Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
762.88 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. Прасачыце, як мяняліся погляды расійскіх манархаў: Кацяры- ны II, Мікалая I, Паўла I, Аляксандра I у адносінах да Беларусі і мясцовага насельніцтва.

2. Якія прынцыпы судавытворчасці былі пакладзены ў аснову судовай рэформы? Ці былі недахопы ў судовай рэформе?

3. Якія пытанні не былі вырашаны буржуазнымі рэформамі 70-х га-доў ХІХ ст., якія перажыткі феадальнага ладу былі захаваны? Параўнайце, як ажыццяўлялася правядзенне рэформаў у Расіі і на Беларусі, з чым звязана ўвядзенне “рэжыму выключных законаў” у адносінах да Беларусі.

4. Прывядзіце прыклады буйнейшых прамысловых прадпрыемст-ваў на Беларусі. Ахарактарызуйце сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі ў параўнанні з Расіяй і асаблівасці тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў.

5. Растлумачце, з чым была звязана слабасць эканамічных пазіцый беларускай нацыянальнай буржуазіі.

6. Ахарактарызуйце працэс фарміравання пралетарыяту на Беларусі ў другой палове XIX ст., яго колькасны і нацыянальны склад.

7. Вызначце спецыфіку рассялення, заняткаў і сацыяльнай струк-

туры беларускага, рускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва.

8. Растлумачце, што такое амерыканскі і прускі шляхі развіцця

капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Абгрунтуйце, чым быў абумоўлены выбар “прускага” шляху развіцця капіталізму на Беларусі.

9. Вызначце змены, якія унёс аграрны крызіс 80-х гадоў у сельскую

гаспадарку Беларусі.

10. Вызначце ўклад у развіццё беларускага нацыянальнага руху гурткоў беларускіх народнікаў?

11. Дзе, калі і як узніклі першыя Саветы на Беларусі? Хто быў ініцыятарам іх стварэння?

12. Вызначце перадумовы Лютаўскіх падзей у Расійскай імперыі. Што было прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі?

13. У чым заключалася сутнасць двоеўладдзя? Чаму У.І. Ленін назваў Саветы “сілай без улады”, а Часовы урад – “уладай без сілы”?

Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці

Заняткі 1.

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі і ўсталяванне Савецкай улады на Беларусі. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. І Усебеларускі з’езд.

2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе дзейнасць.

Заняткі 2.

  1. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

  2. Беларусь у перыяд савецка-польскай вайны 1919 – 1920 гг.: дзяржаўна-тэрытарыяльныя змены рэспублікі, другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор і яго наступствы для Беларусі.

Важнейшыя падзеі

1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – перамога ўзброенага паўстання рабочых і сялян у Петраградзе.

1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – загад № 1 выканкама Мінскага Савета аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Саветаў.

1917 г., 26 лістапада – утварэнне Аблвыкамзаха і Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці.

1917 г., 15 – 17 снежня – І Усебеларускі з’езд прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый.

1917 г., 17 (30) снежня – роспуск І Усебеларускага з’езда ў адпа-

веднасці з пастановаю СНК Заходняй вобласці і фронту.

1918 г., 21 лютага, 9 сакавіка, 25 сакавіка – прыняцце 1, 2 и 3 Устаўных грамат – афіцыйных дакументаў, выдадзеных Выканкамам Рады Усебеларускага з’езда і Рады БНР, у якіх былі абвешчаны ідэі незалежнасці Беларусі, формы арганізацыі ўлады, а таксама правы і свабоды ўсіх народаў Беларусі.

1918 г., 21 – 23 снежня – канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) у Маскве, якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэнні БССР.

1918 г., 3031 снежня – VI Паўночна-заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прынята рэзалюцыя аб неабходнасці абвяшчэння самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

1918 г., 3 сакавіка – заключэнне Брэст-Літоўскага мірнага дагавора (Брэсцкі мір) паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блока.

1918 г., 31 снежня – стварэнне Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам.

1919 г., 1 студзеня – апублікаванне “Маніфеста Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі” аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай незалежнай Рэспублікі.

1919 г., 15 студзеня – ліквідацыя беларускіх секцый РКП(б).

1919 г., 2 – 3 лютага – I Усебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР.

1919 г., 27 лютага – першае аб’яднанае паседжанне УВК ЛітБел ССР.

1919 г., люты1920 г., кастрычнік – польска-савецкая вайна.

1919 г., 7 красавіка – адноўлена дзейнасць Горацкага сельска-гаспадарчага інстытута.

1920 г., 31 ліпеня – прыняцце “Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ”.

1921 г., 18 сакавіка – падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж РСФСР, УССР і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.