- •Тэма 1 Агульная тэорыя права як навука і вучэбная дысцыпліна
- •Тэма 2 Метадалогія агульнай тэорыі права
- •Тэма 3 права ў сiстэме сацыяльнага pэгулявання
- •Тэма 4 сутнасць права
- •Права як мера свабоды
- •Права як крытэрый роўнасці
- •Права як размеркаванне інтарэсаў
- •Права як норма, прызнанная дзяржавай
- •Права як адносіны ў грамадстве
- •Права ў сістэме соцыума
- •Асноўныя падыходы да вызначэння паняцця “права”
- •Тэма 6 паходжанне права. Агульная характарыстыка
- •Тэма 7 Тыпалогія права: фармацыйны і цывілізацыйны падыход
- •Тэма 8 нормы права
- •Тэма 9 прававыя адносiны
- •Тэма 10 сiстэма права
Тэма 4 сутнасць права
-
Асноўныя падыходы да сутнасці права.
-
Аб'ектыунае i суб'ектыунае у праве.
-
Права і закон грамадскага развіцця.
-
Права, каштоўнасці і інтарэсы.
-
Права і нацыянальная структура грамадства.
-
Права і эканоміка.
-
Права і палітыка.
-
Права і сацыяльнае кіраванне.
-
Функцыі права.
-
Прынцыпы права.
Вызначэнне права мае канцэптуальны характар і канцэнтравана адлюстроўвае сутнасць падыхода праваразуменяя. Яно вызначае структуру юрыпрудэнцыі.
Кожнае вызначэнне права мае свае моцныя і слабыя бакі.
Любое вызначэнне можа быць пералічэннем усіх прыкметаў.
Сутнасць права:
1. Нязменны кампанент ( яго змена вельмі цяжкая і запаволеная)
2. Зменны кампанент (залежыць ад выклікаў, умоў сацыяльнага жыцця)
Юрыспрудэнцыя заўсёды адлюстроўвае суадносіны з кампанентамі:
-
Сутнасць права
-
Паходжанне права
-
Належнага сацыяльнага рэгулявання
У сутнасці права вельмі цесна залежыць і вызначаецца патрэбамі сацыяльнага рэгулявання, сацыяльнымі інтарэсамі і каштоўнасцямі.
Права павінна забяспечыць належнае рэгуляванне найбольш значных знешніх адносінаў. Намінальнымі фармальнымі адносінамі права павінна забяспечыць належны баланс сацыяльнай справедлівасці (змясцоўны кампанент сутнасці права). Права інтэгрыруе ў сабе нормы ншых сацыяльных рэгулятараў, каштоунасцей, інтарэсаў, якія выкарыстоўваюцца наконт фармальных адносін.
Сутнасць права можна вызначыць па наступных падыходах:
-
Па змесце
-
Па крыніцы свайго існавання, ад таго суб’екта які надае яму якасць
-
Вызначэнне права па спосабу яго прызначэння у грамадстве
Па змесце існуюць наступныя падыходы:
-
Права як мера справядлівасці
-
Права як мера свабоды
-
Права як крытэрый роўнасці
-
Права як размежаванне інтарэсаў
Справядлівасць выступае самастойным сацыяльным рэгулятарам, які інтэгруе знешне і ўнутрана: светапогляд і рэчаіснасць. Права павінна быць справядлівым. Права вызначае меру справядлівасці ў грамадстве.
Справядлівасць:
-
Арыфметычная
-
Геаметрычная
Прававая справядлівасць з’яўляецца фармальнай і залежыць ад пэўных знешніх умоў, з’яўляецца палітычай.
Права як мера свабоды
Свабода- метфізічная філасофская катэгорыя, якая можа выкарыстоўвацца толькі ў дачыненні да Бога.
Свабода заўсёды абмежавана ( час, здароўе).
Са свабодай заўсёды ўзаемадзейнічае адказнасць за належны выбар.
Сучаснае права пабудавана на неабходнасці ўзгадняць (нарміраваць) свабоды індывіда.
Чалавек павінен уступаць у знешнія праваадносіны ўлічываючы іх наступствы, у іншым выпадку можа ўзнікнуць юрыдычная адказнасць.
Права як крытэрый роўнасці
Роўнасць перад законам не азначае фактычнай роўнасці пэўных суб’ектаў. З аднаго боку права прыраўноўвае люздей, але іерархічна.
Прывелегіі залежаць ад той ролі суб’екта, якую ён адыгрвае ў грамадстве. Пэўныя суб’екты могуць мець большую колькасць правоў.
Фарміраванне роўнасці не азначае роўнасці фактычнай.
Права як размеркаванне інтарэсаў
Мэта права спрыяць належным каштоўнасцям і інтарэсам.
Супрацьлежныя інтарэсы і каштоўнасці могуць разглядацца з 2 бакоў:
1) змястовы (што ёсць каштоўнасць)
2) інструментальны (вызначэнне з’явы як каштоўнасці)
Каштоўнасць мае грамадскі інтарэс і пэўнае імкненне да нейкага выніку. Яна адлюстроўвае статыку, базавыя аксіёмы існавання грамадскіх інтарэсаў. Дынаміку як імкненне і мэты пэўных суб’ектаў.
Каштоунасці і інтарэсы:
-
Абсалютныя
-
Неабходныя
-
Нейтральныя
-
Непажаданыя
-
Забароненыя
Права павінна забяспечыць прыярытэт паміж каштоўнасцямі і выбар паміж каштоўнасцямі і інтаэсамі.
Каштоўнасці ўзаемадзейнічаюць з інтарэсамі. Кожная каштоўнасць адлюстроўваецца ў нейкіх інтарэсах, а інтарэс для сваёй рэалізацыя патрабуе пэўных каштоўнасцей. Зараз ідзе канфлікт паміж традыцыйнымі і ліберальнымі каштоўнасцямі.