай Расіі і Заходняй Еўропе.

Акрэдытыў (фр.) – дакумент на права атрымання кім-небудзь пэўнай сумы грошай у банку, ашчаднай касе.

Актуальны (лац.) – важны, надзенны.

Акцыз (фр) – ускосны падатак за продаж тавараў шырокага ўжытку, які ўключаецца ў цану тавару.

Акцыя (фр) – каштоўная папера, якая сведчыць аб грашовым укладзе яе трымальніка ў якое-небудзь прадпрыемства і аб яго праве на атрыманне адпаведнай часткі прыбытку гэтага прадпрыемства.

Альтанка (польск.) – легкі летні будынак у садзе для адпачынку.

Альтэрнатыва (фр.) – неабходнасць выбару адной з дзвюх ці некалькіх магчымасцей, кожная з якіх выключае другую.

Амплуа – нескл., н. р. (фр) – блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста.

Ангажэмент (фр.) – запрашэнне артыста для ўдзелу ў спектаклях або канцэртах на пэўны тэрмін.

Бізнес (англ. ) – дзелавое прадпрыймальніцтва, гандлевая здзелка.

Біржа (ням.) – установа, у якой заключаюцца фінансавыя і гандлевыя здзелкі.

Брашура (фр.) – невялікая кніжка ў мяккай вокладцы (ад 5 да 48 старонак).

Бухгалтар (ням.) – спецыяліст па грашовых разліках ва ўстанове, на прадпрыемстве.

Бюджэт (фр.) – разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства і г.д. на пэўны тэрмін.

Вакансія (польск.) – незанятая пасада ва ўстанове.

Ваяж (фр.) – падарожжа, паездка (звычайна дзелавая).

Вернісаж (фр. ) – урачыстае адкрыцце мастацкай выстаўкі.

Візаві (фр.) – твар у твар.

Вотум (лац.) – падача голасу на выбарах; рашэнне, прынятае галасаваннем.

Ганарар (лац.) – плата, грашовае ўзнагароджанне, якое атрымлівае аўтар за свае творы.

Генезіс (гр.) – паходжанне, працэс ўзнікнення і развіцця.

Геральдыка (фр.) – дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

Гуманны (лац.) – чулы, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей.

Датацыя (лац.) – дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-небудзь выдаткаў; даплата, матэрыяльная дапамога.

Дывертысмент (фр.) – невялікі эстрадна-музычны дадатак да спектакля.

Дывідэнт (лац.) – прыбытак удзельнікаў прадпрыемства, які размяркоўваецца паміж імі прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

Дэвальвацыя (ням.) – афіцыйнае паніжэнне вартасці грашовых адзінак у адносінах да золата ці замежнай валюты.

Дэнансацыя (фр.) – заява якой-небудзь дзяржавы аб скасаванні міжнароднага дагавору.

Дэфляцыя (лац.) – змяншэнне колькасці папяровых грошай, якія знаходзяцца ў абароце, каб павысіць іх пакупную здольнасць.

Ідэнтычны (лац.) – такі ж, аднолькавы, раўназначны, цалкам адпаведны чаму-небудзь.

Імпарт (англ.) –увоз у краіну замежнага тавару.

Інвестыцыя (ням.) – укладанне капіталу ў якое-небудзь прадпрыемства.

Кааліцыя (лац.) – аб’яднанне дзяржаў, партый, груп для дасягнення якой-небудзь мэты.

Каледж (англ.)– вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША і Англіі.

Калеквіўм (лац.) – 1) адна з форм вучэбных заняткаў, гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення і павышэння іх ведаў;

2) навуковы сход, на якім заслухоўваюцца і абмяркоўваюцца даклады.

Калькуляцыя (лац.) – вылічэнне сабекошту, пакупной і прадажнай вартасці тавару.

Кампенацыя (лац.) – аплата, узнагарода за што-небудзь, пакрыцце якіх-небудзь выдаткаў, страт.

Кампіляцыя (лац.) - навуковая праца, заснаваная на выкарыстанні чужых думак, без самастойнага даследавання і вывадаў.

Камюніке (фр.) – афіцыйнае паведамленне, пераважна па пытаннях міжнароднага значэння.

Канвенцыя (лац.) – міжнародны дагавор па якому-небудзь спецыяльнаму пытанню.

Канверсія (ац.) – 1) перавод прамысловасці і іншых галін эканомікі з вытворчасці ваеннай прадукцыі на вытворчасць грамадзянскай і наадварот; 2) абмен валюты дадзенай краіны на замежную; 3) змяненне ўмоў выпушчанай раней дзяржаўнай пазыкі.

Кантракт (лац.) – пісьмовы дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі.

Карупцыя (лац.) – подкуп, прадажнасць службовых асоб, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Каштарыс (польск.) – фінансавы дакумент, дзе вызначаецца план прыбыткаў і выдаткаў.

Крэдыт (польск.) – 1) выдача ў доўг грошай або тавараў з растэрміноўкай выплаты; 2) грашовая сума, выдзеленая дзяржавай для пэўнай мэты.

Лаканічны (грэч.) – кароткі і дакладна выказаны, выразны.

Мабільны (лац.) – рухомы, здольны хутка перамяшчацца, неадкладна дзейнічаць.

Манаграфія (грэч.) – навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

Мараторый ( лац.) – адтэрміноўка выканання абавязацельстваў, якая ўстанаўліваецца дзяржавай на пэўны тэрмін або ў сувязі з надзвычайнымі абставінамі.

Маркецінг (анг.) – арганізацыя вытворчасці і збыту прадукцыі на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназавання попыту, цэн, шырокага выкрыстання рэкламы і стымулявання вытворчасці; прымяненне сучасных сродкаў захоўваня і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.

Мемарандум (лац.) - дыпламатычны дакумент, у якім выкладаюцца погляды ўрада на якое-небудзь пытанне.

Нацыя (лац.) – устойлівая супольнасць людзей, якая ўзнікла гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, культуры, асаблівасцей характару.

Нонсенс (англ.) – бяссэнсіца, недарэчнасць.

Ноў-хаў (англ.) – сукупнасць тэхнічных ведаў і вопыту, неабходнага для ажыццяўлення якога-небудзь вытворчага працэсу.

Паблісіці (англ.) – вядомасць, папулярнасць.

Плебісцыт (лац.) – усенароднае галасаванне пры рашэнні асабліва важнага для краіны пытання, рэферэндум.

Прэцэдэнт ( лац.) – выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх выпадкаў ці ўчынкаў у будучым.

Радыкальны (лац.) – рашучы, найбольш дзейсны, карэнны.

Рэцэнзія (лац.) – крытычны водзыў, ацэнка мастацкага, навуковага ці публіцыстычнага твора, спектакля, кінафільма.

Сальда - нескл., н.р. ( іт.) – астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунка.

Сальфеджыо – нескл., н.р. (іт.) – музычныя практыкаванні для развіцця слыху і навыкаў чытання нот, пры якіх вымаўляюцца назвы нот.

Сацыялогія - (ад лац.) – навука аб грамадстве, аб адносінах у грамадстве.

Семестр - ( лац.) – навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Сервіс - (англ.) – арганізаванае абслугоўванне насельніцтва ў сферы быту.

Сімпозіум (лац.) – нарада па якому-небудзь пытанню, звычайна міжнародная.

Сінхронны (грэч.) – які адбываецца адначасова з іншай з’явай.

Сквер (англ. ) – невялікі гарадскі грамадскі сад.

Смог (англ.) - сумесь дыму і пылу з туманам, якая ўтварае завесу над буйнымі прамысловымі гарадамі.

Спарадычны (лац.) – адзінкавы, нерэгулярны, выпадковы.

Спецыфічны (лац.) – уласцівы толькі дадзенаму прадмету ці з’яве, асаблівы.

Спонсар (англ.) – 1) асоба або фірма, якая фінансуе якое-небудзь мерапрыемства ці арганізацыю; 2) фірма, якая заказвае радые- ці тэлепраграму ў рэкламных мэтах; 3) ініцыятар, арганізатар; 4) дзяржава або палітычны дзеяч, якія прапанавалі праект рэзалюцыі па міжнароднаму пытанню.

Стабілізацыя ( лац.) – прывядзенне чаго-небудзь ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні.

Стагнацыя (лац.) – застой у вытворчасці, гандлі.

Статус ( лац.) – прававое становішча, стан.

Статус-кво – нескл., н.р. (лац.) –становішча без змен.

Статычны (гр.) – нерухомы, які знаходзіцца ў стане спакою і раўнавагі.

Стэла (гр.) – вертыкальна пастаўленая каменная або металічная (мемарыяльная) пліта з надпісам або рэльефным вобразам.

Суверэнітэт (фр.) – поўная незалежнасць дзяржавы ў знешняй і ўнутранай палітыцы.

Табель ( лац.) – бланк або спецыяльная дошка для ўліку чаго-небудзь.

Таталітарны ( фр.) – з адкрыта тэрарыстычнай дыктатурай і падаўленнем дэмакратычных свабод.

Татальны (фр.) – усеабдымны, усеагульны.

Трыумф (лац.) – 1) урачыстая сустрэча палкаводца-пераможцы ў старажытным Рыме; 2) біскучы поспех, выдатная перамога.

Трэнінг (англ.) – трэніроўка, выкананне спецыяльнага трэніровачнага рэжыму.

Тэлекс (англ.) – 1) міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання, абсталяваная аўтаматычнымі тэлеграфнымі станцыямі; 2) апарат, прызначаны для такой сувязі.

Тэмперамент (лац.) – 1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад псіхалагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып; 2) жыццевая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць.

Уверцюра (фр.) – 1) музычны ўступ да оперы, аперэты, балета, драматычнага спектакля; 2) самастойны музычны твор для аркестра ў адной частцы.

Ультыматум (лац.) – рашучае патрабаванне з пагрозай прымянення мер уздеяння ў выпадку адмаўлення.

Унікальны ( лац.) – вельмі рэдкі, адзіны, выключны.

Факт (лац.) – сапраўдны, нявыдумана выпадак, з’ява, здарэнне.

Фактар (лац.) – рухаючая сіла, прычына якога-небудзь працэсу, якая вызначае яго характар або асобныя рысы.

Фальсіфікацыя (лац.) – падробка, замена сапраўднага несапраўдным, фальшывым.

Фарпост (ням.) –1) перадавыя ўмацаваныя пазіцыі, перадавы пост; 2) перадавы пункт, апора.

Фауна (лац.) – жывельны свет.

Феерыя (фр.) – 1)тэатральны спектакль або цыркавое прадстаўленне з выкарыстаннем розных эфектаў; 2) казачнае відовішча.

Феномен (гр.) – выключная, рэдкая, незвычайная з’ява; выключны ў якіх-небудзь адносінах чалавек.

Фіяска – нескл., н.р. - (іт.) – поўны правал, няўдача.

Флора (лац.) – раслінны свет.

Цэйтнот (ням.) – 1) недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў пры гульні ў шахматы, шашкі; 2) перан. Недахоп часу наогул.

Цэнз ( лац.) – умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне асобай тымі ці іншымі правамі.

Эвалюцыя (лац.) –працэс развіцця чаго-небудзь, змяненне ад аднаго стану да другога; бесперапынная паступовая колькасная змена, якая падрыхтоўвае якасную змену.

Эквівалент (лац.) – што-небудзь раўназначнае, здольнае поўнасцю замяніць.

Экспарт (англ.) – вываз тавараў за мяжу для продажу або выкарыстання з якой-небудзь мэтай.

Экстра – нескл. - (лац.) – самы высокі, самы лепшы (пра сорт тавару).

Экстэнсіўны (лац.) – звязаны толькі з колькасным павелічэннем без паляпшэння якасці.

Экстэрнат (лац.) – здача экзаменаў у навучальнай установе без навучання ў ей.

Эмансіпацыя (лац.) – вызваленне ад залежнасці; ураўноўванне ў правах.

Эмісія (лац.) – выпуск у зварот папяровых гршай, цэнных папер.

Эмбарга – нескл., н.р. - (ісп.) – 1) забарона на ўвоз у краіну або вываз за яе межы золата ці іншаземнай валюты, асобных відаў тавараў, напр. зброі; 2) затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве ў сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

Эсперанта – нескл., н. р. – (Esperanto – псеўданім урача Л. Заменгофа) – штучная міжнародная мова, створаная ў 1887 г. варшаўскім урачом.

Юбілей (лац.) – гадавіна якой-небудзь падзеі, дзейнасці пэўнай асобы, існавання ўстановы, горада, а таксама святкаванне гэтай гадавіны.

Юрыспрудэнцыя (лац.) – сукупнасць навук аб праве, правазнаўства.

Ліга (лац.) – саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў з грамадска-палітычнымі мэтамі.

Подписано в печать . Формат 60х84 1/16

Тираж 30 экз.

Отпечатано с помощью множительной техники Витебского филиала Учреждения образования Федерации профсоюзов Белорусской «Международного института трудовых и социальных отношений».

Лицензия ЛВ № 153