Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларусь у складзе Рас_йскай _мперы_ .doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.11.2018
Размер:
286.21 Кб
Скачать

6. Аграрная рэформа 1906-1911 п.А. Сталыпіна. Палітычная гісторыя Беларусі ў хіх стагоддзі

Урадавая палитыка. Урадавая палітыка ў першай палове XIX стагоддзя звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандра І і Мікалая I. Падзелы Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гадоў паклалі канец яе палітычнаму існаванню і абумовілі ўзнікненне "польскага пытання". Адной з яго асаблівасцей было пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці і былой велічы. Гэта рабіла "польскае пытанне" ўвесь час вострым і злабадзённым.

На пачатку ХІХ ст. аднаўленне Рэчы Паспалітай большасцю патрыятычна настроенай шляхты звязвалася з надзеямі на дапамогу французскага імператара Напалеона Банапарта. Аднак частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К.Агінскі, Ф.К.Любецкі, А.Е.Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы Паспалітай. Адам-Ежы Чартарыйскі. Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага – аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі.. Згодна з планам Міхала-Клеафаса Агінскага (1811) меркавалася стварэнне з 5 “беларускіх” губерній (Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілеўскай, Мінскай), а таксама Валынскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з імператарскім намеснікам. План аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперыі.

Руска-французская вайна 1812 г. перакрэсліла планы , як першых так і другіх.

У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі:

  • 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала Міхаіла Барклая дэ Толі (штаб у Вільні).

  • 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала Пятра Баграціена (штаб у Ваўкавыску).

  • 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала АляксандраТармасава (штаб у Луцку).

А таксама рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра.

22 чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну. а 24 чэрвеня напалеонаўская "'Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна. Чакаючы падыхода Баграціёна, 1-я Заходняя армія ўступіла ў бой з французамі пад Астроўна – Віцебскам [13–15 (25–27) ліпеня], пасля чаго 28 ліпеня пачала адыход да Смаленска.

Тым часам Баграціён спрабаваў вырвацца з растаўленай яму Напалеонам пасткі. Ён адыходзіў у пастаянных ар’ергардных баях [пад Мірам 27–28 чэрвеня (9–10 ліпеня), Раманавым 2(14) ліпеня]. Але ў выніку прамаруджвання Жэрома Банапарта і памылак Л.-Н. Даву [пасля бою пад Салтанаўкай1 11(23) ліпеня не праследваў Баграціёна], 2-я Заходняя армія адарвалася ад французаў.

К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка.

Каля Смаленска расійскія арміі аб’ядналіся, і пасля бітвы за горад 16–17 жніўня, працягвалі адступленне, зберагаючы сілы.

У ліпені – жніўні 1812 г. на тэрыторыі Беларусі адбыліся ўпартыя баі і на іншых напрамках. Корпус Вітгенштэйна пад Клясціцамі2 [18–20 ліпеня (30 ліпеня – 1 жніўня)] і Полацкам [5–6 (17–18) жніўня] змагаўся з маршаламі Н.Ш. Удзіно і Л.Г. Сен-Сірам, а 3-я Заходняя армія Тармасава – пад Кобрынам [15(27) ліпеня] і Гарадзечнай [31 ліпеня (12) жніўня] з генераламі Ж.Л. Рэнье і К.Ф. Шварцэнбергам.

Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай, падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.

У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні. насельніцтва імкнулася схавацца. кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. маемасць. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.

Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 13 ліпеня ў Вільні стварыў урад – Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С.Солтан. К.Прозар. Ю.Серакоўскі, А.Сапега. Ф.Ельскі. А. Патоцкі. Я.Снядзецкі. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты. падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз.ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ.

Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду.

Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена адна кардынальная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэннс напалеонаўскага войска. Французскія ўлады патрабавалі столькі, што гэта адразу паставіла мясцовае насельніцтва ў экстрымальныя ўмовы: выканаць аб'емы паставак было немагчыма, а не выкананне непазбежна вяло да рэквізіцый, канфіскацый і санкцый. Сітуацыя абцяжарвалася і тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміноваыя ваенныя дзеянні і своечасова адпаведным чынам не падрыхтаваў запасаў. Камунікацыі "Вялікай арміі" аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з рэгіенаў на захад ад Польшчы было практычна не магчымым.

Сітуацыя надзвычай ускладнялася тым, што ў напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна. вынікам чаго стала эпідэмія марадзерства. ад якога пакутвалі як гарадскія, так і сельскія жыхары: мяшчане, сяляне, шляхціцы, памешчыкі.

Відавочна, што ў найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства, на якое нязносным цяжарам ціснуў увесь прас ванны. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.

3 надыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі палітыку чакання. тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі. рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў. нападаюць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.

Даволі распаўсюджана думка аб існаванні на тэрыторыі Беларусі моцнага антыфранцузскага партызанскага руху. На наш погляд, у 1812 г. на Беларусі не існавала партызанскага руху як формы барацьбы шырокіх слаеў мірнага насельніцтва супраць акупантаў; відаць нельга параўноўваць сітуацыю на Беларусі з іспанскай герыльяй, ці антыфранцузскім народным рухам на тэрыторыі ўласнарускіх акупіраваных тэрыторый. Слушным выглядае меркаванне некаторых гісторыкаў аб тым, што на ўсей тэрыторыі французскай акупацыі антыфранцузскія выступленні колькасна саступаюць антыпрыгонным выступленням.

У той жа час будзе памылковым сцвярджэнне. што на тэрыторыі Беларусі ўвогуле не было партызанскага руху. Неабходна ведаць і памятаць аб дзейнасці рускіх армейскіх партызанскіх атрадаў, якія ўзначальвалі Д.В.Давыдаў, А.Н.Сяславін і інш. Сваімі антіфранцузскімі дзеяннямі вядомы жыхары вескі Жарцы на чале з Максімам Маркавым.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу і Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на ўсход. Як вядома. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка і ў хуткім часе рэшткі "Вялікай арміі" апынуліся на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі - 26-29 лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раён Барысава). 5 снежня Напалеон у Смаргоні пакідае свае войска і імчыць у Францыю, каб рыхтаваць новую армію. 10 снежня французы рэтыруюцца з Вільны. а 14 снежня рэшткі "Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі.

З паражэннем напалеонаўскай інвазіі рух па аднаўленню Рэчы Паспалітай не спыніўся. Яго найбуйнейшым цэнтрам стаў Віленскі універсітэт.

Філаматы і філарэты. Увосень 1817 года два студэнты ўніверсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладэчна і Адам Міцкевіч з пад Наваградка, якія ўжо рабілі свае першыя пробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таварыства, каб аб'яднаць найбольш блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле праяўлялі ў нечым свае здольнасці. Мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым удасканальванні, грамадская праца для дабра заняволенай Айчыны. Свае ўяўленні пра характар таварыства і прынцыпы яго дзейнасці сябры выклалі ў статуце, напісаным трохі ў жартаўлівай форме. Статут новага таварыства юнакі далі пачытаць свайму трохі старэйшаму сябру ўкраінцу Юзафу Яжоўскаму. Ён дапрацаваў статут, надаў яму большай сур'ёзнасці. Без асаблівага вагання згадзіўся ён і з прапановай узначаліць арганізацыю.

І вось 1 кастрычніка 1817 года адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртавання. На ім сабраліся шэсць маладых хлопцаў, якія і ўтварылі Таварыства. Старшынёй (альбо прэзідэнтам) выбралі Юзафа Яжоўскага, намеснікам старшыні - Эразма Палюшынскага, сакратаром - Тамаша Зана. Сябрамі згуртавання сталі Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі студэнты сваю арганізацыю - Таварыства філаматаў (сяброў навук). Студэнты задумалі Таварыства як змацаваную асабістым сяброўствам сям'ю аднадумцаў, якую стваралі, паводле выказвання Юзафа Яжоўскага, «не на хвілю, не дзеля мімалётнай забавы, а на ўсё жыццё». Нават у статуце падкрэслівалася, што філаматы, якая б ні напаткала іх пасля доля, куды б яна іх ні закінула, застаюцца сябрамі Таварыства назаўсёды, што, як убачым далей, яны і даказалі ў жыцці.

Акрамя шасці названых маладых людзей у розныя часы да таварыства далучыліся: Францішак Малеўскі, Зыгмунт Навіцкі, Юзаф Кавалеўскі, Ян Чачот, Тэадор Лазінскі, Дзіянісій Хлявінскі, Дамінік Ходзька, Казімір Пясецкі, Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч, Вінцэнты Будрэвіч і Станіслаў Казакевіч. Вось і ўсе сябры Таварыства філаматаў. Праўда, тры з іх - Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі - у 1821 годзе з розных прычынаў былі выключаны з філамацкай сям'і. Усе ж астатнія да канца сваіх дзён заставаліся сябрамі Таварыства філаматаў.

Згодна са статутам, «кожны з чынных сябраў на працягу чатырох тыдняў мусіў падрыхтаваць адну працу - арыгінальную ці пераклад, вершам ці прозай, сур'ёзную, навуковую ці вясёлую, прызначаную для пагулянак». Пагулянкам, розным урачыстасцям філаматы надавалі немалое значэнне для ўмацавання Таварыства, для пашырэння сваіх ідэй. Яны наладжвалі за горадам маёўкі, розныя святкаванні. Вельмі шумна адзначалі дні нараджэння. Да гэтых урачыстасцяў рыхтаваліся грунтоўна, складалі цэлыя сцэнары абходзін, часцей за ўсё вершаваныя. Тут асабліва праявіў сваё майстэрства Ян Чачот, які часам пісаў такія сцэнары на беларускай мове, што вельмі прыхільна сустракаліся філаматамі. На вершы ў гэтых сцэнарах складаў музыку Тамаш Зан. Рытуальнай, напрыклад, стала песня на беларускія словы Яна Чачота «Што мы вашэці скажам...», якую філаматы спявалі на кожнай урачыстасці.

Асаблівае значэнне надавалі філаматы вывучэнню роднага краю. Для сістэматычнага і шырокага збору сама розных звестак пра родны край з ініцыятывы Францішка Малеўскага быў створаны Статыстычны камітэт яго старшыня Францішак Малеўскі разам з Міхалам Рукевічам склалі спецыяльную інструкцыю для збірання «статыстычных» звестак з тэрыторыі ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага - называлася яна «Геаграфічнае апісанне, ці Інструкцыя ў збіранні звестак для вывучэння парафіі». Апісанні парафій, зробленыя філаматамі і філарэтамі, на жаль, не захаваліся.

У вывучэнні роднага краю філаматы асаблівую ўвагу звярталі на асвету, яе стан, на школы. Тут асабліва вызначыўся Францішак Малеўскі, які арганізаваў ланкастарскую школу для сялян у Шчорсах на Наваградчыне.

Для ажыццяўлення шырокіх мэтаў асветы народа філаматы імкнуліся ствараць паводле свайго ўзору больш прадстаўнічыя арганізацыі, беручы кіраўніцтва імі ў свае рукі. Для таго каб прывабіць моладзь, трэба было знайсці нешта больш цікавае. Тут праявіў свае арганізатарскія здольнасці і кемлівасць вясёлы і таварыскі Тамаш Зан. Ён намерыўся арганізаваць згуртаванне, мэтай якога хаця б напачатку было толькі адно маральнае ўдасканаленне, не абцяжаранае навуковымі задачамі. Задуманую арганізацыю Тамаш Зан назваў - Таварыства прамяністых (ці Таварыства сяброў карыснай забавы). Сэнс «прамяністасці» ён растлумачваў так: кожны добразычлівы, высокай маралі чалавек выпраменьвае святло і тым самым дабратворна ўздзейнічае на іншых. Інакш кажучы, Таварыства прамяністых - гэта згуртаванне тых, хто імкнецца быць высокамаральнымі, духоўна багатымі людзьмі. Філаматы сфармулявалі 15 правіл, якіх павінны былі прытрымлівацца прамяністыя. Адно з правіл, напрыклад, даводзіла, што вялікім крокам на шляху да маральнага ўдасканалення маладога чалавека з'яўляецца «прыхільнасць да айчыннай зямлі». А наступнае правіла канкрэтызавала гэта: «Прыхільнасць да айчыннай зямлі ў тым, каб жадаць дабра суайчыннікам кожнага стану і ўсяму народу наогул, захоўваць карысныя звычаі сваіх бацькоў, любіць прыродную мову і вывучаць яе, помніць славу і подзвігі продкаў і ў меру сілы сваёй і стану памнажаць іх».

Прамяністыя выдатна вучыліся. паводзілі сябе як трапісты, пілі адну воду, а замест студэнцкіх оргій хадзілі за горад і там пілі малако і практыкаваліся ў гімнастычных гульнях. Пры сустрэчы з распуснай жанчынай ці з разгульнай маладой асобай яны затыкалі сабе нос.

Форму дзейнасці Таварыства Зан выбірае сама простую і прыцягальную - маёўкі, агульныя пагулянкі, з выкарыстаннем урачыстых, часам таямнічых рытуалаў.

На арганізацыйным пасяджэнні было выбрана кіраўніцтва Таварыства. Старшынёй яго, «архіпрамяністым», стаў Тамаш Зан, «канцлерам» - Ануфры Петрашкевіч, «вялікім маршалкам» - Тэадор Лазінскі, «надворным радцам» - Казімір Пясецкі. Былі выбраны яшчэ пяць «камергераў» - для сувязі паміж рознымі групамі Таварыства.

Масавасць згуртавання напалохала ўніверсітэцкія ўлады. Баючыся трапіць у няміласць да расійскіх улад, рэктар Сымон Малеўскі загадвае распусціць Таварыства.

Філаматы, вонкава падначаліўшыся рэктарскаму загаду, робяць згуртаванне тайным і мяняюць назву. Такім чынам адкрытае Таварыства прамяністых пераўтварылася пасля роспуску ў тайнае Таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Узначаліў яго зноў жа «архіпрамяністы» Тамаш Зан. У новае аб'яднанне залічылі толькі найбольш надзейных і адданых яму. Пашырыліся і задачы абноўленай арганізацыі. Цяпер яе сябры не абмяжоўваліся толькі маральным удасканальваннем. Узяліся і за ўласную асвету, самаадукацыю.

Пашыраючы сваю дзейнасць, Таварыства філаматаў імкнулася арганізоўваць філарэцкія філіі на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Удалося гэта зрабіць толькі Міхалу Рукевічу, які арганізаваў таварыствы філарэцкага тыпу ў Беластоку і ў Свіслачы.

3 траўня 1823 года ў гадавіну ліберальнай Канстытуцыі 1791 года вучань пятай клясы Віленскай гімназіі Міхал Плятэр напісаў крэйдай на дошцы: «Няхай жыве Канстытуцыя 3 траўня!». Другі вучань дадаў: «О, які мілы для ўсіх нас успамін!» І яшчэ: «Але няма каму пра гэта ўспомніць».

Пра гэта было дакладзена вялікаму князю Канстанціну ў Варшаву. Вялікі князь даручыў разабрацца ва ўсім сенатару Мікалаю Навасільцаву. Пачалося следства. Быў арыштаваны сябра Таварыства філарэтаў Ян Янкоўскі. Спалохаўшыся пакарання, ён расказаў пра Таварыства і выдаў усіх яго сябраў. Зняволеным філарэтам, якіх напачатку ахапілі адчай і поўная разгубленасць, праз нейкі час удалося хай не разарваць, ды ўсё ж паслабіць свае путы. Памаглі ім у гэтым сябры і знаёмыя, што засталіся на волі, ды і ўсе, хто спачуваў філарэтам. Магчымасць збірацца разам вельмі дапамагла філарэтам апраўдацца на следстве, бо яны загадзя дамаўляліся, што там гаварыць і як сябе паводзіць. Напрыклад, яны дамовіліся нідзе не ўпамінаць пра існаванне Таварыства філаматаў, якое з'яўлялася ядром усіх згуртаванняў моладзі.

Але тут усе карты змяшаў Францішак Малеўскі. Яго арыштавалі ў Берліне, дзе ён удасканальваў сваю адукацыю, і філаматы не змаглі з ім звязацца, каб дамовіцца пра паводзіны на следстве. Перакананы ў тым, што ўлады выкрылі як Таварыства філарэтаў, так і Таварыства філаматаў, ён міжволі прагаворваецца на следстве пра існаванне апошняга. Закончылася следства ў красавіку. Зняволеныя былі выпушчаны на парукі блізкіх і знаёмых. Адама Міцкевіча, напрыклад, узяў на парукі Іяхім Лялевель. У турме пакінулі толькі трох найбольш «небяспечных злачынцаў»: Тамаша Зана, Яна Чачота і Адама Сузіна, а таксама здрадніка Яна Янкоўскага, якога ніхто не захацеў узяць на парукі.

Вынесці прыгавор «бунтаўшчыкам» цар Аляксандар І даручыў спецыяльнай камісіі, у якую прызначыў міністра асветы Шышкова, генерала Аракчэева і сенатара Навасільцава. 14 жніўня 1824 года цар зацвердзіў падрыхтаваны камісіяй прысуд.

Згодна з прысудам, дзесяць філаматаў і дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з роднай ім Літвы ў «аддаленыя губерні» Расеі. З філаматаў такое пакаранне панеслі - Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, Ануфры Петрашкевіч, Вінцэнты Будрэвіч, Ян Сабалеўскі, Юзаф Кавалеўскі і Тэадор Лазінскі; з філарэтаў - Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Гэйдатэль, Ян Крыніцкі, Фелікс Кулакоўскі, Ян Вернікоўскі, Цыпрыян Дашкевіч, Гіляры Лукашэўскі, Ян Міхалевіч і Ян Янкоўскі. Сама жорсткае пакаранне прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Ўрал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці: першы - адзін год, два астатнія - па паўгода. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязваў пакінуць універсітэт і Вільню найбольш «неблагонадежных» прафесараў, якія быццам бы садзейнічалі студэнцкім згуртаванням - Іяхіма Лялевеля, Міхала Бароўскага, Ігната Даніловіча і Юзафа Галухоўскага. Рэктар універсітэта Юзаф Твардоўскі быў заменены больш «ручным» Венцаславам Пеліканам. Вызваліць пасаду куратара Віленскай навучальнай акругі, а значыць і Віленскага ўніверсітэта змушаны быў і князь Адам Чартарыйскі. Яго месца заняў сам Мікалай Навасільцаў.

Акрамя польскага па свйму характару нацыянальна-вызваленчаму руху, цэнтрам якого ў ХІХ ст. сталі беларускія земля, а актыўнымі яго ўдзельнікамі – беларускія па крыві і паходжанню шляхцічы, Беларусь ¼ ХІХ ст. стала аднымз цэнтраў развіцця расійскага рэвалюцыйнага руху – дзекабрызма.

Дзейнасць дзекабрыстаў на Беларусі. Пачатак дзейнасці дзекабрыстаў у Беларусі звязаны з падаўленнем паўстання Сяменаўскага палка ў Пецярбургу (1820) і перадыслакацыяй на заходнюю ўскраіну імперыі былых гвардзейскіх часцей. Менавіта ў іх служылі члены “Паўночнага таварыства” А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.I. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў і інш.

У 1821 г. у Мінску служыў быў М.М. Мураўеў, які там напісаў "мінскі вырыянт" Канстытуцыі.

У 1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся “Бабруйскі план”: арышт Аляксандра І пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі, што дала б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі.

З Беларуссю звязаны спробы мясцовых дзекабрыстаў здзейсніць тое, што ім не ўдалося ў Пецярбургу.

24 снежня 1825 г (праз 10 дзён пасля снежанскага паўстання ў Пецярбургу) члены суполкі "Ваенныя сябры"3 капітан К.Г. Ігельстром і падпаручнік А.I. Вягелін спрабавалі ініцыіраваць адмову ад прысягі Мікалаю І-ага піянерскага батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай.

У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член таварыства "Злучаных славян") спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка расквартаванага ў Бабруйскай крэпасці.

На роўні з дзекабрытамі на тэрыторыі Беларусі дзейнічала польскае “Патрыятычнае таварыства” (лідары: М. Ромер, К. Радзівіл, К. Прозар). Паміж ім і “Паўднёвым таварыствам” дзекабрыстаў ў 1824 г. былі наладжаны сувязі і дасягнута дамова аб узаемных дзеяннях.

Апагеям развіцця польскага нацыянальна-вызваленчага руху стала Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гадоў, якое ахапіла таксама і заходнебеларускія землі.

Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гадоў.

У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае "Таварыства падхарунжых", ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі; да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. "Таварыства" планавала забойства Мікалая І пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829) і захоп улады. Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі (ліпень) і Бельгіі (верасень) 1830 г. Мікалай І планаваў кінуць на задушэнне рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве і кіраўнікі апазіцыі адчулі, што далей адцягваць паўстанне нельга.

Выбух адбыўся ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы.

Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з Адамам-Ежы Чартарыйскім і радыкальна-дэмакратычные крыло ("левіца"), сярод кіраўнікоў якога найбольш актыўную ролю адыгрываў Iяхім Лялевель.

Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.

"Левіца" – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнеўскай моладзі. Гэтая плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. У змаганні з расійскім самадзяржаўем галоўнай сілай яны лічылі польскі народ. "Левіца" трывала падкрэслівала, што змаганне ідзе не супраць рускага народа, а накіравана супраць расійскага абсалютызму, які з'яўляецца ворагам і рускага народу. Быў вылучаны лозунг "За нашу і вашу свабоду".

І правыя і левыя ніякім чынам не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў, якія на іх думку, павінны былі ўліцца ў склад незалежнай Польшчы, Узнаўленне шляхецкай феадальна-манархічнай Польшчы ў межах 1772 г. на ўсходзе было галоўнай. а для многіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў - адзінай мэтай паўстання 1830-1831гг.

На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г., якая праявілася ў вуснай агітацыі, распаўсюджанні пісьмовых адозваў, зборы сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча края, які прыгнечаны "маскалямі".

У Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў Расіі аб'ядналася ў клуб "Злучаных братоў", які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіены далучаюцца да абавязкаў агульнай Айчыны і давяраюць свой лес народным прадстаўнікам польскай дзяржавы. Сейм прыняў гэтую заяву і прапанаваў уручыўшым яе прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях.

25 студзеня 1831 года Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі. Літвы і Ўкраіны, у якім адзначалася, што Сейм і Ўрад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшы. таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе.

За развіццем падзей уважліва сачылі ў Пецярбургу і прымалі экстраныя меры.

У снежні 1830 Заходняя Беларусь і Літва пераводзяцца на рэжым ваеннага становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, татальным і больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. Найбольш падазроныя асобы этапіруюцца ў глыб Расіі. адбываецца чыстка мясцовай адміністрацыі (чыноўнікі палякі і апалячаныя (каталікі) замяняюцца рускімі.)

У снежні 1830 г. з'явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру.

У той жа час паўстанцамі на пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. У яго склад увайшлі губернскі маршал С. Шумскі, гісторык М. Балінскі, паэт А. Гарэцкі і інш..

У выніку к вясне 1831 г. на Беларусі і Літве склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вядуць к пагаршэнню і так дрэннага становішча большасці насельніцтва. Узбуджальна дзейнічалі чуткі аб поспехах польскай арміі (часам перабольшаныя). Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі і Літвы не было значных рускіх вайсковых сіл, якія рушылі далей на захад. Гэтыя абставіны садзейнічалі таму, што шляхта Віленшчыны і Міншчыны палічыла, што настаў зручны момант для паўстання.

Узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі. Браслаўскі i Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў. Агульнага кіраўніцтва не існавала, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета У выпадку перамогі і авалодання цэнтрам павета (звычайна там знаходзіліся невялікія рускія інвалідныя каманды), шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. На тэрыторыі пяці раней узгаданых паветаў Віленскай і Мінскай губерняў у паўстанні прыняло ўдзел каля 10 тыс. чалавек. Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў інсургенты часам аказвалі жорсткае супраціўленне, у шэрагу выпадкаў пакідалі месцы дыслакацыі без супраціўлення і рэтыраваліся ў бяспечныя месцы.

Сяляне, у масе, не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці, многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый. Пры зручным моманце частка іх кідае паўстанцкія атрады і накіроўваецца да хаты ці хаваецца ў лесе. дзе часам аб'ядноўваюцца і пачынаюць змагацца з памешчыкамі - прыгнятальнікамі, не робячы аніякай розніцы паміж рускімі і "сваімі" прыгоннікамі.

Расійскія ўлады прымаюць экстраныя і рашучыя захады, каб не дапусціць з'яднання шляхецкага руху з сялянскім, выкарыстоўваюць традыцыйны рэцэпт: "падзяляй і пануй".

3 красавіка 1831 з'явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыей іх маемасці. Сялянам абяцалася прабачэнне, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву ўводзяцца дадатковыя вайсковыя кантынгенты. фарміруецца спецыяльная рэзервовая армія, прызначаная для падаўлення паўстання ў Віленскай і Мінскай губернях і засцярогі ад перакідвання руху на ўсход: на тэрыторыю Віцебшчыны і Магілеўшчыны. Значная роля ва ўціхамірванні належыць генерал-паліцмайстару і генерал--квартэрмастару рэзервовай арміі М.М. Мураўёву4. У выніку, у канцы мая паўстанцкі рух на Віленшчыне і Міншчыне быў падаўлены.

Адначасова разгараецца новы ачаг паўстання на Гродзеншчыне ў Белавежскай пушчы. На Гродзеншчыне рух супаў з прыходам на Беларусь з Польшчы экспедыцыйных атрадаў. да якіх далучаюцца мясцовыя жыхары. На чале польскіх паўстанцкіх атрадаў, што прыйшлі ў маі 1831 г. на Беларусь, стаялі генералы Д. Хлапоўскі і А. Гелгуд. Інсургенты (паўстанцы) ставілі мэтай захоп Вільні. 19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылося рашучае сражэнне. Рускія войскі без асаблівых цяжкасцей адбілі атакі паўстанцаў, а потым перашлі ў контрнаступленне. Паўстанцы адступаюць. сярод іх пачынаецца дэмаралізацыя і дэзерцірства. Толькі войскі ген. Г.Дэмбінскага здолелі адыйсці на тэрыторыю Польшчы, каб працягнуць змаганне за незалежнасць. На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена.

Неўзабаве расійская армія пад камандаваннем Івана Фёдаравіча Паскевіча авалодала Варшавай.

Такім чынам Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. па свайму характару было шляхецкім. Яго галоўная мэта - рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Падаўленне Лістападаўсага паўстанне азначала кардянальныя змены ў палітыцы расійскага імперскага ўраду на Беларусі.

Змены ў палітыцы ўрада. Для распрацоўкі мерапрыемстваў па ўніфікацыі беларускіх губерній з унутрырасійскімі ў 1831 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў на чале з графам Качубеем.

канфіскацыя маёнткаў. Усяго ў 5 заходніх губерніях і ў Беластоцкай вобласці было канфіскавана 217 маёнткаў, у якіх налічвалася 72,5 тыс. прыгонных.

разбор шляхтыАсаблівасці. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Расія не ведала такой сацыяльнай групы як дробная шляхта, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі, пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. Розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі была даволі значнай.

У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла яшчэ да эпохі "залатых вольнасцей дваранства".

У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі зусім іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася надзвычайнай асцярожнасцю. Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвовалялася права карыстання "мясцовымі законамі", калі яны не супярэчылі"расійскім". На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут Вялікага княства Літоўскага І588 г.

Хаця "разбор" шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., яго рэалізацыя праводзілася марудна, непаслядоўна, асабліва з прычыны ўскладненай юрыдычнай сістэмы доказаў дваранскага паходжання. 3 пачатку новага стагоддзя адным са шляхоў паслаблення пазіцый дробнага дваранства было змяненне заканадаўства ў сістэме выбарных судзебных органаў. Штуршком для змянення становішча па “разбору» шляхты з'явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся не толькі з пункту погляду стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы, але i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.

перавод на агульнарасійскае заканадаўства. У 1831 г. скасаванне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёускай губернях, у 1840 г. указ пашырыўся на Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерніі.

канфесійная палітыка Асноўным зместам канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Нягледзячы на сваё пануючае становішча ў эпоху імператара Аляксандра І праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане. Веруючымі ў асноўным былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Дваранства, пераважна каталіцкае, мала клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Больш таго, пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных у каталіцызм, уз'яднанне уніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Полацкая езуіцкая калегія загадам ад 12 студзеня 1812 г. была ўзведзена ў ранг акадэміі з правамі універсітэта. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі (1820), а іх маёмасць канфіскавана. Тады ж была скасавана і Полацкая акадэмія.

Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. У студзені І837 г. кіраванне ўніяцкай царквой перайшло да св. Сінода. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака (І838 г.) - праціўніка ўз'яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі.

12 лютага 1839 года ў Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны "Саборны акт" аб уз'яднанні Уніяцкай Царквы з Праваслаўнай. 25 сакавіка "сінадальны ўчынак" зацвердзіў Мікалай I. Аднак у 1839 г. унія была ліквідавана не ўсюды. Уніяты засталіся ў Холмскай епархіі (сённяшняя Польшча). Уз'яднанне на гэтай тэрыторыі адбылося ў 1875 г.

Дэмакратычнае таварыства Франца Савіча. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. эпіцэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы 6 заходніх губерній Расійскай імперыі па-ранейшаму заставалася Вільня. Там пасля закрыцця ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго руінах медыка-хірургічная і рыма-каталіцкая акадэміі. У 1836 сярод студэнтаў медыка-хірургічнай акадэміі ўтвараецца "Дэмакратычнае таварыства", лідэрам якога быў студэнт Франц Савіч. У чэрвенi 1838 г. улады выкрылі гэты студэнцкі гурток, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ, салдатамі ў дзеючую армію. Франц Савіч, аднак, не скарыўся, тройчы спрабуе ўцячы за межы імперыі, але захворвае халерай і памірае ў 1845 г.

Саюз свабодных братоў. У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя "Саюз свабодных братоў". Вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільне, Гродне, Лідзе і Мінску. Колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек.

Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі і вайскоўцаў мінскага гарнізона. У Бараўлянах, каля Мінска, была наладжана вытворчасць зброі і патронаў.

Паўстанне 1863-1864 гг. Канец 50-ых – пачатак 60-ых гадоў ХІХ ст. вызначыўся новым уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якi ахапiў у тым ліку і беларускія землі. Яго кульмiнацыяй стала Студзенская паўстанне 1863-1864 гг.

Напярэдаднi ў патрыятычным асяродку аформiлiся два крылы, за якiмi замацавалiся назвы “белыя” i “чырвоныя”.

Белыя” разлiчвалi дасягнуць асноўнай мэты – аднаўлення Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. з уключэннем у яе склад Беларусi, Лiтвы і Правябярэжнай Украiны – шляхам дыпламатычнага нацiску заходнееўрапейскiх краiн на расiйскi ўрад. Пытанне аб надзяленнi сялян зямлей у iх праграме адсутнiчала. Сярод “белых” на Беларусі вылучаюцца постаці Я. Гейштара, А. Аскеркі, В. Стажэнскага, А. Яленскага і інш.

У адрозненне ад “белых” “чырвоныя” iмкнулiся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання. Яны ўяўлялі сабой стракаты ў сацыяльных i палiтычных адносiнах блок. Па метадах дасягнення мэты i праграмных разыходжаннях “чырвоныя” падзялялiся на памяркоўных (правых) i радыкальных (левых). Памяркоўныя вядучую ролю ў паўстанні адводзiлi шляхце і вырашэнню нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапаноўвалi вырашыць шляхам надзялення сялян зямлей праз канфiскацыю часткi зямлi ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за кошт дзяржавы. Радыкальныя “чырвоныя” прызнавалi вядучую ролю сялян у паўстаннi i права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, лiтоўцаў, украiнцаў.

Падзел на “белых” i “чырвоных” iснаваў у тагачасным грамадска-палiтычным жыццi Беларусi i Лiтвы.

Для падрыхтоўкi i кiраўнiцтва паўстаннем “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылi ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Летам 1862 г. у Вiльнi быў арганiзаваны Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), якi падрыхтаваў паўстанне ў Беларусi i Лiтве i фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзiлi Л. Звяждоўскі, Я. Козел-Паклеўскi, З. Чаховiч, К.Калiноўскi i iнш. У пачатку 60-х гадоў былi створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганiзацыi: гродзенская, мiнская, навагрудская i iнш.

“Левую” частку паўстанцаў у Беларусi ўзначальваў Кастусь Калiноўскi (1838-1864). Пад час вучобы у Пецярбургскім універсітэце ён з’яўляўся актыўным членам тайнага гуртка Зыгмунта Серакоўскага. Разам з В. Урублеўскiм i Ф. Ражанскiм К. Калiноўскi ў 1862 -1863 гг. выдаваў на беларускай мове (лацінскім шрыфтам) газету “Мужыцкая праўда” (усяго выйшла 7 нумароў). Газета растлумачвала сялянам прыгоннiцкi характар адмены прыгоннага права, заклiкала iх не верыць цару i разам “з мужыкамi з-пад Варшавы .. і ўсёй Расii” са зброяй у руках iсцi здабываць “сапраўдную волю i зямлю”. Разам з тым газета заклiкала сялян вярнуцца ў грэка-каталiцкую (унiяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкiм царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

З кастрычнiка 1862 г. К.Калiноўскi узначалiў ЛПК.

Паўстанне пачалося ў студзенi 1863 г. у Варшаве, раней вызначанага тэрмiна, што было нечаканасцю для рэвалюцыянераў Беларусi i Лiтвы. Паўстанне па сваіх задачах стала, перш за ўсё, нацыянальна-вызваленчым.

1 лютага 1863 г. ЛПК звярнуўся да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы з заклiкам узняцца на ўзброеную барацьбу. У сваiм манiфесце ён прадублiраваў праграмныя дакументы польскага кiраўнiцтва. Усе жыхары абвяшчылiся вольнымi i раўнапраўнымi. Ва ўласнасць сялян бязвыплатна перадавалi зямельныя надзелы, якiмi яны карысталiся. З памешчыкамi за страту зямлi разлiчвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне надзялялiся 3 маргамi зямлi (2,1 га) пры умове, што яны прымуць удзел ва ўзброенай барацьбе. Рэкруцкая павiннасць замянялася 3-гадовай ўсеагульнай вайсковай павiннасцю, аднаўлялася ўнiяцкая царква. Аднак гэтыя меры паўстанцкага кiраўнiцтва не задаволiлi большасць сялянства.

Першыя паўстанцкiя атрады ў заходнiх паветах Беларусi з’явiлiся ў канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзiры, якiя iмкнулiся пашырыць паўстанне на ўсход, спрабавалi прайсцi праз Гродзенскую i Мiнскую губернiі. Самым буйным атрадам, якi паспяхова рухаўся на ўсход, было злучэнне Р. Рагiнскага.

Тэрытарыяльны ахоп паўстання.

Мясцовыя фармiраванні пачалi стварацца ў сакавiку-красавiку. найбольш актыўна дзейнiчалі паўстанцы на тэрыторыi Гродзенскай i Вiленскай губерняў.

У раёне Белавежскай пушчы паўстанцкi атрад стварыў Валеры Ўрублеўскi, якi стаў ваенным начальнiкам Гродзенскай губернi.

У Кобрынскiм павеце ўзняў узброеную барацьбу Р. Траўгут — будучы дыктатар паўстанцаў у Польшчы.

У Навагрудскiм павеце дзейнiчаў атрад У. Борзабагатага, на мiншчыне — А. Трусава i г.д.

Аднак агульнага плана дзеяння паўстанцаў не было, адсутнiчалi ўзаемадзеянне i ўзаемадапамога памiж атрадамi. Частка iх была знiшчана царскiмi войскамi яшчэ на стадыi фармiравання, iншыя — бяздзейнiчалi, не хапала зброi i г.д.

Найбольшага поспеху дамогся атрад Л. Звяждоўскага, якi ў ноч на 24 красавiка захапiў г. Горкi. Яго падтрымалi студэнты Горы-Горацкага земляробчага iнстытута. Атрад захапiў зброю, грошы i днем пакiнуў горад. Пазней (у 1864 годзе) з-за дапамогi студэнтаў паўстанцам быў зачынены Горы-Горацкi земляробчы iнстытут.

На тэрыторыi Вiцебскай, мiнскай i магiлеўскай губерніяў паўстанне не атрымала развiцця. Да канца вясны на ўсходзе Беларусi яно было задушана.

Бітва пад Мілавідамі (май 1863 г.)

Толькi ў Гродзенскай губернi паўстанцы працягвалi ўпарта супрацiўляцца. Найбольш буйныя сутычкi адбылiся каля мястэчка Мiлавiды Слонiмскага павета, дзе да 20 мая сабралася некалькi атрадаў паўстанцаў — усяго каля 800 чалавек. Супраць iх было накiравана 5 рот салдатаў з гарматамi. Першы бой адбыўся 21 мая і працягваўся некалькi гадзiн. Урадавыя войскi не здолелi ўзяць лагер i вымушаны былi адступiць з вялiкiмi стратамi. На наступны дзень, ноччу, паўстанцы непрыметна пакiнулi лагер.

Вясной 1863 г. назiраўся найвышэйшы ўздым паўстання ў Беларусi i Лiтве. Але, нягледзячы на асобныя поспехi, паўстанцы нiдзе не атрымалi рашучай перамогi. Яны перайшлi да тактыкi пазбягання адкрытых баёў з працiўнiкам.

Палітычныя інтрыгі сярод кіраўнікоў паўстання.

Сярод кiраўнiкоў паўстання адсутнiчала адзiнства, разгарнулася барацьба за ўладу. “Белыя”, не жадаючы страчваць iнiцыятыву, усталявалі кантроль над ЦНК, а затым пастаралiся адхiлiць “чырвоных” на чале з Кастусём Калiноўскiм, ад кiраўнiцтва паўстаннем на Беларусi i ў Лiтве. У супрацьвагу Літоўскаму правінцыяльнаму камітэту быў створаны Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы, якi варшаўскi цэнтр прызнаў азiным кiруючым органам на Беларусi i Лiтве. ЛПК быў распушчаны. Кастусь Калiноўскi, радыкалiзм i аўтарытэт якога не задавальняў “белых”, быў адхiлены ад кiраўнiцтва i накiраваны паўстанцкiм камiсарам у Гродзенскую губерню. Тут ён разгарнуў бурную дзейнасць па пашырэннi паўстання i прыцягненнi на свой бок сялян. Толькі ў чэрвенi 1863 г., калі амаль усе члены Аддзела кiравання правiнцыямi Лiтвы ці былi арыштаваны, ці вымушаны былі падацца ў эмiграцыю, у яго склад быў уведзены К. калiноўскi. Кiраўнiцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукi “чырвоных”. Прыхiльнiкамi К.каліноўскага быў створаны падпольны ўрад “Лiтоўска-Беларускi чырвоны жонд”. Аднак лёс паўстання да гэтага часу ўжо быў вырашаны.

Мерапрыемствы расійскага ўрада па задушэнні паўстання. Расiйскiм урадам былi кiнуты буйныя сiлы для падаўлення паўстання. У маi 1863 г. замест лiберальнага У.I.Назiмава вiленскiм генерал-губернатарам з неабмежаванымi паўнамоцтвамi быў прызначаны М.М.Мураўёў, якi атрымаў прозвiшча “вешальнiк” за бязлiтасную расправу над удзельнiкамi паўстання. З яго прыездам ўзмацнiлiся рэпрэсii, пачалося публiчнае пакаранне смерцю паўстанцаў, сталi масавымi высылкi без суда. Паралельна М.Мураўёў правеў шэраг мерапрыемстваў, якiя павiнны былi перацягнуць сялян на бок урада.

У сваю чаргу кiраўнiцтва паўстаннем не зрабiла рэальных крокаў у бок сялянства з мэтай прыцягнуць яго ў шэрагi змагароў. па сацыяльнаму складу ўдзельнiкаў паўстанне было шляхецкiм. Сяляне не прынялi актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе. Iх было толькi 18 % сярод паўстанцаў i гэта пераважна дзяржаўныя сяляне.

У канцы жнiўня 1863 г. Варшаўскае кiраўнiцтва прыняло рашэнне аб спыненнi ваенных дзеянняў. Асобныя паўстанцы на Беларусi працягвалi барацьбу яшчэ восенню 1863 г. Летам 1864 г. была лiквiдавана апошняя паўстанцкая арганiзацыя ў Навагрудскiм павеце.

Казнь Кастуся Каліноўскага. Сам Кастусь Каліноўскі пад імем Ігната Вітажэнца хаваўся ў Вільні. У студзені 1864 г. ён быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, Кастусь Калiноўскi напiсаў i перадаў на волю палiтычны запавет беларускаму народу “Лiсты з-пад шыбеннiцы”. У сакавіку 1864 г. кіраўнік паўстання на Беларусі быў павешаны на віленскай плошчы Лукішкі. Яму было толькі 26 гадоў.

Абмежавальная палітыка ўрада пасля паўстання. час i адразу пасля падаўлення паўстання былi ўведзены абмежаваннi ў сферы землеўладання i землекарыстання у дачыненнi палякаў, беларусаў-католiкаў, а таксама яўрэяў. Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. “асобам польскага паходжання” i яўрэям у заходнiх i паўднёва-заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена набываць землеўладаннi, прададзеныя за даўгі, а таксама распараджаюцца землямі, купленымі на iльготных умовах, карыстацца правам на iльготы i пазыкi. Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863 г. прыезджыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнікі. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладання.

Некалькiмi месяцамi пазней яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю.

Законам ад 10 снежня 1865 г. палякам і беларусам-католікам таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi за выключэннем уладанняў, якiя перадавалiся ў спадчыну.

У маi 1882 г. урад забараніў яўрэям у межах рысы аседласцi стала жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арандаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць.

У 1887 г. забарона на набыццё зямлi ў сельскай мясцовасцi (за выключэннем Магiлёўскай губернi) была распаўсюджана на замежных грамадзян. Апошнія меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi.

Пасля паўстання 1863 г. урад вярнуўся да палiтыкi прыпiскi да падатковых саслоўяў бяззямельнай i неаселай шляхты, праявiўшай актыўнасць у нацыянальным руху. У новых правiлах 1864 г. былi абцяжараны шляхi пацвярджэння шляхтай сваёй дваранскай годнасцi, што выклiкала некаторае скарачэнне колькасцi прадстаўнiкоў вышэйшага саслоўя. У беларускiх губернях была прыпынена дзейнасць дваранскiх саслоўных выбарных органаў, а таксама зачынены дваранскiя вучылiшчы, заканчэнне якiх давала права паступаць на дзяржаўную службу. На тэрыторыi Беларусi пасля паўстання некалькі год захоўвалася ваеннае становiшча. Дваранства ў час яго дзеяння не мела права збiрацца разам па некалькi чалавек, нават на сямейныя ўрачыстасцi, без асобага дазволу мясцовых улад. Захоўвалiся штрафы i кантрыбуцыйныя зборы, якiя спачатку накладвалiся бескантрольна i пераўтварылiся ў крынiцу дадатковых даходаў мясцовых улад, а па распараджэнню з 1866 г. накладвалiся толькi са згоды губернатара. У канцы 60-х гадоў урад меў пэўныя хiстаннi ў сваёй палiтыцы ў дачыненнi дваранства заходніх губерняў. Але ў канечным вынiку, адмовiўшыся што-небудзь змянiць у сферы абмежаванняў, урад пайшоў па шляху выключэнняў з правiла, вызваляў ад дзеяння закона асобных дваран, прадстаўляючы гэта як акт асаблiвай мiласцi.

Лібералізм. У 60-90-ыя гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымліваюць пашырэнне ліберальныя ідэі. Лібералізм Беларусі не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё, ён не стаў тым рухам, які б аб’яднаў нацыянальную інтэлігенцыю, прадпрымальнікаў, па рэфарматарску настроеных чыноўнікаў і г.д. Адсутнасць у Беларусі земстваў, як патэнцыяльных арганізацыйных асяродкаў лібералізму, слабасць адпаведнай сацыяльнай базы садзейнічалі неразвітасці ліберальнага руху ў Беларусі нават у параўнанні з Расіяй і Польшчай. Лібералізм у Беларусі быў прадстаўлены ў асноўным толькі ідэямі і ідэалогіяй, але не рухам, не палітычнымі партыямі і арганізацыямі.

Пры гэтым ліберальныя ідэі датычыліся галоўным чынам эканамічнай, а не палітычнай сферы жыцця грамадства.

У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права, негледзячы на тое, што большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў, меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць, за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя, выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А.Д.Менжынскі, магілеўскі губернатар С.Галынскі, буйны магнат В.Радзівіл, гродзенскія памешчыкі К.Ажэшка, А.Глязэр, мінскі купец Ф.Венцкоўскі. буйнейшы расійскі эканаміст XIX ст., які на пачатку 60-ых гг. працаваў у Гора-Горацкім земляробчым інстытуце, Ю.Э.Янсан.

З другой паловы 70-ых гг. ХІХ ст. асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі сталі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае.

Другім цэнтрам развіцця ідэй эканамічнага лібералізму другой паловы ХІХ ст. стала першая легальная неафіцыйная газета ў Беларусі "Минский листок", якая пачала выходзіць з 1886 г. З газетай супрацоўнічалі вучоныя А.Багдановіч, М.Янчук, М.Доўнар-Запольскі і інш. Рэдакцыя "Минского листка" прапагандавала ідэі аб развіцці спажывецкіх таварыстваў, таннага крэдыту, арцеляў і г.д.

У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі Адама Кіркора ў Вільні, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, Аляксандра Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Беларуская інтэлігенцыя, якая гуртавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі "краёвога", беларускага па сваёй сутнасці, патрыятызму.

У гэты ж час зараджаецца "заходне-русізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальна-дэмакратычную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага культурнага асяродку даказаць непольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні. Галоўным ідэолагам “заходнерусізму” традыцыйна лічыцца прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Міхаіл Восіпавіч Каяловіч5. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходне-русізму" унеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця; уносілі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання. Нярэдка яны свядома імкнуліся сваёй дзейнасцю палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных у той час сярод моладзі сацыялістычных ідэй. Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Яўхіма Карскага, Мікалая Нікіфароўскага, Адама Багдановіча і інш.

Выхадцам з Беларусі быў вядомы расійскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў ліберальнага руху ў Расіі, прафесар права У.Спасовіч. На працягу свайго жыцця ён не парываў сувязі з грамадскім жыццем Беларусі і Польшчы.

Народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэдйага пераходу, мінаючы капіталізм, да сацыялітстычнага ладу жыцця праз сялянскую абшчыну, састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыяліэма наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі.

У народніцтве прысутнічала некалькі накірункаў:

рэвалюцыйна-дэмакратычны, памяркоўна-ліберальны і кансерватыўны.

Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я пачатку 80-х гадоў, якое праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцскай (П. Лаўроў), бунтарскай (М. Бакунін), змоўніцкай (П.Ткачоў).

Адзін з прершых народніцкіх гурткоў у Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 годзе сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Да ліку яго заснавальнікаў і кіраўнікоў адносіліся Мікалай Судзілоўскі, Сяргей Кавалік і Рыгор Ісаеў. Сябры магілёўскага гуртка спрабавалі весці прапаганду сярод мясцовых сялян. Як таленавіты прапагандыст вылучыўся гімназіст М. Забела, які выдатна валодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю ў гутарках з сялянамі.

3 узнікненнем у Пецярбурзе арганізацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным ўплывем. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў створаны ў1877 г. гурток М.Велера . Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем.

У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і "Народную волю".

Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнаю мэтаю ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі.

"Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і стаяла эа індывідуальны тэрор.

Гэты раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнткаў пайшла за чорнаперадзельцамі; на гэта паўплывалі прыезды Г. Пляханава ў Мінск дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". З мінскай друкарні выйшла некалькі нумароў газет “ Черный передел” і “Зерно”, дзве лістоўкі.

Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў6 адмоўна адбіліся на настроі членаў гэтага гуртка, большая частка з якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Яе аўтарытэт асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні Iгнатам Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд на Беларусь маскоўскіх народавольцаў.

Лідары “Народнай волі” спрабуюць стварыць адзіны арганізацыйны і каардынацыйны цэнтр усіх нарадавольчаскіх гурткоў Беларусі. Ім стала, створаная ў пачатку 1882 г. "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі". Яе кіруючым цэнтрам была Цэнтральная група, якая знаходзілася ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў.

Да канца 1882 г. цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш, мясцовыя гурткі так і не былі раскрыты і працягвалі сваю дзейнасць. Так у Мінску ў першай палове 80-ых гг. ХІХ ст. дзейнічала сетка народавольчаскіх гурткоў пад кіраўніцтвам Я.Хургіна, у якіх займалася каля 160 чалавек.

У пачатку 80-х г. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае земляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народаіцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", куды ўваходзілі беларускія студэнты, якія навучаліся ў Пецярбургу. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай “Гоман". Члены групы А. Марчанка, Х. Ратнер і іншыя, прызнаючы праграму "Народнай волі", лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.. Вельмі выразна “гоманаўцы” паставілі нацыянальнае пытанне. Яны ўпершыню адкрыта заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі яны ўяўлялі як федэрацыю самакіруючыхся абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыяімі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі.

Да сярэдзіны 80-ых гг. ХІХ стбольшасць народніцкіх арганізацый Расійскай імперыі былі ліквідаваны паліцыяй. Да таго ж шмат хто з народнікаў пераканаўся ў тым, што сяляне як дробныя ўласнікі не ўспрымаюць ідэй сацыялізму. Адны народнікі пераходзяць на пазіцыі марксізму, другія – на ліберальныя, рэфармісцкія пазіцыі. Ліберальныя народнікі, спыніўшы рэвалюцыйную дзейнасць, патрабавалі ад урада рэформаў, якія павінны былі вырашыць аграрнае, рабочае, палітычнае і нацыянальнае пытанні. Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета “Минский листок”.

Рэвалюцыйны народніцкі рух з сярэдзіны 80-ых і амаль да канца 90-ых гг. знаходзіўся ў стане глыбокага заняпаду. Сувязяў з вёскай яны не мелі ды і пасля горкага вопыту 70-ых гг. не разлічвалі на сялян, як на рэвалюцыйную сілу. У такіх умовах народнікі звярнулі ўвагу на рабочы рух, які ў другой палове ХІХ ст. хутка нарастаў.

У Мінску ў гэты час дзейнічала група народнікаў (Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, Я. Гальперын, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі), якія імкнуліся стварыць Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Галоўнымі мэтамі РППВР былі звяржэнне самадзяржаўя праз палітычны тэрор і пабудова сацыялістычнага ладу. Вясной 1900 г. партыя была разгромлена паліцыяй. Але К. Брэшка-Брэшкоўскай і Р. Гершуні ўдалося выехаць за мяжу, дзе яны прынялі актыўны ўдзел у стварэнні Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), больш вядомай пад скарочанай назвай “эсеры”.

Першыя марксісцкія гурткі і ўтварэнне рабочых саюзаў. Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гуртках разам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусі зрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і, асабліва, група "Вызваленне працы (1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікі А.Трусаў і С. Ляўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер Адам Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К. Маркса і Ф. Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”).

У другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. ХІХ ст. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л. Лепяшынскі, М. Левашкевіч, Т. Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў верасні 1895 г. у Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусі.

У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру.

Дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных гурткоў вялася дзеля падрыхтоўкі з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Цыкл вучобы працягваўся не менш як тры гады. Гэта былі агульнаадукацыйныя заняткі, мэтай якіх з’яўлялася засваенне матэрыялістычнага светапогляду на гістарычнае развіццё прыроды і чалавецтва, вывучалася тэорыя Маркса. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %.

Далейшае разгортванне барацьбы рабочых патрабавала ўзгадненне дзеянняў паміж гарадскімі арганізацыямі і аб’яднання іх у саюзы. Сярод кіраўнікоў рабочага руху выспявала ідэя аб неабходнасці стварэння агульнарасійскай партыі. С.Трусевіч у маі 1896 г. арганізаваў з’езд прадстаўнікоў створаных пры яго ўдзеле Мінскай, Віленскай і Смаргонскай рабочай арганізацый. На гэтым з’ездзе быў утвораны Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб’яднаў беларускіх, польскіх, яўрэйскіх і рускіх рабочых на тэрыторыі гістарычнай Літвы-Беларусі (Гродзеншчына, Віленшчына, Міншчына). З’езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю. У пачатку 1897 г. амаль усе кіраўнікі РСЛ, у тым ліку і С.Трусевіч, былі арыштаваны і адпраўлены ў ссылку.

У той жа час у асяроддзі яўрэйскіх сацыял-дэмакратаў Беларусі і Літвы з’явілася ідэя аб стварэнні арганізацыі, якая б у агульнаімперскіх рамках аб’яднала б усіх рабочых-яўрэяў і ўзначаліла іх барацьбу за “эканамічнае, грамадзянскае і палітычнае вызваленне”. У верасні 1897 г. на Віленскім з’ездзе прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных груп Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы быў утвораны Ўсеагульны яўрэйскі рабочы саюз ў Літве, Польшчы і Расіі (скарочана – Бунд). Яго лідарам стаў Аляксандр Крэмер.

У канцы 1897 г. у яго склад увайшла Брэсцкая рабочая раганізацыя. Аднак Бунду не ўдалося аб’яднаць усе рабочыя яўрэйскія арганізацыі. У Гродне пытанне аб далучэнні выклікала раскол (большая частка ўступілі ў Бунд, меншая – да ППС). Адхілі прапанову аб уступленні ў Бунд Гомельскі сацыял-дэмакратычны камітэт і значная частка Мінскай рабочай арганізацыі. Яны ў 1898 г. стварылі мясцовую арганізацыю Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (РППВР)., пра якую гаварылася вышэй. Фактычна ў 1897 г. сацыял-дэмакратыя Беларусі ў канцы 1897 г. – пачатку 1898 г. была падзелена на чатыры групы: Бунд, ППС, РППВР і РСЛ.

Аднак лідары Бунда не саступілі са шляху да ўтварэння адзінай агульнарасійскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У сакавіку 1898 г., у доме чыгуначніка Румянцава ў Мінску адбыўся Першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго удзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве. На з’езде быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП на правах аўтаноміі ў мясцовых справах і па пятаннях, якія спецыяльна датычыліся яўрэйскага пралетарыята. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзіны камітэт РСДРП – у Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда. Пасла гэтага ў Беларусі не засталося іншых уплывовых рабочых арганізацый акрамя бундаўскіх.

Толькі ў Гродне значная частка рабочых знаходзілася пад уплывам ППС. Не складалі канкурэнцыі Бунду і невялікія групы РСЛ, якія ў 1900 г. на з’ездзе ў Мінску аб’ядналіся з сацыял-дэмакратамі Каралеўства Польскага ў адну партыю, якая мела назву Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Яе кіраўнікамі з’яўляліся С.Трусевіч і Ф. Дзяржынскі.

Рабочае заканадаўства. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі ў 60-90-ыя гг. ХІХ ст. прывяло да паскоранага фарміравання рабочага класа. Становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым. Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) прымушала іх праводзіць разнастайныя формы пратэсту эканамічнага характара(павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы, супраць спагнання штрафаў). Першапачаткова асноўнай формай пратэсту рабочых былі ўцёкі (напрыклад у 1864—1865 гг. пры будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург), з 1876 г. месца ўцёкаў займае стачка. Па няпоўных дадзеных, у 70-я - першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. Найбольш буйныя хваляванні былі на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільня – Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893) і рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895) і г.д.).

19 красавіка (1 мая) 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята. Першая вулічная дэманстрацыя рабочых, якія пратэставалі супраць свавольства паліцыі, адбылася летам 1898 года ў Віцебску. З’яўленне рабочага пятання патрабавала ад расійскага імперскага ўрада яго вырашэння. Законам 1882 года забаранялася праца дзяцей да 12 гадоў, а ў шкодных для здароўя вытворчасцях – і праца падлеткаў (12-15 год). Акрамя таго яны вызваляліся ад працы ў начны час і святочныя дні. Для кантролю за выкананнем закона ўводзілася дзяржаўная фабрычная інспекцыя. Праз 3 гады (у 1885 г.) было забаронена выкарыстанне начной працы жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў). Паводле закона 1886 года на фабрычных прадпрыемствах уводзіліся разліковыя кніжкі, у якіх запісваліся ўмовы найму. Забаранялася разлічвацца з рабочымі купонамі і таварамі. На фабрыках і заводах уводзіліся правілы ўнутранага распарадку. За іх парушэнні спаганяліся ўстаноўленыя штрафы, прычымштрафныя грошы павінны былі расходвацца на патрэбы рабочых. Закон 1897 года абмежаваў рабочы дзень для фабрычна-завадскіх рабочых 11,5 гадзінамі і ўстанавіў абавязковыя нядзельныя і святочныя дні адпачынку (66 дзён у год). На пераважную большасць рабочых Беларусі фабрычныя законы не распаўсюджваліся.

1 рускімі вайскамі ў гэтай бітве камандаваў генерал Мікалай Мікалаевіч Раеўскі.

2 рускімі вайскамі ў гэтай бітве камандаваў генерал Якаў Кульнёў, французскімі – маршал Н.Ш. Удзіно.

3 сярод стваральнікаў таварыства “Ваенных сяброў” у 1825 г. быў таксам філамат Міхал Рукевіч. Таварыства была створана сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу. Яно мела свае філіялы: "Згода", куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і "Заране" - з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій

4 будучы віленскі генерал-губернатар, які будзе задушваць паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Кіліноўскага

5 Ён нарадзіўся у невялічкім беларускім мястэчку Кузніца (сёння Польшча) у сям’і ўніяцкага святара. Выпускнік Супрасльскага духоўнага вучылішча і Літоўскай Духоўнай Акадэміі, прафесар Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі.

6 у эміграцыі кіраўнікі “Чорнага перадзелу” стварылі марксісцкую арганізацыю – “Вызваленне працы”.

16