- •Актуальнасць и неабоднасцьвывучэння Другой сусветнай. Перыядызацыя.
- •Мижнароднае становишча у свеце
- •4.Знешняя палітыка ссср у перадваенны перыяд.
- •7.Падрыхтоўка Германіі да вайны з Савецкім Саюзам
- •6. Пачатак Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср
- •3.Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •8.Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Мерапрыемствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых органаў па ўмацаванню абароназдольнасці краіны
- •Народная гаспадарка бсср напярэдадні вайны
- •Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •Ваенная рэформа ў ссср
- •9.Прычыны і перадумовы Вялікай Айчыннай вайны
- •11.Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.
- •12.Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
- •13.Бітва за Маскву і яе наступствы.
- •Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Структура, склад і функцыяніраванне акупацыйнага апарату.
- •15.Ваенныя, эканамічныя і палітычныя мэты захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •17. Эканамічная палітыка Германіі на акупіраванай тэрыторыі.
- •18. Паўсядзённае жыццё мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •19.Партызанскі рух і падпольная барацьба ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
- •20. Мэты і значэнне «рэйкавай вайны».
- •21. Баявая дзейнасць беларускіх партызан у 1942–1943 гг.
- •22.Узаемаадносіны партызан і насельніцтва.
- •25.Супрацоўніцтва падпольшчыкаў і партызан.
- •23.Дапамога савецкага тыла партызанам і падпольшчыкам.
- •26.Беларускі калабарцыянізм: прычыны, сутнасць, дзейнасць, крах.
- •30. Пачатак вызвалення Беларусі
- •31.Беларускаянаступальнаяаперацыя «Баграціён»
- •32. Удзелпартызан і падпольшчыкаў у вызваленніБеларусі.
- •33.Адметнасці вызвалення Беларусі.
- •34.Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Савецкі тыл у гады вайны.
- •35.Вызваленне Чырвонай Арміяй краін Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.
- •36.Патсдамская канферэнцыя. Капітуляцыя Германіі
- •38. Міжнароднае значэнне перамогі ссср над фашысцкімі захопнікамі.
- •39. Вклад белорусского народа в победу над фашистской Германией.
- •40.Ушанаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і яе героях у Рэспубліцы Беларусь.
20. Мэты і значэнне «рэйкавай вайны».
Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан асабліва актывізавалася напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны” – аперацыі па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага.
На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтайзрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»).
Вынікі 1-га і 2-га этапаў:партызаны пашкодзілі 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарвалі 2171 цягнік, 6 бронепаяздоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў. У большасці партызанскіх фарміраванняў ствараліся камсамольска-маладёжныя групы, дыверсантаў-падрыўнікоў. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы, Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.
Трэці этап «рэйкавай вайны» быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі.
Вынікі 3-га этапа:У ходзе аперацыі партызаны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.
21. Баявая дзейнасць беларускіх партызан у 1942–1943 гг.
На вясну-лета 1942 г. прыпадае ўздым партызанскага руху ў Беларусі, у асаблівасці, усходняй яе часткі. У лютым быў створаны прарыў у фронце паміж нямецкімі групамі армій «Поўнач» і «Цэнтр», і стварыліся ўмовы для наладжвання сувязяў з віцебскімі партызанамі. Але толькі 20 сакавіка 1942 г. была створана Паўночна-Заходняя аператыўная група пры штабе фронту, і толькі пазней, ў маі 1942 г. будзе створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. На чале ЦШПР быў пастаўлены кіраўнік ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г., разумеючы важнасць беларускай складаючай партызанкі, ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам сакратара ЦК КП(б)Б П.З.Калініна. Яны адыгралі станоўчую ролю ва ўдасканаленні пабудовы і кіраўніцтва, а таксама забеспячэнні зброяй, узрыўчаткай, радыёсувяззю, каманднымі кадрамі. З дапамогай штабоў арганізацыя партызанскіх сіл Беларусі набыла ў 1942 г. якасна новыя рысы. Шырокае распаўсюджанне атрымала атрадная форма арганізацыі партызан. Атрад стаў асноўнай баявой адзінкай ўзброеных патрыётаў. Атрады аб’ядноўваліся ў брыгады. З цягам часу брыгады ўтваралі вышэйшыя формы аб’яднання – занальныя і абласныя партызанскія злучэнні, першыя з якіх на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў другой палове 1942 г. Працэс арганізацыі партызанкі завяршыўся ў 1943 г., адзінкі ўсё болей набывалі вайсковую пабудову. Брыгады ў асноўным складаліся з атрадаў, якія дзяліліся на ўзводы, аддзяленні. У некаторых брыгадах і палках існавалі таксама батальёны, у атрадах – роты. Апрача таго, існавалі партызанскія палкі і ваенна-аператыўныя групы.
Характэрнай рысай партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені-лютым 1942 г. на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна былой Палескай вобласці. Яе кантраляваў «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага», які ў сваім складзе налічваў 13 атрадаў (звыш 1300 чалавек). «Гарнізон» распаўсюджваў свой уплыў і на частку населеных пунктаў суседніх раёнаў – Глускага, Любанскага, Старадарожскага, Капаткевіцкага.
На пачатак студзеня 1943 г. колькасць партызан у Беларусі перавысіла 56 тыс. чалавек. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, налічвалася 292 самастойна дзейнічаючых атрадаў. Партызан