Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯДВІГІН Ш..doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
87.04 Кб
Скачать

3. “Золата” як адзін з першых буйных твораў беларускай прозы.

Надрукаваны ўпершыню ў 1920 г. у газеце “Беларусь”, дзе на той час супрацоўнічаў Ядвігін Ш. Па сутнасці, гэта адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру ў беларускай літаратуры. Некаторыя даследчыкі (Голубева Л.) вызначаюць жанр твора як аповесць.

Бясспрэчна тое, што “Золата” – сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнага рамана. У творы ёсць у наяўнасці напружаны драматычны сюжэт (унутраны драматызм), логіка развіцця характараў, цікавыя псіхалагічныя даследаванні. Жыццёвыя з’явы пададзены з поўнай глыбінёй, з падтэкстам. Аўтар свядома выкарыстоўвае няўласна-простую мову з мэтай стварэння аб’ёмнасці слоўнага малюнка. Ядвігін Ш. пры гэтым “не паглыбляецца ў сацыяльна-класавыя канфлікты, што апаноўвалі парэформенную вёску” [1, с. 295], – сцвярджае А.Лойка.

“Грошы, улада, золата – вось той д’ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі.

Тэма “ўлада грошай” не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццёвым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах.У аповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка намаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам”[3, с. 102].

Аўтар у рамане даследуе душэўны свет герояў. Па-мастацку пераканаўча падаюцца ўзаемаадносіны галоўных герояў твора Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык – ад першага іх знаёмства да трагічнай смерці першага.

Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэалістычныя, рамантычныя і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. Старэйшага свайго сына (ад Алёксы) Зося адсылае Ў Амерыку да свайго былога каханага і бацькі дзіцяці. Сама ж застаецца з малой Прузынкай на руках. Гаспадарка занепадае, нягледзячы на тое, што стары Мікола бярэ ў хату парабка (які звязаны з разбойніцкай кампаніяй). Ды і сам Мікола Стрончык (гультаяваты бондар) пачынае звяртацца да свайго разбойнага мінулага. На тым твор і заканчваецца.

У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора.

Такім чынам, раман “Золата” – значнае дасягненне маладой беларускай прозы на пачатку ХХ стагоддзя. Даследчыкі звяртаюць увагу на гнуткасць, выразнасць, экспрэсіўнасць мовы рамана.