- •Методыка выкладання літаратуры як навуковая дысцыпліна, яе месца сярод дысцыплін літаратуразнаўчага і педагагічнага цыклаў.
- •Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Мэта вывучэння прадмета
- •2. Задачы вывучэння прадмета
- •3. Змест адукацыі па вучэбным прадмеце “беларуская літаратура”
- •4. Патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў
- •Этапы станаўлення і развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры.
- •Якуб Колас
- •Іван Іванавіч Замоцін
- •Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: асноўныя палажэнні. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Уводзіны
- •2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы зместу вучэбнага прадмета
- •3. Дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі адбору ў канструяванні зместу літаратурнай адукацыі
- •4. Мэты вучэбнага прадмета
- •5. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
- •6. Састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу
- •Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.
- •Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).
- •Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
- •Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу на ўроках літаратуры
- •Метады і прыёмы выкладання літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі метадаў.
- •Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. Адыход ад традыцыйнай структуры ў сучаснай практыцы выкладання (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).
- •Арганізацыйныя патрабаванні да ўрока
- •Дыдактычныя патрабаванні да ўрока
- •Гігіенічныя патрабаванні да ўрока
- •Метадычныя патрабаванні да ўрока
- •Літаратуразнаўчыя патрабаванні да ўрока
- •Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры:
- •На кожным уроку павінны быць вытрыманы агульнаадукацыйныя прынцыпы:
- •Класіфікацыя ўрокаў у залежнасці ад падыходаў:
- •1. Найбольшае распаўсюджванне атрымала класіфікацыя, якая адлюстроўвае этапы вывучэння літаратурнага твора (в. Галубкоў):
- •2. Вылучаецца тып урокаў у залежнасці ад роду, жанру твора:
- •3. Тып уроку абумоўліваецца спосабам яго правядзення, формай падачы матэрыялу:
- •Традыцыйная структура ўрока:
- •Нетрадыцыйныя ўрокі па літаратуры
- •Vі клас
- •Этапы работы над праектам
- •Лінія параўнання
- •Вучань як чытач. Асаблівасці ўспрымання школьнікамі мастацкіх твораў на розных узроставых ступенях.
- •Декрет № 15 от 17 июля 2008 г.
- •Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.
- •Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі.
- •Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу.
- •Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.
- •Заключныя (абагульняючыя) заняткі ў сістэме вывучэння літаратурнага твора.
- •Вывучэнне вуснай народнай творчасці ў школе.
- •Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах.
- •Сучасная методыка назапасіла багаты арсенал шляхоў, форм, метадаў і прыёмаў работы па вывучэнні лірычных твораў. Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам.
- •Вывучэнне эпічных твораў: шляхі і прыёмы аналізу.
- •Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.
- •Урокі па вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў, іх асаблівасці і методыка правядзення.
- •Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.
- •Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.
- •Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
- •Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Глава 1 агульныя палажэнні
- •Глава 2 патрабаванні да правядзення навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7.
- •Глава 3 прыкладная колькасць і прызначэнне вучнёўскіх сшыткаў
- •Глава 4 парадак афармлення I вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ
- •(Подпіс) у.В.Пракаповіч глава 5 парадак праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і работ над памылкамі
- •Глава 6 патрабаванні да афармлення рэферата
- •Глава 7 патрабаванні да афармлення класнага журнала
- •Кантрольная работа ”… “ Дыктант ”…“
- •Дыктант
- •§ 14, Стар. 24 – 25
- •§ 15, 16, Стар. 34 – 39
- •Паўтарэнне. Правапіс о, а, э. Пр. 116
- •Глава 8 патрабаванні да вядзення і афармлення дзённіка
- •67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённікі адзінага ўзору, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзённік вучань пачынае весці з трэцяга класа.
- •68. Усе запісы ў дзённіках павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў:
- •Узоры афармлення надпiсу на вокладцы сшытка
- •Прыкладны аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на і ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць кантрольных работ на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і прыкладны аб’ём
- •Колькасць кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды
- •Прыкладны аб’ём кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“
- •Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення
- •Урокі па развіцці пісьмовага маўлення вучняў. Методыка навучання сачыненням у школе.
- •Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Унутрыпрадметныя сувязі
- •Міжпрадметныя сувязі
- •Пазакласная праца па літаратуры – арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
- •Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
- •Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.
- •Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
- •1. Уводныя.
- •2. Паглыбляючыя.
- •3. Развіваючыя курсы.
- •Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
- •Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
- •Ацэнка вуснага і пісьмовага выказвання
- •Ацэнка выразнага чытання на памяць
- •Ацэнка тэхнікі чытання (для V—VIII класаў)*
- •Апісанне характару памылак
- •Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
- •Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго
- •Памятка ўрок
- •Тэхналагічная карта ўрока
- •Род і жанр літаратурнага твора
- •Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры
- •Асноўныя стадыі развіцця літаратуры і мастацкія сістэмы
- •Адукацыйныя мэты і задачы:
- •Развіццёвыя мэты і задачы:
- •Выхаваўчыя мэты і задачы:
- •Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:
- •Асноўныя патрабаванні да эсэ
Апісанне характару памылак
Характар памылак |
Тэхніка чытання |
Выразнае чытанне на памяць |
Вуснае і пісьмовае выказванне |
Неістотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 1 бал) |
Адзінкавыя памылкі ў націсках і вымаўленні асобных слоў пры беглым асэнсаваным чытанні. |
Няправільна пастаўлены лагічны націск пры агульным правільным інтанаванні і добрым веданні тэксту.
|
Недастатковая аргументацыя свайго пункта гледжання на сітуацыю і характар у літаратурным творы. |
Істотныя памылкі (адзнака можа быць зніжана на 2–3 балы) |
Абцяжаранае пафразавае чытанне, калі не асэнсоўваецца сувязь паміж сказамі. |
Манатоннасць. Адсутнасць неабходнага ўзроўню дыкцыі і невыразнае вымаўленне канчаткаў. Недарэчныя паўзы ці паскарэнне тэмпу чытання. Неадэкватная інтанацыя пры перадачы знакаў прыпынку. |
1. Кепскае веданне тэксту мастацкага твора (з чужых слоў ці пераказаў, неразуменне прачытанага), што выяўляецца: а) у блытанні імёнаў герояў, падобных сітуацый, месца дзеяння і да т. п.; б) у прыпісванні слоў ці ўчынкаў іншаму літаратурнаму герою; в) у зруху падзей па часе; г) у неразуменні прычынна-выніковых сувязей. 2. Замена аналізу тэксту яго пераказам. 3. Няўменне асэнсаваць сувязь характараў з сюжэтам і кампазіцыяй літаратурнага твора. |
Пры правядзенні выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” адказ вучня на кожнае пытанне экзаменацыйнага білета ацэньваецца асобна.
Выніковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, выстаўленых за адказ на кожнае з пытанняў экзаменацыйнага білета.
Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
Настаўнікі-філолагі ў працэсе падрыхтоўкі да ўрокаў карыстаюцца двума асноўнымі відамі планавання: перспектыўным (распрацоўка вучэбна-выхаваўчай дзейнасці выкладчыка на год, паўгоддзе ці чвэрць) і бягучым (падрыхтоўка да кожнага ўрока). Перспектыўнае планаванне выяўляецца ў каляндарным і тэматычным планах. Каляндарны план часцей распрацоўваецца на чвэрць і ўключае наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / дата правядзення ўрока / метады і прыёмы навучання / звесткі па тэорыі літаратуры / развіццё маўлення / паўтарэнне / творы для завучвання на памяць / міжпрадметныя сувязі / пазакласнае чытанне / дамашняе заданне / нагляднасть і ТСН / заўвагі.
Для падрыхтоўкі да складання плана настаўнік павінен:
-
Азнаёміцца з праграмай па прадмеце для адпаведнага класа.
-
Азнаёміцца з вучэбным дапаможнікам (мастацкія творы, уключаныя ў падручнік-хрэстаматыю, артыкулы па тэме, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, метадычны апарат і інш.).
-
Звярнуцца да метадычнага дапаможніка.
-
Прадумаць форму правядзення ўрокаў, выкарыстанне мэтазгодных метадаў і прыёмаў навучання.
-
Падабраць наглядныя дапаможнікі і ТСН пры іх наяўнасці.
-
Звярнуцца да унутрыпрадметных сувязей (матэрыял, які ўжо вывучаўся).
-
Спланаваць выкарыстанне міжпрадметных сувязей (беларуская мова, руская літаратуры, гісторыя, АСМК, выяўленчае мастацтва, музыка і інш.).
-
Распрацаваць сістэму ўрокаў па творы, па агляднай ці манаграфічнай тэмах.
У тэматычным плане дэталізуецца і распрацоўваецца пэўная тэма і сістэма ўрокаў па яе вывучэнні, ён павінен ўключаць наступныя пункты: № / назва тэмы і падтэмы, аўтар і назва твора / колькасць гадзін / мэты ўрока / форма, тып і структура ўрока / метады і прыёмы навучання / змест.
У тым выпадку, калі тэматычны план спалучаецца з каляндарным, утвараецца каляндарна-тэматычны, у якім знаходзяць адлюстраванне ўсе пералічаныя вышэй раздзелы табліц.
На аснове каляндарнага і тэматычнага планаў распрацоўваюцца рабочыя планы – бягучае планаванне. У метадычнай навуцы вылучаюцца наступныя з віды ў залежнасці ад ступені дэталізацыі: план, план-канспект і канспект урока. У плане ўрока адлюстроўваецца тэма, мэты і задачы ўрока, метады і прыёмы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікам, ход ўрока, асноўныя пытанні да вучняў, тэзісы настаўніцкага паведамлення новай тэмы. У плане-канспекце настаўнік больш дэталёва распрацоўваецца слова настаўніка, а таксама пытанні і заданні для вучняў. Канспект – дэталёвае апісанне ходу ўрока, усіх пытанняў і заданняў да класа ці асобнага вучня, а таксама прагназуемыя адказамі на іх. Звычайна бягучае планаванне мае наступны выгляд:
Тэма:
Адукацыйныя мэты і задачы:
Выхаваўчыя мэты і задачы:
Развіццёвыя (развіваючыя) мэты і задачы:
Асноўная форма працы, метады і прыёмы навучання:
Тэарэтычная падрыхтоўка:
Унутрыпрадметныя і міжпрадметныя сувязі:
Папярэдняе дамашняе заданне:
Літаратура:
Абсталяванне:
Нагляднасць, ТСН:
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
ІІ. Пастаноўка настаўнікам мэты і задач ўрока ўрока.
ІІІ. Актуалізацыя набытых ведаў, уменняў і навыкаў (гутарка па пытаннях дамашняга задання).
IV. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.
V. Вывучэнне новага матэрыялу.
VІ. Замацаванне вывучанага.
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока.
VIІІ. Дамашняе заданне.
ІХ. Рэфлексія