Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рэферат.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
159.74 Кб
Скачать

2 Сталыпінская аграрная рэформа.

Пачынаючы паведамленне аб аграрнай рэформе Сталыпіна, не безвынікова будзе зрабіць кароткі агляд буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі 1905 – 1907 гадоў, так як ужо гэта было сказана яна была асноўнай прычынай аграрнай рэформы. Ітак, пачнём кароткі агляд рэвалюцыіі. Рэвалюцыя, як грамадска-палітычная з’ява не ўзнікла імгненна, з агляду папярэдняга пытання, можна зрабіць вынік, што яна ўзнікла на базе ўзрастаючых пачынаючы з другой паловы 19 стагоддзя грамадска-палітычных рухаў і арганізацый, якія ўзніклі на падставе сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем, якія нёс з сабою кансерватыўны царызм у 20-е стагоддзе. У пачатку 20-га стагоддзя гэтыя антыцарскія і антыўрадавыя рухі інтэнсівіраваліся, стала ясна, што паколькі царскі ўрад не імкнуўся змяняць існуючы парадак, а палітычная актыўнасць грамадства расце, рэвалюцыі не пазбегнуць, заставалася пытаннем аб яе часу. Фармальнай зацэпкай рэвалюцыі паслужылі падзеі 9 студзеня 1905 года, празваныя крывавай нядзеляй. У гэты час да Зімняга дварца ў Пецярбургу было арганізавана мірнае шэсце, начале з свяшчэннікам Гапонам, з царскімі партрэтамі на руках. Ідучы “к цару” удзельнікі шэсцяў неслі з сабою петыцыі цару аб паляпшэнні сацыяльна-эканамічнага становішча народа, аб дараванні яму некаторых праў і свабод. Падбодраныя верай у цара-бацюхну, які любіць свой народ і здольны рашыць дзеля яго яго праблемы, удзельнікі шэсця ні ў якім выпадку не маглі сабе ўявіць, што царскія улады сустрэнуць іх з гвалтоўнымі аружэйнымі залпамі. Мабыць гэтым метадам царскае правіцельства разлічвала растраляць узрастаючую хвалю рэвалюцыі, аднак як паказала практыка была растраляна не рэвалюцыя, а вера народа ў цара, які атаясамляў гэты ўчынак з персанальным рашэннем цара. Аднак падобнае заяўленне можна падзвергнуць рэзкай крытыцы, хутчэй за ўсё гэта было рашэнне ўрада чым цара, які ужо прывык за апошнія гады папярэдняга і першыя гады гэтага стагоддзяў падаўляць падобным чынам выступленні рабочых. Паследствы да якіх прывяла вышэй названая падзея былі нечаканымі для ўрада: па ўсёй імперыі пракаціліся хвалі выступленняў рабочых, пачалася рэвалюцыя. Пачаюцца інтэнсіўныя хваляванні рабочых, сялян, якія адкрываюць для сябе новыя палітычныя сродкі барацьбы, пачынаюць хваляванні нават і ў арміі. На працягу ўсяго перыяду рэвалюцыі, рэвалюцыйны рух характарызуецца дынамізмам: ён то ўзрастае, то спадае. Весь жа перыяд рэвалюцыі характарызуецца масавымі стачкамі, забастоўкамі, нават узброенымі выступленнямі сялян і рабочых, якія прыводзілі да іх узброенага падаўлення паліцыяй. Царскі ўрад жорстка задаўляў рэвалюцыйны рух: амаль у ва ўсіх выпадках прымянялася зброя, арганізоўваліся ваенна-палявыя суды, дзе да смяротнага пакарання прыгаварылі тысячы найбольш актыўных дзеячаў рэвалюцыі. Але акрамя палітыкі кнута, царскі ўрад прымяняў і палітыку перніка: так упершыню ў Расіі з’явіўся парламент – Дума, які хоць амаль і не меў ніякіх паўнамоцтваў аднак гэта быў вялікі прагрэс апазіцыі, быў выдадзены 17 кастрычніка 1905 года царскі маніфест, які закрапляў некаторыя непарушныя дэмакратычныя правы і свабоды падданых. Можна смела канстатаваць што ў цэлым рэвалюцыя пацярпела паражэнне, але дзякуючы ёй царскі ўрад змяніў сацыяльна-эканамічную палітыку, што і прывяло да аграрнай рэформы, змог у некай ступені палепшыць эканамічнае становішча сялян.

Прычыны і мэты рэформы. Расійская рэвалюцыя 1905 – 1907 гадоў прымусіла царызм зрабіць круты паварот у аграрнай палітыцы, стаць на шлях паскарэння каріталістычнага развіцця вёскі. Як вядома першая рэвалюцыя не змагла вырашыць аграрна-сялянскага пытання, не ліквідавала цалкам пернажыткаў сярэднявечча, тым самым захоўваліся ўмовы да новай рэвалюцыйнай хвалі. І хоць контррэвалюцыя перамагла, рэвалюцыя паказала, што памешчыкі і абшчына недастатковыя сацыяльныя апоры царызму, патрэбна было расшыраць сацыяльную базу. Калі да рэвалюцыі царскі ўрад праводзіў палітыку падтрымкі памешчыкаў, сельскую абшчыну, патрыярхальныя перажыткі ў вёсцы, выдаючы сябе за абаронцу інтарэсаў сялянства, неадчужальнасті яго надзелаў. У сапраўднасці ж ён ахоўваў непахіснасць дваранскай зямельнай уласнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў урад глядзеў на абшчыну як на зручны сродак выбівання падаткаў з сялян. Правячыя колы ускладалі і вялікія надзеі і не патрыярхальнасць мужыка, яго веру ў цара-бацюхну, разглядалі абшчыну як зручны адміністрацыйна-паліцэйскі інструмент, які найлепшым чынам прывязваў сялянства да грамады і забяспечваў утрыманне яго ў падпарадкаванні і паслухмянасці. Аднак рэвалюцыя паказала ілюзорнасць гэтых надзей: сяляне пачалі ўзнімацца на масавую барацьбу супраць памешчыкаў і ўлад. Царызму павінна была новая сацыяльная апора, паколькі старая памешчыкі і ваенная сіла з’яўляліся недастатковай, і царызм спрабуе знайсці яе ў развіваючымся і маладым класе – буржуазіі, і каб паскорыць яе развіццё ён становіцца на шлях разбурэння абшчыны і складвання умоў да рэзкай маёмаснай дыферанцыяцыі сялянства, з мэтай расслаіць яго на буржуеў – будучую апору самадзяржаўя і батракоў – малазямельных і беззямельных сялян, якія б па найму працавалі ў буржуеў і якія б знаходзіліся б пад “жалезным надзорам” апошніх. Акрамя гэтай прычыны царскі ўрад імкнуўся палепшыць эканамічнае становішча краіны, стварыць умовы да яе эканамічнага росту, што не маглі зрабіць перажыткі феадалізму, стварыць умовы для развіцця прамысловага капіталізму.

Рэформа Сталыпіна і яе рэлізацыя ў Беларусі. Пачатак аграрнай рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 года, паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу 1906 - 1912 гадоў. Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далёкі Усход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію. На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абшчына была ліквідавана ўжо даўно. Падворна-спадчыннае сялянскае землеўладанне, якое тут пераважала, у значнай ступені аблегчыла рэформу, спрыяла замацаванню зямлі ў асабістай уласнасці. Узмоцненае разбурэнне абшчыны ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе было пашырана абшчыннае землеўладанне і супярэчнасці паміж патрэбнасцямі капіталістычнага развіцця і ўстарэлай абшчыннай формай землеўладання існавалі больш значныя. Сяляне ў асноўным ахвотна выходзілі з абшчыны, імкнуліся вызваліцца ад поўнай залежнасці ад "міру", а малазямельныя сяляне разлічвалі прадаць свае заняпалыя ўчасткі. У сувязі з гэтым Беларусь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны і замацавалі зямлю ўасіабістай уласнасці, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі. Разбурэнне абшчыны адбывалася найбольш інтэнсіўна ў 1908-1909 гадах, прычым асабліва высокімі тэмпамі гэты працэс ішоў у Магілёўскай губерні, якая займала другое месца ў Расіі па колькасці домаўладальнікаў, што замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць, і ўступала толькі Саратаўскай губерні. Да 1915 года ў Магілёўскай губерні былі замацаваны ў асабістую ўласнасць 702 409 дзесяцін зямлі (54,8 % абшчыннага землеўладання), у Віцебскай 154 824 дзесяціны (21,8 %). Выдзяленне сялянскіх гаспадарак на хутары на Беларусі праводзілася задоўга да рэформы. Гэты працэс разгортваўся пад уплывам перасяленцаў з Прыбалтыкі. У канцы XIX пачатку XX стагоддзяў хутарскія гаспадаркі ствараліся на купчай зямлі заможнымі сялянамі. Асноўнай прычынай росту хутарызацыі было развіццё капіталізму, разлажэнне старых абшчынна-патрыярхальных адносін на вёсцы. Хутары ўяўлялі сабой найбольш прыстасаваную да капіталістычнай вытворчасці форму гаспадаркі. У 1907 - 1916 гадах у пяці заходніх губернях было створана 128 187 хутарскіх і адрубных гаспадарак. Гэта склала каля 12 % ад усіх сялянскіх двароў. Агульная колькасць адрубоў і хутароў: у Віцебскай губерні 48 431 (25,1 %), Магілеўскай — 32 585 (13,1 %), Віленскай 14 948 (8,1 %). Найменшы поспех хутарызацыя мела ў Мінскай і Гродзенскай губернях (адпаведна 5,8 % і 7,1 %). На гэта ўплывала малазямельнасць сялян, высокая канцэнтрацыя зямельных плошчаў у велізарных латыфундыях. У той жа час падворна-спадчыннае землеўладанне і адсутнасць абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі стваралі ўмовы для развіцця каліталізму і пазбаўлялі стымулаў, якія б заахвочвалі сялян на перасяленне на хутары і адрубы. Замацаванне зямлі ў асабістую ўласнасць фактычна азначала вызваленне ад зямлі значнай часткі сялян, у першую чаргу збяднелых яе пластоў. Малазямельныя сяляне прадавалі замацаваную зямлю, а заможныя куплялі яе. На працягу 1907 - 1914 гадах на пяці заходніх губернях прадалі зямлю 40 820 домаўладальнікаў, альбо 35,8 % усіх хутарскіх і адрубных двароў, што склала 16,3 % хутарской і адрубной зямлі. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. На працягу 1906-1907 гадоў сялянскі банк выплаціў памешчыкам Беларусі за купленую ў іх зямлю каля 28,8 млн. рублёў . Урад даў гэтаму банку права продажу сялянам дваранскай зямлі, якая была нарэзана хутарамі. Сялянскі банк узяў курс на аднаасобнага пакупніка, які набываў буйныя ўчасткі зямлі. У гэтым жа напрамку ажыццяўлялася і крэдытная палітыка. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне рэформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў у ПаўночнаЗаходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне зямлі (захоўвалі сваю сілу інструкцыі і палажэнні, уведзеныя пасля паўстання 1863 — 1864 гг.). Асаблівасцю рэформы на Беларусі было стварэнне тут земстваў. Як адзначалася вышэй, земская рэформа ў свой час у беларускіх губернях не праводзілася. П.А.Сталыпін з дапамогай земстваў імкнуўся аблегчыць правядаенне .аграрнай рэформы ўзняць ролю заможнага селяніна ў сістэме мясцовага кіравання. Падрыхтаваны Сталыпіным законапраект прадугледжваў выбары ў земствы па нацыянальных ("польскай" і "рускай") курыях з дастаткова невысокім маёмасным цэнзам. Каб пераадолець супраціўленне буйных землеўладальнікаў, П.А.Сталыпін схіліў Мікалая II зацвердзіць законапраект надзвычайным парадкам распусціць на 3 дні Думу і Дзяржаўны Савет і падпісаць указ. Такім чынам, земскія ўстановы ў заходніх і паўднёвазаходніх губернях (Віцебская, Мінская, Магілёўская, а таксама Кіеўская, Валынская, Падольская) былі ўведзены 14 сакавіка 1911 года. Увядзенне земстваў мела прагрэсіўнае значэнне. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі. У выніку рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914 года павялічылася да 12 % двароў, у той час як бедната складала не менш за 68 % двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў свае ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян у сельскую буржуазію. Галоўнымі гаспадарамі ў вёсцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Па пяці заходніх губернях да 1911 года (у параўнанні з 1906 годам) іх зямельныя ўгоддзі скараціліся толькі на 3 % (складалі 8 795 965 дзесяцін зямлі), а сялянскае прыватнае землеўладанне павялічылася на 26 %. Фарсіраваны перасяленчы рух на ўскраіны Расійскай імперыі прывёў да таго, што да 1914 года з заходніх губерняў перасялілася каля 350 тыс. чалавек, прычым найбольшая хваля перасяленняў прыпадала на 1907-1909 гады. Але дапамога ўрада перасяленцам была нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей. Тым не менш рэформа аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістычных адносін.

Вынікі рэформы. Можна вызначыць наступныя вынікі рэформы. За 1906-1915 гады на Беларусі было створана 12,8 тыс. хутароў (12% ад агульнай колькасці гаспадарак). Паскорыўся працэс распаду феадальнай і рост буржуазнай зямельнай уласнасці. Дваране, чыноўнікі, афіцэры прадавалі сваю зямлю. Пераважная большасць гэтых зямель пераходзіла ў рукі сялян-прадпрымальнікаў, якія стваралі гаспадаркі фермерскага тыпу. У той жа час больш за 40 тыс. двароў сялян-беднякоў і сераднякоў не змаглі наладзіць гаспадарку і былі вымушаны прадаць сваю зямлю. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і пэўнай часткі замежных сялянскіх гаспадарак. Назіраўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяўныя плошчы пашыраліся за кошт пасеваў тэхнічных і кармавых культур. З мэтай інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, павышэння культуры земляробства і жывёлагадоўлі землеўпарадкавальнымі камісіямі і земствамі прымаліся меры па ўзмацненню агранамічнай, заатэхнічнай, ветэрынарнай службаў, арганізацыі пунктаў продажу і пракату сельскагаспадарчых машын і прылад, супраць пажарнай бяспекі. Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расii. У 1913 годзе яе сельская гаспадарка давала 56,9 % даходу, а прамысловасць толькi 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусi рабiлася ўсе больш гандлёвай, яшчэ выразней праявiлася яе спецыялiзацыя на вытворчасцi малака, малочнай прадукцыi i мяса. Хутка пашыралiся плошчы пад тэхнiчныя i кармавыя культуры, асаблiва бульбу i травасеянне. Да 1913 года iстотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнiкi (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасiлак) у памешчыцкiх гаспадарках i ў заможных сялян. Сталыпінская аграрная рэформа не атрымала свайго лагічнага завяршэння. Забойства прэм'ер-міністра і пачатак Першай сусветнай вайны не далі магчымасці рэалізаваць паступовы пераход да амерыканскай мадэлі развіцця сельскай гаспадаркі. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях, як ужо адзначалася, 14 сакавiка 1911 года ўводзiлiся земскiя ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпiн iмкнуўся аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы i ўзняць палiтычную ролю заможнага сялянства ў сiстэме мясцовага кiравання. Выбары ў земскiя ўстановы, як ужо гаварылася, ажыццяўлялiся па “рускай” i “польскай” курыям, пры гэтым праваслаўных сялян залiчвалi ў “рускую”, а католiкаў – у “польскую”. Гэта павiнна было аслабiць у краi палітычны ўплыў асоб польскага паходжання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян. Увядзенне земстваў адыграла таксама значную ролю ў павышэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi.