- •I.М. Малашук
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка:
- •Камунікатыўны аспект
- •Вучэбна-метадычны дапаможнік
- •Раздзел 1. Правiльнасць маўлення
- •1.1. Цяжкія выпадкі маўлення і націску
- •Практычныя заданні
- •1.2. Лексічныя і граматычныя нормы
- •Практычныя заданні
- •Раздзел 2. Асноўныя камунiкатыўныя якасцi маўлення
- •2.1. Дакладнасць маўлення
- •Практычныя заданні
- •2.2. Эканамічнасць і паўната маўлення
- •Практычныя заданні
- •2.3. Лагічнасць маўлення
- •Практычныя заданні
- •Раздзел 3. Функцыянальныя стылi мовы
- •3.1. Пісьмовае навуковае маўленне
- •Практычныя заданні
- •3.2. Афіцыйна-дзелавое пісьмовае маўленне
- •Тэматычныя і функцыянальныя тыпы дзелавых папер
- •Практычныя заданні
- •Аўтабіяграфія
- •01.04.2000. П.С. Лазаковіч
- •Iншыя звесткі:
- •Iнтарэсы, схільнасці:
- •Iншая дапаможная інфармацыя:
- •Раздзел 4. Тэксты для перакладу Тэкст 1
- •Тэкст 2
- •Тэкст 3
- •Тэкст 4
- •Тэкст 5
- •Тэкст 6
- •Тэкст 7
- •Тэкст 8
- •Тэкст 9
- •Тэкст 10
- •Тэкст 11
- •Тэкст 12
- •Тэкст 13
- •Тэкст 14
- •Тэкст 15
- •Тэкст 16
- •Тэкст 17
- •Тэкст 18
- •Тэкст 19
- •Тэкст 20
- •Тэкст 21
- •Кароткi тэрмiналагiчны руска-беларускi слоўнiк
- •Лiтаратура
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка: камунікатыўны аспект
Раздзел 1. Правiльнасць маўлення
Мэта работы – карэкціроўка валодання рознымі тыпамі нормаў у вуснай і пісьмовай мове.
Пытанні
1. Паняцце нормы.
2. Тыпы нормаў.
3. Слоўнікі беларускай мовы.
4. Цяжкія выпадкі маўлення і націску.
5. Лексічныя нормы.
6. Граматычныя нормы.
Літаратурная мова – вышэйшая форма нацыянальнай мовы, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры, аднастайная для ўсіх членаў грамадства, што карыстаюцца ёю. Iстотная асаблівасць літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць.
Норма – гэта адносна ўстойлівы спосаб выражэння, гістарычна прыняты ў моўным калектыве на аснове выбару аднаго з варыянтаў ужывання як абавязковага для адукаванай часткі грамадства. Нормы прадпісваюць выбар аднаго з варыянтаў моўнага знака як пераважнага. Яны забяспечваюць адносную ўстойлівасць мовы і лепшае ўзаемаразуменне людзей у працэсе зносін. Нормы не застаюцца нязменнымі, яны кансерватыўныя, але і дынамічныя, змяняюцца пад уздзеяннем жывой гаворкі.
Асаблівасці нормы літаратурнай мовы:
-
адносная ўстойлівасць;
-
распаўсюджанасць;
-
агульнаўжывальнасць;
-
агульнаабавязковасць;
-
адпаведнасць ужыванню, звычаю і магчымасцям моўнай сістэмы.
Асноўныя крыніцы нормы:
-
творы пісьменнікаў-класікаў і сучасных пісьменнікаў;
-
аналіз мовы сродкаў масавай інфармацыі;
-
агульнапрынятае сучаснае ўжыванне;
-
дадзеныя апытанняў;
-
навуковыя даследаванні мовазнаўцаў.
Iснуюць асноўныя тыпы нормаў:
Правілы |
Нормы |
націску |
акцэнталагічныя |
маўлення |
арфаэпічныя |
ужывання слоў |
лексічныя |
устойлівых спалучэнняў слоў |
фразеалагічныя |
утварэння слоў |
словаўтваральныя |
утварэння граматычных формаў |
марфалагічныя |
аб’яднання слоў у словазлучэнні і сказы |
сінтаксічныя |
напісання слоў |
арфаграфічныя |
пастаноўкі знакаў прыпынку |
пунктуацыйныя |
Нормы літаратурнай мовы фіксуюцца ў слоўніках і даведніках рознага тыпу.
Тлумачальныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў, прыводзяцца кантэкстуальныя ілюстрацыйныя прыклады. Акрамя гэтага, у тлумачальных слоўніках адначасова ўказваюцца месца націску ў слове, яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, а часам і паходжанне запазычанага слова.
Гістарычныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца лексіка мінулых эпох.
Этымалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх вызначаецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя змены.
Слоўнікі іншамоўных слоў – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца значэнні запазычаных слоў з іншых моў, падаецца апісанне кожнага такога слова са значэннямі як у мове-першакрыніцы, так і ў сучаснай беларускай мове.
Тэрміналагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачацца тэрміны пэўных галін навукі і тэхнікі.
Фразеалагічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады, даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне.
Арфаграфічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх даецца правільнае напісанне слоў.
Арфаэпічныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх фіксуюцца нормы маўлення і націску.
Марфемныя слоўнікі – гэта слоўнікі, у якіх прыводзяцца правілы дзялення слоў на часткі.
Таксама існуюць слоўнікі сінонімаў, антонімаў, паронімаў, этымалагічныя, анамастычныя і інш.
Рэкамендуемыя слоўнікі і даведнікі:
Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. Мн., 1987.
Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. Мн., 1994.
Беларуска-рускі слоўнік: У 2 т. Мн., 1988-1989.
Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Мн., 1999.
Грабчыкаў С.М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы. Мн., 1994.
Кароткі эканамічны слоўнік. Мн., 1993.
Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. Мн., 1993.
Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерских терминов. Мн., 1994.
Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: канкрэтныя выпадкі ўжывання. Мн., 1994.
Маркетинг: Словарь-справочник. Мн., 1993.
Словарь-справочник по современной экономике: На пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И. Василевская, В.Н. Ермаков и др. Мн., 1996.
Русско-белорусский словарь: В 3 т. Мн., 2002.
Сорока В.А. и др. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі / В.А. Сорока, Т.Н. Мальцева, А.В. Запартыко. Мн., 1997.
Рыночная экономика: Словарь-справочник. Мн., 1992.
Словарь менеджера. Мн., 1992.
Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В. Бірылы. Мн., 1987.
Слоўнік эканамічных тэрмінаў. Мн., 1992.
Старычонак В.Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. Мн., 1991.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1977-1984.