Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР по Истории Беларуси.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
73.22 Кб
Скачать

Глава 2 Параграф 2.1. Агульная характарыстыка першай Канстытуцыі ў Еўропе.

Канстытуцыя 3 мая 1791 года з’явілася вяршыняй заканадаўчай дзейнасці Чатырохгадовага сойма. Яе прыняццю папярэджвала вострая палітычная барацьба, таму яна з’явілася кампрамісам паміж рэфарматарскай шляхтай і рэакцыйнымі коламі буйных феадалаў. Канстытуцыя мела прагрэсіўнае значэнне для свайго часу і была другой у свеце пасля амерыканскай. Яна змяніла структуру вышэйшых органаў улады: кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі, рэгламентавалась спадчыннасць каралеўскага трону замест ранейшай выбарнасці; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючыморганам у дзяржаве; было адменена права “liberum veto”; забараняліся канфедэрацыі; абвяшчаўся дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. У Канстытуцыі ўпершыню абвяшчалася аб тым, што ўлада ў дзяржаве зыходзіць з народу, а кораль займае сваю пасаду не толькі “з Божай ласкі”, але і з волі народа. Гэта палажэнне гаворыць аб дэмакратызацыі ўлады, аб яшчэ адным кроку да новага ладу. Мабыць, падзеі, якія адбываліся ў гэты час ва ўсім свеце, а менавіта Вялікая Буржуазная Рэвалюцыя ў Францыі, прыняцце Канстытуцыі ў ЗША, адыгралі сваю ролю ў распаўсюджванні руху рэфармавання на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя таксама прадугледжвала пераўтварэнне Рэчы Паспалітай з канфедэрацыі ў федэральную дзяржаву. Аднак Канстытуцыя 3 мая 1791 года не паспела рэалізавацца з-за агрэсіі сусудніх дзяржаў – Расіі, Аўстрыі і Прусіі. У выніку яшчэ двух падзелаў Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава, а беларускія землі з 1795 года былі далучаны да Расійскай Імперыі.

Параграф 2.2. Каментарыi да кожнага раздзелу Канстытуцыi.

Канстытуцыя трэцяга мая змяшчала прэамбулу і 11 раздзелаў.

Першы раздзел зацвярджаў каталіцтва пануючай рэлігіяй, пераход з якой забараняўся. Аднак для ўсіх іншых канфесій гарантавалася свабода веравызнання і выканання рэлігійных абрадаў.

У другім раздзеле пацвярджаліся ўсе правы і прывілеі шляхты Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: “ гарантируем шляхетскому сословному стану все свободы, вольности, прерогативы и преимущества в частной и общественной жизни” [1, с.158].

Трэці раздзел зацвярджаў закон «Гарады нашы каралеўскiя свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалiтай» ад 21 красавіка 1791 года, абвяшчаў яго часткай дзеючай Канстытуцыі і замацоўваў ураўнаванне мяшчан са шляхтай, надаваў ім пэўныя правы і прывілеі.

Чацверты раздзел быў прысвечаны сялянам, і ў ім гаварылася: «Крестьянский люд, из-под рук которого течёт наизобильный источник богатств страны, который составляет в народе самую многочисленную часть населения и, следовательно, является самой деятельной силой страны…» [1, с.159]. Аднак залежнасць сялян ад паноў не адмянялася, прыгонніцтва не скасоўвалася, была зроблена спроба толькі крыху абмежаваць свавольства паноў, таму сяляне былі не задаволены зместам Канстытуцыі і не падтрымалі яе.

Пяты раздзел замацоўваў палажэнне падобнае таму, якое зараз зацверджана ў артыкуле 3 сучаснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб тым, што «усякая ўлада бярэ свой пачатак у волі народа». А таксама гаварылася аб неабходнасці падзелу ўлады: «по воле настоящего закона (правительство) всегда будет состоять из трёх властей, т.е. законадательной власти в (руках) соединённых станов, высшей исполнительной власти в (руках) короля и стражи (министров) и власти судебной у юрисдикционных (органов), которые установлены для этой цели, или которые должны быть установлены»[1, с.160].

У шостым раздзеле вызначалася структура заканадаўчай улады, а таксама паўнамоцтвы сойма: «Сейм или соединённые станы будут делится на две палаты: на палату послов и палату сенаторов под председательством короля. Палата послов, как отражение и средоточение всевластия народа, будет святыней законодательства»[1,с.160]. Але ў жыцці галоўную ролю ў вырашэнні ўсіх значных пытанняў адыгрывала палата сенатараў. Таксама ў раздзеле было замацавана палажэнне аб тым, што «послы, избранные на сеймиках... должны рассматриваться... как представители всего народа»[1, с.162]. Устанаўлівалася таксама, што Канстытуцыя падлягае перагляду і паляпшэнню толькі праз 25 год; адмянялася права «liberum veto».

Сёмы раздзел рэгуляваў дзейнасць выканаўчай улады, замацоўваў яе склад і кампетэнцыю. Да важных змяненняў у гэтай галіне адносіліся адмена выбарнасці каралёў і ўстанаўленне спадчыннасці трона; пашырэнне паўнамоцтваў караля; стварэнне пастаянных камісій пры ўрадзе – па асвеце, паліцыі, ваенная і фінансавая. Усё гэта садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і умацоўвала яе аўтарытэт.

Восьмы раздзел быў прысвечаны судовай уладзе, у ім абвяшчаўся прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом. А таксама замацоўвалася наступнае: «Она (судебная власть) должна быть приближена к местам с тем, чтобы каждый человек близко к себе мог найти справедливость, чтобы преступник всегда видел над собой грозную руку краевой власти»[1, с.165]. Аднак усе суды па-ранейшаму заставаліся саслоўнымі, а залежных сялян працягвалі судзіць іх паны.

Дзявяты раздзел вызначаў парадак устанаўлення рэгента, а дзясяты датычыўся вучобы дзяцей караля і нагляду за іх выхаваннем.

Адзіннаццаты раздзел прысвечаны ўзброеным сілам Рэчы Паспалітай. У ім гаворыцца, што «народ должен содержать и уважать свою армию за то, что она посвящает себя целиком его обороне»[1, с.166].

Заключэнне

Чатырохгадовы сойм меў важнае значэнне ў гісторыі нашага народа, бо ён паспрабаваў захаваць самастойнасць Рэчы Паспалітай. Ён здзейсніў спробу рэалізаваць адносна “дэмакратычную” і перадавую для свайго часу Канстытуцыю, замацаваў шмат іншых пастаноў, якія аказалі значны ўплыў на далейшае развіццё права на тэрыторыі Беларусі.

Канстытуцыя 3 мая 1791 года – гэта першы ў Еўропе і другі ў свеце, пасля Канстытуцыі ЗША, асноўны дзяржаўны закон. Нягледзячы на тое, што яна прымалася ў абставінах вострай палітычнай барацьбы і не была нават поўнасцю рэалізавана, Канстытуцыя мела вельмі прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Рэфармаванню падлягалі амаль ўсе сферы грамадскага і палітычнага жыцця. Яна зрабіла значны крок на шляху пераходу грамадства ад феадальнага ладу да буржуазнага.