Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
507487_20588_referat_le_sapega_i_yago_palityka_....docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
37.28 Кб
Скачать

Ідэя “Саюзнай дзяржавы” ў 16-17ст.: гэапалітычны праект Льва Сапегі.

Спрадвеку Бог надзяліў сваіх выбраннікаў пачуццём праўды і сумлення. Пасля прыняцця хрысціанства ўзнік рух да салідарнасці паміж народамі. Вялікае княства Літоўскае ўзнікла на мяжы хрысціанства і язычніцтва. Спакваля набываў дамінаванне ўнітарны (уніяцкі) шлях – утварэнне саюзнай дзяржавы на аснове дагаварнога права, пры захаванні суверэннасці аб’яднаных народаў, іх рэлігіі і этнічнай культуры. ВКЛ стала агульнай калыскай узгадавання беларускага, літоўскага, украінскага і іншых этнасаў. Лакальныя канфлікты былі заўсёды, але гэтае хрысціанскае адзінства зберагала іх ад узаемнага знішчэння і асіміляцыі. А таксама ад міжэтнчных ваенных канфлктаў. Бо гарантам іх выжывання была агульная Айчына – магутная дзяржава Альгерда, Вітаўта і іх спадкаемцаў [14, с. 115] .

Аднак заўсёды існавала пагроза ВКЛ з боку суседнх краін: Кароны Польскай, Тэўтонскі і Лівонскі ордэны, Масковія. Найбольшай гэта пагроза была падчас доўгатэрміновай Лівонскай вайны. Якраз у гэты складаны час Леў Сапега выканаў важнае дыпламатычнае паручэнне: узначаліў пасольства ў Маскву, дзе пасля смерці Івана IV было заключана перамір’е з новым царом Фёдарам Іванавічам. Празорлівы палітык, патрыёт, дыпламат, адзін з аўтараў і рэдактар Статута ВКЛ, Леў Сапега быў нашым першым “хрысціанскім дэмакратам”, прыхільнікам яднання народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, змагаром за адзінства хрысціанскай рэлігіі. Гэтым пафасам яднання тлумачыцца яго падтрымка Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. На Берасцейскім царкоўным саборы Леў Сапега быў каралеўскім камісарам [15, с. 84] .

Ідэя канфедэрацыі Маскоўскага царства і Рэчы Паспалітай узнікла на другім этапе Інфлянцай вайны пасля смерці апошняга прадстаўніка Ягелонскай дынастыі па мужчынскай лініі караля і вялікага князя Жыгмонта ІІ.

Гэтую ідэю ўспомнілі пасля нечаканай смерці Стэфана Баторыя. Леў Сапега зрабіў “ход канём” у сваім геапалітычным праекце: прапанаваў выбраць вялікім князем літоўскім і каралём польскім маскоўскага цара Фёдара – сына Івана IV. Канцлера падтрымаў гетман Радзівіл Крыштаф Пярун. Праект Сапегі і Радзівіла падтрымала паны-Рада ВКЛ. Пасля сустрэчы ў Маскве з Фёдарам Леў Сапега не без іроніі казаў пра яго: “Вялікі князь малы ростам, гаворыць марудна і надта ціха. Розуму ў яго, здаецца, небагата, а іншыя кажуць – зусім няма”.

Калі б геапалітычны праект Сапегі рэалізаваўся, і не Польшча тады, і не Масква, а ВКЛ і Беларусь аказаліся б цэнтрам самай вялікай у Еўропе “саюзнай дзяржавы”. Аднак перамагла партыя Замойскага на элекцыйным сойме 1587 г.: каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў выбраны шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза – унук Жыгімонта Старога [14, с. 217] .

У агульнаеўрапейскім геапалітычным аспекце няўдача праекта азначала, што ў блізкай і далёкай перспектыве захаваецца і будзе ўзмацняцца палярызацыя ва Усходняй Еўропе дзвюх грмадска-палітычных сістэм і двух культурна-гістарычных тыпаў. Дальнабачныя палітыкі (сярод якіх быў Леў Сапега) прадбачалі, што арэнай гэтай канфрантацыі стане ВКЛ і найперш памежная з Расіяй Беларусь. Палітычная інтуіцыя падказвала ім, што ваенная перавага ў перспектыве хутчэй за ўсё акажацца на баку ўнітарнай і дэспатычнай Расіі [15, с. 124] .

Да канца свайго жыцця Леў Сапега рабіў усё, каб у той ці іншай форме рэалізаваць свой праект, а ў выпадку няўдачы аслабіць Маскоўскае царства дыпламатычна і ваеннымі сродкамі, прымусіць яго да геапалітычнага адступлення – адмова ад імперскай ідэі “Масква – трэці Рым”.

У пачатку XVII ст. ён стараўся выкарыстаць на карысць сваёй Радзімы “смутное время” ў Расіі, асабліва пасля няўдачы Ілжэдзмітрыя І, разгрому войска Васіля Шуйскага і стрварэння ўраду баярскай апазіцыі (“сямібаяршчына”), якая паводле прапановы Льва Сапегі абвясціла каралевіча Уладзіслава царом Расіі. Яму прысягнулі прадстаўнікі Масквы і іншых гарадоў. Дагэтага Леў Сапега казаў: “Зараз вымушаны чакаць і хвалявацца за тое, што маскалі, узяўша сабе ўладарнікам якога-небудзь патэнтата, будуць шукаць помсты за ўсё, дамагацца маёмасці і ўзнагароды за спусташэнне, або вярнуць нам то, што ад нашых ім рабілася” [10, с. 15].

Леў Сапега як мог аддаляў гэты час, час жорсткасці і ваеннага захопу ВКЛ, аднак праз некаторы час Рэч Паспалітай перастала існаваць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]